Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
Дата канвертавання30.10.2012
Памер36.93 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова

Нацыянальнага
статыстычнага камітэта
Рэспублікі Беларусь
04.07.2011 № 148



УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
1-пу (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – цэнтры (палацы) (далей – установа).

2. Справаздача складаецца па стану на 1 снежня.

3. Усе паказчыкi справаздачы павiнны запаўняцца па даных пярвiчнай улiковай дакументацыi.


ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІ

«АБ’ЯДНАННІ ПА ІНТАРЭСАХ»


4. Па радку 10 у графе 1 паказваюцца даныя аб агульнай колькасці аб’яднанняў па інтарэсах, якія працавалі ва ўстанове па стану на 1 снежня справаздачнага года, а ў графе 2 – даныя аб колькасці ўдзельнікаў у гэтых аб’яднаннях.

5. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца кружкі, клубы, секцыі, студыі, аркестры, хоры, ансамблі, тэатры, навуковыя таварыствы навучэнцаў і іншыя аб’яднанні.

6. Пры вызначэнні колькасці аб’яднанняў па інтарэсах неабходна зыходзіць з таго, што аб’яднаннем па інтарэсах лічыцца група навучэнцаў, якія аб’яднаны для заняткаў, навучанне якіх можа весці адначасова адзін педагог дадатковай адукацыі.

7. Да аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага і спартыўна-тэхнічага профілю (радок 11) адносяцца: аб’яднанні пачатковага мадэліравання, вывучэння і канструявання тэхнікі, аўтааматараў, мотааматараў, канструявання малагабарытнай тэхнікі; аб’яднанні электра-, радыё-, электроннай тэхнікі; аб’яднанні юных рацыяналізатараў і вынаходнікаў, аб’яднанні інфарматыкі і камп’ютарнай тэхнікі, фота-, відэагурткі, секцыі па аўта-, мотаспорту, авія-, суда-, аўтамадэліраванню і іншыя.

8. Да аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю
(радок 12) адносяцца аб’яднанні раслінаводства, жывёлагадоўлі, пчалярства, рыбалоўства і рыбаводства, прыродаахоўныя, ландшафтнага азелянення і дызайна, выкарыстання прыродных рэсурсаў і энергіі і іншыя.

9. Да аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю (радок 13) адносяцца аб’яднанні па відах турызма, спартыўнаму арыентаванню, спартыўнаму скалалажанню, гісторыкаў-краязнаўцаў, географаў, экскурсаводаў і іншыя.

10. Да аб’яднанняў па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага профілю (радок 14) адносяцца гурткі па відах спорту.

11. Да аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю (радок 15) неабходна аднесці харавыя, харэаграфічныя, аркестравыя, тэатральныя, літаратурна-творчыя, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і іншыя па накірунках мастацтва.

12. Па радку 16 паказваюцца даныя аб аб’яднаннях па інтарэсах, якія не пералічаны па радках 11 – 15.


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІІ

«КОЛЬКАСЦЬ І САСТАЎ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ»


13. У раздзеле ІІІ паказваюцца даныя аб педагагічных работніках установы, уключаючы сумяшчальнікаў.

14. Па радку 20 у графе 1 паказваецца колькасць усіх педагагічных работнікаў установы, акрамя педагогаў дадатковай адукацыі, культарганізатараў, акампаніятараў, якія паказваюцца асобна у графе 2.

15. Па радку 20 у графе 2 у колькасць педагогаў дадатковай адукацыі, культарганізатараў і акампаніятараў уключаецца таксама колькасць дырэктараў, намеснікаў дырэктараў, загадчыкаў аддзелаў і іншых педагагічных работнікаў, якія разам са сваёй асноўнай работай вядуць заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах.

16. Даныя па радку 20 могут быць больш за суму данных па радках
з 23 па 25 на колькасць асоб, якія не маюць агульнай сярэдняй адукацыі.


ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV «ЗВЕСТКІ АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ» І РАЗДЗЕЛА V

«ЗВЕСТКІ АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ»


17. У раздзеле ІV:

па радку 40 паказваецца плошча памяшканняў, якія займае ўстанова. Агульная плошча падвалаў, паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады і іншыя патрэбы ўстановы, а таксама плошча надворных пабудоў не паказваецца;

па радку 41 паказваецца плошча ўласнага зямельнага ўчастка, які прызначаны для вучэбна-даследніцкай, гуртковай і спартыўнай работы;

па радку 42 паказваецца колькасць майстэрняў для адначасовых заняткаў з навучэнцамі;

па радку 43 паказваецца памер бібліятэчнага фонду бібліятэкі, якая належыць установе і абслугоўвае толькі яе навучэнцаў. Памер бібліятэчнага фонду паказваецца на падставе даных кнігі сумарнага ўліку бібліятэчнага фонду;

па радках 44 і 45 паказваецца адпаведна колькасць аўтобусаў і грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў, якія належаць дадзенай установе.

18. Раздзел V запаўняюць установы, якія мелі ўласныя турысцкія базы для навучэнцаў на 1 снежня справаздачнага года, або якія арганізоўвалі экскурсіі, паходы, профільныя лагеры у перыядзе з 1 снежня мінулага каляндарнага года па 30 лістапада бягучага каляндарнага года.


Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка