Урок беларускай літаратуры ў 10 класе




НазваУрок беларускай літаратуры ў 10 класе
Дата канвертавання08.12.2012
Памер49.23 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай літаратуры ў 10 класе


Тэма: Чалавек і зямля ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”


Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення


Мэты:

- ініцыраваць актыўны і прадуктыўны аналіз мастацкага паэтычнага твора;

-садзейнічаць асэнсаванню пошукаў шчасця галоўных герояў;

-развіваць і ўдасканальваць уменне працаваць з мастацкім паэтычным тэкстам; падбіраць цытаты для характарыстыкі галоўных герояў;

-развіваць крытычнае і лагічнае мысленне, маўленчыя навыкі вучняў;

-спрыяць развіццю асабістага вопыту ўзаемаадносін праз аналіз тэксту.


Ход урока

1. Матывацыя.


Да гэтага ўрока вучні атрымліваюць апераджальнае заданне “Тонкае і тоўстае пытанне” да зместу паэмы “Новая зямля”. На якія “тонкія” пытанні вы хацелі бы пачуць адказ зараз жа? (вучні задаюць пытанні )


2.Стадыя выкліку


Якія “тоўстыя” пытанні патрабуюць больш падрабязнага разгляду, асэнсавання?

  • чаму Міхал не спрачаецца з ляснічым і пакорна перабіраецца ў Парэчча?

  • па якой прычыне Міхал сварыцца з Ганнай і Антосем?

  • чаму Міхал не здолеў набыць зямлю?

  • Аналізуючы пытанні вучняў, вызначаем галоўнае і выносім яго як тэму урока, запісваем на дошцы.

Чаму аўтар назваў паэму “Новая зямля”?


3. Асацыятыўны рад да слова “зямля”(гучыць музыка І.Лучанка “Мой родны кут”) Падкрэсліце галоўнае слова ў вашым радзе.


4. Асэнсаванне.


Працу над праблемным пытаннем пачынаем з работы ў групах. Для гэтага прапаную вучням выбраць від дзейнасці на уроку, які ім больш спадабаецца:

  • працаваць з мастацкім тэкстам, падбіраць цытаты (1 група);

  • даследваць дадатковую інфармацыю для раскрыцця асноўнага пытання (2 група);

  • разважаць, абагульняць, суадносіць факты, паняцці (3 група).

Вучні размяркоўваюцца па групах і атрымліваюць заданні на картках.


Група № 1

Прывядзіце прыклады цытат з тэкста паэмы па наступных пытаннях.

1. Раскажыце, як багацела гаспадарка Міхала? (4 частка)

2. Чаму пан загадаў Міхалу пераязджаць на новае месца? (4 частка)

3. Якая бяда не дала сям’і разжыцца на новым месцы? (6 частка)

4. Калі ўпершыню Міхал задумаўся аб уласнай зямлі? (8 частка)

5. Як аўтар выказвае свае спачуванні Міхалу? (26 частка)

6. Ці змаглі браты знайсці дапамогу ў дзяржаўным зямельным банку? (27 частка)

Поспеху ў працы!

Група № 2

1. Знайдзіце ў падручніку “Гісторыя Беларусі” факты, якія сведчаць пра цяжкае становішча сельскай гаспадаркі на Беларусі.

2. Параўнайце становішча сельскай гаспадаркі ў пачатку XX стагоддзя з пачаткам XXI стагоддзя. Ці засталіся ў нас “праблемы Міхала”?

Поспеху ў працы!

Група № 3

1. Па якой прычыне сварыцца Міхал з роднымі?

2. Чаму Міхал церпіць здзекі пана Ракоўскага?

3. Чаму Якуб Колас трагічна заканчвае паэму?

4. Да якіх высноў падводзіць ён чытачоў?

5. Чаму паэма называецца “Новая зямля”, калі сям’я не набыла новы надзел?

6. Суаднясіце сэнс назвы паэмы з эпіграфам да ўрока.

Поспеху ў працы!



5. Высновы( выпрацоўваюцца вучнямі ў ходзе дыскусіі)

1. Міхал не мог атрымаць зямлю, таму што дзяржаўная палітыка к.19ст. не падтрымлівала сялян, а сталыпінская рэформа не здзейснілася.

2. У паэме паказан душэўны канфлікт герояў, які характэрны для беларускага менталітэту( цярпенне ці незалежнасць).

3. Зямля- не толькі тэрыторыя жыцця, але і промень волі і свабоды кожнага чалавека.

4. “Новая зямля”- гэта зямля для ўсіх, хто яе насяляе, і ў гэтым заключаецца жыццёвая канцэпцыя самаго аўтара.”Прызнанне роўных правоў на гэту зямлю немагчыма без новай “зямной свядомасці”, без новага перагляду жыцця, без прызнання роўнасці ўсіх перад ўсімі.”


6. Разрыў. Звяртанне да асацыятыўнага рада. Дапоўніць рад новымі словамі, прачытаць іх(гучыць музыка “ Мой родны кут”) Які сэнс набываюць для вас словы “ Новая зямля”?

7. Рэфлексія

Далей прупаную вучням запоўніць табліцу “Ацэнка маёй работы ў групе”.

АЦЭНКА МАЕЙ РАБОТЫ Ў ГРУППЕ.

Прозвішча, імя вучня

Самаацэнка (адзнака)

Адзнака назіральніка

Адзнака настаўніка














8. Дамашняе заданне.

Скласці сінквейны да слоў “зямля”, “шчасце”;

Вывучыць на памяць ўрывак з паэмы “Новая зямля”.


Матэрыял для настаўніка


1. Эпіграф.


Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля- аснова ўсёй айчыне.

Я.Колас. “Новая зямля”


2. Тлумачэнне слоў.


Канцэпцыя - сістэма звязаных паміж сабой поглядаў на што-небудзь; асноўная думка.


3. Абагульняючае слова настаўніка. У гутарцы з журналістам Юрасём Залоскам ў 1995 г. беларускі пісьменнік Васіль Быкаў адзначыў: “ Страчанымі для нацыі з’яўляюцца пакаленні, якія за многа гадоў прызвычаіліся існаваць у перакуленым свеце, па той бок люстэрка і не здольны разумець і прымаць агульначалавечыя каштоўнасці. Пагэтаму многім нашым сучаснікам не ўяўляецца каштоўнасцю тое, што было першасным і лёсавызначальным для нашых продкаў”.

Зараз наша дзяржава вызначыла шмат напрамкаў, праграм дзеля вяртання сапраўднага гаспадара на зямлю. Маладому пакаленню сёння не сорамна працаваць у вёсцы. Кваліфіцыраваныя спецыялісты ў сельскай гаспадарцы атрымліваюць высокі заробак, маюць добрую ўласную гаспадарку: ці не гэта аснова шчаслівай сям’і, эканамічна моцнай краіны? Пра гэта марыў і наш знакаміты паэт - Якуб Колас.


4.Сінквейн. 1 радок – назоўнік.

2 радок – 2 прыметнікі.

3 радок – 3 дзеясловы.

4 радок – сінонім да першага слова.


Чалавек і зямля ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”


Урок беларускай літаратуры ў 10 класе


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

1 кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА “ Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва”

Грыгор’ева Ірына Яўгеньеўна


2012

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 10 класе iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка