Iнфармацыйная функцыя дзяржавы




НазваIнфармацыйная функцыя дзяржавы
Дата канвертавання30.10.2012
Памер58.83 Kb.
ТыпДокументы
IНФАРМАЦЫЙНАЯ ФУНКЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ

Функцыі дзяржавы – гэта асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржавы па вырашэнню мэтаў і задач, якія стаяць перад ёй. Менавіта ў функцыях праяўляецца сутнасць канкрэтнай дзяржавы, яго прырода і сацыяльнае прызначэнне. Змест функцый паказвае, як дзейнічае дзяржава, чым займаюцца яе органы і якія пытанні яны вырашаюць. Як асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржавы яны павінны атаясамлівацца з самой дзейнасцю ці асобнымі элементамі гэтай дзейнасці. Фунцыі закліканы адлюстроўваць тую дзейнасць дзяржавы, якую яна павінна ажыццяўляць, каб вырашыць пастаўленыя перад ёй задачы.

Кожная функцыя дзяржавы мае свой аб’ект уздзеяння і свой змест. Аб’ект – пэўная сфера грамадскіх адносінаў (эканоміка, культура і інш.), на якую накіравана дзяржаўнае ўздзеянне. Аб’екты і служаць крытэрыем размежавання функцый дзяржавы. Змест функцый паказвае, як дзейнічае дзяржава, якія кіраўнiчые дзеянні ў дадзенай сферы яна выконвае, чым канкрэтна займаюцца яе адпаведныя органы.

Функцыі дзяржавы неабходна адрознiваць ад функцый яе асобнага органа. У адрозненне ад функцый дзяржаўных органаў функцыі дзяржавы выконваюцца ўсімі ці шматлікімі органамі. Аднак сказанае не выключае таго, што асобныя дзяржаўныя органы маюць пераважна лідыруючую ролю ў справе ажыццяўлення якой-небудзь функцыі дзяржавы.[4]

Усе функцыі пэўных дзяржаўных органаў падпарадкаваны функцыям дзяржавы, не могуць ім супярэчыць. Таму дзейнасць дзяржаўных органаў павiнна працякаць у патоку асноўных функцый дзяржавы.[4]

Функцыі дзяржавы адрозныя, парадак іх узнікнення і змяненне залежыць ад чарговасці задач, якія паўстаюць перад грамадствам у працэсе яе эвалюцыі, і мэтаў, якія яна праследуе. Задача – гэта тое, што патрабуе вырашэння, а функцыя – від дзейнасці, накіраванай на такое вырашэнне. У асобныя гістарычныя перыяды прыарытэтнымі становяцца розныя задачы і мэты дзяржавы, а як вынiк, і розныя яго функцыі. Выконванне якіх-небудзь задач вядзе да знікнення адных функцый, з’яўленне новых – да ўзнікнення іншых.[4]

Разглядаючы класіфікацыі функцый дзяржавы шматлікіх тэарэтыкаў, такіх як Н. Г. Аляксандрава, М. І. Буйціна, А. І Дзянісава, Л. І. Загайнава, А. П. Касіцына, Г. Н. Майнава, Н. П. Фарберава, Н. В. Чарнагалоўкіна і інш., я не знайшла інфармацыйную функцыю. На мой погляд, вылучэнне гэтай функцыі проста неабходна. Любая функцыя дзяржавы не можа існаваць самастойна, функцыі ўзаемазвязаны і накіраваны на дасягненне агульных мэтаў дзяржавы. Без інфармацыі гэта папросту немагчыма, паколькі інфармацыя з’яўляецца сувязным звяном.

З развіццём грамадства роля інфармацыйнай функцыі павялічылась, што прывяло да больш выразнага вылучэння інфармацыцнай функцыі дзяржавы. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары:

  1. Фарміраванне адзінай сусветнай інфармацыйнай прасторы і паглыбленне працэсаў інфармацыйнай інтэграцыі, павышэнне ўзроўню даступнасці, распаўсюджвання і выкарыстання інфармацыі, яе рэальнае забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі.

  2. Узрастанне ролі інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ў сістэме грамадскай вытворчасці.

  3. Станаўленне і ў наступным дамінаванне ў эканоміцы новых тэхналагічных укладаў, якія базіруюцца на масавым выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, сродкаў вылічальнай тэхнікі і тэлекамунікацый; вытворчасць інфармацыі ў аб’ёмах, неабходных і дастатковых для забеспячэння жыццядзейнасці і развіцця грамадства ва ўсіх яго частках і напрамках.

  4. Павышэнне ўзрозню адукацыі, навукова-тэхнічнага і культурнага развіцця за кошт пашырэння магчымасцяў сістэм інфармацыйнага абмена на міжнародным, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях і, апаведна, павелічэнне ролі кваліфікацыі работнiкаў, іх прафесіяналізма і здольнасцяў да творчасці.

  5. Узмацненне значнасці праблем забеспячэння інфармацыйнай бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы.[5]

Інфарматызацыя дапускае пераўтварэнне ўсяго комплекса спосабаў і ўмоў развіцця інфармацыйных працэсаў, стварэнне адпаведнай тэхнічнай базы і неабходнага дзяржаўна-прававога забеспячэння. Інакш кажучы,працэс інфарматызацыі можна ўспрымаць як сукупнасць дзеянняў і мераў па фарміраванню і рэалізацыі матэрыяльнай асновы развіцця інфармацыйнага грамадства.

Паводле арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захаванне і распаўсюджанне поўнай, дакладнай і сваечасовай інфармацыі пра палітычнае, эканамічнае, культурнае і міжнароднае жыццё, стан навакольнага асяроддзя.

Дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, абавязаныя асобы павінны даць магчымасць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь азнаёміцца з матэрыяламі, закранаючымі яго правы і законныя інтарэсы.

Карыстанне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўленне імі сваіх правоў. [1, арт. 34]

Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі ці асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца. [1, арт.33]

На практыцы пры вырашэнні гэтых задач мы сустракаемся з рознымі цяжкасцямі. З развіццём тэхналогій доступ да інфармацыі намнога спрасціўся і яго крыніцай сталі тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы і Інтэрнэт. Паток паступаючай да нас інфармацыі неверагодна вялікі, але ці ўся з яе адпавядае рэчаіснасці? Часопісы друкуюць розныя артыкулы, а ў Інтэрнэце кожны жадаючы можа напісаць усё, што ён жадае. Інфармацыя можа змяшчаць прапаганду гвалту і жорсткасці. Што ў гэтым выпадку рабіць дзяржаве? Як пры такіх умовах забяспечваць законнасць і правапарадак? Вырашэнне гэтых пытанняў неадназначнае і вельмі складанае.

Часам дзяржава. Клапоцячыся пра сваё насельніцтва дапускае памылкі. Прыкладам гэтаму служыць аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў ноч з 25 на 26 красавіка 1986 года. У той час, у 1986, афіцыйная інфармацыя абмяжоўвалася сціплым нарысам у газеце “Известия” ад 30 красавіка пад назвай “От Совета Министров СССР” Яна распавядала, што на Чарнобыльскай АЭС адбыўся пажар, вынікі якога ліквідуюцца, і па дадзенаму факту створана дзяржаўная камісія. Як ні ў чым не было, у гарадах прайшла першамайская дэманстрацыя.[6]

Толькі 15 мая па тэлебачанні выступіў савецкі лідар М. Гарбочоў. У разгорнутам выступленні ён расказаў пра вынікі катастрофы, запэўніваючы грамадзян, што ліквідацыя вынікаў аварыі ідзе “па плану”. У дзяцей фіксавалі захворванні, якія медыцынская практыка адносіла да хваробы старых. Пагаршэнне экалагічных паказчыкаў прывялі да павелічэння выпадкаў анкалагічных захворванняў.[6]

На жаль, Чарнобыль адкрыў сабой новую эпоху. У нашай краіне узнікла асобная катэгорыя ільготнікаў. Разам з ветэранамі Перамогі над фашызмам з’явіліся ветэраны барацьбы з радыяцыйнай катастрофай. Аднак колькасць ахвяроў Чарнобыльскай катастрофы ў шмат разоў перавысіла колькасць герояў, якія аддалі сваё здароўе і жыццё за лакалізацыю вынікаў аварыі. Я ўпэўнена, што інфармацыя, якая б паступіла своечасова, магла бы значна знізіць колькасць ахвяраў. [6]

На мой погляд, гэта не адзіная праблема. Я лічу, што не ўся інфармацыя, з’яўляючыся дзяржаўнай тайнай, павінна быць абмежавана ў доступе. Паводле арт. 175 Угалоўна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь смяротнае пакаранне выконваецца непублічна, шляхам расстрэлу. Адміністрацыя ўстановы, у якім выконваецца смяротнае пакаранне, абавязана паведаміць выкананне прыгавора суду, які пастанавіў яго, а суд паведамляе аднаму з блізкіх сваякоў, пры гэтым цела для пахавання не выдаецца, а месца пахавання не ўказваецца. На маю думку, інфармацыя пра месца пахавання не павінна быць сакрэтнай. [2, арт. 175] У адпаведнасці з ар. 3 Закона Рэспублікі”Аб пахавальнай справе” беларусь ад 12 лістапада 2001 г. №55-3 грамадзянін мае права быць пахаваным побач з раней памерлым мужам (жонкай) або блізкімі сваякамі ці на іншым месцы у адпаведнасці з веравызнаннем, звычаямі і традыцыямі. [3, арт. 3]

Разам з тым арт. 13 Закона прадугледжвае іншы парадак пахавання, што абмяжоўвае дзенне арт. 3 гэтага ж закона. Такім чынам сваякі нават не могуць даведацца пра месца пахавання.

Як у гэтым выпадку паступіць сваякам? Якім чынам раскрыццё гэтай інфармацыі пагражае дзяржаўнай бяспецы?

Існуюць яшчэ шмат пытанняў наконт правамернасці давання, дакладнасці і даступнасці інфармацыі, гэтая тэма вельмі актуальна і запатрабавана. Заканадаўца прымае меры дзеля урэгулявання дадзенага пытання. Набытыя мною веды ў далейшым дапамогуць прыняць удзел у вырашэнні гэтай праблеме.


СПИСОК ИСПОЛЬЗОВАННОЙ ЛИТЕРАТУРЫ

  1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г. № 2875-XII з зм. і дап. 17.10.2004

  2. Угалоўна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 студня 2000г. №365-З у рэд. ад 15.07.2009 №43-З

  3. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахавальнай справе» ад 12 лістапада 2001 г. №55-3

  4. http://state.rin.ru/cgi-bin/main.pl?id=67&r=27

  5. http://revolution.allbest.ru/law/00046559_0.html

  6. http://news.liga.net/articles/NA090160.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
Спецыфіка інфармацыі як рэсурсу ўплывае на змешванне яе з іншымі кірункамі дзяржаўнай дзейнасці

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
У розных галінах ведаў ідзе актыўны, поўнамаштабны працэс пазнання І практычнага асваення каштоўнасці феномена «інфармацыя»

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
У выніку гэтага інфармацыйныя тэхналогіі сталі паступова пранікаць у вобласць грамадскіх адносін, І ўздзейнічаць на ІХ. У сучасным...

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
Ва ўмовах пастаянных змяненняў эканамічнай І сацыяльнай інфраструктур першачарговай задачай дзяржаўнага механізму становіцца аптымізацыя...

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы icon2º. Раўнанні са зменнымі, якія падзяляюцца
Заўвага. Падзеленасць у тым, што каля dx знаходзіцца толькі функцыя ад X, а каля dy — функцыя ад y

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы icon§ 11. Умовы нязменнасці (пастаянства) І манатоннасці функцыі на прамежку
Тэарэма Няхай на адрэзку [a, b] вызначана непарыўная функцыя f(X), дыферэнцавальная на інтэрвале (a, b). Функцыя f(X) — сталая на...

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconІнфармацыйная функцыя дзяржавы
Менавіта яны інфармавалі рознымі спосабамі грамадзян аб новых правах, правілах І законах. Гэтыя ж органы інфармавалі заканадаўчую...

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconПытанні па курсу "Гiсторыя дзяржавы I права Беларусi" для уступных экзаменаў у аспірантуру
Прадмет, задачы, асаблівасці гiсторыi дзяржавы I права Беларусi. Гiстарыяграфiя навукi гiсторыi дзяржавы I права

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconПытанні да экзамену па гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса до
Прадмет І задачы гісторыі дзяржавы І права Беларусi. Месца гісторыі дзяржавы І права Беларусi ў сiстэме навук. Метадалогія курса

Iнфармацыйная функцыя дзяржавы iconПытанні да экзамену па гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса озо
Прадмет І задачы гісторыі дзяржавы І права Беларусi. Месца гісторыі дзяржавы І права Беларусi ў сiстэме навук. Метадалогія курса

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка