Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху




НазваВалянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху
Дата канвертавання09.12.2012
Памер25.55 Kb.
ТыпДокументы
Валянціна Кудлацкая – супрацоўнік Белдзяржстраху


Нарадзілася ў Бабруйску.


З адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры.


Другі дыплём – таксама “чырвоны” – атрымала далей завочніцай у Беларускім унівэрсытэце культуры.


Колішняя бабруйчанка, сёньня жыве ў адным з самых аддаленых раёнаў краіны – у Верхнядзьвінску. Кажа, што пры разьмеркаваньні спакусілася на прыгожую назву горада. Валянціна прымала ўдзел у стварэньні хіба ці ня ўсіх недзяржаўных арганізацыяў у рэгіёне.


Была таксама дэпутатам раённага савета. Асаблівых высілкаў патрабуе ад яе кіраўніцтва шэрагам сацыяльна-гуманітарных праектаў: аздараўленьне дзяцей, навучаньне азам самакіраўніцтва дэпутатаў, работнікаў ЖКГ.


Некалі выпускала рэгіянальны дадатак да газэты “Рабочы”, зараз – спэцыяльны бюлетэнь “Рубон”, прысьвечаны навінам у галіне трэцяга сэктару у рэгіёне.


Вылучыць нешта найбольш любімае з шэрагу праектаў Валянціне цяжка – усім былі ўласьцівыя свае вартасьці і плюсы. Напрыканцы 1990-х з-за сваёй грамадзянскай пазыцыі страціла працу. Уладкавалася ў страхавую кампанію толькі праз тры гады.


Параўноўваючы сытуацыю з трэцім сэктарам 10 гадоў таму і цяпер, Валянціна вельмі шкадуе страчаных магчымасьцяў грамадзкасьці. Ёсьць вельмі шмат праектаў, якія папросту заразаюцца ўладамі. “Апошнімі часамі вельмі шмат перашкод робіцца ў дзейнасьці. Выглядае, што ўсе структуры, якія маюць права кантраляваць грамадзкую дзейнасьць, разумеюць сваю функцыю і місію як уціск. Пачуваеш сябе небясьпечна – шчыра скажу”.


Кажучы аб праектах сацыяльнага кірунку, Валянціна з асаблівай цеплынёй у голасе згадвае ірляндзкі фонд падтрымкі. Дзякуючы супрацы з ірляндцам мясцовых дзяцей здолелі вывезьці ў Ірляндыю дзеля аздараўленьня. “Шчыры дзякуй гэты людзям, якія сапраўды вельмі хочуць нам дапамагчы”.


Гэтыя ўражаньні ад іншай краіны, іншага ладу жыцьця, магчымасьці дазнацца нечага новага, каб пераняць станоўчыя дасягненьні – гэта вельмі важна. Таму мы стараліся, каб ня толькі дзеці, але і настаўнікі, і мясцовыя чыноўнікі спрычыняліся да гэткіх азнаямляльных вандровак. Каб пабачыць на справе, як людзі будуюць сваё жыцьцё ва ўмовах мясцовага самакіраваньня.”


Валянціна лічыць, што ў нашай краіне вельмі вялікі патэнцыял – за жаночай паловай. “Амаль што дэвіз – жанчыны, з’ядноўвайцеся! Не для таго, каб ваяваць, не. Для таго, каб разам знайсьці выйсьце. Проста ўсе тыя цяжкасьці, якія перажывае наша грамадзтва сёньня, найперш і наймацней адчувае жанчына – на сваіх плячох. Простая жанчына, вясковая, яна ведае найбольш дасканала і праблемы вёскі, і праблемы сям’і. І калі мы з’яднаем высілкі і памкненьні, мы станем сапраўднай сілай”.


Валянціна мае 32-гадовага сына, юрыста з адукацыі. Сын Валянціны актыўную пазыцыю маці не камэнтуе. Але быў час, калі ў роспачы казаў «Мама, ты стварыла нам многа праблем»...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconВалянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама "чырвоны" атрымала далей завочніцай у
Жкг. Некалі выпускала рэгіянальны дадатак да газэты “Рабочы”, зараз – спэцыяльны бюлетэнь “Рубон”, прысьвечаны навінам у галіне трэцяга...

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconЗабаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна
Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дома літаратара, дзе мусіла адбыцца імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі....

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconВалянціна Уладзіміравіча І Валянціну Уладзіміраўну Сцяцко

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconВаражба на Гомельшчыне Мінск «Права І эканоміка» 2010
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства дну “імэф імя К. Крапівы” нанб, доктар гістарычных навук

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconХочаш узяць крэдыт застрахуй жыцьцё
Гэта пакуль не абавязкова ў выпадку кароткатэрміновых пазык, а прапанова Белдзяржстраху”. Але з 2008 году яна можа стаць правілам....

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconВабішчэвіч Валянціна Васільеўна
Мэты І задачы модуля: у выніку працы над навучальнымі элементамі (НЭ) вы павінны

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconНачная Свабода 0402 Госьць
Госьць: удзельнік праграмы "Ў што я веру", супрацоўнік рэклямнай агенцыі Багдан Арлоў +375,291,306,766 / +375,297,612,909

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconЛаздоўская Валянціна Зігмундаўна
Адукацыя вышэйшая. У 1989 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педстаж 30 гадоў, на пасадзе дырэктара – 5 гады

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconЧаму на тэст па хіміі адводзіцца 120 хвілін, а па фізіцы 180?
З такім пытаннем у газету звярнулася Валянціна Галавачэнка, маці абітурыенткі з Акцябрскага раёна

Валянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху iconКолькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У
У беларусі з 2008 году мяркуецца ўвесьці страхаваньне жыцьця І здароўя пазычальніка, які атрымлівае ў банку кароткатэрміновы крэдыт....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка