Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы




НазваПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Дата канвертавання08.12.2012
Памер61.64 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯПАХАВАНЬНЕ СТРАЛЫ(Спадарыня:) "Добры дзень вам!"(Карэспандэнт:) "Добры дзень!"(Спадарыня:) "Са сьвятам вас!"(Карэспандэнт:) "І вас таксама! Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."Вёска Казацкія Баўсуны -- адна зь нямногіх, дзе захавалася паганскае сьвята "Пахаваньне стралы".Яшчэ зь сівой даўніны страла – гэта сымбаль малакі. А дзе маланка, там і додж, які абавязкова пральецца на глебу. І тады багаты ўраджай гарантаваны. Ад таго й такая пашана да стралы. Ёй нават прыносяцб ахвяры.Па часе сьвята супадае з праваслаўным Ушэсьцем і адзначаецца на саракавы дзень пасьля Вялякадня. Хрысьціянства й паганства тут даўно перапляліся міжсобку. Шануюць духаў прыроды, але просяць літасьці ў Бога. Прамаўляюць замову ў жыце, а пасьля калосьсямі перавязваюць праваслаўныя крыжы й абразы.Як бы гэта не дзіўна па першы погляд гучала, але "Страла" дажыла да 21 стагодьдзя пры беспасярэднім удзеле савецкіх уладаў. У гады ваяўнічага атэізму партыйныя актывісты не пускалі людзей на набажэнствы ў цэрквы, разбуралі крыжы ды забіралі абразы. Такое задаралася асабліва часта напярэдадні й пад час рэлігійных сьвятаў.Усю ўвагу адцягвала праваслаўнае Ушэсьце. Да Стралы ў савецкіх уладных актывістаў рукі па просту не даходзілі.(Спадарыня:) "Пад'ём дзеўкі, не балуйцеся. Хадзіце!"(Другая спадарыня:) "Ну-ка падымайцеся. Што вы папрывязваліся. Ану-ка пад'ём. Пад'ём! Лазіну зараз вазьму!"Тым часам спадарыні падымаюцца з лавак ды выходзяць на цэнтар вёскі, там дзе скрыжоўваюцца дзьве галоўныя вуліцы.Пачынаюць вадзіць карагоды. І тут высьвятляецца, што імпрэза гэтая -- справа выключна жаночая. Мужчынам дазваляецца пашлячдзець, стоячы ў старонцы.Варвара Давыдзенка на ўсё пазірае з вакна сваёй хаты. Ужо 65 год як яна калека: кульгае на адну нагу. Паводле закону, інвалід за камунальныя паслугі мусіць плаіцць толькі палову. Гарачай вады няма, каналізацыя -- на двары, і з усіх перавагаў цывілізацыі застаецца толькі электрычнасьць. Але за яе баба Варвара плоціць поўніцу, без ніякіх зьніжак.(Давыдзенка:) "Трэба ў сельсавеце ўзяць даведку. І паслаць яе занесьці кудысь туды, адкуль сьвятло ідзе. А мне туды зьезьдзіць не выпадае."(Карэспандэнт:) "Тут жа мусіць быць нейкі стараста ў вёсцы. Ці яшчэ хто. Дэпутата выбіралі."(Давыдзенка:) "Хто хоча клапаціцца, калі ў кожнага свае справы. У нас тут ёсьць такія, што міласэдрнасьцю займаюцца. Але сказалі, што за гэта рэба плаціць: 5 тысячаў трэба аддаць. А мне ўжо грошай шкада. Вось так і жыву. А стараму трэба не разьядацца, а вавнтробу прыжымаць, каб чалавек да сьмерці быў лягчэйшы. А то што я? Разьемся, а тады як прападу, дык яшчэ як доўга чарвей буду карміць."Наступны крок -- выбар месца, дзе будуць хаваць стралу. Гэта павінна адбывацца ў жытнім полі й каб побач не было сялянскіх хатаў. Тут прапановы ўдзельніцаў розьняцца адна да адной.(Спадарыня:) "Пайдзём да Мані, у манінае жыта!"(Другая спадарыня:) "А як жа тыт туды пойдзеш? Там хаты побач."Ля саміх Казацкіх Баўсуноў жыта сёлета ня сеялі. Значыць трэба ісьці куды далей. Вырашаюць крочыць за некалькі кілямэтраў, на калгаснае поле.(Спадарыня:) "Пайшліце туды."(Другая спадарыня:) "Пайшліце!"(Трэцяя спадарыня:) "Пачынайце. Станавіцеся ў шэрагі!"(Спадарыня:) "Давай пачынай!"Зноў гучыць адмысловая "стрэльная" песьня. Кабеты становяцца ў шэрагі й шырокімі крокамі ськіроўваюцца да жыта.Вонкава гэтая калёна нагадвае несанкцыянаваныя вулічныя шэсьці ў Менску. Па-першае, хуткае перасоўваньне зь аднаго месца на іншае. Па-другое, гукавое аздабленьнье: толькі не лёзунгамі, а песьнямі. А па-трэцяе, удзельніцы бяруць адна адну пад рукі й такім чынам шэрагі пераўтвараюцца ў ланцугі. Усе трымаюцца разам, крочаць уногу, ніхто не адстае й "дзірак" у калёне няма.Прыходзім на поле. Зноў пачынаюцца карагоды. Але тут ужо не традыцыйнае кола. Ланцужкамі людзі вымалёўваюць на зямлі знакі-звароты да паганскіх бостваў. У кожнай ваёсцы рознае, але ўсе гэтыя сымбалі так ці інакш зьвязаныя з тэмаю чалавечага жыцьця: зародак, мужчынскі чэлес і адвечнасьць у форме васьмеркі. Сёлета ў Казацкіх Баўсунах карагодам людзі вымалявалі парадзіху.На зямлі ўнутры карагоду мусяць сядзець дзеці. Пасьля фінальнай песьні іх пад'хопліваюць і падкідваюць у паветра. Такім чынам сымбалізуецца повязь пакаленьняў у справе шанаваньня Стралы.Але сёлета хлопчыкаў і дзяўчынак зусім мала. Адмірае пакрысе вёска. Засталося толькі 3 сотні жыхароў, пенсіянеры пераважна.У коле маглі б знаходзіцца й унукі, але й іх тут ня так шмат.Чаму?Вольга Максіменка мае сваю вэрсію адказу на гэтае пытаньне.(Максіменка:) "Дзеці сюды ня хочуць нават ехаць. Так бы дзеці прехалі і я б ім дала на булку хлеба, ці на дарогу назад, ці яшчэ на што. А так яны ня едуць, бо ў маткі грошай няма. Чаго нам ехаць? Дзе ж тыя грошы дзеціся? Можа іх ужо не друкуюць. Працы для моладзі няма. Мой сын.. ён бы й рады быў рабіць, дык няма дзе. Выжываем такім чынам: калі ў каго ў сям'і ёсьць пенсіянер, хоць і пазьней, але грошы дадуць. А ў каго няма песіянераў, ёй і хлеба няма за што набыць."(Карэспандэнт:) "А хто ў гэтым вінаваты?"(Максіменка:) "Гэта ўжо вышэйшыя ворганы, начальства за гэтае павінна адказваць-- Лукашэнка ў нас. А ён не дае нам грошай! І ўсё тут!"Паганскім боствам трэба прынесьці ахвяру. Звычайна ў зямлю запопваюць грошы.(Спадарыня:) "Гэта ўзяла рубель. Буду хаваць у зямлю."(Карэспандэнт:) "Кажуць, што хаваюць манэты."(Спадарыня:) "У мяне хапае манэтаў. Яшчэ капейкі засталіся. А рублі... куды іх дзяваць?"(Карэспандэнт:) "Рублёў беларускіх не шкада?"(Спадарыня:) "Яны ж нічога не каштуюць."(Карэспандэнт:) "Іх меньш шкада, чым манэты?"(Спадарыня:) "Хай яны ляжаць. Можа яшчэ веруцца, дык буду здаваць."(Другая спадарыня:) "Можа зь іх атрымаюцца эўра. Праўда?"(Спадарыня:) "Так. Даляры мне за іх тады дадуць."(Другая спадарыня:) "Ды эўра даражэйшыя за даляры."Спадарыні разыходзяцца па жытняму полю. Пад карэньнямі жыта выкопваюць маленькія ямкі й хаваюць там грошы. Адначасна гучаць замовы.(Спадарыня:) "Ляжы, мая страла налецьце, пакуль я прыйду. Па вёсцы не хадзі, шкоды не рабі, крыж не разрывай, людзей не забівай. Дапамагай людзям. Усё! У добры час. Каб усе былі здаровыя. Каб мы стралу вадзілі. І было ўсё добрае усяму народу."Просяць у Стралы, хто што жадае. Прыкладам, Ніна Васько хоча добрага надвор'я на гэтае лета.(Васько:) "Зямля ёсьць. Працуем на зямлі. Надвор'е не дазваляе. Сьпякота. Нічога не вытрымлівае. Ды й і ураджай дрэнны. Усё сушыць."(Карэспандэнт:) "Летась так было?"(Васько:) "І сёлета так. Сёлета навад град быў. Дык якія агурочкі паселяі, усё пааббіваў."(Карэспандэнт:) "Можа, калгас ці сельсавет чымсьці дапамагае?"(Васько:) А! Нічым не дапамапае! Што людзі сабе прыдбаюць, тым і жывуць. Не дапамагае ніхто!"(Карэспандэнт:) "Калі тут апошні раз быў старшыня сельсавету?"(Васько:) "Ніхто нас не велічае сваёй увагай. Ніхто! Каб прыехалі да пагаварылі, запыталіся, што нам трэба... Гэтага няма! Нам жа Лукашэнка нічым не дапамагае. Ну, чым ён дапамагае? Казацў, што пенсію павялічаць. Павялічыў? Не! А калі тысячу дададуць, кошты на тры вырастуць."Скончаная самая сур'ёзная й урачыстая частка сьвята. На прыканцы -- забава. Купаньне ў жыце. Тут ужо дазволена далучыцца й мужчынам.Выглядае гэта так: некалькі чалавек накідваюцца на аднаго, валяць яго на зямлю і качаюць па зямлі.Такі лёс спасьцігнае й мяне.(Спадарыні:) "А-а-а-а-а!"(Карэспандэнт:) "Ціха! Паваліце!"(Спадарыня:) "А як жа?! Трэба й паваліць!"Колькі я не намагаўся зьбегчы, а пасьля ўтрымацца на нагах -- ня змог. Валяць й дробра працягваюць па зямлі.(Карэспандэнт:) "А навошта вы мяне павалілі?"(Спадарыня:) "Каб здаровы быў весь год, каб нічога не балела."Як толькі я падняўся, аказалася, што аднаго разу будзе мала.(Карэспандэнт:) "Ды мяне ўжо качалі!"(Спадарыня:) "Ягор, яшчэ трэба. "(Карэспандэнт:) "Ай! Ай!"(Спадарыня:) "Каб сьпіна не балей. Хай хвароба ідзе ў сухі лес!"У адьдзеле культуры Ветскаўскага райвыканкаму дагэтуль захоўваецца здымак 2001 году. На ім выкупаны з жыце ляжыць тагачасны супарцоўнік Амбасады ЗША ў Беларусі Джон Кундштадтэр.Той презд дыпляматаў на Пахаваньне Стралы жынчыны Казацкіх Баўсуноў памятаюць добра.Ганна Судняк узгадвае:(Судняк:) "Казалі, што ён сам з Амэрыкі. І зь ім была перагаворшчыцца. Баба такая прыгожая. Мы кажам: "можа гэта ты, лялечка, ягоная жонка?" А яны сьмяецца й кажа: "не". Прыехалі. А мы тут песьні свае пелі. Тады павялі стралу ... бабы коцяць яго па жыту, таго амэрыкагскага чалавека. Сабралося там вакол яго чалавек трыццаць. Дзе ж ён вырвецца ад бабаў? Бабы самі рагочаць і яго шчэпляць наўмысна. А ён сьмяецца. "Мне было ў жыце вельмі прыгожа!" -- ён так казаў."На полі гучаць фінальныя песьні. Прысутныя павязваюць адно аднаму паясы з жыта.(Карэспандэнт:) "Вы мне завязасі такі пояс з жыта. Гэта навошта?(Спадарыня:) "Каб сьпіна ў цябе не балела."(Карэспандэнт:) "І колькі яго насіць?"(Спадарыня:) "Насі колькі хочаш. Пакуль тут стаяць будзеш, зь ім будзь. А як пойдзеш, разьвяжаш."(Карэспандэнт:) "Ну, дзякуй, што не да паступнага году."(Спадарыня:) "Не-не-не!"Пасьля сьпеваў, вяртаньне ў вёску. У хатах спадарыні абвязваюць крыжы й абразы яшчэ зялёным жытам.Людзі сядаюць за стол. Гучыць тост:(Спадарыня:) "Каб не памерлі!"(Карэспандэнт:) "За гэта й вып'ем?"(Спадарыня:) "Так, за гэта і вып'ем. Каб і сымы на лета былі, і вы."

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconПахаваньне стралы
Вёска Казацкія Баўсуны адзна зь нямногіх, дзе захавалася паганскае сьвята "Пахаваньне стралы"

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconРыма Кавалёва сістэмныя грані мастацкай рэальнасці
«Браткі», «Ціхоня» ды інш. Песні з матывам смерці маюць адметную паэтыку. ІХ метафарыстыка жыццесцвярджальная, як, напрыклад, у карагоднай...

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconАбрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» Лепельскі раён
Цары” з вёскі Семежава Капыльскага раёну. У беларусі унікальныя аб’екты нематэрыяльнай спадчыны заносяцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных...

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіяпахаваньне стралы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка