Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі "Кававую кантату" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт




НазваСёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі "Кававую кантату" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт
Дата канвертавання09.12.2012
Памер17.72 Kb.
ТыпДокументы
Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера – у тэатры паставілі “Кававую кантату” Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт “Пэрліны барокавай музыкі”. Канцэрт складаецца з вакальных твораў эўрапейскіх кампазытараў 17-18 стагодзьдзяў – раней у рэпэртуары тэатру такіх рэчаў не было. Як беларускія музыканты адужалі гэтую задачу, высьвятляла Юлія Шарова, якая ўчора наведала гэнэральную рэпэтыцыю прэм’еры.


Канцэрт “Пэрліны барокавай музыкі” рыхтаваў дэбютант – дырыжор Андрэй Іваноў, які пакуль толькі стажыруецца ў тэатры опэры. Ён лічыць гэта цікавым досьведам як для сябе, гэтак і для салістаў, якія раней сьпявалі пераважна Вэрдзі альбо Чайкоўскага. Аднак манера, у якой усе нумары канцэрту прасьпяваныя ды сыграныя, наўрад ці вельмі падобная да моднага ў Эўропе аўтэнтызму. Разважае Андрэй Іваноў.


Іваноў: “Нашае выкананьне, канечне ж, аўтэнтычным назваць нельга. Але мы пастараліся максымальна наблізіць наш спосаб выняцьця гуку й разуменьне штрыхоў да барокавай манеры. Мы стараліся зусім адмовіцца ад вібрацыі – за кошт гэтага, канечне ж, сучасны аркестар гучыць ня так яскрава, як мы прызвычаіліся яго чуць”.


“Кававая кантата” Ёгана Сэбаст’яна Баха – твор не тэатральны. Гэта гумарыстычнае сачыненьне – кава ў часы Баха толькі ўваходзіла ў моду ды ня ўсім такая мода падабалася. Гэтая мода закранула й маладую паненку Лізхен, дачку спадара Шлендрыяна. Бацька адгаворвае дачку ад новага захапленьня й нават пагражае ня выдаць яе замуж, калі Лізхен не адмовіцца ад кавы.


Урывак з “Кававай кантаты” Баха гучыць у выкананьні салісткі Беларускай опэры Алены Бундзелевай.


Дырыжор-пастаноўшчык “Кававай кантаты” Баха Алег Лясун разбавіў гэты невялікі твор музычнымі ўстаўкамі з папулярных твораў Баха. Ад экспэрымэнтаў з аўтэнтычным гучаньнем ён адмовіўся – вібратны гук у струнных, вакальная манера таксама зусім не барокавая. Алег Лясун лічыць, што аўтэнтычная манера выкананьня старадаўняй музыкі выпрацоўваецца не за адзін месяц ці нават год.


Лясун: “Паколькі ў нас “Кававая кантата” ідзе зь перакладам, мы не бярэм нямецкі тэкст, а для публікі робім расейскі пераклад, дык канечне атрымліваецца, што ў нас манера болей набліжаная да сучаснага гучаньня. Хаця мы ўсё ж стараліся наблізіцца да стылю, натуральна”.


Мастачка Кацярына Булгакава, якая аздабляла спэктакль, вырашыла пагуляць з колерамі.


Булгакава: “Калі гэта “Кававая кантата”, трэба было вытрымаць яе ў такой карычневата-кававай гаме. Усё адно героі п’юць каву й нягледзячы на тое, што тата супраць таго, што дачка п’е каву, ён таксама апрануты ў гэтай гаме”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconФрыдрыха Гендэля "Мэсія"
Эўропе, але надзвычай рэдка цалкам гучыць у Беларусі. Пастаноўку ажыцьцявіў дырыгент Пётр Вандзілоўскі разам са сваім Камэрным аркестрам....

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconІгара Стравінскага "Цар Эдып"
Пастаноўку ажыцьцявіў хор, аркестра І салісты Беларускай опэры пад кіраўніцтвам галоўнага дырыгента тэатру Віктара Пласкіны. Гэта...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconІгара Стравінскага "Цар Эдып"
Стравінскага “Цар Эдып”. Пастаноўку ажыцьцявіў хор, аркестра І салісты Беларускай опэры пад кіраўніцтвам галоўнага дырыгента тэатру...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconСёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма "Казіно "Роял". У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд герой рамнаў Яна Флэмінга стаў кінагероем. Пра
Сёньня ў Лёндане прайшла прэм’ера фільма “Казіно “Роял”. У дваццаць першы раз Cакрэтны агент 007 Джэймс Бонд – герой рамнаў Яна Флэмінга...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconУ суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў
У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы паказвалася прэм’ера адной з найвялікшых...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconУ суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы праходзіла прэм’ера адной з найвялікшых трагедыяў усясьветнага
У суботу І нядзелю на галоўнай драматычнай сцэне краіны – у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы – праходзіла прэм’ера адной з найвялікшых...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconУ беларусі няправільная стаўленьне да опэры
Віктар Пласкіна. Цягам амаль году тэатар існаваў без музычнага кіраўніка. Спадар Пласкіна абяцае значныя зьмены ў арганізацыі працы...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconУ беларусі няправільная стаўленьне да опэры
Віктар Пласкіна. Цягам амаль году тэатар існаваў без музычнага кіраўніка. Спадар Пласкіна абяцае значныя зьмены ў арганізацыі працы...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconСёньня ў Беларусі І Расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці "Шрэк Трэці". На
Сёньня ў Беларусі І расеі, на суткі раней, чым ва ўсім сьвеце, адбылася прэм’ера самага пасьпяховага анімацыйнага праекту сучаснасьці...

Сёньня ў Беларускай нацыянальнай опэры прэм’ера у тэатры паставілі \"Кававую кантату\" Ёгана Сэбаст’яна Баха. Апроч гэтага, салісты опэры падрыхтавалі канцэрт iconПрэм’ер міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр пагадзіўся на прапанову мастацкага кіраўніка лёнданскага тэатру «The Old Vic» І знакамітага галівудзкага актора Кевіна
Блэр таксама здолеў зьняцца ў «мыльнай опэры» І некалькіх дабрачынных пастаноўках. 27 чэрвеня Тоні Блэр пакідае пасаду прэм’ер-міністра...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка