Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту




НазваДоктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту
Дата канвертавання08.12.2012
Памер15.88 Kb.
ТыпДокументы
Stud0326Hadyka


Хадыка Юрый Віктаравіч


Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту.


Нарадзіўся 23 чэрвеня 1938 года ў Менску.


У 1955 годзе скончыў мужчынскую сярэднюю шкоду №46.


Адразу пасьля школы паступіў на фізычны факультэт БДУ, які скончыў у 1960 годзе.


Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў -- працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук.


Доктар фізыка-матэматычных навук (1976). Прафэсар. Тэма дысэртацыі – “Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет”.


У 1969 годзе стварыў у Акадэміі навук сэмінар па вывучэньні беларускай культуры, што дазволіла ў 1979 годзе адкрыць ў Акадэміі Музэй старажытнай беларускай культуры. Дагэтуль вельмі ганарыцца музэем, кажа, што ён ня роўня нават дзяржаўным музэям па экспазыцыі. Музэй наведвалі ў свой час Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Максім Танк, Алесь Адамовіч, іншыя выбітныя асобы.


З 1989 года – актывіст дэмакратычнага руху Беларусі. Намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту. За ўдзел у масавых акцыях некалькі разоў затрымліваўся, сядзеў па 15 сутак.


У 1996 годзе за ўдзел у Чарнобыльскім шляху спадара Хадыку пасадзілі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён амаль месяц трымаў галадоўку. Выпусьцілі яго толькі дзякуючы міжнароднай падтрымцы, за Юрыя Віктаравіча заступіліся многія вядомыя дзеячы, у тым ліку і Ельцын.


Узнагароджаны першай прэміяй Савету Міністраў СССР за ўвод другой чаргі касьмічнай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе, мэдалём да 100-годзьдзя нараджэньня Леніна.


Мае больш за 150 навуковых працаў па фізыцы, 200 навукова-тэхнічных справаздачаў, а таксама тры дзесяткі публікацыяў па гісторыі беларускага мастацтва.


У студэнцтве захапляўся гандболам, быў чэмпіёнам Беларусі сярод студэнтаў. Любіць футбол. Заўзяты бібліяфіл, мае шыкоўную бібліятэку.


Зь ежы любіць усё, што прыгатуе жонка. Дарэчы, жонка і два дарослых сыны – ягоныя аднадумцы.


Жанаты, мае двух дарослых сыноў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconАлесь Астроўскі прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту
Алесь Астроўскі – прафэсар, доктар біялягічных навук, выкладчык Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconГенадзь Грушавы нарадзіўся 24 ліпеня 1950 году ў Менску
Доктар філязофскіх навук, прафэсар Інстытуту сучасных ведаў. Абараняўся па тэме “Аказіяналізм Мальбранта”. Аўтар болей чым 200 навуковых...

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных навук дуа " Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання" на 2011/2012 навучальны год
Нарматыўна-прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах цыклу прыродазнаўча-матэматычных навук ў 2011/2012 навучальным...

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconУ сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча
Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася...

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconКандыдат філялягічных навук. Акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Эўразіі, прафэсар Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Нарадзілася 1 сакавіка 1936 года ў вёсцы Камуна Любанскага раёна. У 1962 годзе скончыла філялягічны факультэт бду. Настаўнічала....

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconЭдуард Акулін паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу "Дзеяслоў"
Эдуард Акулін – паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў”

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconТ. М. Дасаева, загадчык кафедры замежнай журналістыкі І літаратуры факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук
Т. М. Дасаева, загадчык кафедры замежнай журналістыкі І літаратуры факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconДосьвед адукацыйнае рэформы
Тацьцяна Буйко, доктар філязофскіх навук, загадчыца катэдры філязофіі й гісторыі Беларускага дзяржунiвэрсiтэта фізычнай культуры

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту iconТлумачальная запіска
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта;...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка