Прывітанне! Вы мяне чуеце?




НазваПрывітанне! Вы мяне чуеце?
Дата канвертавання30.10.2012
Памер27.91 Kb.
ТыпВопрос
Прывітанне! Вы мяне чуеце? Не зусім? Дзіўна! Магчыма яшчэ і не зусім добра бачыце? Так… Каторы час даводзіцца з гэтым ужывацца! Я – звычайны ровар!

Наўрад ці хто стане спрачацца, што адным з важных вынаходніцтваў чалавецтва, якiя дазволiлi яму шпарчэй рухацца да новага жыцця, было кола. А яно да мяне мае самае непасрэднае дачыненне. Два колы, рама, сядзенне ды руль, яшчэ педалi i ланцуговая перадача – вось і я… новенькі!

Яшчэ год сто таму ровары былі на Беларусі адметнасцю немалой заможнасцi. А прыкладна ў 60-70-ых гадах мiнулага стагоддзя сталі вельмi неабходнай рэччу. Гараджане і вяскоўцы такім чынам дабiраліся на працу. Грамадскі транспарт быў не вельмі развіты. Як тут без ровара?

Тады і крыху пазней мой гаспадар, а таксама яго сябрукі марылi толькi аб адным: каб бацькi, прыехаўшы з працы, дазволiлi вечарам пару гадзiн пакатацца. Вось тут пачыналася асалода. Вецер, здавалася, пранізваў кожную дэталь ад хуткасці. У тагачасных «гонках» самымi непрыемнымi былi аварыi. Аднак яны аб’ядноўвалі хлопчыкаў і дзяўчынак – за рамонт браліся ўсе, шукалi патрэбныя дэталi, разам выпраўлялі паломкі. Калi падраслі, то ў іх жыцці паявіліся iншыя iнтарэсы.

Я шчаслівы, што па-ранейшаму ў жыцці свайго гаспадара застаўся ў якасцi сродку руху. Прыемна, што я з ім з ранняй вясны да позняй восені. Мы разам дабіраемся на работу, на дачны ўчастак, у краму…

У апошні час у майго гаспадара павялічваецца колькасць аднадумцаў. У нашым родным гарадку усё больш веласіпедыстаў паяўляецца. Едзем раніцай ці вечарам і сустракаем аднаго, другога трэцяга.

Крыўдна, што няма пакуль у нас спецыяльных асфальтаваных дарожак. Каб можна было ехаць і не баяцца аўтамабіляў, якія ў большасці выпадкаў ездзяць па правілах, а таксама пешаходаў, што ходзяць, як хочуць . Няма безбар’ернага асяроддзя – нават у цэнтры не прадугледжана нармальных з’ездаў з бардзюраў. Няма добра абсталяваных месцаў для паркоўкі. Мой гаспадар пастаянна прывязвае мяне да слупоў, дрэваў, парэнчаў…

Нядаўна нам пашчасціла быць у Капенгагене. Дзіва дзіўнае – вось дзе шчасце для веласіпедыстаў. Аказваецца, яшчэ год 30 таму на роварах ездзіла вельмі мала людзей. Цяпер становішча змянілася ў лепшы бок. Спачатку ў цэнтры гораду паступова адну за другой рэканструявалі вуліцы, рабілі добрыя тратуары і веладарожкі. Упэўнены, ужо дзякуючы гэтаму, вуліцы сталі бяспечнейшымі, яны ажылі, там паявіўся рух. А потым адміністрацыя горада і актывісты грамадскіх кампаній у падтрымку ровараў сталі ўводзіць невялікія і простыя хітрыкі. Напрыклад, на святлафорах аўтобусы і веласіпедысты пачынаюць рух на 6 секунд раней за аўтамабілі. Хіба ж не прыемна адчуць перавагу перад вялікім кавалкам металу на чатырох, а то і больш, колах?

На перакрыжаванні тратуар і веладарожка не перарываюцца, каб вадзіцелі ведалі, што перасякаюць тэрыторыю ровараў і пешаходаў. Для вялікай машыны не ўяўляе цяжкасці пераехаць праз такую перашкоду – своеасаблівы “спячы паліцэйскі”. А вось нам – люба-дорага ездзіць.

Яшчэ ў Капенгагене ёсць спецыяльная “зялёная хваля” на асноўных магістралях, што вядуць у цэнтр горада. Але не для машын, а для ровараў. Уводзяцца тут і “зялёныя” дарожкі праз паркі, месцы адпачунку і жылыя зоны. Паўсюль пачынае віраваць жыццё. Паяўляюцца новыя крамы, кафэ, месцы сустрэчы веласіпедыстаў. Здавалася б, невялікае паступовае ўмяшальніцтва ў жыццё горада. Аднак, нясе яно вялікія перамены для жыхароў і ровараў.

А яшчэ – вы не паверыце: зімой веладарожкі чысцяцца перш за дарогі. Вось гэта перавагі! Невыпадкова, што большасць мясцовага насельніцтва і ўзімку перамяшчаецца на работу так, як і летам. Вельмі спадабалася, што ва ўсім грамадскім транспарце можна без праблем перавозіць ровары.

Падобнае – адбываецца ва ўсім свеце. З кожным днём у ровараў паяўляецца ўсё большая колькасць прыхільнікаў. Спадзяюся, што зусім хутка падобнае будзе і ў нас. І Беларусь па-праву стане лепшай краінай для веласіпедыстаў і нас – ровараў!

А пакуль – ветра ў плечы!


Аляксандр Коўка, 32 гады, г. Лунінец.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconСамае каштоўнае для мяне ў хрысціянскай веры гэта сакрамэнт Эўхарыстыі. Я часта задумваюся над тым, ці рашылася б я пайсці за Езусам Хрыстом, калі б Ён не
Езусам Хрыстом, калі б Ён не памёр за мяне, ці хапіла б у мяне мужнасці прысвяціць сябе Богу І быць Яму вернай, калі б Хрыстус не...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconПалітычная геаграфіябабровічы
Не дам! Не дам!" А яны мяне па руках ударылі нагамі. Я сабралася з плачам дый пайшла ў возера. Утаплюся! Няма нідзе праўды! Як так...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconЯЎгенія янішчыц
Яна магутней слабасці І смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых І ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconПрывітанне ветэранаў на мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconЯнка Брыль Муштук І папка Маленькая сага
У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconШто на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?
Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconВалянцін Акудовіч. Нiдзе I нiхто
Джордж Сорас, якi пра мяне нават нiколi не чуў, за апошнiя гады ўклаў у мяне грошай болей, чым мой нiшчымны бацька. Зрэшты, рэч не...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? icon1. Як зараз успамінаецца, мяне заўсёды прыцягвала прыгодніцкая літаратура. Пачалося ўсё з кнігі Я. Маўра "Палескія рабінзоны", а затым пайшлі "Кортик" І
Ж. Сімянон, Д. Чэйз, І. Хмялеўская, В. Быкаў, І. Мележ, У. Караткевіч, А. Федарэнка І яшчэ багата хто. Можа на сёння І дзіўна, але...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? iconЦалка : "Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. "О! кажуць. Ты
Цалка : “Мяне празвалі – выбачайце за выраз – Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай...

Прывітанне! Вы мяне чуеце? icon4 Прыкладная праграма фізіка-спартыўнай паласы перашкод
У фспп прымаюць удзел каманды ад кожнага класа, у склад якіх уваходзіць па 6 чалавек. Да пачатку спаборніцтваў кожная каманда павінна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка