Урок паводле п’есы К. Крапівы " Хто смяецца апошнім"




НазваУрок паводле п’есы К. Крапівы " Хто смяецца апошнім"
Дата канвертавання08.12.2012
Памер71.05 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №20 г. Барысава”


ЛЯ ТЭАТРАЛЬНАЙ АФІШЫ”


(урок паводле п’есы К.Крапівы

Хто смяецца апошнім”)


10 клас


Тып урока: урок-роздум, урок-дыялог, урок-спектакль.


Настаўнік

беларускай мовы

і літаратуры

Белая А.А.


Барысаў

2009/2010 навучальны год

Афармленне:прэзентацыя Power Point, праграмкі,афіша, тэксты п’есы


Эпіграф: Лепшы спосаб пазнаць п’есу –гэта

прасачыць, як зараджаецца кан-

флікт, за што і паміж кім вядзец ца барацьба, якія групы змагаюц- ца і ў імя чаго?Якую ролю ў гэтай барацьбе адыгрывае кожны пер-

санаж, які ўдзел ён прымае ў

канфлікце, якая яго лінія бараць-

бы , якія яго паводзіны?

К.Станіслаўскі.


Мэта:пазнаёміць вучняў з часам напісання і гісторыяй пастаноўкі камедыі,падвесці да ўсведамлення спецыфікі сатырычнай камедыі;правесці дыягнастычную гутарку па змесце, вызначыць асноўны канфлікт п’есы, сфармуляваць праблемы твора; развіваць уменні вучняў характарызаваць сатырычныя вобразы п’есы;выхоўваць пачуццё ўласнай годнасці, імкненне бараніць агульначалавечыя ідэалы ад наступу зла, нахабства і цынізму, гатоўнасць сцвярджаць актыўную грамадзянскую пазіцыю;садзейнічаць выхаванню тэатральнага густу вучняў.

  1. Арганізацыйны момант (слайд №1)

  2. Праверка дамашняга задання (слайд № 2,пазнай па малюнку байку)

Вучні чытаюць на памяць байкі К.Крапівы..

  1. (Слайд №3)Слова настаўніка: Сябры!К.Крапіва не толькі байкапісец, але і выдатны драматург, камедыёграф.Сёння ў нас незвычайны ўрок.(слайд №4) “Ля тэатральнай афішы”- так гучыць яго тэма. Мы пачынаем працу над п’есай К.Крапівы “Хто смяецца апошнім”. Твор драматычны, а гэта значыць, што ён можа быць пастаўлены на сцэне. Адразу хачу звярнуць вашу ўвагу на словы, якія я абрала ў якасці эпіграфа да нашага ўрока.(слайд №5) Знакаміты расійскі рэжысёр, акцёр і педагог К.Станіслаўскі, які заклаў фундамент навукі аб сцэнічным мастацтве, пісаў: (зачытваю эпіграф). Возьмем гэтыя словы ў якасці задач да нашых урокаў, паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні пад час вывучэння п’есы.

  2. Работа над тэмай. (Слайд №6)


- Напэўна, многія з вас наведвалі тэатр, скажыце, якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас з гэтым словам ?(сцэна, акцёры, гледачы, афіша,праграмка, дэкарацыі, касцюмы)

(Слайд № 7)


-Мне вельмі хочацца, каб афармленне нашага класа дапамагло акунуцца нам у тэатральную атмасферу.

І так, я спадзяюся, вы ўжо акінулі поглядам усю залу,афішу і, безумоўна , набылі праграмку. Давайце звернемся да яе.


- З чым і з кім яна нас знаёміць?

4.1 Аналіз праграмкі п’есы (размова пра гаваркія прозвішчы ў камедыі)

--Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч. Што вас насцярожвае?(прозвішча гэтага героя)

-Якую характарыстыку далі б вы гэтаму герою, прачытаўшы яго прозвішча?(хапае за горла, дамагаецца свайго любой цаной)

-Чытаем далей: Туляга Мікіта Сымонавіч. Ад якога слова, як вы думаеце, утварылася прозвішча гэтага героя?(ад слоў туляцца,баяцца, палохацца.Туляга-гэта чалавек, які хаваецца, пазбягае сустрэчы. Баязлівец.)

-А якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас ад прозвішча Зёлкін?(яно напамінае, напэўна, зелле, траву, якая прыносіць шкоду.)

-А што вы можаце сказаць пра імя Вера?(імя азначае надзею, упэўненасць, лепшае жыццё)

-Наступны герой-чалавек у форме НКВД. Над чым прымушае задумацца гэты герой?(прымушае нас звярнуць увагу на час, у якім адбываюцца падзеі)


    1. Гутарка пра час напісання п’есы

- Звярніце ўвагу на час напісання камедыі. Якая ж атмасфера панавала ў грамадстве паміж людзьмі?(паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня).

Прыкладнае выступленне вучня:К.Крапіва напісаў п’есу ў 1939 годзе. Падштурхнулі яго да напісання гэтай п’есы матэрыялы пленума ЦК ВКП(б), які прайшоў у студзені 1938 года і на якім былі ўскрыты памылкі арганізацый пры выключэнні сумленных камуністаў з партыі, асуджаны беззаконне, рэпрэсіі ў дачыненні да народаў.

Твор насычаны атмасферай, што панавала ў 1938-1939 гадах. Не толькі адмоўныя, але і станоўчыя героі нярэдка карыстаюцца выразамі “замаскіраваны вораг”, “двурушнікі”, “паклёпнікі”,”здраднікі”і інш.

- Такім чынам, уявім сабе гэтую абстаноўку, якая склалася напрыканцы 30-ых гадоў, і самога К.Крапіву, яго вялікую смеласць адкрыта выступіць з такой п’есай у друку. А ці спадзяваўся аўтар камедыі ўбачыць яе на сцэне? (паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня).

Прыкладнае выступленне вучня:Спадзяваўся. Бо артыстам п’еса спадабалася. Але камедыя была смелай і не толькі для таго часу,таму лёгкай дарогі на падмосткі не прадбачылася.Гэтаму спрыяў напярэдні цэнзарскі прагляд спектакля ў Мінску для нешматлікіх высокіх асоб рэспублікі.Супрацоўнікі камітэта па справах мастацтва не дазвалялі яе пастаноўку, аб’яўлялі твор варожым, паклёпніцкім. Тады тэатр звярнуўся па дапамогу ў ЦК КПБ. П’есе не толькі далі “дабро”,але і ўключылі яе ў рэпертуар Дэкады беларускага мастацтва, якая мелася праз год адбыцца ў Маскве. Віртуозная ігра лепшых акцёраў рэспублікі Г.Глебава, Л.Рахленка, Б. Платонава і іншых ператварылі прэм’еру ў сталіцы ў сапраўдны фурор (Слайд №8,9;паказ фотаздымкаў).Камедыя надоўга прапісалася не толькі ў рэпертуары купалаўскага тэатра, але і многіх мастацкіх калектывах у СССР і за яго межамі : у ГДР,Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы.

(Слайд №10,11,12-малюнкі Савіна Арцёма, выпускніка школы,які, пасля прачытання п’есы,вырашыў перадаць на паперы вобразы галоўных герояў)


-Хто стаіць у цэнтры п’есы?(Гарлахвацкі)Чаму, на ваш погляд, цантральнае месца ў камедыі адведзена адмоўнаму, а не станоўчаму герою?(выказванні вучняў).А вось, як аб гэтым піша сам Крапіва ў сваім артыкуле “Канфлікт-аснова п’есы”:

Часамі драматурга ўпікаюць у тым, што ў цэнтры яго сатырычнай камедыі стаіць адмоўны персанаж. Гэта падобна на тое, каб мы ўпікалі хірурга ў тым, што ў цэнтры яго ўвагі знаходзіцца нарыў, які ён збіраецца ўскрыць, клапоцячыся аб здароўі чалавека. Прызначэнне ж сатырычнай камедыі-выкрываць зло ў імя дабра. У драматычным творы можна гэта зрабіць,толькі паказаўшы зло ў дзеянні, прычым так, каб яно ў дастатковай меры праявілася і паказала ўсе свае шкодныя якасці. Але як жа гэтага можна дасягнуць, калі не паставіць носьбіта зла ў цэнтр увагі, а пакінуць недзе ў цяні. У такім выпадку зло ў поўнай меры не будзе выкрыта і мэта драматурга не будзе дасягнута. Паказ таго, што ў нас станоўчае перамагае, а адмоўнае асуджана на пагібель, заключаецца зусім не ў тым, каб у сатырычнай камедыі ставіць у цэнтр увагі станоўчага героя замест адмоўнага. Станоўчы эфект у сатырычнай камедыі дасягаецца ўжо самім пафасам выкрыцця, пераканаўчай матывіроўкай учынкаў дзеючых асоб, паказам абстаноўкі і прычын, у сілу якіх адмоўнае на пэўны час можа актывізавацца і , вядома, паказам станоўчага , якое ,урэшце , бярэ верх.Але іменна ўрэшце, бо калі з самага пачатку станоўчае будзе пераважаць і падаўляць адмоўнае, то зло не зможа сябе праявіць з дастатковай паўнатой, яно будзе ліквідавана, але не выкрыта мастацкімі сродкамі, і добрай сатырычнай камедыі з гэтага не атрымаецца.”

-Такім чынам, можна сказаць, што(Слайд №13) сатырычная камедыя-гэта п’еса, у якой усе сродкі зместу і формы (сюжэт, кампазіцыя, сістэма вобразаў, тропы і фігуры маўлення) падпарадкаваны адзінай мэце-выкрыццю адмоўнай з’явы жыцця, а станоўчы ідэал сцвярджаецца пры дапамозе смеху ў розных яго відах і адценнях.(Слайд № 14)


- Дык давайце смяяцца разам, бо ўжо гучыць трэці званок, і на сцэне з’яўляюцца акцёры. У ролі цёці Каці-Ірма,у ролі Нічыпара-Валерый.(апладысменты)


5. Інсцэніроўка размовы цёці Каці і Нічыпара.(і аналіз)


-Як вы думаеце, чаму К.Крапіва пачынае камедыю з другарадных герояў,якія не аказваюць вялікага ўплыву на сам ход падзей?(у групах ідзе абмеркаванне пытання,заслухоўваюцца адказы вучняў)

-К.Крапіва адкрыта выкарыстоўвае класічную традыцыю . Як і ў многіх п’есах рускіх класікаў, на падмосткі выходзяць спачатку слугі і ў размовах характарызуюць сваіх паноў.Так і тут, цёця Каця і дворнік Нічыпар расказваюць пра супрацоўнікаў інстытута і даюць ім трапную характарыстыку.Гэта адна з мастацкіх задач , якую вырашае драматург праз вобразы цёці Каці і Нічыпара.

-Другая задача-пазнаёміць чытача з маральна-псіхалагічнай атмасферай ва ўстанове.

-І нарэшце звышзадача пісьменніка: з самага пачатку твора прадэкляраваць сістэму сапраўдных маральных каштоўнасцей, якія ніколі, нават у гады сталінскіх рэпрэсій, не страчваліся народам. Гэта ацэнка чалавека па яго справах, а не толькі па словах, непрыйманне подласці ва ўсіх яе відах, духоўнасць, імкненне да праўды, пошук справядлівасці.(Слайд № 15)


(Слайд № 16)-Якія групы змагаюцца ў п’есе?(З аднаго боку ілжэвучоны і двурушнік, з другога боку- сумленныя супрацоўнікі інстытута, якія бязмежна адданыя сваёй працы).








Туляга


Станоўчыя вобразы Адмоўныя вобразы

-Дзеля чаго і ў імя чаго змагаюцца станоўчыя героі?(Абарона ўласнай годнасці, ад наступу зла, нахабства, цынізму).


-Чаму, на вашу думку, Туляга знаходзіцца паміж двума лагерамі?(Туляга доўга вагаецца паміж страхам і надзеяй, перш чым рашаецца змагацца за справядлівасць) –грамзапіс дыялога Гарлахвацкага і Тулягі.(Слайд № 17)


6.Абагульненне

- З цягам часу многія творы набываюць новае гучанне.Змяняюцца гістарычныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне і мастацкія тэксты па-іншаму, з сучасных пазіцый асэнсоўваюцца нашчадкамі, але не можа змяніцца агульначалавечы змест твора. Я жадаю, каб вы ніколі праз сваю легкадумнасць або маладушнасць не сышлі з дарогі высакародных прынцыпаў .


7. Дамашняе заданне

1.в Скласці характарыстыку вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна, прасачыць эвалюцыю характару Тулягі.

2.в Звярнуць увагу на тыя эпізоды, у якіх сатырычныя прыёмы выкарыстаны з асаблівай сілай,запоўніць табліцу:



Прыём

Эпізод

Прызначэнне, роля прыёмаў у творы

Дыялог

Гарлахвацкі прымушае Тулягу пісаць дысертацыю

Для характарыстыкі Гарлахвацкага - нахабства, цынізм, для Тулягі -бязмежная палахлівасць



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconПаўторна абагульняючы ўрок па тэме
К. Крапівы, вытрымкі з баек Крапівы, выслоўі, ордэны, каляровая сцяжынка, плакаты, карткі з заданнямі

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconХто забіў журналістку газэты "Салідарнасьць" Вераніку Чаркасаву?
У менску забітая журналістка Вераніка Чаркасава. Апошнім часам яна працавала ў штотыднёвіку “Салідарнасьць”, а дагэтуль — у “Белорусской...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" icon"Сялянцы" Дуніна-Марцінкевіча 155 год
Менску ў гарадзкім тэатры адбыўся першы паказ спэктакля паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”. З гэтай падзеі пачынае...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconП’есы А. Макаёнка на Купалаўскай сцэне
Хто ведае, можа з гэтага калі-небудзь што-небудзь І атрымаецца, толькі наўрад ці спосабам пераймання можна стварыць уласную эстэтыку....

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconСумныя зімовыя вечары шмат хто імкнецца разнастаіць наведваньнем месца, дзе можна кампэнсаваць дэфіцыт сонца. Гэта салярыі, дзе за адпаведныя грошы вам
Беларусі. Аднак, як запэўніваюць мэдыкі, апошнім часам фіксуецца павелічэньне выпадкаў анкалягічных захворваньняў у зьвязку з захапленьнем...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconУрок заўсёды пачынаю з паспяховай матывацыі І сумеснага мэтамеркавання. Для адных вучняў дастатковай матывацыяй стане паведамленне аб тым, што праз некалькі ўрокаў будзе кантрольная работа па дадзенай тэме або вывучаемы матэрыял абавязкова будзе ў цт,
Пры падрыхтоўцы кожнага ўрока накіроўваю навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт, бо, паводле слоў М. Твэна “хто не бачыць...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconУ гэтыя дні пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу. Завершыцца кампанія 30 студзеня, а 11 лютага ва ўсіх вайсковых злучэньнях адбудзецца
Міністэрства абароны да канца месяца плянуе накіраваць на ўкамплектаваньне Ўзброеных сілаў каля 10 тысяч чалавек. Аднак, паводле...

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconКурс лекцый удк 398 (476) (042. 4) Рэкамендавана да друку вучоным саветам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі І фальклору імя К. Крапівы
Рэкамендавана да друку вучоным саветам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі І фальклору імя К. Крапівы

Урок паводле п’есы К. Крапівы \" Хто смяецца апошнім\" iconНа хвалях Свабоды агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Кіраўнік дзяржавы таксама абураўся працаўладкаваньнем у кдб паводле знаёмства І няздольнасьцю захоўваць сакрэты. Ад новага старшыні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка