Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты




НазваТэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты
Дата канвертавання09.12.2012
Памер63.03 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Як стаць прадпрымальным.


Мэты: фармаванне ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, фармаванне ўмення аргументаваць і бараніць уласную думку.


Матэрыалы: папера, фліпчарты, аркушы паперы, каляровыя фламастэры, самапрылепная папера для нататак, копіі дапаможных матэрыялаў.


Метады:

  • Мазгавы штурм з'яўляецца тэхнікай, якая дазваляе за кароткі час атрымаць вялікую колькасць разнастайных адказаў. Яна складаецца з наступных элементаў: вядучы прадстаўляе праблему, тлумачыць прычыны, чаму неабходна заняцца гэтай тэмай (праблемай), знаёміць з прынцыпамі. Далей група выказвае ідэі, якія запісвае вядучы, пытанні на ўдакладненне, аналіз і ацэнку прадстаўленых ідэяў. Найбольш важнымі прынцыпамі, паводле якіх трэба працаваць падчас мазгавога штурму, з’яўляюцца: не каментуем і не крытыкуем агучаныя ідэі; кожная ідэя добрая, таму запісваем усе прапановы ў такой форме, як іх агучыў аўтар; асноўнае значэнне мае колькасць ідэяў, а не якасць; можна развіваць і паглыбляць ідэі, якія былі агучаныя раней іншымі ўдзельнікамі; усе ўдзельнікі групы маюць аднолькавыя правы; выказваемся толькі з дазволу вядучага; час прадстаўлення ідэі абмежаваны, напрыклад, да 10 хвілін.

  • Вывучэнне кейсу (канкрэтнага выпадку) – гэта методыка, калі аналізуюцца канкрэтныя праблемы. Аналіз можа праводзіцца на аснове асобных падзеяў, вывучэнне якіх дазваляе зразумець шырэйшыя працэсы, альбо наадварот – даведацца, як шырокія з’явы ўплываюць на асобныя падзеі. Тыповае вывучэнне кейсу мае пяць этапаў: дыягназ, пошук вырашэнняў, прагноз наступстваў, дыскусія адносна прынятага рашэння, дапасаванне да рэальных умоваў дзейнасці. Пры гэтай методыцы выкарыстоўваюцца наступныя інструменты: “дрэва мудрасці” – лагічнае дрэва прыняцця вырашэння, стоп-кадр, судовая справа альбо прыватная біяграфія, аналіз уваходзячай карэспандэнцыі.

  • Дрэва мудрасці” (дрэва прыняцця вырашэння): – тэхніка графічнага выяўлення аналізаванай праблемы, якая складаецца з наступных элементаў: праблемная сітуацыя (сітуацыя, якая вымагае прыняцця вырашэння); магчымыя вырашэнні; наступствы прынятых вырашэнняў (як пазітыўныя, так і негатыўныя); вызначаныя мэты і каштоўнасці, якімі будзе кіравацца чалавек, калі выбярэ тое ці іншае вырашэнне. На апошнім этапе такога дрэва павінна быць змешчана прыняццё вырашэння альбо выбар канкрэтнага вырашэння. Выкарыстанне гэтай тэхнікі магчымае пры індывідуальнай і групавой працы.

  • Дэбаты «за» і «супраць» – гэты інструмент выкарыстоўваецца тады, калі мы хочам, каб удзельнікі заняткаў паглядзелі на канкрэтную праблему з двух розных пунктаў гледжання. Калі ўзяць за прыклад форму „дэбаты за і супраць”, вядучы вызначае тэму дэбатаў, потым дзеліць удзельнікаў на дзве групы (можна падзяліць удзельнікаў згодна з іх поглядамі, альбо зрабіць жараб'ёўку (лёсаванне)). Наступным этапам будзе падрыхтоўка аргументаў кожнай групай. Спачатку можна даць удзельнікам час на падрыхтоўку аргументаў, а потым зрабіць жараб'ёку, вызначаючы групы «за» і «супраць». Перад галоўнай часткай дэбатаў вядоўца інфармуе ўдзельнікаў пра правілы дэбатавання. Напрыклад, кожны мае 5 хвілін на прадстаўленне сваіх аргументаў, кожная група можа прадставіць толькі тры аргументы. Вядучы можа сам кіраваць дэбатамі, альбо можа выбраць аднаго з удзельнікаў. Апошняя частка дэбатаў – падсумаванне. На гэтым этапе ўдзельнікі адказваюць на такія, напрыклад, пытанні: Якія аргументы былі найбольш пераканаўчымі? Ці хтосьці пераканаўся і змяніў сваё меркаванне? У падрыхтаваным сцэнары трэнінгу выкарыстаны толькі фрагмент гэтай тэхнікі і звязаны з папярэднімі практыкаваннямі.



Працэс трэнінгу:

  1. Вядучы пачынае трэнінг пытаннем: Што значыць прадпрымальнасць? Якія рысы характару мае прадпрымальны чалавек? Пытанне можна запісаць на фліп-чарце. Потым вядучы раздае ўдзельнікам самапрылепныя паперкі для нататак (кожнаму па чатыры) і просіць напісаць на іх адказы.

Увага: Калі хтосці з удзельнікаў не можа адказаць на пытанне, можна ім прапанаваць апісаць з чым асацыіруюцца ў іх паняткі прадпрымальнасць і прадпрымальная асоба.

Пасля таго, як кожны ўдзельнік напіша адказы, прыклейвае іх каля пытанняў. Вядучы ўпарадкоўвае адказы групы, а потым зачытвае іх. Калі ёсць сумневы, ён просіць аўтараў адказаў удакладніць сваю думку. Потым абагульняе змест адказаў такім чынам, каб стварыць, напрыканцы, вызначэнні гэтых паняццяў.

Прыкладныя адказы на пытанні:

Прадпрымальнасць – гэта здольнасць асобы выкарыстаць магчымасці, якяі з’яўляецца ў яго акружэнні, ператвараючы іх у поспех.

Рысы характару прадпрымальнай асобы: вынаходлівы, актыўны, ахвотна вучыцца і развівае свае здольнасці, аптымістычны, стойкі, працавіты, гатовы рызыкаваць, камунікатыўны, умее вырашаць канфлікты, схільны да супрацоўніцтва, умее аналізаваць сітуацыю і прыймаць вырашэнні, амбіцыйны…

  1. У наступнай часцы вядучы выкарыстоўвае тэхніку “дрэва мудрасці”, з мэтай прыняцця вырашэння кожным з удзельнікаў заняткаў. У якасці ўступу вядоўца можа патлумачыць паняцце “вырашэнне” і каротка прааналізаваць мадэль “дрэва мудрасці”. Прыкладны ўступ:

Штодзённа мы прымаем шмат вырашэнняў, калі выбіраем тавары на паліцах у краме, прафесію альбо людзей, з кім хочам правесці вольны час. Некаторыя вырашэнні мы прымаем аўтаматычна, а некаторыя пасля доўгіх роздумаў. Адна з методык, якая паказвае, як праходзіць парцэс прыняцця вырашэння, называецца «дрэва мудрасці».

Пасля ўступу вядучы можа паказаць асобныя элементы “дрэва мудрасці”, выкарыстоўваючы метадычнае апісанне з пачатковай часткі сцэнара.

  1. У трэцяй часцы трэнінгу вядучы прадстаўляе ўдзельнікам на выбар адну з двух сітуацыяў.

Сітуацыя I – Вы знайшлі працу вашай мары. Усё было загадзя ўзгоднена. Вы прыходзіце падпісаць кантракт, а вам кажуць, што вакансія неактуальная. Што вы робіце далей?

Сітуацыя II – Усё сваё жыццё вы марылі пайсці вучыцца ў канкрэтную ВНУ. Вучыліся, рыхтаваліся да ўступных экзаменаў, вас прынялі. Аднак, калі прыйшоў час пачынаць вучобу, сталася так, што вы не можаце вучыцца, бо змянілася матэрыяльная сітуацыя вашай сям’і. У вас няма грошай на вучобу, а стыпендыі, якую вы можаце атрымаць, не хопіць на жыццё. Што вы робіце далей?

Увага: Вядучы сам можа прыдумаць сытуацыі, дапасоўваючы яе да патрэбаў групы ўдзельнікаў. Важна, каб прадстаўленыя праблемы выклікалі цікавасць тых, хто ўдзельнічае ў трэнінгу.

Вядучы раздае дапаможны матэрыал і просіць удзельнікаў прыняць вырашэнне. На выкананне гэтага задання ўдзельнікі маюць 15 хвілін.

Падсумаванне індывідуальнай працы можна распачаць, збіраючы напрацаваныя вырашэнні і просячы ўдзельнікаў (калі гэта магчыма), сабрацца ў групы паводле падабенства прынятых рашэнняў. Вядучы задае пытанне: Што ў першую чаргу паўплывала на прыняцце вамі такога вырашэння? На пытанне адказваюць усе ўдзельнікі групы.

Потым вядучы просіць аднаго чалавека з кожнай групы паказаць сваё “дрэва мудрасці”. Калі жадаючых будзе больш, варта дазволіць кожнаму паказаць сваё «дрэва». Напрыканцы вядоўца дзякуе ўсім за ўдзел і звяртае ўвагу на тыя каштоўнасці, якія ўплывалі на выбар вырашэнняў, прынятых удзельнікамі. Тут можна ўзгадаць раней апісаныя рысы характару прадпрымальнай асобы.

Увага: Калі ўдзельнікі будуць прадстаўляць свае “дрэвы мудрасці”, вядоўца павінны запісваць каштоўнасці, якімі ўдзельнікі кіраваліся пры прыняцці вырашэнняў.

  1. У перадапошняй частцы заняткаў вядучы задае ўдзельнікам пытанне: Цяпер, пасля таго, як вы даведаліся аргументы і вырашэнні іншых людзей, ці зрабілі б вы той самы выбар, як спачатку? Потым вядучы просіць перайсці на правы бок тых людзей, якія не змянілі б вырашэння, а на левы бок – тых, хто змяніў бы. Пасля просіць выбраных удзельнікаў патлумачыць прычыны іх вырашэнняў. Гэтую частку вядучы можа арганізаваць і іншым чынам.

  2. Напрыканцы трэнінгу, калі хопіць часу, вядучы можа абмеркаваць з удзельнікамі тэму: Ці лёгка быць прадпрымальным чалавекам?. Пры гэтым выкарыстоўваецца тэхніка дэбатаў «за» і «супраць». Пры падрыхтоўцы дэбатаў выкарыстоўваецца метадычнае апісанне з пачатковай часткі сцэнара.


Дапаможны матэрыял: Дрэва прыняцця вырашэння


Тваё вырашэнне ……………………………………………………………………………………….


Мэты і каштоўнасці













Наступствы

Наступствы

Наступствы

Наступствы

Магчымае вырашэнне

Магчымае вырашэнне




Сітуацыя, якая вымагае прыняцця вырашэння.






Уршуля Малек

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Прыслоўе як часціна мовы Мэты
Мэты: узнавіць І паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы,садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце,вызначаючы...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма : Васіль Быкаў "Знак бяды". Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна мэты
Мэты: дапамагчы асэнсаваць І усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства І месца ў творчай спадчыне В. Быкава; развіваць...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма. Фразеалаг
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi

Тэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка