На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", калі ён параўнаў "дэмакратыю" ў Расеі з тым, што маецца ў




НазваНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", калі ён параўнаў "дэмакратыю" ў Расеі з тым, што маецца ў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер54.22 Kb.
ТыпДокументы
Padb0416abloga


Прывітаньне!


На форумах парталу tut.by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, калі ён параўнаў “дэмакратыю” ў Расеі з тым, што маецца ў Зімбабве і Беларусі. whitehall на гэта заўважыў: “Дык жа ж братнія рэспублікі! Разумець трэба”. Дохтар Курапатаў: «Ну ўсё, капцы цяпер габрэйскаму шахматысту. Мурыны такога параўнаньня яму ніколі не даруюць». skeptik: “Усё-ткі Каспараў малайчына, нездарма чэмпіён па шахматах. Разьвіцьцё сумных падзей бачыць на некалькі крокаў наперад, а элехтарат зноў усё прасьпіць і дастучыцца да 37-а году».


На сайце Менскага форуму minsklife.net нехта Дики закрануў тэму разьмеркаваньня: “Разьмяркоўвалі дзяўчат зь Менску, ды яшчэ і замужніх, па раёнах (ня ў Менскі, а далей). Разьмяркоўвалі цяжарных. Разьмеркавалі хлопца, у якога вельмі дрэнна са здароўем, якому патрэбны пастаянны догляд менавіта ў менскай клініцы, у Хойніцкі раён. Дзе лёгіка? Гэта "забота"? Адрываць ад любых, ад сем'яў? Гэта клопат дзяржавы? Пасылаць хворых людзей у самыя забруджаныя раены? Акрамя таго, было зусім незразумела, чаму адпраўляюць менавіта менскіх, а ўсялякім вяскоўцам даюць свабоднае». А вось dite сьцьвярджае наступнае: “Яшчэ зразумейце, для некага разьмеркаваньне — адзіны шанц некуды ўладкавацца на працу і нейкім чынам увайсьці ў жыцьцё. Ведаю шмат прыкладаў, калі людзі, што вучыліся на платным і атрымлівалі вольны дыплём, прыходзілі ў дэканат прасіць, каб іх куды-небудзь разьмеркавалі, а то нідзе і нікому яны не патрэбныя».


Ва ўласным ЖЖ-дзёньніку kilgor_trautt сёньня зрабіў наступны запіс: “Мусі быць, трэба быць больш стрыманым, але не атрымліваецца. У сёньняшняй ранішняй «Guardian” спэктакль "Свободного театра" "Быть Гарольдом Пинтером" атрымаў Five Stars!» Гэтую навіну камэнтуюць adam_hlobus: “І гэта ня можа нас не радаваць»; tarpach: “Вось і я сяджу цяпер і ўся задаволеная!»; tk_sionnia: “І яно таго вартае”.


На сайце “Бухгальтар — бухгальтару” www.buh.by насамрэч можна часта сустрэць зусім не тыповыя для гэтай прафэсіі тэмы для абмеркаваньня. Напрыклад, сёньня тут пачалася дыскусія вакол відэапірацтва. Нехта Пьеррат напісаў: “Нічога страшнага, часамі такое здараецца. Гэткія паказальныя акцыі тыпу «зараз мы ім пакажам». Няма ў Беларусі прадстаўнікоў заходніх кінакампаній, якія могуць адстойваць тут свае правы хоць бы ў рамках дзейнага заканадаўства». Яму пярэчыць Склиф: “Вельмі нават ёсьць. І вельмі нават актыўна ходзяць па рынках і прыціскаюць прадаўцоў неліцэнзыйных відэа і аўдыё касэт. І вельмі нават удала прыцягваюць да адказнасьці. І судовая практыка, можна сказаць, ужо сфармаваная».


На форуме сайту «Электронный Борисов» borisov-e.info у тэме «Цікавыя сайты» карэспандэнт !gOR прыводзіць спасылку на сайт http://www.sat-gps-locate.com/ для онлайнавага вызначэньня месцазнаходжаньня мабільнага тэлефону па вядомаму нумару праз сістэму GPS. Для гэтага дастаткова выбраць краіну, набраць нумар мабільнага тэлефону і націснуць на пошук. Нехта Perek камэнтуе: “Наогул, карыстайцеся ўсе! Вельмі добрая прога для тых, хто згубіў свой дарагушчы «дэбільнік» і страціў надзею яго наогул адшукаць... Проста хуценька ўвядзіце нумар сваёй сімкі, і на тым канец...» Яшчэ большыя эмоцыі выказвае Aliaksandr: «Вось, аказваецца, дзе знаходзіцца мой дыялёгаўскі тэлефон! Бягу ў міліцыю заўтра!»


Ёсьць такая ЖЖ-суполка, што называецца «Аддам дарма» community.livejournal.com/otdam_darom_by. Тут можна сустрэць самые нечаканыя прапановы. Прыкладам, нехта tamriel піша: “1 штука лабавое шкло ад «Запорожца». Зусім новае. Каля Камароўкі”. Так і хочацца адкамэнтаваць: цяпер цэлы “Запарожац” проста ўбачыць рэдка калі выпадае, а тут лабавое шкло аддаюць задарам.


Сябра ЖЖ-суполкі minsk_by lysy_vorzyk сёньня задаўся пытаньнем: “Заўтра сапраўды з ЖЖ нехта пойдзе сьвяткаваць Радуніцу? А то, я ведаю, шмат хто наязджае на могілкі пасьля — прыбрацца ад таго сьмецця, што людзі нанеслі. Мяне, напрыклад, у гарадзкім варыяньце гэтае сьвята чамусьці палохае. У вёсцы зусім інакш, здаецца, усё больш натуральна».


Дарэчы, на сайце Менсктрансу minsktrans.by вы можаце пазнаёміцца з раскладам дадатковых аўтобусных маршрутаў у Менску на Радаўніцу.


І на заканчэньне допіс яшчэ аднаго з сябраў гэтай суполкі. Нехта arezu занатаваў: “Купіў у кіёску маленькі радыёпрымач з дынамікам. Магчыма, узяў бы іншы, але з дынамікам была ўсяго адна (кітайская) мадэль. Дзіўна, але якасна ён умее прымаць толькі радыё "Свабода"... Можа, гэта спэцыяльная распрацоўка апазыцыі?»


«Начная аблога», з вамі быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся!


 


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў параўнаў "дэмакратыю" ў
На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Бт заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус. Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада
Па дарозе павязалі. Беспрадзел”. Празiдэнт бсcр узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта І так ясна, усе бяруць),...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі
Відаць, няма больш непасьлядоўных чыноўнікаў, чым беларускія; “Я чакаю, калі яны скажуць, што Саюз непатрэбны”; “Вельмі весела гучыць,...

На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля \"Маршу нязгодных\", калі ён параўнаў \"дэмакратыю\" ў Расеі з тым, што маецца ў iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваецца пытаньне адносна будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі. Нехта
А калі сур'ёзна, дык гэтыя расейскія "дергания" на нармальнае кіраўніцтва ніякага дзеяньня не аказалі б Проста трэба глядзець свой...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка