Апытаньне "Свабоды": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні?




НазваАпытаньне "Свабоды": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні?
Дата канвертавання08.12.2012
Памер17.87 Kb.
ТыпВопрос
Апытаньне “Свабоды”: Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні?


З такім пытаньнем да гарадзенцаў зьвярнуўся наш карэспандэнт Міхал Карневіч.


Радыё Свабода


(Спадар): “Абавязкова пакідаю, ўсім людзям трэба жыць.”


(Спадарыня): “Практычна ніколі. Паколькі жыву адна і для мяне вялікая раскоша пайсьці ў рэстарацыю альбо кавярню. А калі выбіраюся туды, то арыентуюся на мінімальную суму і, зразумела, на чаявыя грошай не хапае”.


(Спадарыня): “Вядома. Таму што так заведзена, каб аб сабе нешта добрае пакідаць”.


(Карэспандэнт): “І шмат вы звычайна пакідаеце?”


(Спадарыня): “Так, каб акругліць рахунак”.


(Спадар): “Амаль заўсёды, калі застаюцца дробныя. Гэта добрая старая эўрапэйская традыцыя. Я нават некалі бачыў у Францыі, што чаявыя занесены ў рахунак.”


(Карэспандэнт): “А ў сучаснай Беларусі, у прыватнасьці ў Гародні, ці існуе такая традыцыя?”


(Спадар): “Думаю, што сярод інтэлігентных людзей такая традыцыя засталася да чалавека, які цябе абслугоўвае. Што датычыць абывацеля, здаецца, не надта”.


(Спадар): “Мне ня вельмі часта даводзіцца бываць у кавярнях, але калі надараецца, то заўсёды імкнуся нейкую дробязь пакінуць. Гадоў тры таму быў у Італіі і бачыў, што ў іх існуе вельмі добрая традыцыя: кожны чалавек ведае, што трэба нешта пакінуць афіцыянту, бо ён цябе абслугоўвае. Сутыкаўся там яшчэ з нашымі людзьмі, якія працуюць, дык яны ад чаявых маюць палову свайго заробку”.


(Спадарыня): “Зрэдку. Яны самі сабе пакідаюць чаявыя”.


(Юнак): “Я зрэдку бываю ў кавярні і чаявых ніколі не пакідаю”.


(Карэспандэнт): “Чаму?”


(Юнак): “Не хапае на тое, каб пакідаць”


(Дзяўчына): “Па праўдзе сказаць – не. Ня з нашымі коштамі і ня з нашымі заробкамі гэта рабіць”.


(Карэспандэнт): “А наогул, як вы лічыце – трэба пакідаць чаявыя ці не?”


(Дзяўчына): “Думаю, калі абслугоўваньне спадабалася, то абавязкова трэба дадаткова аддзякаваць”.


(Дзьве студэнткі): “Мы – студэнткі і, вядома, у нас саміх грошай не хапае”.


(Дзяўчына): “Не, не даводзілася. Напэўна, у нашым горадзе гэта не прынята”.


(Дзяўчына): “Я часьцей за ўсё пакідаю чаявыя толькі ў сваім родным горадзе ў Берасьцейскай вобласьць, у Івацэвічах. А ў іншых гарадах пры сабе заўсёды маю менш грошай”.


(Дзяўчына): “Так. Гэта нармалёва і калі абслуга падабаецца ў кавярні, то чаму не аддзякаваць”.


(Спадар): “Я ніколі не хаджу ў кавярні і ніколі не даю чаявых”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
У беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі І беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? icon"Ваша радыё "як прамень сьвятла ў цёмным царстве"
Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconАпытаньне у чым перавагі І недахопы кансэрватызму?

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconГосьць "Свабоды" Аляксандар ВайтовічНапрыканцы мінулага тыдня на тэлефанаваньні слухачоў "Свабоды" адказваў Аляксандар Вайтовіч, былы старшыня Савету
Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў І славеснасьці, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1996 года, аўтар 24 вынаходніцтваў...

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconНайперш абвяшчу пераможцу гэтага тыдня. Гэта спадар Мілкай з мястэчка Івянец Валожынскага раёну Менскай вобласьці
Зяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”....

Апытаньне \"Свабоды\": Ці пакідаеце вы чаявыя ў кавярні? iconНачная Свабода 10/15 Госьць
Астраўцоў Апытаньне – Як, на ваш погляд, беларусы ставяцца да людзей іншых расаў?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка