Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс




НазваАлімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс
Дата канвертавання30.10.2012
Памер26.53 Kb.
ТыпКонкурс

Алімпіяда па беларускай мове.9 клас

Лінгвістычны конкурс

1 Растлумачыць фразеалагізмы:

соваць нос- павесіць галаву-

надзьмуць губы- зарубіць на носе-

пагрэць рукі- даць драпака-

2 Паставіць назоўнікі ў форме Р. склону адз. ліку:

тэкст, азот, авёс, розум, з'езд (з гары), з'езд (канферэнцыя), пераезд (чыгуначны), пераезд (на другое месца), пейзаж (карціна), пейзаж (мясцовасць), ясень (дрэва), ясень (будаўнічы матэрыял), балет, талент (рыса характару), сад (пладовыя дрэвы).

3 Запішыце словазлучэнні па-беларуску:

Жёсткие условия, жёсткая кожа, жёсткий вагон, жёстко спать.

Закрыть конференцию, закрыть рот рукой, закрыть ворота, закрыть глаза.

4 Адкажыце на пытанні:

1. Як вы назавеце чалавека. які атрымлівае пісьмы: адрасант ці адрасат.

2. Як вы назавеце трапічную расліну з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі: альяс ці альянс?

3. Як вы назавеце доктара бальніцы. клінікі. які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення: ардынарац ці ардынатар?

4. Як вы назавеце раменьчык аброці пад мордай ў каня: падбороддзе ці падбароднік?

5. Як вы назавеце падсцілку ў абутку для засцярогі пяткі ад цвікоў, якімі прыбіты каблук: падпятак ці падпятнік?

6. Як вы назавеце чалавека, які здольны лёгка запамінаць што-небудзь: памятлівы ці памятны?

7. Як вы назавеце абдуманасць у дзеяннях, учынках: разважанне ці разважлівасць?

8. Як вы назавеце месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны для высадкі ў грунт: расаднік ці рассаднік?

5 Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Теперь уже никто не считает сверхъестественным и необъяснимым тот факт, что с начала христианства и до татаро-мангольского нашествия Киевская Русь была страной высокой и прекрасной письменной культуры. Введение христианства и приобщение её к византийской книжности установило преемственность двух письменных культур. Это сильно преумножило интерес восточных славян к книге и способствовало распространению письменности еще на заре их цивилизации.

6   Дакажыце, што кожная з прапанаваных груп слоў можа служыць прыкладам марфалагічных асаблівасцей беларускай літаратурнай мовы ў параўнанні з рускай.

а) зямля, пожня, трамвай, каравай:

б) вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы;

в) свет, які змяніўся; хлопчык, які займаецца гімнастыкай.

7 Выпішыце толькі тыя словы, якія адпавядаюць акцэнталагічнай норме беларускай літаратурнай мовы:

а) табу' - та'бу в) нікуды' - ніку'ды д) фарфор - фа'рфар

б) на'сціл - насці'л г) на'спех - наспе'х е) цві'лы - цвілы'

8 Патлумачце, па якіх прычынах падкрэсленыя словы не будуць з'яўляцца аднароднымі членамі сказа.

1. Пайду назбіраю грыбоў у лесе.

2. У гародзе раслі капуста, морква, ягады, грыбы, клёны, елкі.

3. Пасля сустрэчы з ваўком Міхаська быў ні жывы ні мёртвы.

4. Вучні малодшых класаў вельмі любяць спевы, фізкультуру і маляваць.

5. Маці спытала пра ўрокі і як справы ў школе.

9 Са сказаў задання 8 (папярэдняга) выпішыце спачатку словы,

у якіх ёсць гук[с'], а затым фанетычныя словы, калі ёсць, з гукам [з].

10 Прачытайце сказ: Бацька з сынам у выхадны дзень пайшоў на возера, а праз гадзіну маці з дачкой таксама прыйшлі туды.Заданні: Хто старэйшы: дачка ці сын? Патлумачце свой адказ 

 





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconИнформация для родителей и учащихся гимназии перечень
Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–хі класы ліцэяў І гімназій

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconАлімпіяда па беларускай мове 8 клас
Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconШкольная алімпіяда па беларускай мове 9 клас 1 тур 2012/2013
Голле, аконны, паддзеўка, суддзя, узбярэжжа, чуллівы, спражэнне, гадзіннік, печчу, аддаленасць, паданне

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Алімпіяда па беларускай мове. 9 клас Лінгвістычны конкурс iconБесперапынная алімпіяда па беларускай мове, 5 клас
Змяніце словы або падбярыце роднасныя, каб праверыць напісанне зычных: перабежчык, падстрыгчы, градка, на лавачцы, краявід, нялёгка,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка