Урок чытання ў 1 класе




НазваУрок чытання ў 1 класе
Дата канвертавання30.10.2012
Памер36.37 Kb.
ТыпУрок



Урок чытання ў 1 класе

Настаўніца Лысевіч В. В.


Урок чытання ў 1 класе


Праект “Свойскія жывёлы”

Тэма: “У каго хто?”

Мэты: Удасканальваць навык правільнага свядомага чытання. Выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні. Стварыць умовы для развіцця звязнага вуснага маўлення. Пашыраць слоўнікавы прыпас дзяцей па тэме “Свойскія жывёлы”. Выхоўваць беражлівыя адносіны да жывёл.


Ход урока

1. Ранішняя сустрэча:

Прывітанне.

Каляндар (Назваць веснавыя месяцы).

Гульня “Праменьчык” ( Аб чым паведаміў праменьчык?)

Прагаварыць заклічку:

Сонца, зубкі пакажы,

Хай зазвоняць капяжы!

Сонейка, ха-ха, хі-хі,

Скіньце, людзі, кажухі!

Сонейка, рагачы!

Трэба зімцы ўцячы!

Гульнёвае практыкаванне “Назаві адным словам”

  1. курыца, індык, качка, гусь

  2. карова, авечка, конь, каза

2. Паведамленне тэмы, задач урока.

- Якія змены адбываюцца ў жыцці свойскіх жывёл з надыходам вясны?


1) Падрыхтоўка да чытання

- Прачытаць слупочкі слоў:

Яна насі вазі бары сачы звары

Яня нясі вязі бяры сячы звяры

  • Чым адрозніваюцца словы?

  • Прачытаць імёны людзей. Як яны пішуцца?


Гульня ”Складзі слова” ( скласці з літар словы-назвы свойскіх жывёл, якія адпавядаюць малюнкам)


- Прачытаць слупочкі слоў хорам:

парася гусяня тры пара

кураня ягня хітры парта

качаня цяля слівы упарта

кацяня жарабя баязлівы упарты


Значэнне якіх слоў незразумелае?

-Прадоўжыць сказы, выкарыстаць словы са слупочкаў:

Хітрая, як …

Баязлівы, як …


-Выбарачнае чытанне:

Знайсці і прачытаць назвы свойскіх жывёл (работа ў парах)


Адказаць на пытанні: Гэта хто? Гэта што? Які?

Гульня “Адзін – шмат”

Парася - ... Качаня - ... Гусяня - ...

Кураня - ... Кацяня - ... Цяля - ...

Фізмінутка

2)Работа над тэкстам “У кага хто?”

Прачытаць загаловак. Аб чым пойдзе гутарка ў тэксце?

(чытанне настаўнікам)

Пра каго гаворыцца ў тэксце?

(чытанне хорам)

Як называюцца дзіцяняты ў курыцы, гусі, качкі, кабылы?

(самастойнае чытанне)

Як назваць маму ягняці, цяляці, парасяці?


-Выбарачнае чытанне. Прэзентацыя “У каго хто?”

Прачытаць, у каго качаня, жарабя, кураня, гусяня.


-Работа ў цэнтрах

Цэнтр чытання – прачытаць, знайсці “лішняе “ слова:

Качаня, ягня, гусяня, кураня.

Карова, авечка, курыца, свіння.


Цэнтр пісьма – дапісаць словы-назвы дзіцянят:

У каровы ....

У курыцы .....

У свінні .....

У качкі ....


Работа па малюнку. Гульня “Назаві маму”

Жарабя ў ...

Ягня ў...

Казляня ў...

Цяля ў ...

Кураня ў...

Качаня ў ...

Гусяня ў ...

Парася ў ...

“Паэтычны” цэнтр

Працягнуць радкі верша:

За качкай ходзяць ... (качаняты),

А за гускай ... (гусяняты),

За кароваю ... (бычок),

А за свінкай ... (парсючок).

Завучванне верша на памяць.


3. Падвядзенне вынікаў урока

Пра каго мы чыталі на ўроку? Як назваць дзяцей каровы, кабылы, курыцы, качкі? Як назваць маму гусянят, індычанят, парасят, казлянят?

Ацаніць сваю работу на ўроку.


Хто лішні?


Качаня, ягня, гусяня, кураня.

Карова, авечка, курыца, свіння.


Хто лішні?


Качаня, ягня, гусяня, кураня.

Карова, авечка, курыца, свіння.


Дапішы назвы дзіцянят


У каровы ___________________

У курыцы ___________________

У свінні _____________________

У качкі ______________________


Дапішы назвы дзіцянят


У каровы ___________________

У курыцы ___________________

У свінні _____________________

У качкі ______________________


Жарабя


Ягня

Казляня


Цяля


Кураня


Качаня


Гусяня


Парася


Бычок Парсючок

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок чытання ў 1 класе iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 4 класе
Мэта: шляхам чытання І разумення сэнсу літаратурных твораў садзейнічаць фарміраванню ў вучняў уменняў І навыкаў чытання па- беларуску,...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок чытання ў 1 класе
Б) Практыкаванне “Дыктар”(назваць дзень тыдня, дату, месяц,пару года, апісаць надвор’е)

Урок чытання ў 1 класе iconКаментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе
У апошні час сярод моладзі расце цікавасць да дыспутаў на розныя тэмы. Дыскусія застаўляе падлеткаў думаць, аргументавана адстойваць...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок пазакласнага чытання ў 3-м класе
Калі матэрыял будзе сабраны, настаўнік разам з вучнямі сістэматызуе яго, дае кансультацыі кожнай групе паасобку. Усяму класу даецца...

Урок чытання ў 1 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок чытання ў 1 класе iconУрок развiцця мовы ў 4-м класе
Арганiзаваць дзейнасць вучняў па знаходжанню асацыятыўнай аналогii памiж вобразамi ракi I мовы. Прадэманстраваць прыклады вобразных...

Урок чытання ў 1 класе iconПрыкладны спіс твораў для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры ў 5 класе

Урок чытання ў 1 класе iconУрок пачынаецца з літаратурнай загадкі, паколькі па праграме ў 5-м класе мы знаёміліся з вершам Н. Мацяш "Калыханка маме."
Урок пабудаваны з прымяненнем прэзентацыі, створанай у праграме Power Point. Цяпер у педагагічнай літаратуры такому ўроку надаюць...

Урок чытання ў 1 класе iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка