Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка




НазваВарановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка
Дата канвертавання08.12.2012
Памер47.78 Kb.
ТыпДокументы
Мова – літаратура – культура. Матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мн., 2007, с. 409-411.


Варановіч Валерый (Мінск)


Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура і семантыка


Апісальныя прэдыкаты як сінтаксічная катэгорыя мала апісаныя ў беларускім мовазнаўстве, між тым гэта моўная з’ява мае значнае пашырэнне у многіх мовах свету, у тым ліку і ў беларускай. Некаторыя маўленчыя сітуацыі вымагаюць прымянення сказаў з апісальнымі прэдыкатамі, напрыклад, у зводцы навін звычайны сказ У цэнтры горада загарэўся будынак, хутчэй за ўсё, будзе ўжыты ў наступным выглядзе: У цэнтры горада адбылося ўзгаранне будынку. Назіранні за апісальнымі прэдыкатамі дазваляюць зрабіць выснову, што семантычна яны неаднароныя, гэта катэгорыя мае палявую структуру, у якой ядром поля можна лічыць дзеяслоўна-іменныя мадэлі апісальных прэдыкатаў і сістэматычныя мадэлі з іменнымі ад’ектыўнымі эксплікатарамі, а перыферыю рознай ступені аддаленасці ад ядра складаюць структуры або менш сістэмныя ў сваім утварэнні, або ўскладненыя рознымі семантычнымі адценнямі.

Перш чым падаваць класіфікацыю апісальных прэдыкатаў па семантычнай прымеце, варта акрэсліць істотныя адрозненні дадзенай з’явы ад фразеалагізмаў і свабодных словазлучэнняў. Семантычныя сувязі ў фразеалагізмах, як правіла, патрабуюць нязменнага складу і парадку слоў (ліпець на валаску). Апісальныя прэдыкаты гэтых абмежаванняў не маюць, адзіная ўмова – наяўнасць дзеяслоўнага і іменнага кампанентаў. Але для адрознення апісальных прэдыкатаў ад свабодных словазлучэнняў маюць быць указаныя дадаткова праявы семантычнай сувязі асаблівага роду. Перш за ўсё, гэта сувязь праяўляецца ў дэсемантызацыі дзеяслоўнага кампанента. Як лічыць В.А. Кузьмянкова, “ступень дэсемантызацыі прапарцыянальная колькасці іменных кампанентаў, якія можа далучаць дзеяслоў” [Кузьмянкова 2000, с. 12]. Дзеяслоўны кампанент у апісальных прэдыкатах шырока вар’іруецца – ад дзеяслова дэсемантызаванага (праводзіць аналіз) да дзеяслова з пэўным лексічным значэннем, здольным уплываць на фарміраванне семантыкі апісальнага прэдыката (пагрузіцца ў дрымоту). У тых выпадках, калі дзеяслоў, акрамя асноўнага лексічнага значэння, утрымлівае дадатковую інфармацыю пра фазу дзеяння, працэсу або стану, пра прычынна-выніковыя сувязі або калі дзеяслоў эмацыянальна афарбаваны, максімальная дэсемантызацыя дзеяслоўнага кампанента немагчымая, таму семантычна тоесная замена апісальнага прэдыката толькі адным дзеясловам-карэлятам выклікае цяжкасці. У гэтых выпадках вылучаюцца апісальныя прэдыкаты, семантычна блізкія дзеяслову-карэляту. Яны маюць тую ж будову, што і апісальныя прэдыкаты ў класічным разуменні, але лексічнае значэнне дзеяслова ў іх складзе мае дадатковую семантыку або экспрэсіўную афарбоўку (каўзатыўнасць, фазіснасць, інтэнсіўнасць і інш.): Разгарэлася спрэчка (пачалася); Антось кінуў позірк на Ганну (хутка зірнуў).

Семантычнае поле апісальных прэдыкатаў у беларускай мове утрымлівае чатыры групы: ядзерная, каўзатыўная, фазісная, экспрэсіўная. Схематычна поле прадстаўлена на малюнку 1.

Мал. 1

  1. Ядзерная група апісальных прэдыкатаў.

Яе складаюць апісальныя прэдыкаты, семантычна тоесныя дзеяслову-карэляту: займацца ганчарствам – ганчарыць, рабіць памылку – памыляцца. Факт наяўнасці карэлята ў мове адлюстроўвае галоўную сутнасную ўласцівасць апісальных прэдыкатаў – прадстаўляць на дэнататыўным узроўні адну паняційную адзінку. У ядзернай групе ўласцівасці апісальных прэдыкатаў выражаюцца найбольш яскрава. Такія апісальныя прэдыкаты ўтвараюцца з дапамогай дзеясловаў, якія па сваіх уласцівасцях найбольш блізкія паняццю “дзеяслоў-звязка”, паводле тэрміналогіі Г.А. Золатавай, дзеясловы-кампенсатары: весці, рабіць, падвяргаць, ажыццяўляць, праводзіць і інш.: У паскаральніку адбываецца награванне рэчыва (аналаг: У паскаральніку рэчыва награваецца).

Апісальныя прэдыкаты ядзернай групы з’яўляюцца найбольш частотнымі і сустракаюцца пераважна ў тэкстах навуковага стылю.

  1. Фазісная група апісальных прэдыкатаў.

Апісальныя прэдыкаты, утвораныя з дапамогай фазісных дзеясловаў (пачынаць, прыходзіць, уступаць, працягваць, развіваць, заканчваць, завяршаць і інш.) выражаюць розныя фазы аднаго дзеяння – пачатку, працягу, спынення: пачынаць спрэчку, скончыць запаўненне дэкларацыі. Г.А. Золатава адносіць фазісныя дзеясловы да групы непаўназнамянальных, як і дзеясловы-кампенсатары. Але, на нашу думку, фазісная група апісальных прэдыкатаў знаходзіцца ў найбліжэйшай ад ядра перыферыі, а не ў самім ядры, бо фазісныя дзеясловы маюць у сваім лексічным значэнні дадатковую сему пачатку, працягу або канца дзеяння, так што нельга гаварыць аб поўнай тоеснасці апісальнага прэдыката дзеяслову-карэляту: скончыць запаўненне ≠ запоўніць.

Часта апісальныя прэдыкаты гэтай групы не маюць аднаслоўнага адпаведніка, у такіх выпадках яны могуць замяняцца канструкцыяй “фазісны дзеяслоў + інфінітыў”: пачаць выступленне – пачаць выступаць.

  1. Каўзатыўная група апісальных прэдыкатаў.

Група знаходзіцца на перыферыі поля апісальных прэдыкатаў, як і экспрэсіўная група, бо такія апісальныя прэдыкаты ўтвараюцца з дапамогай паўназначных дзеясловаў, якія маюць уласную семантыку. Каўзатыўныя дзеясловы надаюць апісальным прэдыкатам агульнае значэнне, уласцівае каўзатыўным дзеясловам як класу: ‘рабіць так, каб нейкая сітуацыя мела месца’. Апісальныя прэдыкаты гэтай групы ўтвараюцца пры дапамозе дзеясловаў уводзіць, унушаць, выклікаць, прыводзіць, прычыняць і інш.: выклікаць захапленне, прыносіць трывогу. Як піша М.У. Усеваладава, “дзеясловы са значэннем каўзацыі адназначна адносяцца да рэлятараў – прычынных прэдыкатаў” [Усеваладава 2000, с. 447]. Пры трансфармацыйных заменах апісальнага прэдыката аднаслоўным эквівалентам у дадзеным выпадку праяўляюцца канверсныя структуры, дзе пазіцыю дзейніка можа займаць як суб’ект, так і аб’ект выказвання: Ён падмануў нас сваімі словамі. – Ён сваімі словамі ўвёў нас у зман. – Яго словы ўвялі нас у зман.

  1. Экспрэсіўная група апісальных прэдыкатаў.

Дзеясловы у складзе такіх апісальных прэдыкатаў маюць экспрэсіўную афарбоўку і надаюць пэўнае ацэначнае значэнне як прэдыкату, так і ўсяму сказу: Гэлька засыпала праклёнамі сваю суседку; Кастуся ахапіла рэўнасць. Такія апісальныя прэдыкаты будуюцца па спосабе метафарызацыі з дапамогай самых разнастайных паўназначных (у тэрміналогіі Г.А. Золатавай) дзеясловаў. Звычайна яны ўжываюцца ў мастацкіх тэкстах і прадстаўляюць своеасаблівасць стылю аўтара.

Такім чынам, апісальныя прэдыкаты праяўляюць сябе як неаднародная моўная з’ява не толькі ў структурным плане, але і ў плане семантыкі, яны могуць выражаць розныя значэнні ў залежнасці як ад унутрымоўных, так і экстралінгвістычных фактараў.

Літаратура

Всеволодова М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса: Фрагмент прикладной педагогической модели языка: Учебник. – М., Изд-во МГУ, 2000. – 502 с.

Золотова Г.А., Онипенко Н.К., Сидорова М.Ю. Коммуникативная грамматика русского языка. М., 1998. – 528 с.

Кузьменкова В.А. Типология описательных предикатов и их аналогов в современном русском языке. Автореф. дис. …канд. филол. наук: 053.05.37/ В.А. Кузьменкова М.: МГУ, 2000. – 23 с.

Міхневіч А.Я. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай мове. Мн.: Навука і тэхніка, 1965. – 114 с.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconВарановіч В. В. Сістэма апісальных прэдыкатаў ў сучаснай беларускай мове// Вестник мглу, №2, 2007 г., с. 222-228
В статье дается определение описательного предиката, его основные характеристики и свойственные ему черты, анализируется структура,...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconВарановіч В. В. Varanovich V. V. Сістэма апісальных прэдыкатаў ў сучаснай беларускай мове
В. А. Карпова, дается описание каждой подгруппы в системе. В заключении автор сравнивает распространенность описательных предикатов...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconВарановіч В. В. Varanovich V. V. Апісальны прэдыкат як адметны тып сінтаксічнай канструкцыі ў сучаснай беларускай мове
Такім чынам, на ўзроўні паверхневай структуры апісальныя прэдыкаты разглядаюцца як спалучэнне выказніка І дапаўнення або дзейніка...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconВарановіч В. В. Varanovich V. V. Апісальны прэдыкат як адметны тып сінтаксічнай канструкцыі ў сучаснай беларускай мове
Такім чынам, на ўзроўні паверхневай структуры апісальныя прэдыкаты разглядаюцца як спалучэнне выказніка І дапаўнення або дзейніка...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconІ нтэрнэт-ал І мп І яда па беларускай мове
Якому слову ў сучаснай мове адпавядае старажытнае агульнаславянскае словазлучэнне "сего лета"?

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconД. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск Мінск: рівш, 2009. с. 112-118
Міськевіч Д. А. Роля антрапонімаў у асэнсаванні мастацкага тэксту / Д. А. Міськевіч // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Выпуск...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconПытанні да іспыту па сучаснай беларускай мове для студэнтаў групы 09 аб
...

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconСловаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове Варановіч, В. Л.: манаграфія В18 пад рэд. П. У. Сцяцко. Гродна: ГрДу, 2005. 135 с
Социальная экология. Биологические и медицинские аспекты: учеб пособие / С. А. Павлович. – Гродно: ГрГУ, 2005. – 254 с

Варановіч Валерый (Мінск) Поле апісальных прэдыкатаў у сучаснай беларускай мове: структура І семантыка iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка