Конкурс па беларускай мове




НазваКонкурс па беларускай мове
Дата канвертавання30.10.2012
Памер45.93 Kb.
ТыпКонкурс

ПРАДМЕТНЫ КОНКУРС ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


  • РАЁННЫ ЭТАП- ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА

18 ЛЮТАГА 2004 ГОДА – 10.00 ГАДЗІН


Дарагі дружа!

Сардэчна вітаем Цябе на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове.Перад табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Чытай уважліва!

Жадаем поспехаў!


1.Адкажы на пытанне. Калі ты нарадзіўся (нарадзілася)?

Дзень і месяц запішы словамі, год – лічбай.

..................................................................................................................................................................................................................................................................


2.Дапоўні сказ. Замест кропак устаў назву дня тыдня .

Сёння ўжо серада, заўтра будзе ................................... , а ўчора быў ..................................... .


3.Запішы назвы месяцаў, у якіх ёсць гук “ж”.


......................................................................................................................... .......


4.Прачытай урыўкі з вершаў Якуба Коласа.Падкрэслі дзеясловы , выпішы іх:


а)да кожнага дзеяслова дапішы форму 3-ай асобы множнага ліку (цяперашні час)

Лес

Глуха шэпча лес зялёны,

І шуміць ён, і шуміць,

Гоман доўгі, несканчоны

Цэлы дзень над ім стаіць

Я.Колас ...................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


б)да кожнага дзеяслова дапішы форму 2-ой асобы множнага ліку (цяперашні час)

Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.

Я.Колас

..................................................................................................................................................................................................................................................................

5.Прачытай урывак з апавядання пра дзіцячыя гады Я. Коласа.Падкрэслі дзеясловы загаднага ладу.Чаму, з якой мэтай аўтар выкарыстаў іх у тэксце? Адкажы 1-2 сказамі.


Хатні настаўнік


Косцік , схіліўшы галаву набок, выводзіць пяром літары (...) З другога боку стала прымасціўся Уладзік з грыфельнай дошкай.

- Не выходзіць.

- Чаму не выходзіць? – падсоўваецца да яго бліжэй “дарэктар” Яська.

  • Паглядзі, як ты, Уладзя, памножыў.Колькі будзе чатыры на восем?

  • Успомні табліцу множання...

  • Колькі? Сорак восем!

  • Добра падумай.

  • А-ай! – чухаў Уладзік патыліцу і пазіраў у акно.

Мне ўжо надакучыла гэтая задача...


....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


6.У кожным радзе падкрэслі слова , якое не пасуе да іншых.


а) авёс, васілёк, пшаніца, ячмень;

б)слівы, яблыкі , чарэшні, памідоры;

в)пяць, дзесяць, двойка, сем.


7.Замест кропак устаў прапушчаныя літары.


Бы .. цёплы , сонечны дз .. нь.

У ж .. це выраслі васількі.

Радасна цяч .. вада .. рэчцы.

Хлопец паглядзе .. на высокія др ..вы.


8.У дадзеных сказах расстаў знакі прыпынку.


Як добра што прыходзіць вясна! Вясною канчаюцца завірухі маразы.Пачынае паціху набіраць сваю сілу сонца.Звіняць капяжы растае ўжо абрыдлы і пачарнелы снег.Мільгаюць коцяцца з пагоркаў уніз вясёлыя ручаіны.

Паводле В. Жуковіча

9.Спалучы складаназалежныя сказы злучальнымі словамі: чым, што, каб,у якой.


Тут змяшчалася школа, ............... вучыў дзяцей Турсевіч.

Яшчэ той не нарадзіўся , ............ усяму свету згадзіўся.

Лепш валамі, ................ сваімі нагамі.

Не адкладай на заўтра тое, .............. можна зрабіць сёння.


10.Дапоўні сказы па пытаннях.


Брат будзе (кім?)................................................................................................

Увесь дзень ён хадзіў (які?).............................................................................

Было ўжо зусім (як?).............................................................................................

Вучань успомніў (пра што?).................................................................................

11.Падбяры словы так, каб атрымалася больш складоў (па адным прыкладзе да кожнага назоўніка).


год - ...........................................

снег - ............................................

лес - ..............................................

вечар - ..........................................


12.Перакладзі выдзеленыя словы на польскую мову. Што адрознівае іх паміж сабой у беларускай мове? Запішы абагульняючы сказ.


Хулігана сустрэла жорсткая кара. ..................................................

Кара бярозы счарнела зусім. .....................................................


Мама варыла кашу. .......................................................

Я кашу траву. ........................................................


Яму падабалася гэтая кніжка. .......................................................

Ліса схавалася ў яму. ..........................................................


...................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


13.Знайдзі ў сказе антонімы і запішы парамі.

Чаму заўсёды ходзяць разам, заўсёды разам – боль і радасць.

.......................................................................................................

Галоўнае тое, што ён вельмі дзіўны чалавек – то плача, то смяецца.

...................................................................................................................

Чорнае да белага не прышываюць.

.................................................................................................................


14.Складзі пытанні да сказаў. Выкарыстай словы: ці, які, колькі, хто, дзе, калі, адкуль. Выдзеленыя ў сказах словы падкажуць, пра што трэба пытаць.


У класе было трыццаць вучняў.

.................................................................................................................................

Марыся жыве ў інтэрнаце.

.................................................................................................................................

Разам з Марысяй жывуць яе сяброўкі.

.................................................................................................................................

Міхал вяртаецца з пошты.

.................................................................................................................................

На стале ляжаў жытні хлеб.

.......................................................................................................................................................

Не была я і ў Татрах.

.................................................................................................................................

Улетку мы наведалі радню.

.................................................................................................................................


15.Дапасуй назоўнікі да дзеясловаў.Спалучы рысачкай.

раса пачуўся

вецер льецца

вада сыпле

снег гудзе

стук апала


16.Замест кропак дапішы адпаведны канчатак прыметніка зялёны.


зялён ... трава

зялён ... лісточак

зялён ... дрэва

зялён ... лугі


17.Словы ў дужках пастаў у адпаведным склоне.

Пры (дарога) .............................. раслі дубы.

У (трава) ................................ закрасавалі кветкі.

Маці падарыла (сын) ........................ кніжку.

Сёння па (краіна) ........................... пройдуць дажджы.

У (хаты) ............................... заблішчалі агні.

І (птушка) .............................. адной сумна.


18.У сказе падкрэслі дзейнік (адной рысачкай) выказнік (дзвюма).Аддзялі групу дзейніка і выказніка.Складзі схему сказа (да слоў стаў пытанні).

Знаёмы садаўнік пасадзіў маладую яблыньку.

.....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


19.Падкрэслі словы , якія не з’яўляюцца сінонімамі:


а) дакладна, чуйна, абыякава, пільна;

б) смелы, мужны, баязлівы, храбры;

в)вуліца, шаша, дарога, каляіна;

г)чужына, бацькаўшчына, радзіма, наша краіна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс па беларускай мове iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Конкурс па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове раённы этап
Сардэчна вітаем на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табою заданні. Чытай ІХ уважліва

Конкурс па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове
Сардэчна вітаем Цябе, як удзельніка раённых элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табою заданні, з якімі Ты павінен...

Конкурс па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Конкурс па беларускай мове iconКонкурс па беларускай мове ваяводскія элімінацыі ( падставовая школа)
Прадметны конкурс па беларускай мове – ваяводскія элімінацыі ( падставовая школа)

Конкурс па беларускай мове iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Конкурс па беларускай мове iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Конкурс па беларускай мове iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

Конкурс па беларускай мове iconС. А. Язерская практыкум па беларускай мове
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў: сістэматызацыя І паглыбленне ведаў І ўменняў па беларускай мове на аснове вывучанага ў...

Конкурс па беларускай мове iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка