Край мой беларускі




НазваКрай мой беларускі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер140.42 Kb.
ТыпДокументы
Феткевіч Н.Ф.

(Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, в.Солы, Сольская СШ)

КРАЙ МОЙ БЕЛАРУСКІ


(збор піянерскага атрада)


Мэта:

  • паглыбіць веды вучняў аб афіцыйных і неафіцыйных сімвалах нашай дзяржавы


Задачы асобаснага развіцця:

  • выхоўваць пачуццё любові і павагі да сваёй краіны, гонар за дзяржаўныя сімвалы РБ

  • стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, самастойнага мыслення і творчых здольнасцей вучняў

  • арганізаваць умовы для пашырэння рэфлексійных магчымасцей школьнікаў


Падрыхтоўчы этап.

Клас дзеліцца на мікрагрупы, кожная з якіх будзе прадстаўляць старонку з кнігі “Дяржаўныя сімвалы Беларусі”. Прешая група рыхтуе паведамленне пра Дзяржаўны сцяг Беларусі, другая – Дзяржаўны герб РБ, трэцяя – “Неафіцыйныя сімвалы РБ”. З класным кіраўніком вучні рыхтуюць невялікі ўрывак абрадавага сята “Масленіца” (старонка “Неафіцыйныя сімвалы РБ”).


Абсталяванне.

  1. Лісты з адлюстраваннем афіцыйных і неафіцыйных сімвалаў РБ.

  2. Выстава тэматычнай літаратуры.

  3. Карткі з заданнямі для вучняў.

  4. Рэквізіт для інсцэніроўкі абрадавага свята “Масленіца”.

  5. Музычнае афармленне.

  6. Мультымедыйная дошка.


Асноўны этап.


1. Арганізацыйны момант:

Здача рапарта


Вынас сцяга піянерскай дружыны

Гучыць гімн РБ


2. Ход мерапрыемства:


Вядучы: (на фоне слайдаў)

Калі гэту зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці, яе не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып’еш глыток вады, прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі, палюбіш яе. І ў памяці застануцца яе малюнкі. Калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то дзе б ты не апынуўся, несціханы кліч сэрца будзе неадступна клікаць да лясных і азёрных даляў.

  • Як вы думаеце, аб якой зямлі ідзе размова?

(Беларусь)


Выступленне піянераў.

1. Як і кожны ў маёй старане,

Я багацце нязмернае маю.

Ды не ў грошах,

Не ў золаце – не!

У любові да роднага краю.


  1. Радзіма ў нас -

безмяцежная,

Спякотная і снежная.

Радзіма ў нас -

цудоўная,

Багаццяў розных поўная.

Радзіма ў нас -

магутная

І ва ўсім свеце

чутная.


3. На карце вялікага свету

Яна, як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.


  1. Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток,

Трапеча гарачым ранкам

На дрэве нястомны лісток.


  1. А ў навальніцу б’ецца.

Нябачны паміж лісця,

Як роднае матчына сэрца,

Што мне даражэй жыцця

  1. Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой,

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь.

Гчыць песня “Люблю свой край”



Вядучы:

Зараз я прапаную пабыць вам мастакамі, але маляваць будзем не алоўкамі, а словамі. Трэба “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь. Кожнае прыгожае слова растлумачце і абазначце кветачкай, якую потым пастаўце ў вазу.

Сінявокая. У нас шмат прыгожых рэк і азёр, а яшчэ ў беларусаў сінія вочы. У полі сустракаюцца сінія васількі. (Сіні ляночак цвіце з небам сінім у згодзе)

Зялёная. Шмат лясоў, палёў, лугоў.

Дружалюбная. Беларусы - народ дружалюбны і гасцінны. На вуліцах нашых гарадоў можна ўбачыць людзей з розных краін.

Лепшая. Таму , што гэта наша Радзіма.

Белая Русь. Белы - колер дабра і чысціні. У пакоях беларусаў шмат белага: белыя сцены, белыя фіранкі на вокнах, белы абрус на стале. Здаўна беларусы любілі апранацца ў белыя льняныя кашулі.

Прыгожая. У нас прыгожыя гарады і вёскі.

Працавітая. У Беларусі жывуць працавітыя людзі, якія робяць шмат патрэбных рэчаў.

Лясная. Шмат лясоў, бароў, пушчаў.

Дзівосная. У нас дзівосныя вырабы з саломы, з гліны, драўляныя цацкі, вышываныя ручнікі.

Шчодрая. Наша краіна дапамагае народам іншых краін у цяжкія гадзіны.

Партызанская. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх лясах знаходзілася шмат партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць нямецкіх захопнікаў.


Вядучы:

Цудоўная карціна з розных слоў атрымалася пра нашу Радзіму.

Чаму наша краіна называецца Беларусь?

Адказы дзяцей.


Вядучы:

Ёсць розныя легенды. У адной з іх гаворыцца, што на нашай зямлі даўным-даўно жылі белыя людзі. Белае адзенне насілі з саматканай тканіны. Мелі бела-русыя валасы, белы колер скуры. Вось і называлі іх бела-русамі, а іх зямлю - Беларуссю.

Другая версія - гістарычная. Калі на старажытныя славянскія землі напалі татара-манголы, то шмат бяды нарабілі. Мноства гарадоў захапілі. А беларусы адбіліся, засталіся “белымі”, “чыстымі ад ворагаў”. Вось ад таго і - Белая Русь, Беларусь.

Сёння наша Беларусь - незалежная, самастойная дзяржава ў свеце. Зялёны лісток на карце: сасновыя бары, бярозавыя гаі, духмяныя лугі, векавыя пушчы, ураджайныя палеткі. Наша дзяржаўная мяжа доўжыцца на 2 969 кіламетраў. На нашай зямлі - 104 гарады, каля 25 000 вёсак, пасёлкаў. На Беларусі 20 000 рэчак, 10 000 азёр.

Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг, гімн. Дзяржаўным сімвалам і будзе прысвечаны наш піянерскі збор.


І. Дзяржаўныя сімвалы.

Вядучы:

Кожны народ ганарыцца сваёй краінай і паважае яе сімвалы. У артыкуле 19 раздзела 1 канстытуцыі РБ (асноўнага закона нашай краіны) запісана: “Сімваламі РБ як незалежнай дзяржавы з’яўляецца яе Дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”


Выступленне мікрагруп.

  1. вучань:

Мы прадстаўляем старонку “Дзяржаўны сцяг Беларусі”. Вось ён - сцяг нашай краіны, галоўны сімвал нашай Радзімы. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытнейшых часоў служыць знакам Сонца, сімвалізіруе кроўныя сувязі, братэрства. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.


  1. Вучань:

Зялёны колер - гэта колер прыроды, нашай карміліцы, нашай першамацеры. Гэта колер лясоў і палёў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Не толькі ў цёплых паўднёвых краінах растуць вечназялёныя расліны, іх нямала і ў нас у лясах і балотах. Сярод іх - ядловец, елка і сасна, розныя

мхі і травы. Зялёны колер - колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міра.


  1. вучань:

Белы колер - гэта, перш за ўсё, колер свабоды. Нездарма лічаць, што наша краіна - Беларусь - звязана з нязгаснай воляй народа да свабоды. Белы колер - гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята берагчы ў сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.


  1. вучань:

Сцяг Беларусі мае яшчэ адну характэрную рысу - гэта чырвоны народны узор (арнамент).

Арнамент па гісторыы свайго паходжання - гэта сімвалічны малюнак. З дапамогай узораў ці арнамента людзі адлюстроўвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменнасці.



  1. вучань:

Са шматлікіх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным сцягу РБ адлюстраваны фрагмент найбольш старажытнага і тыповага арнаменту. Праца належыць простай сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сененскага уезду і была выканана ў 1917 годзе..


  1. вучань:

Гэты арнамент азначае працалюбства і працоўнае майстэрства.

У цэнтры арнаменту - ромб з тоўстымі “кручкамі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб - гэта старажытнейшае адлюстраванне багіні Зямлі і Урадлівасці. Гэта сімвал засеянага поля. Меньшыя ромбы - гэта "хлябы”, г.зн. ежа, якую трэба разумець як ежу для душы і ежу для цела.


Вядучы:

Вось, аказваецца, якія прамудрасці адлюстроўвае вышыўка простай сялянкі, якая захавала для нас “пасланне” з далёкіх часоў!


Вядучы:

А зараз мы з вамі ўспомнім дзяржаўны гімн.

Гімн краіны – узвышаная песня пра народ, самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны. Яе мелодыя добра запамінаецца, асабліва, калі яна створана ў шчаслівую часіну. Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, спявалі песню або малітву.

Кожная каманда (група) атрымае канверты з радочкамі гімна. Трэба скласці ў правільнай паслядоўнасці. Назваць аўтараў гімна

Дзеці выконваюць заданне.


Вядучы:

У 2002 годзе быў абвешчаны конкурс на стварэнне гімна незалежнай Рэспублікі Беларусь – галоўнай песні краіны, якая сімвалізуе суверэнітэт нашай дзяржавы. У ім прынялі ўдзел лепшыя кампазітары і паэты Беларусі. Але аказалася, што лепшай музыкі, чым мелодыя гімна БССР, якую напісаў Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі, ніхто не стварыў.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна прапанаваў новую рэдакцыю тэксту. Ён перамог у конкурсе: яго тэксту гімна, у якім былі выкарыстаны фрагменты твора, напісанага Міхаілам Мікалаевічам Клімковічам, журы аддало перавагу.

Вучням прапануецца праслухаць гімн , а потым спець.


Вядучы:

Наступная старонка - “Дзяржаўны герб РБ”

Герб - гэта сімвалічнае адлюстраванне, складзенае на аснове дакладных законаў геральдыкі і зацверджанае дзяржаўнай уладай. Кожная дэталь герба мае важнае значэнне і дае наглядныя і важныя звесткі аб нашай краіне і нашым народзе.


Выступленне мікрагруп..

1 вучань:

Першае, на што мы звяртаем увагу, - гэта зялёны контур тэрыторыі РБ, як яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур - у залатых промнях узыходзячага сонца. Контур краіны знаходзіцца у сярэдзіне герба, створанага вянком з калоссеў, пераплеценых з аднога боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога - блакітнымі кветкамі лёну.


2 вучань:

Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляў перамогу. Разам з тым, гэта сімвал памяці і непарушнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Вянок, зроблены з пучка жыта, са старажытных часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славыянскіх народаў. Да сёняшніх дзён многія жыхары нашых вёсак ставілі ў хаце сноп ці пучок калоссеў новага ўраджаю, як залог працоўнага поспеху ў будучым.


  1. вучань:

Канюшына - гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх яна (канюшына) - частка ўсяго свету жывых істот, якія здольны зберагчы сабе жыццё і забяспечыць росквіт толькі пры ўмове захавання і росквіту ўсяго жывёльнага свету.


  1. вучань:

Лён - гэта бавоўна Поўначы, выдатны мэтэрыял для адзення. Здаўна з лёну выраблялі прыгожыя і моцныя тканіны. Лён - сімвал працы, знак дабра і дастатку.

Ніжэй контура межаў РБ змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі.


  1. вучань:

Зямны шар - гэта знак таго, што РБ успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў. Адзінства Зямлі і Сонца - галоўны знак жыцця.


  1. вучань:

Чырвоная зорка - сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх здзяйсненняў. У гэтай якасці чырвоная зорка выкарыстоўвалася ў часы існавання вялікай дзяржавы - Савецкага Саюза. Адной з яго рэспублік была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе зроблены надпіс залатога колеру - “Рэспубліка Беларусь”.


Вядучы:

Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ.


Сучасныя герб і сцяг РБ прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання (рэферэндум) 14 мая 1995 года.


Другая нядзеля мая святкуецца як Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга.


Герб і сцяг.

Яны шчасліва паяднаны,

Ушанаваны, герб і Сцяг.

І вызначаюць разам з намі

Дзяржаўны лад, дзяржаўны шлях

У іх гісторыя адвеку,

У іх, бясконца дарагіх,

Збыліся мары чалавека

І наша будучыня ў іх.


Няхай жа сімвалы святыя

Нязменна асвячаюць лёс:

Яны – апора, крылы тыя,

Што падымаюць да нябёс.

Вядучы:

Кожная краіна, кожны народ мае свае дзяржаўныя сімвалы - гімн, сцяг, герб. Але існуюць і неафіцыйныя сімвалы, якія не менш важныя для дзяржавы.

Як вы лічаце, што можна назваць неафіцыйнымі Сімваламі Беларусі?

ІІ. Неафіцыйныя сімвалы беларускага краю.


Нацыянальная птушка Беларусі? (Бусел)

  • Чаму менавіта бусел займае гэта ганаровае месца?

( Буслы - прыклад сямейнага дабрабыту, бо жывуць парай усё жыццё)

  • Буслы зімуюць у Афрыцы и з-за доўгай дарогі доўгі час не бываюць у нашых краях. Чаму ж радзімай буслоў усё ж такі лічыцца Беларусь?

(Нягледзячы на доўгія і цяжкія пералёты, яны заўсёды вяртаюцца да дня вясенняга раўнадзенства ў свае гнёзды)


Нацыянальнае адзенне беларусаў.

Важным сімвалам кожнага народа з’яўляецца нацыянальнае адзенне. Па фасоне, арнаменту, дэталях можна даведацца, з якой мясцовасці чалавек. Так, раней на Беларусі ўсе і заўсёды насілі паясы. Калі б чалавек з’явіўся на вуліцы без пояса, гэта вызвала б здзіўленне. Поясам перавязвалі першы сноп ураджаю. З паясамі былі звязаны народныя прыкметы, павер’і, гаданні. Лічылася, што яны аберагаюць ад няшчасця.

Вельмі прыгожыя жаночыя беларускія нацыянальныя строі. Яны упрыгожваліся арнаментам - асаблівымі вышыўкамі на рукавах, спадніцы, фартуху. Узору арнамента прыдавалася асаблівае значэнне. (Беларускі арнамент можна ўбачыць і на Дзяржаўным гербе нашай краіны).

Беларускі фальклор.

Фальклор лепш за ўсё паказвае быт народа. Па фальклорных творах можна прасачыць гісторыю развіцця нацыі. Узнікшы шмат стагоддзяў назад, ён захаваўся таму, што падтрымлівае самае значнае, што ўласціва культуры і побыту нашых продкаў.

Казкі, прымаўкі, прыказкі, паданні, легенды,

Беларускія народныя святы і абрады.


Вядучы:

Прапануем вам паглядзець невялікі ўрывак абрадавага свята “Масленіца”.

Дадатак 1.


ІІІ. Сімволіка нашай мясцовасці (Геральдыка)

(Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, в. Солы)


Вядучы:

Даўней прызнаннем горада, яго самастойнасці і велічы лічыліся гарадскія гербы. Іх выявы меліся на пячатках, на вайсковых сцягах, на важных дакументах. Гэта традыцыя прадоўжана і цяпер. Урад Рэспублікі Беларусь прыняў нават спецыяльную пастанову, згодна якой даўнейшыя гербы гарадоў рэгіструюцца, а для некаторых паселішчаў нанова распрацоўваюцца. Створаны Геральдычны савет пры прэзідэнце РБ. І цяпер гербы зацвярджаюцца спецыяльным Указам кіраўніка дзяржавы.

Зарэгістраваны старажытны герб Гродна (абласны цэнтр). Цікавым з’яўляецца герб Смаргоні (раённы цэнтр).

Я думаю, што вам цікава даведацца, аб чым нам расказваюць гэтыя сімвалы. А гэта будзе вашым дамашнім заданнем.

Герб маглі мець не толь гарады, але і сёлы, мястэчкі таксама. Вы , напэўна, чулі пра некаторыя. Напрыклад, мястэчка Крэва мае герб. А вось у Солаў герба няма. Пагэтаму я прапаную вам прыдумаць герб нашай мясцовасці.


Старшыня савета атрада: (зачытвае праект рашэння збора)

Сябры, я прапаную ў праект рашэння нашага збора запісаць наступнае:

  • даведацца аб гісторыі стварэння герба г.Гродна і г.Смаргонь

  • распрацаваць аўтарскі праект герба вёскі Солы


Заключны этап.

Вядучы:

У заключэнні - віктарына-рэфлексія па выніках нашай сустрэчы.

Віктарына – мультымедыйная прэзентацыя.

  1. Як называецца Асноўны закон РБ?

  2. Назавіце дзяржаўныя сімвалы РБ?

  3. Хто аўтары Дзяржаўнага гімна РБ?

  4. Калі ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

5. Птушка – сімвал Беларусі - …

6. Кветка – сімвал Беларусі - …

7. Што сімвалізуе зялёны колер на дзяржаўным сцязе РБ?

8. Якія беларускія народныя святы вы ведаеце?

9. Што сімвалізуе выява зямнога шара на дзяржаўным гербе РБ?

10. Сталіца нашай дзяржавы – ...

11. Сталіца нашай вобласці – ...

Вядучы:

У кожнага беларускага горада, як і ў кожнай вёскі, кожнага чалавека, свая гісторыя. Давайце станем нястомнымі збіральнікамі гістарычнай памяці. Зразумеем душой, у якіх гарадах і сёлах мы жывём, будзем ведаць іх лёс, трагедыі і адраджэнні. Толькі тады свядома ацэнім гэта. І пачнём па-новаму берагчы і шанаваць сваю Радзіму.


І завяршаем наш піянерскі збор выкананнем гімна школы.


Гучыць школьны гімн.

Вынас піянерскага сцяга.


Дадатак 1.

МАСЛЕНІЦА


(абрадавае свята)


Унукі: Добры дзень, бабулечка!

Бабуля: Добры, праходзьце, зачакалася. Няма ды няма. Думала, што і не прыйдзеце ўжо.

У.: От, бабуля, скажаце. Хоць раз мінулі мы вас на Масленку?

Б.: Ага, каб вы адмовіліся ад маіх бліноў…

У.: Мы і самі вам пірог прынеслі.

Б.: Я таксама рыхтавалася ўнукаў пачаставаць блінцамі, аладкамі, абаранкамі, маслам, сырам…

У.: А чаму ў гэтага свята такая назва?

Б.: Масленіца святкавалася калісьці ў гонар язычніцкага боства Вялеса, аднаго з найбольш “паважаных” багоў у старажытнасці. У Вялеса меўся цэлы шэраг функцый: ахоўнік памяці продкаў, апякун статка, і наогул усялякай жывёлы, памочнік пастухоў. У лютым праходзіў ацёл і акот свойскай жывёлы, статак папаўняўся, а стол селяніна станавіўся багатым на малако, масла, сыр, стравы, гатаваныя на малацэ. А свята, як вядома, сустракаюць тым, на што багаты цяпер селянін і ягоная гаспадарка. Адсюль і назва свята – Масленіца, што значыць вялікая колькасць малака і малочных прадуктаў.

У.: Бачым, што бабуля старанна рыхтавалася да сустрэчы Масленіцы.. Сыр, тварог, малако, масла…Усё ёсць, не хапае толькі самой Масленіцы.

У.: Дык мы зараз яе паклічам. Я ведаю, якімі словамі запрашаюць Масленіцу…

Мы на горцы пабывалі, пабывалі,

Ай люлі, пабывалі,

Масленіцу сустракалі, сустракалі,

Ай люлі, сустракалі.

Сырам гору набівалі, набівалі,

Маслам гору палівалі, палівалі.

М.: Ого-го-го! Хто тут мяне кліча?

Б.: А вось і Масленіца дарагая, госцейка залатая. Павітаем яе.

А ў нас сёння Масленіца!

Прыляцела ластавіца!

Села-пала на калу,

Кідала масла па каму.

А мы Масленку чакалі,

Усю нядзельку выглядалі,

А мы думалі Масленка сем нядзеляк,

Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

У.: Сапраўды, адзначалі Масленку звычайна сем дзянёчкаў. Першы дзень называлі “сустрэчай”, ці “стрэчаннем”. У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі. Давайце і мы з вамі павітаем нашу Масленіцу. А павітаем вясёлымі загадкамі, якія нам прапануе сама Масленка.

М.: (паказвае кошык) Гэта не проста кошык, гэта скарбонка вясёлых загадак, якія вы будзеце адгадваць. Той, хто адгадае загадку, атрымае сімвал сённяшняга свята – вось такую маленькую “масленіцу”.

Без рук, без ног, а ўгару лезе? (цеста)

Хто гаворыць на ўсіх мовах? (рэха)

У жываце лазня, у носе рэшата, адна рука, ды і тая на плячах? (чайнік)

Нашу іх шмат гадоў, а колькасці ім не ведаю? (валасы)

Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках? (рэшата)

Што ідзе, не рухаючыся з месца? (час)

Якая птушка носіць назву танца? (чачотка)

Адной рукой усіх сустракае, другой прапускае ? (дзверы)

Малайцы. Усе загадкі адгадалі, мяне парадавалі.

У.: Цікава, як называўся другі дзень Масленкі? Як яго святкавалі?

У.: А я ведаю… “Зайгрышы”, ці “загвіны”. У гэты дзень з гор каталіся, каб доўгі лён рос. Усе лічылі сваім абавязкам пракаціцца: адны на санках, другія на ледзяшах, трэція ездзілі на перавернутых лаўках або простых дошках.

Б.: (падае на стол бліны) Частуйцеся, госцейкі дарагія. Гэта галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобны да сонца. У сераду,трэці дзень Масленіцы, гаспадыні пяклі бліны, каб пачаставаць імі гасцей. Першы блін звычайна клалі на “духавое” акенца для душ продкаў. А якія бліны толькі не пяклі: аржаныя, аўсяныя, з грэцкіх круп, бульбяныя, з тварагом… Елі іх з маслам, смятанаю, мёдам, малаком…

М.: Прапаную і вам пачаставацца блінамі з малаком. Запрашаю сюды двух хлопчыкаў ці дзвюх дзяўчынак. Заданне наступнае: вам трэба хто хутчэй з’есці блін і запіць малаком, толькі малако будзеце піць праз саломінку. Пачынаем па маёй камандзе.

( медаль “лепшы малакасос”)

У.: Чацвёрты дзень Масленіцы называўся “Дзень святога Уласа”. Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія пажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ быў звычай “вешаць калодкі”. Вешалі звычайна калодкі чаплялі тым хлопцам, якія яшчэ не ажаніліся.

У.:Пяты дзень Масленкі называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзень зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі, каб блінамі іх пачаставаць. На наступны дзень, шосты дзень Масленкі, ужо нявестка збірала да сябе ў госці мужаву радню.

(гульня з абручамі, сабраць у абруч як мага больш радні)

М.: Дачакаліся мы з вамі апошняга, сёмага дня, які называўся “Прабачальная бяседа”. У гэты дзень усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго за нанесеныя крыўды. Звычайна казалі:”Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком”. І мне час развітвацца з вамі . А як вы мяне праводзіць будзеце? Раней мяне спальвалі на вогнішчы, сплаўлялі па рэчцы, наладжвалі пахаванні.

Б.: Не бойся, Масленіца, не спалім цябе і не патопім. Для гэтага ў нас ёсць чучала. Табе дзякуй, што не мінула нашай хаты і завітала ў госці. Спадзяёмся сустрэцца ў наступным годзе.


Літаратура:

  1. Барчук А.Л.,Грудзінскі М.У. Грамадзянскае выхаванне школьнікаў: вучэб. дапам. для нас. і кл. кіраўнікоў агульнаадук. устаноў – Мн.,2003

  2. Бесова М.А. Воспитываем патриотов: пособие для учителей начальных классов. – Мозырь: ООО ИД “Белый Ветер”, 2007.

  3. Богданович О.Н. Воспитательнаядеятельность в общеобразовательных учреждениях: практ. рекомендации для педагогов, классных руководителей. - Мозырь: ООО ИД “Белый Ветер”, 2008.

  4. Захарова С.И. Гражданином быть обязан: метод. пособие. – Мн., 2003

  5. Лі цьвінка В.Д. Святы і абрады беларусаў. – Мн.: Беларусь, 1997.

  6. Классные часы. 10 – 11 классы / авт.-сост. А.М.Байбаков и др. – Волгоград: Учитель, 2006

  7. Козинец Л.А. Теория и практика гражданского воспитания учащихся. – Мозырь: Содействие, 2006.

  8. Храмцова Ф.И. Педагогическая идеология: ценности, приоритеты: учеб.-метод. пособие. – Мн.:Зорны верасень, 2006

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Край мой беларускі iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Край мой беларускі iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

Край мой беларускі iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Край мой беларускі iconМой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!
Мэта ўрока: даць паняцце пра лірычнага героя, пазнаёміць са своеасаблівай інтанацыяй верша-гімна Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры,...

Край мой беларускі icon«Мой край родной», «Любимый уголок Кузбасса»

Край мой беларускі iconПлан проведения недели естествознания понедельник: Открытие недели краеведения «Край мой, единственный в мире». Выставка рисунков, поделок
Родная земля. Родной край. Родной мы называем Россию. Но на ее необъятных просторах есть место, где мы родились и живем. Это наша...

Край мой беларускі iconМетадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта
Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач

Край мой беларускі iconРайонная научно-практическая конференция «Мой край в судьбе России» 19. 05. 2012

Край мой беларускі iconПлан работы клуба "спадчына дуа "Быстрыцкая сш" на 2012-2013 н г. №
Пошукавая работа па збору матэрыялаў на тэму “Мая Радзіма – Быстрыца. Край мой крынічны”

Край мой беларускі icon«Люблю мой край, старонку гэту»
Лысевич Никита, 3 класс, 8 лет, гуо «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразова-тельная школа»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка