Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты




НазваСябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты
Дата канвертавання30.10.2012
Памер27.48 Kb.
ТыпКонкурс
Сябруем з матэматыкай


Конкурс кемлівых у 1 класе

Мэты :

  • Праз гульню замацоўваць веды па матэматыцы;

  • развіваць разумовую актыўнасць дзяцей;

  • выхоўваць увагу, сабранасць, самастойнасць.

Ход урока

Настаўнік трымае ў руках пісьмо.

  • Дарагія сябры! Паштальён уручыў мне канверт. На ім напісана :

СЯБРАМ МАТЭМАТЫКІ АД КАЗАЧНЫХ ГЕРОЯЎ

Давайце паглядзім, што нам даслалі сказачныягероі.

Настаўнік чытае : “Дарагія сябры! Мы праводзім конкурс кемлівых і знаходлівых! Гуляюць усе! Прапануем вам шэраг заданняў. Той , хто першым правільна адкажа на пытанне, атрымае спецыяльны жэтон. У канцы гульні разам падлічам жэтоны і вызначым параможцу.

Ці сябруеце вы з матэматыкай?Выконвайце заданні як мага хутчэй, але будзьце ўважлівыя!

Бураціна і яго сябры.”

А зараз выканаем заданні на картках.

Вось першае заданне “Палічы”.Мальвіна прапануе загадкі з матэматычным зместам. Я буду чытаць іх. Хто ведае адказ – паднімайце рукі. За правільную адгадку атрымаеце жэтон. Пачынаем:

  1. 12 арлоў, 365 лебедзяў знеслі адно яйка. Аб чым гаворка? (год)

  2. У дзядулі за год 4 імя. Якія яны? (вясна, лета, восень, зіма)

  3. 12 братоў адзін за адным ходзяць, адзін аднаго не знаходзяць. Хто гэта ?(месяцы года0

  4. У сініцы 7 птушанят аднолькавага ўзросту, а імёны ў іх розныя. Хто яны і як іх называюць? (дні тыдня)

А зараз выканаем другое заданне “Знайдзі адрозненні”.Бураціна запрашае на спаборніцтвы “Збяры малюнак”. Я раздам вам канверты з элементамі карцінкі “ Рыбка”, узор прымацоўваю да дошкі. Дзеці пачынаюць збіраць малюнак. Пераможцу настаўнік дае жэтон.

Настаўнік працягвае і 3 заданне “Назаві лік”. Яго прапануе Аліса. Будзьце ўважлівымі і паднімайце руку.

  1. Назавіце лік, які наа 3 большы за лік 4.

  2. Назавіце лік, які на 2 меншы за лік 9.

  3. Назавіце лік , які ідзе адразу за лікам 7.

  4. Назавіце лік, які папярэднічае ліку 8.

  5. Якія лікі знаходзяцца паміж лікамі 5 і 9?

Падводзяцца вынікі , пераможцы атрымліваюць жэтоны.

А зараз правядзём геаметрычнае заданне“Фігуры”, яго нам прапануе П’еро. Трэба адгадаць геаметрычныя фігуры. Слухайце ўважліва!(Малюе на дошцы трохвугольнік і 2 квадраты).

“Я быў бы добрай хатцы рады,”-

Сказаў маленькі гномік.

Вось трохвугольнік і квадраты,

З іх пабудую….. (домік)

Настаўнік малюе квадрат, 2 прамавугольнікі і 3 кругі.

Раптам у лясной цішы

Завішчалі шыны –

Праязжае па шашы

Магутная ……. (машына)

Настаўнік працягвае загадваць геаметрычныя загадкі П’еро. На дошцы 3 трохвугольнікі, зорачка і 6 іголачак.

Тры трохвугольнікі,

Зорка, іголачка.

Што намалюем?

Прыгожую ……(зорачку)

А 5-е заданне для самых уважлівых і самае складанае. Гэта задачы, і кожны з сяброў Бураціна падрыхтаваў сваю. Колькі будзе ўсіх задач? Для таго, каб адказаць на гэта пытанне, прыгадаем усіх казачных герояў, якія даслалі нам пісьмо: Мальвіна, Бураціна, Аліса, П’еро- усіх чатыры, значыць і задач будзе 4.

  1. Наталля купіла 4 алоўкі.

Яшчэ 3 ёй падарыла сяброўка.

6 пагублялася. У вочках слязінкі.

Ці засталося што-небудзь у дзяўчынкі?

  1. 2 авечкі, 6 ягнят.

Колькі ў кожнай дзіцянят?

Па адным? Па два ? па тры?

Падлічы і паўтары!

  1. На градцы – жоўтыя бачкі –

6 і 4 кабачкі.

7 знялі і схавалі ў хатцы.

А колькі іх яшчэ на градцы?

  1. Два хлапчукі

Нясуць па два васількі.

А колькі васількоў

У трох хлапчукоў?

Настаўнік падводзіць вынікі рашэння задач, пераходзіць да агульнага падвядзення вынікаў:

  • Вось і закончыўся наш конкурс кемлівых. Зараз мы вызначым, хто ж стаў пераможцам.

  • Усім ад Бураціна і ад яго сяброў дзякуй за працу! Да пабачэння!



Літаратура :

  • Давайте поиграем / Под. Ред. А.А. Столяра

  • Михайлова З.А. Игровые занимательные задачи для дошкольников .


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconПадарожжжа ў краіну Матэматыку Мэты
Мэты: зацікавіць дзяцей матэматыкай; выпрацоўваць знаходлівасць, развіваць лагічнае мысленне

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconМатэматыцы ў II класе
Мэты: выхоўваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі; замацоўваць уменні рашаць задачы; фарміраваць навыкі вусных лічэнняў

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconУрок-віктарына "Наш край" у IV класе
Мэты: паглыбіць І замацаваць веды школьнікаў пра наш край; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу...

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconУрок у 5 класе па тэме: "Беларускі алфавіт. Назвы літар"
Мэты на мове вучняў Вы будзеце правільна называць літары па алфавіце, навучыцеся выкарыстоўваць алфавіт у практычнай дзейнасці, навучыцеся...

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconПрыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага
Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі І гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: замацаваць веды пра скланенне назоўнікаў, удасканаліць уменне распазнаваць І вызначаць скланенне назоўнікаў у пачатковай форме...

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconПлан уроку па біялогіі ў 9 класе па тэме "кровазварот" Мэты
Матэрыяльнае забеспячэнне ўроку: тэсты, карты задач (Дадатак 1), карты адказаў (Дадатак 2), карткі з заданнямі, прэзентацыя па ўроку,...

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconУрок чытання ў 1 класе
Мэты: Удасканальваць навык правільнага свядомага чытання. Выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні. Стварыць...

Сябруем з матэматыкай Конкурс кемлівых у 1 класе Мэты iconСкладаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
Мэты: спрыяць засваенню вучнямі ведаў, уменняў І навыкаў па тэме праз уменне працаваць у групах, павышэнне слоўнікавага запасу; ствараць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка