Урок чытання ў 1 класе




НазваУрок чытання ў 1 класе
Дата канвертавання30.10.2012
Памер33.52 Kb.
ТыпУрок
Урок чытання ў 1 класе


Тэма:Літара я – паказчык мяккасці зычных . “У каго хто?”

Мэты: удасканальваць навык правільнага свядомага чытання; выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні; развіваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах; стварыць умовы для развіцця звязнага вуснага маўлення; пашыраць слоўнікавы прыпас дзяцей па тэме “Свойскія жывёлы”; выхоўваць клапатлівыя адносіны да жывёл.

Абсталяванне: “кошыкі літар”,слядкі з імёнамі дзяцей; прэзентацыя


Ход урока

1.Арганізацыя пачатку ўрока.

а)Празвінеў званок,

Пачынаецца урок,

Хутка час прабяжыць ,

Трэба ім даражыць.

Б) Практыкаванне “Дыктар”(назваць дзень тыдня, дату, месяц,пару года, апісаць надвор’е)


2.Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

1.Работа з каляровай табліцай слоў(пошукавай табліцай)

Знайсці слова з мяккімі зычнымі і назваць каардынаты гэтага слова.

2.Работа ў групах

-Раскласці літары ў 2 кошыкі :у чырвоны кошык сабраць літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні кошык- літары, якія абазначаюць зычныя гукі.

-Прачытаць імёны дзяцей, якія пакінулі свае слядкі на пяску.(По-ля,Ві-ця, Жэ-ня, Ва-ня,Ка-ця, Ва-ля)

3.Практыкаванне “Чуйныя вушкі”

Ліпа, лапа, вада,вяду,сарока, варона, верабей, сані, сама, сініца, база, бяроза, мяса, зязюля, цяля, цацка.

4.Хвілінка чыстагаворкі

ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК- вырас пад кустом (масляк )

ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-жураўлі (ляцяць)

ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ- гуляе на лужку (цяля)

НЯ-НЯ-НЯ-выбегла з хлява (ягня)

СЯ-СЯ-СЯ- лягло ў лужу (парася)

БЯ-БЯ-БЯ-бяжыць да мамы (жарабя)

3. Паведамленне тэмы, задач урока.

- Якія змены адбываюцца ў жыцці свойскіх жывёл з надыходам вясны?

4.Новы матэрыял

1) Падрыхтоўка да чытання

а) Прачытаць слупочкі слоў:

Яна насі вазі бары сачы звары

Яня нясі вязі бяры сячы звяры

  • Чым адрозніваюцца словы?

  • Прачытаць імёны людзей. Як яны пішуцца?

  • Прачытаць словы з мяккімі зычнымі.

  • Прачытаць словы з цвёрдымі зычнымі.

  • Прачытаць словы парамі.


б)Прачытаць слупочкі слоў хорам:

парася гусяня тры пара

кураня ягня хітры парта

качаня цяля слівы упарта

кацяня жарабя баязлівы упарты

-Значэнне якіх слоў незразумелае?

-Выбарачнае чытанне:

Знайсці і прачытаць назвы свойскіх жывёл (работа ў парах)

Знайсці і прачытаць назвы дзіцянят свойскіх жывёл.

Адказаць на пытанні: Гэта хто? Гэта што? Які?

-Гульня ”Складзі слова” ( скласці з літар словы-назвы свойскіх жывёл, якія адпавядаюць малюнкам)

2)Работа над тэкстам “У кага хто?”

Прачытаць загаловак. Аб чым пойдзе гутарка ў тэксце?

(чытанне настаўнікам)

Пра каго гаворыцца ў тэксце?

(чытанне хорам)

Як называюцца дзіцяняты ў курыцы, гусі, качкі, кабылы?

(самастойнае чытанне)

Як назваць маму ягняці, цяляці, парасяці?

-Выбарачнае чытанне.

Прачытаць, у каго качаня, жарабя, кураня, гусяня.

3)Работа па малюнку,

Для каго пабудавалі хлеў?

Хто выйшаў пагуляць без мамы?

Гульня “Назаві маму”

Жарабя ў ...

Ягня ў...

Казляня ў...

Цяля ў ...

Кураня ў...

Качаня ў ...

Гусяня ў ...

Парася ў ...


4)Работа ў групах

– прачытаць, знайсці “лішняе “ слова:

Качаня, ягня, гусяня, кураня.

Карова, авечка, курыца, свіння.

– дапісаць словы-назвы дзіцянят:

У каровы ....

У курыцы .....

У свінні .....

У качкі ....

5.Абагульненне

-прачытаць ланцужкі складоў

-гульнёвае практыкаванне “Назаві адным словам”

  1. курыца, індык, качка, гусь

  2. карова, авечка, конь, каза

-гульня “Адзін – шмат”

Парася - ... Качаня - ... Гусяня - ...

Кураня - ... Кацяня - ... Цяля - ...

-дапоўніць патрэбнымі словамі.

Чародкай невялічкай

Пахаджваюць ля хаты

Індык з індычкай

І…(індычаняты)

Бабёр габлюе бярвяно,

Бабрыха кроіць палатно,

А поруч каля хаты

Гуляюць …(бабраняты)

Назваць “сям’ю птушкі” і “сям’ю звера”.

-Закончыць радкі.

За качкай ходзяць ... (качаняты),

А за гускай ... (гусяняты),

За кароваю ... (бычок),

А за свінкай ... (парсючок).

Завучванне верша на памяць.


3. Падвядзенне вынікаў урока

Пра каго мы чыталі на ўроку? Як назваць дзяцей каровы, кабылы, курыцы, качкі? Як назваць маму гусянят, індычанят, парасят, казлянят?

Ацаніць сваю работу на ўроку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок чытання ў 1 класе iconУрок чытання ў 1 класе
Мэты: Удасканальваць навык правільнага свядомага чытання. Выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні. Стварыць...

Урок чытання ў 1 класе iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 4 класе
Мэта: шляхам чытання І разумення сэнсу літаратурных твораў садзейнічаць фарміраванню ў вучняў уменняў І навыкаў чытання па- беларуску,...

Урок чытання ў 1 класе iconКаментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе
У апошні час сярод моладзі расце цікавасць да дыспутаў на розныя тэмы. Дыскусія застаўляе падлеткаў думаць, аргументавана адстойваць...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок пазакласнага чытання ў 3-м класе
Калі матэрыял будзе сабраны, настаўнік разам з вучнямі сістэматызуе яго, дае кансультацыі кожнай групе паасобку. Усяму класу даецца...

Урок чытання ў 1 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок развiцця мовы ў 4-м класе
Арганiзаваць дзейнасць вучняў па знаходжанню асацыятыўнай аналогii памiж вобразамi ракi I мовы. Прадэманстраваць прыклады вобразных...

Урок чытання ў 1 класе iconПрыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 5 класе

Урок чытання ў 1 класе iconУрок пачынаецца з літаратурнай загадкі, паколькі па праграме ў 5-м класе мы знаёміліся з вершам Н. Мацяш "Калыханка маме."
Урок пабудаваны з прымяненнем прэзентацыі, створанай у праграме Power Point. Цяпер у педагагічнай літаратуры такому ўроку надаюць...

Урок чытання ў 1 класе iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка