Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе




НазваКонкурс сацыяльных праектаў у ходзе
старонка1/7
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.79 Mb.
ТыпКонкурс
  1   2   3   4   5   6   7
Віцебская вобласць

Аддзел адукацыі Сенненскага райвыканкама

Установа адукацыі “Сенненскі дзяржаўны цэнтр пазашкольнай работы”


Абласны конкурс сацыяльных праектаў у ходзе

рэспубліканскага творчага праекта

Я- піянер сваёй краіны!”


ДЗІЦЯЧАЯ РАДЫЁХВІЛІНКА


Сенненскі раённы c:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”


Сацыяльны праект дзіцячай ініцыятывы


Сянно 2011


Дзіцячая радыёхвілінка”. Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы: з вопыту работы / склад.В.В.Каржыцкая, В.Кошкіна - Сянно: Цэнтр пазашкольнай работы, раённы савет ГА “БРПА” 2011 г.


У зборніку прадстаўлены праект дзіцячай ініцыятывы, матэрыялы, якія адлюстроўваюць яго рэалізацыю.

Зборнік адрасаваны метадыстам па дзіцячаму руху і піянерскай рабоце, педагогам-арганізаторам, лідэрам дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.


Сянно, УА “Сенненскі ГЦПР”,

2011 г.


Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”


Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы

Дзіцячая радыёхвілінка”


1.Абгрунтаванне праекта:

Раённы савет ГА “БРПА” разам з установамі адукацыі раёна праводзіць значную работу па выяўленні таленавітых і адораных дзяцей, развіццю іх творчых здольнасцей, лідэрскіх якасцей, садзейнічае прафесійнаму самавызначэнню падлеткаў.

Накірункі дзейнасці раённай піянерскай арганізацыі адлюстроўваюцца на старонках раённай газеты “Голас Сенненшчыны”. Аднак, у сувязі з вялікім аб’ёмам інфармацыйнага матэрыялу, раённая газета не заўсёды мае магчымасць прадаставіць плошчу для размяшчэння публікацый юных карэспандэнтаў.

Даная сітуацыя была абмеркавана з актывістамі і лідэрамі дзіцячага руху, якія выйшлі з ініцыятывай аб стварэнні дзіцячага радыё. Ініцыятыва знайшла падтрымку з боку ідэалагічнага аддзела і раённага выканаўчага камітэта, ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Голас Сенненшчыны” і радыёвяшчання “На сенненскіх прасторах”.

2.Мэта праекта: Прапаганда дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, дасягненняў дзяцей раёна ў творчасці, вучобе, спорце, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання раёна.

3.Задачы:

  • Стварэнне ўмоў для падтрымкі і развіцця дзіцячай ініцыятывы;

  • садзейнічанне працэсу фарміравання адзінага інфармацыйнага поля для эфектыўнага развіцця і ўзаемадзеяння дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, вучняў школ, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання;

  • садзейнічанне асобаснаму развіццю дзяцей і падлеткаў праз іх уключэнне ў сацыяльна актыўную форму работы.



Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”


4. Тэрміны рэалізацыі праекта: доўгатэрміновы.


5. Удзельнікі праекта: актывісты і лідэры дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.


6. Этапы рэалізацыі праекта:


Падрыхтоўчы - уключае збор і падрыхтоўку матэрыялаў у дапамогу работы з юнкорамі, правядзенне семінараў-практыкумаў для педагогаў-арганізатараў па рабоце са школьнай рэдкалегіяй.


Асноўны – прадугледжвае ажыццяўленне праекта па накірунках, якія раскрываюць пэўную тэматыку: “Я+Я”, “Я і сям’я”, “Я і школа”, “Я і мая арганізацыя”, “Я і мая малая радзіма”, “Я і мая краіна”, “Я і свет”.


Тэматыка інфармацыйных выпускаў вызначаецца адпаведна календару знамянальных дат Рэспублікі Беларусь, плану мерапрыемстваў раённай піянерскай арганізацыі, падзей, якія адбываюцца ў свеце, жыцці краіны, раёна, устаноў адукацыі, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў раёна.


Інфармацыйныя выпускі праводзяцца два разы ў месяц.


7. Крытэрыі эфектыўнасці:

Задаволенасць дзяцей і падлеткаў прапанаванымі відамі дзейнасці ў сферы інфармацыйнага забеспячэння соцыума; актыўнасць удзельнікаў праекта.


8. Магчымыя вынікі:

У ходзе реалізацыі праекта:

  • ажыццяўляецца інфарміраванне соцыума аб дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, школ, пазашкольных устаноў;

  • пашыраецца сфера супрацоўніцтва дзіцячага радыё ў соцыуме;

  • будуюцца партнёрскія ўзаемаадносіны з сям’ёй;

  • прапагандзіруецца вопыт работы дзіцячага радыё праз ўдзел у конкурсах, фестывалях розных узроўняў;

  • ажыццяўляецца прафесіянальнае самавызначэнне падлеткаў;

  • пашыраецца кола ўдзельнікаў дзіцячай ініцыятывы.

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”


8. Крыніцы фінансіравання: мясцовы бюджет.



9. Актуальнасць праекта:

Педагагічная практыка сведчыць, што са зменамі ў жыцці грамадства, навукова-тэхнічным прагрэсам неабходна пераглядаць формы і метады ўзаемадзеяння з дзецьмі і падлеткамі, знаходзіць новыя сродкі для рэалізацыі пастаўленых мэт і задач. Дзеля гэта неабходна прывіваць маладому пакаленню новы тып мышлення, звяртаць увагу на фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы, якая цікавіцца змяненнямі, што адбываюцца вакол, здольнай адэкватна рэагаваць на гэтыя змены.


Дзеці і падлеткі шляхам удзелу ў сацыяльна значным праекце маюць магчымасць для самарэалізацыі, самасцвярджэння, зрабіць прафесійны выбар.


Праект накіраваны на стымуліраванне матывацыі вучняў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.




Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Праект “Дзіцячая радыёхвілінка” у дзеянні

(апісанне вопыту работы)


Праект раённага савета ГА “БРПА” “Дзіцячая радыёхвілінка” створаны ў 2002 г. па ініцыятыве ветэранаў піянерскага руху, актывістаў піянерскіх дружын раёна, якія ўдзельнічалі ў 2002 г. у рэспубліканскім свяце, прысвечаным 80-годдзю піянерскага руху, і працягваецца ў цяперашні час.

За восем гадоў пры падтрымцы ініцыятывы дзяцей раённым выканаўчым камітэтам, аддзелам адукацыі, рэдакцыі раённай газеты “Голас Сеннешчыны”, рэдакцыі раённага радыёвяшчання “На сенненскіх прасторах” рэдакцыйным калектывам “Дзіцячай радыёхвілінкі” было падрыхтавана больш за дзевяноста перадач рознай жанрава-тэматычнай накіраванасці.

Тэматыку радыёвыпускаў можна прадставіць у выглядзе схемы, дзе ўказаны назвы накірункаў і іх ключавыя словы:

корж.jpg

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Накірунак “Я+Я”. Радыёвыпускі гэтага накірунку прысвечаны прававой тэматыцы: правах дзіцяці на вучобу, адпачынак. Таксама ў перадачах расказвалася пра неабходнасць кожнаму дзіцяці клапаціцца пра сваё здароўе; знайшла адлюстраванне практыка ўдзелу дзяцей і падлеткаў у вырашэнні пытанняў класнага і школьнага жыцця, жыцця дзіцячага грамадскага аб’яднання, аснову якога складае статут. Менавіта дакладны ўлік правоў і абавязкаў кожнага ўдзельніка грамадскага аб’яднання дапамагае дзіцяці самарэалізавацца, абараняе яго ад залішняга аўтарытарнага ўціску з боку дарослых. Так, юныя журналісты на прыкладзе адной са школ раёна паказалі, як добразычлівая псіхалагічная атмасфера дапамагае супрацоўніцтву і садружнасці дзяцей і дарослых, уплывае на паляпшэнне мікраклімату ў навучальнай установе (гл. Дадатак 1).

Накірунак “Я і мая сям’я”. Для кожнага дзіцяці пачатковай школай выхавання прызвана быць яго сям’я: бацькі, бабулі і дзядулі. Уздзеянне сям’і на выхаванне падрастаючага пакалення ўзмацняецца тым, што гісторыя краіны адлюстроўваецца і ў гісторыі сям’і, рода, лёсе блізкіх людзей. У радыёвыпусках данага накірунку таксама гаворыцца пра дзяржаўную падтрымку сямей, дзе выхоўваюць таленавітых і адораных дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі, выказваецца пункт гледжання падрастаючага пакалення на ідэальную сям’ю (гл.Дадатак 2).

Накірунак “Я і мая школа”. Школа – дом, дзе працякае жыццё дзяцей. Ад таго, як абустроены гэты дом, залежыць іх самаадчуванне. Пра ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, пра ўласныя дасягненні ў навучанні, працы, спорце, грамадскім жыцці гаворыцца ў радыёвыпусках накірунку “Я і мая школа”. У іх даецца ацэнка адносін дзяцей і падлеткаў да сваёй школы, педагогаў, калектыву, дзіцячаму самакіраванню, самому сабе. Для многіх вучняў школ горада, якія наведваюць гурткі ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання, цэнтр з’яўляецца другім домам, пра які таксама расказваецца ў дзіцячых радыёперадачах (гл.Дадатак 3).

Накірунак “Я і мая арганізацыя”. У радыёвыпусках гаворыцца пра вялікія магчымасці выхавання падлеткаў ў дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях праз арганізацыю розных відаў выхаваўчай дзейнасці: сацыяльна-арыентацыйнай, пазнавальнай, працоўнай, фізкультурна-спартыўнай, мастацкай і цэнасна-арыенціровачнай. Удзел членаў дзіцячых грамадскіх

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

аб’яднанняў у сацыяльна значных мерапрыемствах (праектах, акцыях, конкурсах і г.д.):

  • садзейнічае фарміраванню ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычнай свядомасці, матэрыялізацыі ўзаемаадносін паміж членамі сям’і, вучнем і школай, грамадзянінам і дзяржавай; далучэнню дзяцей да культуры свайго народа, яго мовы, звычаяў, традыцый, фальклору;

  • знаёміць дзяцей і падлеткаў з жыццём сваёй краіны, яе гісторыяй, дзяржаўнай сімволікай, прававой культурай;

  • вучыць паважаць правы іншых людзей і правільна паводзіць сябе ў грамадстве (гл. Дадатак 4).

Накірунак “Я і мая малая радзіма”. Радыёвыпускі ўтрымліваюць інфармацыю пра ход рэалізацыі шматфункцыянальных доўгатэрміновых гульняў “Я і мы ў ХХІ стагоддзі”, “Цветик-семицветик” і інш.

Дзіцячыя радыёперадачы данага накірунку садзейнічаюць выхаванню ў падлеткаў любові да малой радзімы, павагі да яе гісторыі, гордасці за гераічнае мінулае праслаўленых землякоў, неабходнасці праяўлення клопату аб прыродзе роднага краю.

На дзіцячым радыё пастаянна гучыць інфармацыя аб правядзенні ў школах раёна сацыяльна значных спраў (аперацыі, дэсанты і г.д.) у рамках акцый “Вясенні Тыдзень Дабрыні”, “Вахта Памяці”, месячніка патрыятычных спраў і інш. З выпускаў дзіцячых радыёперадач жыхары Сенненшчыны даведваюцца пра актыўны ўдзел школьнікаў раёна ў экалагічных праектах па добраўпарадкаванні і азеляненні сваёй малой радзімы (гл. Дадатак 5).

Накірунак “Я і мая краіна”. Аб адносінах падрастаючага пакалення да сваёй краіны, любові да роднага краю, беларускай прыроды, роднай мовы гаворыцца ў перадачах, аб’яднаных у накірунак “Я і мая краіна”. Радыёвыпускі прысвячаліся беларускім паэтам Я.Купалу, Я.Коласу, у якіх гаварылася аб правядзенні раённых творчых конкурсаў: “Спроба здольнасці”, “Крыніца творчасці”, творчых сустрэчах юных талентаў з самадзейнымі паэтамі, празаікамі, кампазітарамі. Вядзенне перадач на роднай мове ўжо

Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

з’яўляецца прыкладам патрыятызму і грамадзянскасці, таму што душа беларускага народа – у яго мове. Як сказаў В.А.Сухамлінскі, дзіця не ўбачыць прыгажосці навакольнага свету, калі яно не адчула прыгажосці слова… Родная мова, роднае слова павінны пранізваць і саграваць душу кожнага беларуса.

Галоўным ў асвятленні накірунку “Я і мая краіна” за гэтыя гады было інфармаванне соцыума аб удзеле членаў раённай піянерскай арганізацыі ў розных мерапрыемствах Рэспубліканскай Акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (конкурсы на лепшы інфармацыйны стэнд, даследчых работ да 65-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; малюнкаў і фотаздымкаў і г.д.), акцыях і мерапрыемствах, якія ладзілі грамадскія аб’яднанні “БРПА” і “БРСМ” і інш (гл. Дадатак 6).

Накірунак “Я і свет”. Дзіця не застаецца абыякавым да падзей, якія адбываюцца вакол яго, у краіне, свеце. Знаёмства з грамадскім жыццём, удзел у ім пашырае кантакты дзяцей з навакольным светам. У інфармацыйных перадачах, умоўна аб’яднаных у накірунак “Я і свет”, гучалі звесткі аб удзеле і дасягненнях школьнікаў раёна ў міжнародных конкурсах малюнкаў на тэму міру, музычных фестывалях, спартыўных спаборніцтвах. У іх гаварылася аб правядзенні ў школах этапаў “На адной планеце, пад адной зоркай”, “Мы не проста маладое пакаленне, мы – асобы і грамадзяне нашай планеты” раённага сацыяльна значнага праекта “Мы – дарослыя”. На дзіцячым радыё гучалі прапановы дзяцей па паляпшэнні экалагічнай, палітычнай абстаноўкі на планеце, міжнароднага супрацоўніцтва нашай дзяржавы з іншымі краінамі свету ў розных сферах дзейнасці (гл. Дадатак 7).

Традыцыйнымі сталі радыёперадачы, прысвечаныя знамянальным датам (Дзень Перамогі, Дзень Абаронцаў Айчыны, Міжнародны жаночы дзень і інш.), дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзень Канстытуцыі).(Гл.Дадатак8)


Сенненскі раённыc:\documents and settings\admin\мои документы\загрузки\image026.jpg савет ГА “БРПА”

Прапанаваная схема работы дзіцячай рэдкалегіі паказвае на тое, што ў стварэнні кожнага радыёвыпуска ўкладзена праца юных карэспандэнтаў, сцэнарыстаў, дыктараў, зацікаўленых педагогаў, каардынатараў праекта:


Развитие детской общественной инициативы открывает возможность в профессиональном становлении подростков. И здесь есть свои результаты. Макаров Андрей является студентом филологического факультета ВГУ им. П.М.Машерова, Кармазин Дмитрий - преподавателем театральных дисциплин и радиоведущим молодежной программы в г.Гомеле, Метелица Екатерина - редактором газеты в военном училище “Школа армии” “Кадетский корпус” г. Кержач Владимирской области. Готовится связать свою жизнь с журналистикой Судник Дмитрий, учащийся Лужеснянской школы-интерната-гимназии для одаренных детей и один из ведущих детского радио.

Дети среднего школьного возраста, являющиеся участниками социальной инициативы, на начальном этапе ставят перед собой ближайшие цели: быть услышанными, самоутвердиться, преодолеть нерешительность, скованность, радовать своих родных, близких, друзей. Перейдя в следующую возрастную категорию, подростки все больше стараются проявлять творческую активность. Они берут самостоятельно интервью, готовят передачи, а также - публицистические материалы в газеты районного, областного, республиканского значений.

Детская инициатива находит поддержку как со стороны родителей, имеющих реальную возможность видеть результаты работы, так и со стороны представителей государственных структур. Детям важно доверие взрослых, желающих знать мнение молодежи, ее взгляд на многие общегосударственные проблемы.

Активное участие в поддержке и реализации детской инициативы, конечно, принадлежит нам, взрослым. Мы своей поддержкой помогаем детям и подросткам войти в социум, взрослую жизнь более уверенными и подготовленными.

“Добры дзень, паважаныя слухачы! Вас вітае “Дзіцячая радыехвілінка”. Сення ў нашым выпуску…”, – такими словами начинает свои информационные выпуски детского радио, и хочется отметить, что этот проект актуален, востребован и отвечает запросам времени.


Дадатак 11

  1   2   3   4   5   6   7

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconЧэская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса
Конкурс з’яўляецца аўтарскім праектам Аб’яднання Творцаў Ужытковай Графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej (stgu) І беларускага...

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам сакавіка – траўня 2013 г.)

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам кастрычніка – лістапада 2012 г.)

Конкурс сацыяльных праектаў у ходзе iconКонкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 4
Саму ідэю гродзенскія студэнты перанялі ў мінчукоў, якія зладзілі ўжо паўсотні падобных сустрэч

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка