21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка




Назва21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Дата канвертавання28.10.2012
Памер113.13 Kb.
ТыпДокументы


21.06.2012г.

Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя:

да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа

і 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка


У гісторыі кожнага цывілізаванага народа ёсць літаратурнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўспыхвае ў памяці і першым называецца, калі заходзіць размова пра гэты народ.

У англічан гэта Уільям Шэкспір, у палякаў—Генрых Сянкевіч, у расіян—Аляксандр Пушкін, у ЗША—Джэк Лондан, на Украіне—Тарас Шаўчэнка. Для нас, беларусаў, такім сімвалам, безумоўна, з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас, якім у 2012 годзе спаўнаецца 130 год з дня нараджэння. Гэта постаці добра вядомыя і прадстаўнічыя не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў сусветнай. Іх творы ўвайшлі ў агульначалавечую культурную скарбніцу, сталі набыткам усіх народаў свету. Народны паэт Беларусі Максім Танк, чый 100-гадовы юбілей мы таксама адзначаем у 2012 годзе, з’яўляецца вучнем і прадаўжальнік дум і ідэй Янкі Купалы і Якуба Коласа. Спынімся на кожным з гэтых імёнаў.

Янка Купала… сапраўднае імя – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў самым цэнтры Беларусі, пад Мінскам, у фальварку Вязынка (цяпер гэта Маладзечанскі раён). Здарылася гэта амаль на свята Івана Купалы, і потым, калі паэту паводле беларускай традыцыі спатрэбіўся псеўданім, ён і выбраў менавіта гэты, бо да нашага часу жыве ў славянаў легенда пра тое, што ў ноч на Івана Купалу зацвітае на імгненне кветка папараці. Хто яе знойдзе – той знойдзе шчасце. Менавіта шчасця зычыў пачынаючы паэт сваёй сям’і і свайму беларускаму народу.

Лёс Янкі Купалы – гэта лёс усяго народа ў той перыяд, калі наканавана было жыць паэту.

Бацькі Купалы—Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна – былі арандатарамі і блукалі па свеце ў пошуках працы і хлеба. Пастаянныя пераезды не дазволілі Купалу атрымаць добрую адукацыю. У сем год ён пайшоў у школу. Спачатку вучыўся ў Сенніцкім народным вучылішчы (наша пачатковая школа), а пасля ў вандроўных настаўнікаў. У 1898 годзе Купалу ўсё ж удалося закончыць народнае вучылішча ў сяле Бяларучы (за 25 кіламетраў ад Мінска). Пасля гэтага доўгі час не мог вучыцца, але шмат чытаў, найбольш падабаліся яму творы М.Някрасава, А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, М.Горкага, а яшчэ ён захапляўся музыкай, іграў на скрыпцы і дудцы, любіў народныя песні і казкі.

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх, -

Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці

І дум беларускіх без школы і кніг.

Так пісаў Купала ў вершы “Мая навука”.

У 1902 г. сям’ю напаткала вялікае гора—смерць бацькі, а праз паўгода паміраюць брат і дзве сястры, а яму, старэйшаму, прыйшлося, каб пракарміць вялікую сям’ю, працаваць і хатнім настаўнікам, і пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у панскім маёнтку Беліца, і рознарабочым на бровары, дзе “зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў”. І тым не менш не кідаў навукі, спрабаваў пісаць.

Першы верш Купалы быў надрукаваны ў 1905 г. у прагрэсіўнай рускай газеце “Северно-Западный край” і называўся “Мужык”. У вершы Купала сцвердзіў павагу да простага чалавека і яго чалавечую годнасць:

І кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! – бо я мужык!

У самым вядомым сваім вершы “А хто там ідзе?”, які перакладзены на 82 мовы свету, Купала гучна, на ўвесь свет, заявіў, што ёсць такая нацыя—беларусы!

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

--Беларусы!

А чаго ж, чаго ж захацелася ім,

Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

-Людзьмі звацца!

Хто мы? Спытайце пра гэта нашу гісторыю, адкрыйце скарбы фальклору, прыгадайце забытае, раіць паэт у сваіх зборніках “Жалейка”, “Гусляр”, “Спадчына” і многіх іншых.

У сваёй паэзіі Купала здолеў злучыць дзве плыні—рамантызм і рэалізм, здолеў паяднаць народную песню з класічным вершам. Ён першым з усходніх славян пераклаў на беларускую мову “Слова пра паход Ігаравы”. Пасля ўжо былі зроблены пераклады на рускую і на ўкраінскую мовы. Гэта яго верш “Хлопчык і лётчык” быў любімым у Юрыя Гагарына. Гэта з яго п’есы “Паўлінка” пачаўся беларускі нацыянальны тэатр. Гэта ён напісаў неўміручыя паэмы “Курган”, “Бандароўна”, “Машэка”. Гэта го героі—незвычайныя, моцныя асобы, надзеленыя знешнім і ўнутраным хараством.

У 1909-1913 гадах Купала вучыцца ў Пецярбургу на курсах Чарняева, а летам прыязджае да маці ў Акопы. Вось дзе яму вольна дыхалася і добра пісалася. Гэты перыд лічыцца самым плённым у творчасці паэта, а яшчэ яму добра пісалася ў Ляўках пад Оршай, дзе Купала перад вайной набыў дачу.

У 1925 годзе Купалу, першаму ў гісторыі беларускай літаратуры, было прысвоена ганаровае званне народнага паэта.

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла,-пісаў Янка Купала.

У перыяд вайны яго палымяныя публіцыстычныя артыкулы, вершы набліжалі свята Дзень Перамогі. Самы вядомы верш “Беларускім партызанам” быў размножаны і скінуты над беларускімі лясамі як лістоўка. Сам жа паэт не дажыў да перамогі: 28 чэрвеня 1942 г. ён трагічна загінуў у маскоўскай гасцініцы, куды прыехаў на святкаванне свайго 60-годдзя. Пахаваны ў Маскве, а ў 1962 годзе урна з прахам Я.Купалы была перавезена ў Мінск на Вайсковыя могілкі.

Але назаўсёды Купала застаўся Уладаром беларускай песні, Прарокам нацыі.

Асобна хацелася б спыніцца на адносінах Купалы і Барысаўшчыны. Праз год пасля нараджэння Купалы (1883) сям’я Луцэвічаў пераехала ў маёнтак Юзэфава Барысаўскага павета. У 1890—у Мінск, аднак у 1895 годзе лёс зноў вяртае сям’ю Луцэвічаў на Барысаўшчыну, у вёску Селішча, дзе сям’я пражыла каля дзевяці гадоў. Тут памёр бацька паэта, малодшыя брат і дзве сястры.

У Селішчы Янка Купала ў 1903 годзе прызываўся ў армію. Праўда, на той час ён атрымаў адтэрміноўку да 1916 года, бо застаўся адзіным кармільцам у сям’і.

Янка Купала неаднаразова наведваўся на Барысаўшчыну і пасля, калі стаў вядомым паэтам. Ён любіў бываць у Барысаве, асабліва ў Карсакавіцкім сельсавеце, дзе часта адпачываў разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. Ён з задавальненнем хадзіў па палях, размаўляў з калгаснікамі, еў звычайную сялянскую ежу—бульбу з кіслым малаком.

На Барысаўшчыне былі напісаны многія вершы Я.Купалы, а таксама паэма “Барысаў”, якую ўпершыню паэт чытаў ў ліпені 1934 года на адкрыцці помніка Леніна ў Барысаве. Вось радкі з паэмы:

Плыве ў свет рака Бяроза,

Плыве сягоння, як і ўчора,

То паміж ніцых вербалозаў,

То між адвечных пушчаў-бораў.

Плыве рака Бяроза плаўна,

Плыве, мінае горы, долы;

На берагах яе спраддаўна

Паўсталі гарады і сёлы.

Паўстаў Барысаў ў сотні гоняў,

Стаіць над рэчкай і сніць думы:

Якім ён быў, якія сёння

Яму пяюць Бярозы шумы…


Якуб Колас… Хто не ведае яго неўміручыя радкі з паэмы “Новая зямля”:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Ды і саму паэму “Новая зямля” называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага народа, бо, калі б беларусы зніклі як нацыя, то менавіта з “Новай зямлі” маглі б даведацца, што гэта быў за народ такі – беларусы, якая была ў іх прырода, умовы жыцця, што яны елі, якія святы святкавалі, традыцыі мелі, якія былі сем’і і ўзаемаадносіны ў іх і г.д. Нездарма Якуба Коласа называюць “беларускім Гамэрам”.

Нарадзіўся Якуб Колас (сапраўднае імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, што на Стаўбцоўшчыне. Бацька яго быў лесніком у князя Радзівіла, таму з маленства будучы пісьменнік разам з сям’ёй пераязджаў з адной леснічоўкі на другую, мяняючы, па яго словах, абжытую глухамань на неабжытую. Жыццё каля лесу, каля Нёмана рана абудзіла ў Кастуся любоў да прыроды і роднай зямлі. Да гэтага часу Колас лічыцца ў беларускай літаратуры лепшым пісьменнікам-пейзажыстам.

Першая навука будучага пісьменніка вялася дома ў хатнага настаўніка (дарэктара, як тады іх называлі. Звычайна гэта былі таксама дзеці, якія скончылі пачатковую школу і ўмелі чытаць і пісаць). Потым вучыўся ў народнай школе ў вёсцы Мікалаеўшчына, у 1902 годзе закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля працаваў у школах Палесся і Міншчыны. Колас імкнуўся даць сваім вучням добрыя веды, адкрыць ім шырокія жыццёвыя перспектывы. Вось як вызначыў сваё педагагічнае крэда сам Колас: ”Абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі—як выніклі? У чым іх прычына? І наогул, да ўсяго каб падыходзілі свядома”.

У час рэвалюцыі 1905-1907 гадоў пісьменнік падтрымаў патрабаванні пінкавіцкіх сялян да мясцовага памешчыка, каб той вярнуў прысвоеныя землі, адабранае права лавіць рыбу, касіць чарот у навакольных рэках. За гэта быў пакараны і высланы на працу настаўнікам у яшчэ больш глухое палескае месца—у вёску Верхмень. Аднак Колас не скарыўся і тым самым летам прыняў удзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе ў вёсцы Мікалаеўшчына, адкуль родам яго бацькі. Колас быў асуджаны на тры гады турмы. Пакаранне адбываў у Мінскім астрозе з 1908 па 1911 гады. Там жа пачаў працу над паэмай “Новая зямля”.

Летам 1912 года ўпершыню адбылася сустрэча Я.Купалы і Я.Коласа на радзіме Коласа на хутары Смольня. Там замацавалася іх знаёмства і дружба, якая працягвалася ўсё жыццё.

Гэты перыяд яго жыцця апісаны пісьменнікам у трылогіі “На ростанях”.

Пасля зноў настаўнічаў, скончыў ваеннае вучылішча, служыў у запасным палку ў горадзе Перм, адкуль трапіў на румынскі фронт. Пасля рэвалюцыі працягваў педагагічную дзейнасць. У 1926 годзе яму было прысуджанна званне народнага паэта Беларусі. Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 года, пахаваны на Вайсковых могілках, якія знаходзяцца ў Мінску недалёка ад плошчы Перамогі.

Творы Якуба Коласа—не для аднаразовага чытання. Яны вучаць любіць жыццё, верыць у чалавека, дапамагаюць правільна выбраць свой шлях. Яны вучаць любіць свой родны край, бачыць яго прыгажосць.

З героямі неўміручых твораў Якуба Коласа мы сустракаемся кожны раз, калі прыязджаем у Мінск на плошчу Якуба Коласа. Менавіта тут нас сустракаюць скульптурныя кампазіцыі, цэнтральнае месца сярод якіх займае сам вялікі пясняр – задумлівы і ўважлівы да ўсяго, што адбываецца. А па абодва бакі – скульптуры персанажаў з вядомых твораў пісьменніка: паэмы “Сымон-музыка” (Ганка і Сымонка) і з аповесці “Дрыгва” (пра самага старога ў Беларусі партызана - амаль стогадовага дзеда Талаша).

Мы багатыя—бо маем вялікую духоўную спадчыну Якуба Коласа, а ён вуснамі старога Дуба з “Казак жыцця” дае нам наказ нам: ”От навука для тваіх дзяцей…Каб не лёталі дарэмна па свеце, не бадзяліся: у сваім родным кутку работы хопіць для кожнага”.


17 верасня 2012 года мы будзем святкаваць яшчэ адзін юбілей – 100 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (сапраўднае імя якога – Яўген Іванавіч Скурко). Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-філосаф… Пясняр нарачанскага краю… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Фармiраванне будучага паэта праходзiла ва ўмовах бурных, складаных i супярэчлiвых падзей Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе сям'я Яўгена Скурко была змушаная выехаць у эвакуацыю ў Маскву. Там ён пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына Мядзельская раёна ў 1921 годзе апынулася за мяжой — паводле ўмоваў Рыжскага міру адышла да Польшчы. Максім Танк удзельчаў у рэвалюцыйна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі, за што неаднаразова арыштоўваўся ўладамі буржуазнай Польшчы. У віленскай турме Лукішкі арганізаваў падпольнае выданне рукапіснага літаратурнага часопіса “Краты”, у якім змяшчаліся творы паэтаў-вязняў. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе працаваў у абласной газеце «Вілейская праўда», а ў час Вялікай Айчыннай вайны – у газеце “За Савецкую Беларусь”. Пасля вайны быў літаратурным рэдактарам часопіса “Вожык”, галоўным рэдактарам “Полымя”, першым сакратаром і страшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1968 годзе яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Ён Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі, Ганаровы грамадзянін Мінска. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Мінску.

У вершах Максіма Танка мы можам адшукаць адказы на ўсе пытанні чалавечага жыцця. Прыгадаем некаторыя з іх.

Адказам на пытанне, што такое чалавечае шчасце, можа служыць верш-мініяцюра М. Танка "Шчасце":

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні... І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

У вершы "Я спытаў чалавека..." Максім Танк спрабуе даць адказ на пытанне аб тым, што з'яўляецца на гэтым свеце самым цяжкім:

Я спытаў чалавека,

Які прайшоў праз агонь,

І воды,

І медныя трубы:

Што самае цяжкае

На гэтым свеце?

І ён адказаў:

Прайсці праз вернасць.

Маці з'яўляецца для паэта ўвасабленнем чалавечай дабрыні, высакароднасці, сціпласці, увасабленнем вечнасці:

Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга – на хвіліну спыніць,

Голас любай – сагрэць сонцам лета,

Голас маці – вярнуць з таго свету.


Таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2011 года № 1245 “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка” ў нашай краіне зацверджаны комплекс мерапрыемстваў у гонар святкавання юбілейных дат народных паэтаў Беларусі. Маштабныя мерапрыемствы адбудуцца на радзіме паэтаў – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня 2012 г., в.Вязынка Маладзечанскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, прысвечае 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа (5 кастрычніка 2012г., урочышча Бервянец Стаўбцоўскі раён), Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка (15 верасня 2012 г., г.Мядзел).

З імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа таксама звязана правядзенне разнастайных фестываляў , канферэнцый, выстаў, пленэраў, вечарын, творчых сустрэч, прысвечаных юбілеям народных паэтаў. Юбілей народных паэтаў будзе адлюстраваны ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”: ў жніўні адбудуцца літаратурныя чытанні “Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам”. Рэдакцыямі газет “Мінская праўда” і “Звязда” сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзіцца літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”. Свой старт гэтая акцыя атрымала на Мядзельшчыне, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Танка, а 17 верасня 2012 года, у дзень нараджэння паэта, адбудзецца адкрыццё музея Максіма Танка ў мясцовай школе вёскі Сваткі.

Таксама на працягу 2012-2013 гг. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь запланавана стварэнне дакументальных фільмаў аб жыцці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (з субцітрамі на англійскай мове) для выкарыстання замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, мастацкага тэлевізійнага фільму “Купала. Лёс песняра”.

У гэты юбілейны год дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі падрыхтаваны да выпуску шэраг выданняў, некаторыя з якіх ужо папоўнілі фонды бібліятэк вобласці. Сярод іх факсімільныя выданні Я.Коласа “Сымон-музыка” і Я.Купалы “Шляхам жыцця”, а таксама выданне Я.Купалы “Роднае слова”, іншыя.

Арганізаваны экскурсіі па памятных мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю народных песняроў, віртуальныя літаратурныя падарожжы, праведзены конкурсы выразнага чытання, конкурс юных паэтаў Міншчыны.

На абласным бацькоўскім сходзе, дзіцячым і маладзёжным форуме былі разгорнуты выставы лепшых работ вучняў, якія сталі пераможцамі конкурсаў, прысвечаных Году кнігі і 100-годдзю з дня нараджэння М. Танка (конкурс паэтычных твораў).

Беларусь шырока адзначае 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка. Усенароднае святкаванне юбілеяў народных паэтаў Беларусі дае нам магчымасць не толькі ўспомніць іх творы, словы і думкі, але і садзейнічае абуджэнню грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры, якія з’яўляюцца набыткам не толькі беларусаў, але і ўсяго чалавецтва. Пра гэта нам, беларусам, трэба памятаць у першую чаргу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання па Мінскай вобласці Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconІнфармацыйны матэрыял да адзінага дня інфармавання: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў ХХІ стагоддзя

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з...

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТэма: Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня нараджэння Я. Коласа І Я
Тэма: “Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-ддя з дня...

21. 06. 2012г. Творчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа І 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка