Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы




НазваКонкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы
Дата канвертавання08.12.2012
Памер119.57 Kb.
ТыпКонкурс
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА АЛІМПІЯДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ


Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны і сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці і планамернасці падрыхтоўкі да конкурсных заданняў.


Падрыхтоўка да комплекснай работы


1. Пры падрыхтоўцы да комплекснай работы звяртаць увагу не толькі на практычныя навыкі (пісьменнасць, уменне карыстацца пісьмовай літаратурнай мовай, засваенне мовазнаўчага матэрыялу па ўсіх раздзелах курса беларускай мовы), але і навыкі працы са спецыяльнай лінгвістычнай літаратурай, уменне правільна тлумачыць і абагульняць моўныя факты;


2.Уключыць у работу з вучнямі канкрэтныя тэмы, якія выклікаюць цяжкасці вучняў на ўсіх этапах алімпіяды

  1. Фанетыка. Арфаэпія. Класіфікацыя гукаў. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні. Фанетычныя законы беларускай мовы. Склад. Складападзел. Націск. Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны разбор. Асаблівасці вымаўлення гукаў і спалучэнняў гукаў. Алфавіт.

  2. Арфаграфія Змены і ўдакладненні некаторых правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы. Прынцыпы беларускага правапісу. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Традыцыйныя напісанні. Дыферэнцыйныя напісанні.

  3. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія Аманімія і полісемія. Шляхі размежавання амонімаў і мнагазначных слоў. Асаблівасці перакладу мнагазначных слоў. Сінонімы, антонімы, паронімы. Стылістычныя фігуры, створаныя на аснове сінаніміі, антаніміі, параніміі, і іх роля ў мастацкім тэксце. Устарэлыя словы. Новыя словы беларускай мовы. Запазычаная лексіка. Фразеалагічнае багацце беларускай мовы. Спецыфіка перакладу ўстойлівых спалучэнняў. Сінанімічныя і антанімічныя фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, перыфразы, афарызмы. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Безэквівалентная лексіка. Адлюстраванне этнічных паняццяў (назвы святаў, народных страў, членаў сям’і, вопраткі, прадметаў побыту) у лексікалогіі і фразеалогіі. Класіфікацыя слоўнікаў. Слоўнікавы артыкул.

  4. Стылістыка і культура маўлення Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя пласты лексікі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы: асноўныя прыметы, жанры, сферы выкарыстання. Літаратурныя нормы. Стылістычныя памылкі і іх прадухіленне.

  5. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфемны разбор. Тыпы і спосабы словаўтварэння. Слоўтваральныя мадэлі. Слоўтваральны разбор. Правапіс складаных слоў.

  6. Марфалогія Класіфікацыя часцін мовы. Назоўнік. Род назоўнікаў. Варыянтныя формы. Несупадзенне формаў роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Формы ліку і лексічнае значэнне слова. Несупадзенне формаў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Скланенне. Тыпы скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў. Прыметнік. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Формы ацэнкі і меры. Лічэбнік. Асаблівасці скланення і спалучэння з назоўнікамі. Няпэўна-колькасныя словы. Займеннік. Разрады займеннікаў. Скланенне займеннікаў. Дзеяслоў. Формы дзеяслова. Лексіка-граматычныя катэгорыі дзеясловаў. Правапіс суфіксаў і асабовых канчаткаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці перакладу формаў дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую. Дзеепрыслоўе. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў. Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў і блізказначных спалучэнняў слоў. Прэдыкатыўныя прыслоўі. Службовыя часціны мовы. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Спецыфіка перакладу прыназоўнікавых словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Разрады і функцыі часціц. Ужыванне і правапіс часціц не (ня) і ні. Марфалагічны разбор часцін мовы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

  7. Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове. Сказ. Просты сказ. Галоўныя члены сказа. Тыпы дзейніка і выказніка. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Даданыя члены сказа. Ускладнены сказ. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх. Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы і знакі прыпынку пры іх. Устаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў. Непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы. Парадак слоў у сказе. Функцыі парадку слоў. Сінтаксічны разбор простага сказа. Складаны сказ. Тыпы складаных сказаў. Віды даданых частак складаназалежнага сказа. Пунктуацыя ў складаным сказе. Сінтаксічны разбор складаных сказаў. Спосабы перадачы чужой мовы: простая мова, ускосная мова, няўласна-простая мова, цытаты. Тэкст як сінтаксічная адзінка. Тыпы тэксту. Сродкі тэкставай сувязі. Спосабы сувязі сказаў у тэксце.


3.Асаблівую ўвагу звярнуць на падрыхтоўку па літаратуры: на веданне канкрэтных твораў, адметнасць творчасці пісьменніка, суадносіны псеўданіма пісьменніка з сапраўдным імем , на вывучэнне тэарэтычных паняццяў. сувязь вывучэння літаратуры з іншымі відамі мастацтва, веданне твораў, якія вывучаліся на памяць.


Рэкамендаваная літаратура


  1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М.Абабурка. – Мінск: Выш.шк., 1994.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск, 1994.

  3. Іўчанкаў, В.І. Беларуская арфаграфія: Апавяданні і гісторыі / В.І.Іўчанкаў. – Мінск: Пач.шк., 2010, 2011.

  4. Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс у апорных схемах: Паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Пачатковая школа, 2010, 2011.

  5. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. / навук. рэд. А.А.Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007. Ч.1.

  6. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. / навук. рэд. А.А.Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009. Ч.2.

  7. Куліковіч, У.І. Алімпіяды па беларускай мове. – Мінск: Аверсэв, 2007.

  8. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: дап. / І.Я.Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2002.

  9. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх / А.Я,Міхневіч, Л.П.Кунцэвіч, Ю.У.Назаранка. – Мінск: Выд.цэнтр БДУ, 2006.

  10. Пішам па-беларуску : даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2010.

  11. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б.А.Плотнікаў, Л.А.Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссервіс. Кніжны дом, 2003

  12. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац.цэнтр прававой інфармац. Рэсп. Беларусь, 2008

  13. Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапам. Для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / В.М.Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005

  14. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996

  15. Сцяцко, П. Культура мовы. – Мінск: Тэхналогія, 2002.


Слоўнікі

  1. Бардовіч, А.М. Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы. — Мінск, 2006.

  2. Бардовіч, А.М., Шакун, Л.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы. — Мінск, 1989.

  3. Бардовіч, А.М., Круталевіч, М.М., Лукашанец, А.А. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. — Мінск, 2000.

  4. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. Імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя; пад рэд. А.А.Лукашанца. — Мінск: Беларус. Навука, 2009.

  5. Беларуска-рускі слоўнік у 2-х тамах. — Мінск, 1988-1989.

  6. Булыка, А.М. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў. — Мінск, 1999-2004.

  7. Булыка, А.М. Руска-беларускі слоўнік для школьнікаў. — Мінск, 2001-2003, 2005.

  8. Гаўрош, Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. — Мінск, 1998.

  9. Грабчыкаў, С.М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. — Мінск, 1994.

  10. Капылоў І.Л. Беларуска-рускі слоўнік. — Мінск, 2011.

  11. Клышка, М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. — Мінск, 1993.

  12. Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускай мовы. — Мінск, 2008.

  13. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск, 1993.

  14. Лепешаў, І.Я. , Якалцэвіч, М.А.  Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск, 2006.

  15. Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы. — Мінск, 2007.

  16. Русско-белоруский словарь у 3-х тамах. — Мінск, 1993.

  17. Тлума­чаль­ны слоўнік беларускай мовы ў 5-ці тамах. —Мінск: БелСЭ,1978-1984.

  18. Уласевіч, В.І., Даўгулевіч, Н.М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. — Мінск: ТэтраСістэмс, 2009.



Падрыхтоўка да напісання водгуку


Пры напісанні водгуку вучні павіннны паказаць наступныя веды і уменні:

- уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку твора;

- уменне бачыць аўтарскую пазіцыю;

- уменне абгрунтаваць прачытанае;

- уменне вызначаць ролю сюжэту, кампазіцыі, вобразных сродкаў;

- моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку;

- пісьменнасць;

- творчы характар работы.

Аналізуючы напісаныя водгукі, выявілася, што недахопы ва ўсіх класах амаль аднолькавыя:

  • няпоўнае разуменне тэмы і праблемы твора і няўменне іх размежаваць;

  • адсутнасць умення аргументаваць напісанае;

  • адсутнасць паралелі з іншымі творамі беларускай і сусветнай літаратуры;

- няўменне вызначыць вобразныя сродкі, а калі і называюцца яны, то адсутнічае абгрунтаванне аб іх ролі ў тэксце;

  • беднасць слоўніка, ўжыванне русізмаў і шматлікія арфаграфічныя, граматычныя і пунктуацыйныя памылкі;

- работы не вызначаюцца творчым характарам: арыгінальнасцю, наяўнасцю цікавай формы, адлюстраваннем навуковага кругагляду;

  • работы ўтрымліваюць агульнае разважанне не звязанае з тэкстам.



Прыкладны план працы над водгукам


1. Уважліва прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:

– спадабаўся ці не, бо…

– зразумелы ці не, бо…

– чаму (ці каму прысвечаны)

– актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.


2. Уважліва прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:

-- вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…


-- вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;

– кантэкстуальнае значэнне слоў;

– мікратэмы кожнага абзаца (страфы);

– уражанні ад кожнай страфы

– кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)


3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:

– колькі разоў паўтараецца ў творы;

– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;

– якія эпітэты акружаюць яго.

– што проціпастаўляецца яму ў творы.


4. Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.

Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…

Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )


5. Скласці ПЛАН тыпу:

Уступ:

-- што я знаю пра аўтара

-- чым мне падабаюцца яго творы

-- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;

-- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;

Галоўная частка

1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае;

2) Ідэя верша.

2) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх;

3) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае)

4) Танальнасць верша (гучыць аптымістычны ці не, падабаецца ці не)

Заключэнне

1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …


5. Напісаць ВОДГУК


Крытэрыі ацэнкі водгуку

Максімальная колькасць балаў – 35



  1. Уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку твора – 2 балы;

  2. Уменне бачыць аўтарскую пазіцыю – 2 балы;

  3. Уменне абгрунтаваць прачытанае – 7 балаў;

  4. Уменне вызначаць ролю сюжэту, кампазіцыі, вобразных сродкаў – 8 балаў;

  5. Моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку – 4 балы;

  6. Пісьменнасць – 10 балаў (па крытэрыях ацэнкі творчых работ вучняў);

  7. Творчы характар работы – 2 балы (арыгінальнасць, навуковы кругагляд, наяўнасць цікавай формы і яе поўная рэалізацыя, наяўнасць асобных цікавых назіранняў, параўнальных паралеляў з іншымі творамі).



Падрыхтоўка да вуснага выказвання


Ацэньваецца вуснае выказванне па наступных крытэрыях:

- адпаведнасць выказвання абранай тэме;

- лагічнасць і будова выказвання;

- культура маўлення;

- дасканаласць прамаўлення.

Аналіз вучнёўскіх выказванняў паказвае тыповыя недахопы: часта пераважае неадпаведнасць тэмы зместу выказвання Адказы вылучаюцца механічна завучанымі фразамі, якія не датычылі тэмы выказвання, часта адсутнічалі ўступ і завяршэнне, а ў асноўнай частцы адсутнічалі лагічнасць думак, пераканальнасць, не выкарыстоўваліся канкрэтныя прыклады, цытаты, аргументацыя і доказнасць выкладу. Пры адказе дапускалася шмат парушэнняў лексічных, граматычных, арфаэпічных нормаў, асабліва вылучаліся выказванні шматлікімі русізмамі, беднасцю слоўніка. Многім не хапала канкрэтных ведаў агульнаразвіццёвага напрамку.

Падрыхтоўку вуснага выказвання па зададзеных на алімпіядзе тэмах рэкамендуецца праводзіць у наступнай паслядоўнасці:

  • выбар тэмы;

  • вызначэнне мэты прамовы;

  • фармулёўка і запіс асноўнай ідэі свайго вуснага выказвання;

  • складанне плана прамовы, выбар яе кампазіцыі і аргументаў;

  • шліфоўка і карэкцыя выступлення, запіс найбольш важных фраз, імён, датаў, цытат.



Крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання

Максімальная колькасць балаў – 20.



  1. Адпаведнасць выказвання абранай тэме – 6 балаў;

  2. Лагічнасць і будова выказвання – 5 балаў: уступ (1 бал), асноўная частка (3 балы), заключэнне (1 бал);

  3. Культура маўлення – 6 балаў: захаванне нормаў (лексічных, граматычных, арфаэпічных – 2 балы), чысціня маўлення (2 балы), багацце маўлення (выкарыстанне сродкаў выразнасці) – 2 балы;

  4. Дакладнасць прамаўлення – 3 балы: выразнасць (1 бал), уменне трымацца перад слухачамі (1 бал), інтанацыя (паўзы, мелодыка, лагічны і фразавы націскі – 1 бал).



Рэкамендаваная літаратура

Асноўная

  1. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мінск, 1992.

  2. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе / А.А. Каляда. – Мінск, 1992.

  3. Рагойша, В.П. На шляху да Парнаса: даведнік маладога літаратара / В.П. Рагойша. – Мінск, 2003.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд. – Мінск, 2004.

  5. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў / В.П. Рагойша. – Мінск, 2009.

  6. Развивайте дар слова: пособие для учащихся / сост.: Т.А. Ладыженская, Т.С. Зепалова. – М., 1982.

  7. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1989.

  8. Лепешаў, І.А. Лінгвістычны аналіз тэксту / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 2009.

  9. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.

  10. Язерская, С.А. Асновы культуры маўлення / С.А. Язерская. – Мінск, 2004.

  11. Праскаловіч, В.У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!: (Мастацтва вусных выказванняў): 9-ы кл.: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Праскаловіч, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск, 2010.

  12. Праскаловіч, В.У. Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!: (Мастацтва вусных выказванняў): 9-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Праскаловіч, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск, 2010.


Дадатковая

1. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх / А.Я. Міхневіч, Л.П. Кунцэвіч, Ю.В. Назаранка. – Мінск, 2006.

2. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры: пошук і творчасць: дапаможнік для настаўнікаў / М.І. Верціхоўская. – Мінск, 2008.

  1. Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск, 1994.

4. Чертов, В.Ф. Слово – образ – смысл. – Филологический анализ литературного произведения / В.Ф. Чертов [и др.]. – М., 2007.

  1. Куліковіч, У.І. Алімпіяды па беларускай мове / У.І. Куліковіч. – Мінск, 2007.

  2. Руцкая, А.В. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў праз напісанне водгукаў на мастацкі твор / А.В. Руцкая // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: матэрыялы рэсп. навук. канф. – Гродна, 2004. С. 117-122.



Трэнер абласной каманды

па падрыхтоўцы да алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры Л.А. Шульжэнка


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconКонкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы
Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны І сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці І планамернасці падрыхтоўкі...

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconУрок-гульня
Абсталяванне І крыніцы інфармацыі: экран спаборніцтваў, карткі заданняў, узоры выканання заданняў, тэставыя заданні

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconМара́, сняга І берага… Многія недарэчнасці здараюцца пад уплывам рускай мовы Працягваем друкаваць аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыялістамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сёння мы прапаноўваем увазе абітурыентаў некаторыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове
Ло прынята рашэнне змяніць размеркаванне заданняў па ўзроўнях складанасці. Колькасць заданняў базавага ўзроўню (I — III узроўні складанасці)...

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconПлан работы на зімовых канікулах зацвярджаю
Падрыхтоўка да ўдзелу ў спаборніцтвах па баскетболе ў рамках 25-й раённай спартакіяды

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconПлан работы на сакавік час прав
К. Падрыхтоўка да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. (Ждановіч І. В.)

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconПлан работы на студзень
К. Падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. (Ждановіч І. В.)

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconВопросы заседания Конкурсной комиссии: о признании Конкурсных заявок соответствующими (несоответствующими) условиям конкурса
Протокол заседания Конкурсной комиссии по оценке конкурсных заявок и выбору победителя конкурса №31179

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconПлан работы ў 6-ы дзень тыдня для 1-11 класаў
Заняткі з валанцёрскай групай. Падрыхтоўка да правядзення мерапрыемстваў Дэкады злж

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconПлан работы на кастрычнік час прав
Падрыхтоўка да ўдзелу ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. (Настаўнікі-прадметнікі)

Конкурсных заданняў. Падрыхтоўка да комплекснай работы iconРэквіем па спаленых вёсках
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка