Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя




НазваНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя
Дата канвертавання30.10.2012
Памер114.21 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

УА “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая

агульнаадукацыйная школа”





Настаўнік геаграфіі

Халопіца Таццяна Міхайлаўна

І кваліфікацыйная катэгорыя


2011 г.

Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры і геаграфіі сельскай гаспадаркі


Задачы ўрока

адукацыйныя:

  • арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацаванні матэрыялу аб сельскай гаспадарцы і яе галінах;

  • працягваць фарміраванне ўменняў выяўляць прычынна-выніковыя сувязі паміж кампанентамі прыроды і гаспадарчай дзейнасцю чалавека на прыкладзе сельскай гаспадаркі сваёй мясцовасці;

  • стварыць умовы для школьнікаў па самастойным прымяненні ведаў, атрыманых на ўроку;


развіваючыя:

  • садзейнічаць фарміраванню і развіццю камунікатыўных зносін праз работу ў парах і групах, уменню сама- і ўзаемаацэнкі;

  • стварыць умовы для развіцця ў школьнікаў умення знаходзіць, структурыраваць і выкарыстоўваць інфармацыю;


выхаваўчыя:

  • садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў працаваць у групах;

  • прывіваць пачуццё адказнасці кожнага за агульную справу каманды.



Абсталяванне:

Карта “Сельская гаспадарка свету”, атласы, картачкі-заданні, падручнікі, лісты самаацэнкі, картачкі для рэфлексіі.


Ход урока

Эпіграф урока

Хлеб!..

Няма яму роўнай

Яды аніякай,

Яму параўнанняў

Не падбярэш.

Бяры сабе бохан –

І з шчодрай падзякай

Да ўсіх, хто рабіў яго –

Рэж і еш.

К. Кірэенка


І. Актуалізацыйна-матывацыйны этап.

1. Рэлаксацыя: прывітанне, псіхалагічны настрой на работу.

2. Тэст-крыжаванка па тэме “Прыродныя рэсурсы і гаспадарчая дзейнасць” (групавая работа; дадатак 1)

3. Ацэнка дзейнасці вучняў: адзнакі выстаўляюцца ў лісткі самаацэнкі за ўказаныя віды работ на ўроку шляхам сама- і ўзаемаправеркі (дадатак 2)


ІІ. Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на ключавыя словы тэста-крыжаванкі: (сельская, гаспадарка):

а) чаму іменна такія словы зашыфраваны ў крыжаванцы?

б) дзе і кім працуюць вашы бацькі, што яны робяць на месцах сваёй працы?

в) сфармуліруйце, калі ласка, сваімі словамі паняцце “сельская гаспадарка”, параўнайце яго з фармуліроўкай падручніка.

Настаўнік. Прыемна, што вы ўжо маеце некаторыя веды па тэме ўрока. Мне застаецца толькі пажадаць, каб вы паспяхова справіліся з тымі задачамі, якія стаяць перад вамі.

Запоўніце, калі ласка рэфлексіўныя лісты. Для гэтага сваім умоўным знакам адзначце тое месца на малюнку, дзе б вам хацелася знаходзіцца ў дадзены момант (у пачатку ўрока).


ІІІ. Аперацыйна-выканаўчы этап.

Чытанне тэксту падручніка “Паняцце пра сельскую гаспадарку” метадам інсерт (з паметкамі), с. 146-147: (“+” – ведаю; “-” – не ведаю; “?” – не зразумела; “√” – вельмі цікава) - работа ў групах з наступным абмеркаваннем у класе.

Настаўнік задае пытанні. Вучням, падзеленым на дзве групы, неабходна даваць на іх адказы. Капітанам груп неабходна сачыць за ходам адказаў вучняў для таго, каб пасля гэтага віду дзейнасці выставіць кожнаму балы ў ліст самаацэнкі.


  • Што такое сельская гаспадарка;

  • Якая з галін гаспадаркі (прамысловасць ці сельская гаспадарка) з’яўляецца важнейшай галіной;

  • Якія функцыі выконвае сельская гаспадарка;

  • У якіх краінах насельніцтва не займаецца сельскай гаспадаркай;

  • Якая колькасць насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы ў высокаразвітых краінах (2-3%), у слабаразвітых краінах (да 80%);

  • Чым тлумачыцца такое вялікае адрозненне (розным узроўнем выкарыстання машын, тэхналогій, угнаенняў і г.д.)

  • Што складае аснову сельскагаспадарчай вытворчасці;


Які матэрыял параграфа вы абазначылі знакамі “+”, “-”, “?”, “√”. Абмеркаванне новага матэрыялу.


Выступленне вучня з паведамленнем па тэме ўрока (дадатак 3)

Пытанні для праверкі ўспрымання матэрыялу паведамлення:

  • Які працэнт узаранасці зямель у сельскай гаспадарцы Нясвіжскага раёна? (78%)

  • Якая колькасць насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы раёна? (5 800 чалавек)

  • На чым спецыялізуецца сельская гаспадарка нашага раёна? (На вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, ільну, агародніны, характарызуецца высокім узроўнем развіцця жывёлагадоўлі).

  • Які працэнт росту с/г вытворчасці быў у 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам? (102,5%)


Настаўнік. Сельская гаспадарка мае шматгаліновы характар. Гэта вызначаецца разнастайнасцю патрэб насельніцтва ў сельскагаспадарчай прадукцыі і разнастайнасцю прыродных умоў для вядзення сельскай гаспадаркі.

Сельская гаспадарка Нясвіжскага раёна, як і Беларусі ўцэлым, і любой іншай краіны, складаецца з дзвюх асноўных галін: раслінаводства і жывёлагадоўлі. Суадносіны гэтых галін у розных краінах не аднолькавыя. У высокаразвітых краінах жывёлагадоўля пераважае над раслінаводствам, а ў большасці слабаразвітых краін на раўнінных тэрыторыях першае месца займае раслінаводства.


Настаўнік. На прыкладзе нашай гаспадаркі давайце пазнаёмімся са структурай раслінаводства. Якія культурныя расліны вырошчваюць у ААТ “Юшавічы”? Пшаніцу, жыта авёс, цукровыя буракі, кармавыя буракі, кукурузу, бульбу, моркву, сталовыя буракі, лён. Да якога тыпу культур яны адносяцца. Запоўніце схему структуры раслінаводства, якая размешчана на дошцы. Для дапамогі можаце выкарыстаць матэрыял падручніка.










Збожжавая гаспадарка займаецца апрацоўкай культур для атрымання збожжа, якое выкарыстоўваецца як для прадуктовых патрэб людзей, так і ў якасці корму для жывёл. Розныя віды збожжа служаць сыравінай для харчовай прамысловасці (мукамольнай, крупяной, хлебапякарнай).

Як вы ўжо адзначылі, да збожжавых культур адносяцца пшаніца, рыс, кукуруза, жыта, ячмень, авёс, проса і інш. Яны займаюць больш за палову зямель свету, якія апрацоўваюцца. З усіх збожжавых культур найважнейшая роля ў свеце належыць тром: пшаніцы, рысу і кукурузе.

А зараз мы з вамі зноў будзем працаваць у парах. 1 пара разглядзіць падзагаловак “Пшаніца” і праз 5 мінут падрыхтуецца ахарактарызаваць дадзеную культуру па наступным плане (план надрукаваны на лісточках і дадзены кожнай групе):


План характарыстыкі збожжавых культур

  1. Асаблівасці прыродных умоў для вырошчвання культуры.

  2. Плошча, якую займае культура.

  3. Рэгіёны, на якія прыпадаюць найбольш значныя плошчы пасеваў.

  4. Выкарыстанне культуры чалавекам.


2 і 3 пары падрыхтуюцца характарызаваць па плане рыс і кукурузу.

Характарыстыка раслін па плане. Вучні выстаўляюць балы свайму таварышу ў ліст самаацэнкі.


Фізкультпаўза

Актыўныя вуглы (ТРКМ).

Чатыры вуглы класа маюць сваю назву. 1 вугал – “Кармавыя культуры”, 2 вугал – “Агародніна”, 3 вугал – “Тэхнічныя культуры”, 4 вугал – “Садоўніцтва, вінаградарства”. Вучні разыходзяцца па вуглах у адпаведнасці з той групай раслін, да якіх адносіцца расліна, назву якой яны выцягнулі на палосцы паперы. Прыклады раслін: кукуруза, морква, сланечнік, цукровыя буракі, парэчкі, кармавыя буракі, бульба, цыбуля, лён, чарэшні, вінаград.


Вынікова-ацэначны этап.

(Заданне на кампъютары). Устанавіце адпаведнасць паміж збожжавымі культурамі і іх уласцівасцямі. Адказы запішыце лічбамі.

Збожжавыя культуры:

пшаніца______________________________

кукуруза_____________________________

рыс__________________________________


  1. З зерня атрымліваюць лепшы ў свеце хлеб, які адрозніваецца высокімі смакавымі і пажыўнымі якасцямі.

  2. Радзіма – Паўднёва-Заходняя Азія, Афрыка (Эфіопія).

  3. Гэта галоўная збожжавая культура Расіі, Беларусі, Польшчы.

  4. Вырошчваецца ва ўмераных і часткова ў субтрапічных шыротах, часцей за ўсё на чарназёмах.

  5. Радзіма – Амерыка.

  6. Жыхары Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі ўжываюць у сярэднім на чалавека ад 100 да 300 кг у год.

  7. Радзіма – Кітай.

  8. Самая высокаўраджайная культура са збожжавых культур.

  9. Асноўны хлеб амаль паловы чалавецтва.

  10. Асноўная культура раёнаў мусоннага клімата, які характарызуецца вільготным летам і сухой зімой.

  11. Вырошчваецца ў больш халаднаватым умераным клімаце.


Прафарыентацыйная паўза.

У аўтобусе ехала некалькі груп людзей. Я выпадкова пачула некалькі слоў з размовы кожнай групы. Зараз назаву вам пачутыя словы, а вы пастарайцеся здагадацца, людзі якіх прафесій ехалі ў аўтобусе.

  1. Цукар, сыр, хлеб, каўбаса. (Магчымыя адказы: прадавец, афіцыянт)

  2. Чорнае, Белае, Чырвонае, Жоўтае. (Магчымыя адказы: мастак, дызайнер)

  3. Сафія, Ліда, Лена. (Магчымыя адказы: выхавацель, настаўнік)

На самай справе ў аўтобусе ехалі географы. А што яны называлі? 1 – прадукцыю, сыравіну для якой дае сельская гаспадарка, 2 – моры, 3 – назвы гарадоў і ракі.


Складанне сінквейнаў.

  1. Адзін назоўнік-сінонім тэмы ўрока

  2. Два прыметнікі, якія раскрываюць тэму ўрока

  3. Тры дзеясловы, якія адносяцца да тэмы ўрока

  4. Сказ з чатырох слоў, які характарызуе тэму ўрока

  5. Адно слова-асацыяцыя


Выстаўленне адзнак за ўрок згодна лістоў самацэнкі, каменціраванне адзнак.

Дамашняе заданне. §31,32; практычная работа на с.158 – ІV узровень, скласці прэзентацыю па тэме ўрока - V узровень.


Настаўнік. Запоўніце, калі ласка, зноў рэфлексіўныя лісты. Для гэтага сваім умоўным знакам, але зафарбаваным, адзначце тое месца на малюнку, дзе б вам хацелася знаходзіцца ў дадзены момант (у канцы ўрока). Падыміце руку, у каго ўмоўны знак змясціўся ўверх. Гэта значыць, што палепшылася ваша самаадчуванне і настрой на ўроку. Я вельмі задаволена вашай працай на ўроку. Усім вялікі дзякуй!


Дадатак 1


Тэст-крыжаванка

Прыродныя рэсурсы і гаспадарчая дзейнасць”


1.Сукупнасць усіх відаў дзейнасці людзей. (Гаспадарка)

2. Першасная аснова гаспадаркі, яе “клетка”. (Прадпрыемства)

3. Сукупнасць галін прамысловасці, якія займаюцца вытворчасцю тавараў народнага спажывання. (Лёгкая)

4. Прыродныя рэсурсы, актыўнае выкарыстанне якіх вядзе да іх памяншэння ці поўнага знікнення. (Вычарпальныя)

5. Галіна гаспадаркі, якая забяспечвае сувязь паміж усімі яе галінамі, абмен прадукцыяй унутры краіны і паміж дзяржавамі. (Транспарт)

6. Сукупнасць галін прамысловасці, якія заняты здабычай сыравіны, паліва, атрыманнем электраэнергіі, вырабам абсталявання. (Цяжкая)

7. Прыродныя рэсурсы, здольныя да самааднаўлення. (Узнаўляльныя)

8.Від мінеральных рэсурсаў, да якіх адносяцца каменная і калійная соль, будаўнічыя матэрыялы. (Нярудныя)

Ключавое слова: сельская


Тэст-крыжаванка

Прыродныя рэсурсы і гаспадарчая дзейнасць”


1.Комплекс галін цяжкай прамысловасці, якія выпрацоўваюць і забяспечваюць усе галіны гаспадаркі палівам і энергіяй. (Энергетыка)

2. Адна з галін паліўнай прамысловасці. (Газавая)

3. Галіна гаспадаркі, якая забяспечвае сувязь паміж усімі яе галінамі, абмен прадукцыяй унутры краіны і паміж дзяржавамі. (Транспарт)

4. Адзін з каштоўных металаў. (Плаціна)

5. Галіна прамысловасці, якая займаецца вытворчасцю машын, станкоў, абсталявання, прылад і інш. (Машынабудаванне)

6. Беларускі горад, у якім размешчаны папяровая фабрыка “Герой працы”. (Добруш)

7. Вядучая галіна лёгкай прамысловасці. (Тэкстыльная)

8. Адзін з чорных металаў. (Марганец)

9. Галіна, якая забяспечвае насельніцтва тканінай, адзеннем, абуткам. (Лёгкая)

10. Вобласць бесперапыннага або амаль бесперапыннага залягання карысных выкапняў. (Басейн)

Ключавое слова: гаспадарка


Дадатак 2


Ліст самаацэнкі


№ п/п

Від работы

Максімальная ацэнка ў балах

Фактычная ацэнка

1

Тэст-крыжаванка

10




2

Актыўнае чытанне ІНСЕРТ

5




3

Характарыстыка збожжавых культур па плане

5




4

Вынікова-ацэначны этап

5




5

Складанне сінквейнаў

5




6

Усяго балаў

30







Адзнака

“10”






Дадатак 3


Сельская гаспадарка Нясвіжчыны


Нясвіжскі раён з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі у вобласці. Займаючы 3,7% у агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў Міншчыны, наша доля ў абласной вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2010 годзе склала 7,6%, збожжа – 8%, малака – 7%, мяса – 10,1%.

Сёння плошча сельскагаспадарчых угоддзяў у раёне складае 59 896 га, у тым ліку 46 722 га ворнай зямлі. Узаранасць зямель – 78%. У сельскай гаспадарцы працуе 5 800 чалавек. На аднаго чалавека прыпадае ў сярэднім па 10,4 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 8,1 га - ворнай зямлі.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, ільну, агародніны, характарызуецца высокім узроўнем развіцця жывёлагадоўлі. Удзельная маса прадукцыі раслінаводства ў таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складае 30%, жывёлагадоўлі – 70%. Рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2010 годзе да ўзроўню 2009 года – 102,5%.

У 2010 годзе ў складаных кліматычных умовах атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур і кукурузы 62,9 ц/га, цукровых буракоў – 348 ц/га, ільновалакна – 10,2 ц/га, садавіны – па 235 ц/га.

Раён перавыканаў дзяржаўны заказ па продажу збожжа.


+ ведаю


- не ведаю


? не зразумела


  • вельмі цікава





кукуруза


морква


цукровыя буракі


сланечнік


парэчкі


кармавыя буракі


бульба


цыбуля


лён


чарэшні


вінаград



Сінквейн


  1. Тры назоўнікі




  1. Тры прыметнікі




  1. Тры дзеясловы




  1. Тры словы-сінонімы




  1. Адно слова-асацыяцыя



Садоўніцтва, Агародніна

вінаградарства


Кармавыя Тэхнічныя

культуры культуры

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconНастаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя Мэта ўрока
Мэта ўрока: садзейнічаць фарміраванню ведаў аб структуры І геаграфіі сельскай гаспадаркі

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconЖук марыя Міхайлаўна
Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча была накіравана працаваць выхавацелям у Зэльвенскі дзіцячы сад №1. З 1981 года працавала...

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconНастаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі дуа гімназія г. Хойнікі)
Настаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі дуа “Гімназія г. Хойнікі)

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconУрок падрыхтавала настаўніца сш №22 г. Барані Лабанава Таццяна Міхайлаўна
Разгледзець паняцце "натоўп", яго структуру, віды натоўпу, спосабы маніпуляцыі натоўпам, паводзіны чалавека ў натоўпе

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconУрок беларускай мовы
Настаўнік беларускага языка I лiтаратуры Закурдаева Святлана Вiктарауна, першая катэгорыя

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconСклад навукова-метадычнага савета (МС) на 2012/2013 навучальны год
Есмантовіч Л. М. – кіраўнік ма настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла, настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыіі

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconВасілеўская Яўгенія Сцяпанаўна
З 1973 года па 1981 год працавала ў Залацееўскай васьмігадовай школе настаўнікам фізічнай культуры. З 1981 года працавала выхавацелем...

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconРаённая алімпіяда па геаграфіі для сельскіх вучняў
Усяго 5б. У працэсе вывучэння геаграфіі вы авалодваеце мноствам паняццяў І тэрмінаў. Паспрабуйце ўспомніць ІХ

Настаўнік геаграфіі Халопіца Таццяна Міхайлаўна І кваліфікацыйная катэгорыя iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка