Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання




НазваУрок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання
Дата канвертавання08.12.2012
Памер23.81 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання

(Наст.: Боўша Валянціна Андрэеўна)


Тэма: Н.Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства і краіны.


Мэта:

1) Дапамагчы вучням раскрыць праблемнасць, філасафічнасць, вобразнасць у рамане ў вершах "Родныя дзеці".

2) Адпрацоўваць уменне аналізаваць, супастаўляць, рабіць вывады.

3) Выхоўваць у вучняў сыноўнюю любоў да Маці-зямлі, Радзімы, сваей сям'і, беражлівыя адносіны да прыроды.


Тып урока: урок-роздум


Абсталяванне: "Родныя дзеці" Н.Гілевіча, телеўрок "Н.Гілевіч. Родныя дзеці", карткі.


Ход урока:


Арганізацыйны момант - 1-2 хвіліны


Тлумачэнне новага матэрыялу - 10 хвілін

Уступнае слова настаўніка:

- Сення мы прадаўжаем знаемства з творчасцю Н.Гілевіча. Для мяне гэта вельмі прыемна, таму што я магу яшчэ раз успомніць свайго любімага выкладчыка, звярнуцца да яго паэзіі, разам з вамі падумаць і паразважаць над складанымі пытаннямі жыцця. На жаль, сення мы не маем магчымасці сустрэцца з Н.Гілевічам, але я прапаноўваю вам завочнае знаемства з паэтам, якое, я ўпэўнена, вам запомніцца надоўга.

Прагляд урыўка з тэлеўрока па творчасці Н.Гілевіча - 10 хвілін. (Сям'я паэта, гады дзяцінства, юнацтва, гісторыя напісання рамана ў вершах "Родныя дзеці")


Замацаванне - 30-35 хвілін


Слова настаўніка:

- Дома вы чыталі твор, які, я спадзяюся, выклікаў у вас прыемныя ўражанні, прымусіў задумацца над многімі пытаннямі, праблемамі ў жыцці.

- Якое ўражанне ў вас выклікаў гэты твор?

- Ці можна яго назваць ліра-эпічным творам? Чаму?

- Чаму аўтар уводзіць у свой твор лірычныя адступленні? Якое іх значэнне?

- Чаму Н.Гілевіч назваў свой першы ў беларускай літаратуры раман у вершах "Родныя дзеці"? Знайдзіце і зачытайце радкі, якія б маглі пацвердзіць вашу думку.

(Вучні зачытываюць словы, якія былі пакуль закрытымі на дошцы, тлумачаць іх значэнне).

Мы - тройчы дзеці ў вечным крузе:

Мы дзеці роднае сям'і,

І дзеці Маці-Беларусі,

І дзеці Матухны-Зямлі.

- Малайцы, што вы змаглі раскрыць сэнс назвы.


Фізкультхвілінка


- Скажыце, чаму сення нашы сталы пастаўлены так, што яны ўтвараюць тры кругі?

- Правільна, мы зараз падзелімся на 3 групы:

1) "дзеці роднае сям'і

2) "Дзеці Маці-Беларусі"

3) "дзеці Матухны-Зямлі"

- У "Родных дзецях", як вы заўважылі, Н.Гілевіч уздымае вельмі шмат праблем. Вы паспрабуйце вызначыць, якая з груп можа знайсці рашэнне гэтай праблемы. Выкажыце свае меркаванне, згаджаючыся або не з аўтарам.

- Якая з груп выбірае маральна-этычныя, якая - экалагічныя, якая - нацыянальныя - рашаць вам.

Вучні займаюць свае месцы за сталамі м 10-12 хвілін абмяркоўваюць праблемы, узнятыя ў творы.

Настаўнік раздаем карткі з урыўкамі з рамана ў вершах "Родныя дзеці".

Вучні тлумачаць іх, акрэсліваюць праблему і шукаюць шляхі яе вырашэння, суадносячы з аўтарскай пазіцыяй.


Падагульненне настаўніка:

1) Ці згодны вы, што "Родныя дзеці" - гэта раман у вершах? Дакажыце гэта.

2) Ці можна гэты твор лічыць ліра-эпічным? Чаму?

3) Што такое лірычнае адступленне? Ці есць яны ў "Родных дзецях"? Для чаго аўтар увеў іх у твор? Якая іх роля?

4) Якое з лірычных адступленняў найбольш кранула вас? Чаму?

5) Якія з лірычных адступленняў даюць магчымасць адчуць, што аўтар - сын зямлі сваей?


Прагляд фрагмента тэлеўрока (зварот Н.Гілевіча да моладзі).


Рэфлексія ў форме сінквейна: "Родныя дзеці" (вучні зхачытваюць сінквейн, выстаўленне адзнак, каменціраванне іх).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconТэмы І вобразы ў вершах П. Броўкі пасляваеннай пары
Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобасна- арыентаванай, праблемнага навучання

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы І літаратуры

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconУрок беларускай літаратуры "Кандрат Крапіва-байкапісец"
Метадычная мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў І педагога ў кантэксце асобасна- арыентаванай адукацыі І...

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconУрок з элементамі праблемнага навучання
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconШто трэба зрабіць для таго, каб захапіць кожнага вучня, запаліць яго так, каб на ўрок ён ішоў з жаданнем, працаваў з цікавасцю, адчувах сябе на ўроку
Ады работы на ўроках. Адказы на пастаўленыя пытанні я знайшла ў тэхналогіі рознаўзроўневага навучання. Па тро я працую трэці год....

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconУрок па тэхналогii праблемнага навучання
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу, першаснага замацавання ведаў I фармiравання уменняў I навыкаў

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconУрок беларускай літаратуры
Дыдактычная мэта ўрока: Раскрыць сутнасць праблемы “патрыятызму” ў сучаснай беларускай літаратуры; грамадзянскую І патрыятычную пазіцыю...

Урок беларускай літаратуры па тэхналогіі праблемнага навучання iconРоля літаратурнай гульні ў развіцці камунікатыўных здольнасцей вучняў
Г. К. Сяляўка [1]. Спосабы, метады, сродкі навучання вызначаюць назвы многіх існуючых тэхналогій: рэпрадуктыўныя, праблемнага навучання,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка