Як правільна трымаць галадоўку?




НазваЯк правільна трымаць галадоўку?
Дата канвертавання08.12.2012
Памер25.99 Kb.
ТыпВопрос
dash1009haladouki


Як правільна трымаць галадоўку? Якія наступствы могуць чакаць чалавека, калі ён адмовіўся прымаць ежу? Як трэба выходзіць з галадоўкі? Адказы на гэтыя пытаньні зьбіраў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек адмаўляецца прымаць ваду. А да мокрай трэба рыхтавацца так:


(Міхнюк: ) “Перад тым, як пачаць галадаваць трэба апаражніць страўнік, то бок прыняць слабіцельныя і зрабіць клізму. Гэта вельмі важна, каб не ішло атручэньне шлакамі, якія ёсьць у арганізме. Другі момант – гэта прымаць у дастатковай колькасьці ваду, ня менш за 2 літры. Хаця піць і не хочацца, усё роўна ня менш за 2 літры ў суткі. Ну, і самае галоўнае для пачатку, гэта павінны быць фізычна здаровымі людзі, у якіх няма захворваньняў сэрца, пячонкі, іншых органаў”


Спадар Міхнюк кажа, калі пачынаюцца галавакружэньні, слабасьць, баліць галава, то трэба зьвяртацца да лекара. Першыя 10-15 дзён пры прыёме дастатковай колькасьці вады галаданьне не выклікае вялікіх наступстваў. Але потым могуць пачацца небясьпечныя працэсы.


(Міхнюк: ) “Слабее дзейнасьць органаў і сыстэм і найперш сэрца. І калі працягваць галадаваць 20-30 сутак можа наступіць лятальны зыход”.


Выязны фэльдшар вышэйшай катэгорыі з Жодзіна Аляксандар Валчанін кажа, калі чалавек пачаў галадаваць, то трэба абавязкова сачыць за ціскам. Я пацікавіўся, ці ёсьць нейкі адмысловыя прыёмны піцьця вады?


(Валчанін: ) “Піць трэба як пры кропельніцы. Глыток выпіў, прайшоў нейкі час, зноў глыток. Пастаянна, па-крышку піць”.


Спадар Валчанін кажа пра наступствы галадоўкі для здароўя з псыхалягічнага боку. Ён раіць галадаваць як меней удвох ці ўтрох.


(Валчанін: ) “Абавязкова псыхалягічны стан, таму што галадоўка можа прывесьці да самагубства. І калі выходзіць з галадоўкі патрэбен вельмі добры псыхоляг”.


Які самы непрыемны момант перажываюць галадоўнікі? Пытаньне да спадара Міхнюка:


(Міхнюк: ) “Калі абкладае язык, ён становіцца сухім і здаецца ён такім вялікім, на ім асядае такі налёт. Вось гэта самае непрыемнае. Адчуваньне такога лішняга свайго языка ў роце”.


Спадар Валчанін дадае:


(Валчанін: ) “Арганізм сам сябе пачынае паядаць. Гэта паяданьне самога сябе. Інтаксыкацыя нікуды ж не выходзіць. Яна ўся ў арганізьме і застаецца. Галадоўка – гэта апошні крок. Лепей не галадаваць”.


А як да галадоўкі пратэсту ставіцца спадар Міхнюк?


(Міхнюк: ) “Канешне, я разумею, што гэта крык душы, адчаю чалавека, які ня бачыць ужо ніякіх іншых мэтадаў зьвярнуць увагу на той ці іншы працэс. Для мяне гэта зразумела і я разумею гэтых людзей.”


Лекары кажуць, што ёсьць розныя мэтодыкі выхаду з галадоўкі. Спадар Валчанін рэкамэндуе пры выхадзе есьці кашы, запраўленыя алеем. Паводле спадара Міхнюка, у першы дзень выхаду можна піць разведзены сок, потым дзень-два натуральны сок, а потым пераходзіць на харчаваньне працёртай гароднінай. А потым пакрыху дадаваць у рацыён іншыя прадукты.


(Міхнюк: ) “Звычайна так лічыцца, што фаза выхаду з галадоўкі павінна цягнуцца столькі, сколькі дзён галадавалі: галадавалі 15 дзён вось 15 дзён і трэба выходзіць”.


Абодва лекара падкрэсьліваюць: любая галадоўка павінна праходзіць пад наглядам лекараў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як правільна трымаць галадоўку? iconНа форумах парталу tut by a
Таму правільна, правільна. Няхай прэсуюць. Калі бацька пойдзе на саступкі, ад гэтага самой Беларусі будзе карысьць”

Як правільна трымаць галадоўку? iconУрок беларускай мовы ў 2 класе па тэме "Правапіс слоў з літарамі е, ё я"
Пазнаёміць з асаблівасцямі правапісу слоў з е, ё, я; вучыць знахо- дзіць перша склад перад націскам, у залежнасці з гэтым правільна...

Як правільна трымаць галадоўку? iconПрактычны блок па тэме "Прыслоўе"
Пасадзіць за дрывотняю, знікнуць там, за аблокамі, поспех у вучобе, цікавы твор, зазвінеў уверсе, моцна трымаць, стукнуў сякераю,...

Як правільна трымаць галадоўку? icon51 дз ень трымае галадоўку вязень калёніі №1 у Менску
Расеі Мікалай Костышаў. Такім чынам ён спрабуе прыцягнуць увагу да сваёй справы І прымусіць судовую сыстэму перагледзець ягоную крымінальную...

Як правільна трымаць галадоўку? icon51 дз ень трымае галадоўку вязень калёніі №1 у Менску
Расеі Мікалай Костышаў. Такім чынам ён спрабуе прыцягнуць увагу да сваёй справы І прымусіць судовую сыстэму перагледзець ягоную крымінальную...

Як правільна трымаць галадоўку? icon51 дз ень трымае галадоўку вязень калёніі №1 у Менску
Расеі Мікалай Костышаў. Гэткая скрайняя мера – спроба прыцягнуць да сваёй справы ўвагу І прымусіць судовую сыстэму перагледзець ягоную...

Як правільна трымаць галадоўку? iconАдкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?
Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?

Як правільна трымаць галадоўку? iconС разумеюць выказванні. Стрэлкай  абазначаюць словазлучэнне
У падручніках матэматыкі пад рэдакцыяй А. А. Столяра вылучаецца асобны раздзел "Вучыся разважаць правільна"

Як правільна трымаць галадоўку? iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове

Як правільна трымаць галадоўку? iconНа хвалях Свабоды тыднёвы агляд тэлефнаваньняў
Аляксандар Казулін спыніў галадоўку. 53 дні ён адмаўляўся прымаць ежу на знак пратэсту супраць, як ён лічыць, незаконнага знаходжаньня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка