Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад




НазваКаментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад
Дата канвертавання08.12.2012
Памер22.5 Kb.
ТыпДокументы
15 снежня 2011 года

№ 239 (27103)

ГРАМАДСТВА

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад

У Беларусі выплачваемыя з бюджэтных крыніц заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый, заработная плата работнікаў, якія не належаць да дзяржаўных служачых, службовыя аклады якіх устаноўлены ў абсалютнай суме, а таксама грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў за лістапад 2011 індэксуюцца на 8,1 працэнта. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за лістапад перавысіў пяціпрацэнтны парог адносна кастрычніка гэтага года (моманту папярэдняй індэксацыі), паведаміў БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў.


Стыпендыі тым, хто вучыцца (з улікам павышэнняў, павышаючых каэфіцыентаў, надбавак да стыпендый за поспехі ў вучобе, навуковай і грамадскай рабоце); стыпендыі клінічным ардынатарам; стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт, за лістапад гэтага года індэксуюцца на 8,1 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за лістапад перавысіў пяціпрацэнтны парог адносна кастрычніка 2011 года — моманту папярэдняй індэксацыі.


Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца на 179,9 працэнта (індэкс спажывецкіх цэн за лістапад перавысіў пяціпрацэнтны парог адносна кастрычніка 2011 года — моманту папярэдняй індэксацыі).


Індэксацыя заработнай платы дзяржаўных служачых і грашовага забеспячэння ваеннаслужачых і асоб радавога і начальніцкага складу за лістапад у адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду іх памераў.


Намеснік міністра растлумачыў, што індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыве, устаноўленым Указам № 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" ад 28 студзеня 2006 года. Індэксуецца даход у межах Br574 тыс. 790 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, індэксацыі не падлягае.


Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).


Калі калектыўны дагавор змяшчае палажэнне аб індэксацыі заработнай платы ў адпаведнасці з заканадаўствам, то прымяняецца механізм індэксацыі, прадугледжаны для работнікаў бюджэтнай сферы. У гэтым выпадку індэксацыя ажыццяўляецца ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы або шляхам аўтаматычнай карэкціроўкі заработнай платы ў межах устаноўленага заканадаўствам нарматыву на індэкс спажывецкіх цэн, значэнне якога разлічваецца нарастаючым вынікам адносна базавага месяца — месяца павышэння памераў аплаты працы.


Ігар Старавойтаў падкрэсліў, што ўстаноўлены арганізацыяй механізм індэксацыі можа адрознівацца ад устаноўленага заканадаўствам. У гэтым выпадку арганізацыя самастойна вызначае ўмовы надыходу індэксацыі і парадак яе правядзення.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconСкарачэньне насельніцтва – гэта нармальна
Ужо дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі меншае. Памірае людзей болей, чым нараджаецца

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconСьнежня пачаў дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў
Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Розныя віды льготаў страцяць каля трох мільёнаў...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconУ беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны -маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што І прыводзіць да атлусьценьня І
У беларусі амаль 55% насельніцтва мае лішнюю вагу. Асноўныя прычыны маларухомы лад жыцьця, адсутнасьць культуры харчаваньня, што...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconДэкларацыя народнага сходу Заходняй Беларусі
У цяжкую гадзіну, пагражаючую разарэннем І знішчэннем нашаму народу, вялікі Савецкі Саюз узяў пад сваю абарону жыццё І маёмасць насельніцтва...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад icon22 верасня па ўсёй Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах па
Беларусі праводзілася міжнародная штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля», каб засяродзіць увагу насельніцтва на экалагічных праблемах...

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад icon10 клас Гісторыя Беларусі. Тэма § Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку (VII ст да н э.— V ст н. э.) Плямёны ранняга жалезнага веку
Улічваючы гэтыя прыкметы, вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур жалезнага веку

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва Беларусі за лістапад iconГаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху (100 – 40 тыс гадоу да н э. – VI ст н. э.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка