Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў)




НазваДэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў)
Дата канвертавання08.12.2012
Памер59.57 Kb.
ТыпДокументы


А.А. Барковіч (г. Мiнск)


ДЭРЫВАТЫ СПРАДВЕЧНЫХ КАРАНЁЎ ЯК КРЫНІЦА ПАПАЎНЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКІ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ)


З улікам адкрытасці лексічнай сістэмы сучаснай беларускай мовы актуальнасць пытання аб яе патэнцыяле ў аспекце ўласных сродкаў словаўтварэння з’яўляецца дастаткова надзённым. Сусветная тэндэнцыя інтэрнацыяналізацыі культуры закранае слоўнікавы склад любой мовы: не выключэнне і беларуская.

Працэс пранікнення ў беларускую мову запазычанняў стаў не проста фактарам яе функцыяніравання, але і вельмі істотнай крыніцай словаўтваральных сродкаў. Наколькі актыўнай застанецца аўтэнтычная дэрывацыя беларускай мовы з цягам часу можна будзе даведацца дакладна. Але на сённяшні дзень можна канстатаваць канкурэнтаздольнасць беларускага словаўтварэння у такім важным напрамку, як выкарыстанне спрадвечных каранёў.

У гэтым кантэксце ўтварэнне дзеясловаў у беларускай мове, з нашага пункту гледжання, па прычыне асаблівасцей намінацыі будзе своеасаблівым паказчыкам. Адрозненне характару дзеяслоўнай (нерэферэнтнай) i назоўнi­кавай (рэферэнтнай) намiнацыi абумоўлівае рэалізацыю намінатыўнай функцыі дзеясловамі iнакш, чым назоўнiкамі. Назоўнiкi-наватворы з'яўляюцца ў мове пераважна як найменнi новых з'яў i прадметаў, радзей – як найменнi адцягненых працэсаў (гл. мноства запазычаных назоўнiкаў на -цыя) i характарыстык. Адрозненне характару намiнацыi дзеяслоўнымi адзiнкамi ад назоўнiкавых – у прыродзе называемых з'яў. Працэс як адносiны, а не сутнасць не ўсведамляецца (адпаведна i рэдка намiнуецца) сам па сабе, незалежна ад аб'ектаў, якiя ў гэтыя адносiны ўступа­юць. З гэтай прычыны многiя беларускiя дзеяслоўныя наватворы – уласна беларускiя ці агульныя з рускай мовай.

Новыя прадметы з'яўляюцца ў нашым жыццi пастаянна, новыя працэсы цi станы вылучаюцца (i намiнуюцца) радзей. Доказам гэтаму, у прыватнасцi, з’яўляецца тое, што сярод наватвораў, вылучаных В. I. Уласе­вiч, дзеясловаў лiчаныя адзiнкi [3, с. 119–147]. Акрамя таго, многiя працэсы могуць абазначацца словазлучэннямi (правесцi дэфiбрацыю i пад.), i такiя аналiтычныя найменнi ўжываюцца ўсё часцей. Таму дзея­словаў сярод новых слоў значна менш, чым назоўнiкаў i нават – чым пры­мет­нiкаў.

Разгледзiм спачатку словы, якiя зафiксаваны толькi ў беларускай мове. У спецыялiзаваных тэкстах як найменнi-прафесiяналiзмы або тэрмiны ўжываюцца зенкаваць, каткаваць, кіславаць, мацэраваць i iншыя, прычым часцей гэта iменна прафесiяналiзмы, як, напрыклад, кiславаць 'рашчыняць спецыяльны вiд цеста – кiслы'.

Поруч са спецыяльнымi абазначэннямi ствараюцца гутарковыя або нават прастамоўныя, як, напрыклад, абдрыпаць.

Дзеяслоў абдрыпаць 'абарваць, сапсаваць' ужываецца досыць актыў­на, часцей у форме дзеепрыметнiка залежнага стану з семантыкай атрыбута, у той час як у слоўнiках лiтаратурнай мовы анiякае блiзкае значэнне не фiксуецца, ёсць толькi дрыпаць 'iсцi, ступаючы часта i дробна' (разм.). Блiзкi да абдрыпаць дзеяслоў абдрапаць 'зрабiць драпiну, многа драпiн' не мае пагардлiвага адцення, як абдрыпаць, абдрыпаны. Гл. кантэксты:

Войцік напалохаўся і не ведаў, як апраўдацца, а Трушкевіч тым часам ужо схапіўся за сваю абдрыпаную кабуру, мабыць, каб выканаць прысуд (Васіль Бы­каў. У тумане);

Вушы звісаюць абдрыпана, а маленькія вочкі глядзяць на ўсё сумна да безнадзейнасці (Я. Брыль. Дакор).

Сярод новых дзеяслоўных дэрыватаў сустракаюцца i альтэрнатыўныя адносна ўжо зафіксаваных утварэннi ад тых жа каранёў. Яны не з'яўляюцца рэгулярнымi членамi дзеяслоўных слова­ўтваральных ланцужкоў, а ўтвораны па альтэрнатыўных словаўтваральных мадэлях. Да такiх дзеясловаў можна аднесцi плеткаваць (пар. пляткарыць) i каверзiць (пар. каверза, каверзнiчаць).

Дзеяслоўная лексiка папаўняецца i складаннямi, напрыклад самасупакойваць:

Чалавек схiльны самасупакойваць сябе (Л. Iвашкiна. Чым мы жывем // Лiтаратура i мастацтва. № 23 (4209), 06.06.2003).

Значэнне вытворнага слова выводзiцца тым цi iншым спосабам са значэння ўтваральнага слова (цi словазлучэння, калi гаворка iдзе пра складанае слова). Стандартная працэдура словаўтваральнага аналiзу ўключае чатыры кампаненты: часцiна мовы ўтваральнага слова; адносiны вытворнасцi; характар словаўтваральнага працэсу – мутацыя, мадыфiкацыя, транспазiцыя; характар i тыпы дэрывацыйнай семантыкi.

У нашым выпадку – утварэнне вытворных дзеясловаў ад спрадвечных каранёў – адносiны вытворнасцi – гэта мутацыя (у вузкiм сэнсе слова). Гэты вiд адносiн самы распаўсюджаны i самы лексiчна разнастайны, а часам i непрадказальны. У межах мутацыйных (немадыфiкацыйных) словаўтваральных тыпаў значэнне вытворнага слова можа быць звязана са значэннем утваральнага па-рознаму.

У прыватнасцi, дзеясловы, утвораныя ад назоўнiкаў i не зафiксаваныя ў тлумачальных слоўнiках беларускай мовы, з цяжкасцю кансалiдуюцца паводле словаўтваральных мадэлей. Адно з нешматлікіх выключэнняў – мадэль, якая абазначае дзейнасць з суфiксам -нiча- як, напрыклад, заканадаўнічаць (ёсць заканадаўства, заканадаўчы), клікушнічаць (ёсць клiкуша, пар. рус. кликушествовать), красамоўнічаць (ёсць красамоўны, красамоўства):

Пасля таго, як наладзілі ў нумары стол, вечаровую прахалоду праз вокны ўпусцілі, па кілішку выпілі, красамоўнічаць пачалі (В. Куртаніч. Адрачэнне ад Анёла).

Утварэннi ад назоўнiкаў вельмi разнастайныя. Дзеясловы з прэфiксам а- абазначаюць пераважна 'набыццё цi наданне абазначаемага дзеяслоўнай асновай стану, палажэння, выгляду': абяспыльваць (прэфiксы абяс-), агламэздваць 'рабiць гламаздаватым, гламаздой' (у слоўнiках ёсць гламазда 'пра нязграб­ную рэч, няўклюднага чалавека', гламаздаваты 'нязграбны, няўклюдны'; агламэздваць – выразнае экспрэсiўнае ўтварэнне), адзяржавіць (ёсць i раздзяржавiць).

Новы дзеяслоў ведзьмаваць абазначае дзейнасць, а ліхаманіць (у слоў­нiках даецца толькi лiхаманка) – стан. У адпаведнасцi з семантыкай су­фiкса
-i-, мялiць – пераходны дзеяслоў уздзеяння, а гукафікаваць – адзiнае ўтварэнне ад свайго кораня шляхам далучэння запазычанага суфiксоiда -фiкаваць.

Учора другi дзень запар лiхаманiлі сусветныя бiржы, дзе назiраўся абвал на фондавых рынках (I. Шчучэнка. Фінансiсты загаварылi аб наблiжэннi фiнансавага крызiсу... // Звязда. № 13 (26126), 23.01.2008).

Не фiксуюцца ў ТСБМ i ТСБЛМ вельмi ўжывальныя дзеясловы запаведаць запаведваць (ёсць толькi запаведзь, запаведнiк, запаведны) i спаталяць – спаталiць (у корпусных крынiцах ёсць таксама спаталенне/спатоленне, спатоля).

Запаведаць запаведваць актыўна ўжывалiся ў старабеларускi перыяд, у новай беларускай мове больш ужывальныя сталi аддзеяслоўныя нульсуфiксальны i суфiксальны назоўнiк, але ў корпусных крынiцах фiксуецца аднаўленне ўжывання i самога дзеяслова, якое iдзе ад бiблейскiх кантэкстаў:

3. А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? 4. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці... (Біблія);

... на тым месцы, дзе, як лічаць многія, раней стаяла сховішча, пабудаванае Адамам. Бог загадаў Абрагаму запаведаць усім народам здзяйсняць да яе паломніцтва (І. Канапацкі. Татары ў Беларусі. Іх рэлігія).

Слоўнiкамi для перадачы гэтага значэння прапануецца дзеяслоў завяшчаць.

Як i запаведаць запаведваць, вельмi ўжывальны дзеяслоў спаталяць спаталiць (на Беларускай палічцы [1] больш 70 кантэкстаў):

УРБЕНА. Ён спаталіць тваю страсць. Я прывяду табе прыгожага, маладога мужчыну. Ён будзе нават высакародным, калі пажадаеш.
(А. Курэй­чык. П'емонцкі звер).

Сярод агульных з рускай мовай наватвораў большасць таксама ўтворана ад назоўнiкаў: зарыфляць (у слоўнiках ёсць рыфлi, рыфлёны, рыфленне), заштылець, зярніць, сенажы­раваць (ёсць сянаж), этапаваць (пар. рус. этапировать), а таксама гутарковыя прысабачваць – прысабачыць, пшыкнуць (ёсць пшык 'нiчога, пустата').

Напрыклад, адпаведнiк бел. саветызаваць, прысутнiчае ў корпусе тэкстаў рускай мовы:

Мы в то время даже свою центральную Россию еще не смогли «советизировать» (С. Куняев. «Братец кролик» в европейском и мировом зверинце // Наш современник. 2003) [2],

але тлумачальныя слоўнiкi не фiксуюць гэты дзеяслоў, нягледзячы на тое, што дэрываты кораня прадстаўлены вельмi актыўна, гл. у ТСБМ: саветызацыя, саветызм, саветызатар, саветызавацца, саветызаванасць.

Адмысловымi прыкладамi утварэння дзеясловаў ад непаўназначных часцiн мовы з'яўляюцца лексемы задлякаць (< для) i агакаць (< ага). Такiя словы адзiнкавай фiксацыi яшчэ раз паказваюць, наколькi адносныя ў жывой стыхii мовы межы памiж патэнцыяльнымi дзеясловамi, дзеясловамi-аказiяналiзмамi i ўжывальнымi наватворамi, пэўная частка якiх з цягам часу будзе расцэнена як папаўненне лексiчнага складу беларускай мовы.

Прыведзеныя прыклады дазваляюць з упэўненасцю гаварыць аб актыўнасці працэсу папаўнення слоўніка сучаснай беларускай мовы з дапамогай выкарыстання ўласных лексічных сродкаў. І менавіта ўласныя словаўтваральныя сродкі гарантуюць стабільнасць і жыццяздольнасць мовы ў эпоху глабалізацыі.



  1. Беларуская палiчка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: www.knihi.com. – Час доступу: 10.08.2010.

  2. Национальный корпус русского языка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: www.ruscorpora.ru. – Час доступу: 10.08.2010.

  3. Уласевiч, В. I. Лексiчныя працэсы ў беларускай мове 90-х гадоў ХХ ст.: . дыс. ... канд. фiлал. навук / В. I. Уласевiч; 10.02.01; НАН Беларусi. – Мн., 2002. – 167 с.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconДыялектныя назвы страў з дранай бульбы ў сістэме прадметнай лексікі беларускай І ўкраінскай моў
Най асобнай мовы прадстаўляе сабой сістэму, заснаваную на разнастайных відах сінтагматычных І парадыгматычных сувязей, якія найбольш...

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconГрамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс
Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач па вызначанай форме. Адно з рашэнняў (на выбар каманды) прадстаўляецца...

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconПаліномы над полем камплексных лікаў
Паказаць, што раўнанне з’яўляецца біквадратовым, калі сума двух яго каранеў роўна суме іншых двух каранеў І роўна 0

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconТэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў
...

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconI этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры
Сфармулюйце правіла ўжывання прыведзеных кольксных прыслоўяў у беларускай мове. На кожны выпадак прывядзіце па адным прыкладзе

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconЧас I лiк дзеясловаў
Прачытайце. Устаўце прапушчаныя лiтары. Падкрэслiце дзеясловы. Вызначце лiк дзеясловаў

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconГ. Новогрудок, гімназія №1 трыванні дзеяслова. Утварэнне І ўжыванне дзеясловаў закончанага І незакончанага трывання
Мэта: дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць трывальных адносін дзеясловаў, ІХ формы, значэнне І функцыю ў маўленні

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconШто сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні?
Ад якіх дзеясловаў з дапамогай прыстаўкі неда- можна ўтварыць дзеяслоў са значэннем непаўнаты дзеяння, неадпаведнасці норме?

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconІнвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца
Як гістарычная крыніца, яны даволі дакладныя, бо складаліся на месцы шляхам агляду І апытвання насельніцтва, абмеру І запісаў у прысутнасці...

Дэрываты спрадвечных каранёў як крыніца папаўнення беларускай лексікі (на прыкладзе дзеясловаў) iconБармоцина Алена Фальклорныя адметнасці ў беларускай гістарычнай драме ХХ пачатку ХХІ стст
Беларусі можа зрабіць штосьці значнае“[9, с. 480]. Гэтыя словы належаць У. Караткевічу. Фальклор –гэта тая невычэрпная крыніца, з...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка