Раздзел 1 Агульныя палажэнні




НазваРаздзел 1 Агульныя палажэнні
старонка1/5
Дата канвертавання30.10.2012
Памер283.33 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5


Падпісаны 04 красавіка 2007 года

Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г.Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны № 56)


КАЛЕКТЫЎНЫ ДАГАВОР

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

НА 2007-2010 ГАДЫ

РАЗДЗЕЛ 1

Агульныя палажэнні





    1. Калектыўны дагавор на 2007-2010 гг. Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” (далей – Калектыўны дагавор) заключаецца паміж работнікамі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” (далей – універсітэт), якіх прадстаўляе прафсаюзны камітэт (далей - Прафкам), у асобе старшыні Хілюты Уладзіміра Андрэевіча, і Наймальнікам, у асобе рэктара універсітэта Роўбы Яўгена Аляксеевіча (далей – Бакі).

    2. Калектыўны дагавор з’яўляецца лакальным нарматыўным дакументам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж Наймальнікам і работнікамі універсітэта.

    3. Пры заключэнні Калектыўнага дагавора бакі дзейнічаюць на падставе Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафесіянальных саюзах”, генеральнага, тарыфнага і мясцовага пагадненняў, Статута універсітэта, іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

    4. Калектыўны дагавор заключаецца з мэтай выканання працоўных правоў, паляпшэння ўзроўню жыцця, занятасці работнікаў, забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, стабільнай і эфектыўнай дзейнасці універсітэта.

    5. Калектыў універсітэта ў складзе членаў прафсаюзнай арганізацыі прызнае адзіным і правамочным прадстаўніком сваіх інтарэсаў Прафкам і даручае яму разглядаць усе пытанні, якія звязаны з заключэннем і выкананнем Калектыўнага дагавора Наймальнікам.

    6. Наймальнік прызнае Прафкам адзіным правамочным прадстаўніком усіх членаў прафсаюзнай арганізацыі універсітэта ў калектыўных перагаворах.

    7. Калектыўны дагавор заключаецца пасля ўхвалення Канферэнцыяй працоўнага калектыва універсітэта, падпісваецца Наймальнікам і старшынёй Прафкама не пазней, чым праз два тыдні з моманту правядзення канферэнцыі.

    8. Калектыўны дагавор уступае ў дзеянне з моманту яго падпісання Бакамі і дзейнічае да заключэння новага калектыўнага дагавора. Тэрмін дзеяння Калектыўнага дагавора - 3 гады.

    9. Змяненні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор уносяцца па ўзаемнай згодзе Наймальніка і Прафкама ў парадку, які вызначаны Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

    10. Калі на працягу тэрміна дзеяння Калектыўнага дагавора заканадаўствам Рэспублікі Беларусь будуць устаноўлены больш ільготныя ўмовы для работнікаў, чым у гэтым дагаворы, то дзейнічаюць нормы, якія прадугледжаны заканадаўствам.

    11. Калектыўны дагавор распаўсюджваецца на Наймальніка і на ўсіх работнікаў універсітэта, ад імя якіх ён заключаны.

    12. Дзеянне Калектыўнага дагавора распаўсюджваецца на работнікаў, ад імя якіх ён не заключаўся (прынятых і інш.), пры ўмове, што яны выказалі сваю згоду на гэта ў пісьмовай форме.

    13. Асноўнымі прынцыпамі заключэння Калектыўнага дагавора з’яўляюцца:

  • сацыяльнае партнёрства;

  • раўнапраўе бакоў;

  • улік рэальных магчымасцяў матэрыяльнага, вытворчага і фінансава забеспячэння выканання абавязкаў, прадугледжаных Калектыўным дагаворам.

    1. Падпісаны Калектыўны дагавор, а таксама ўнесеныя ў яго змяненні і дапаўненні рэгіструюцца ў мясцовым выканаўчым ці распарадчым органе па месцы знаходжання Наймальніка.

    2. Калектыўны дагавор падпісваецца ў 3-х экзэмплярах і захоўваецца:

  • у Наймальніка - 1 экз.;

  • у Прафкаме - 1 экз.;

  • у мясцовым выканаўчым ці распарадчым органе пасля рэгістрацыі - 1 экз.

1.1.У выпадку рэарганізацыі універсітэта ці прафсаюза Калектыўны дагавор захоўвае сваё дзеянне на працягу тэрміна, на які ён заключаны.

1.2.Дзеянне Калектыўнага дагавора не спыняецца пры зменах назвы Бакоў.

    1. Наймальніку і Прафкаму даецца права па ўзаемнай згодзе пераносіць тэрміны выканання мерапрыемстваў, вызначаных у Калектыўным дагаворы.

1.3.Ні адзін з Бакоў не можа на працягу вызначанага тэрміна дзеяння дадзенага Калектыўнага дагавора ў аднабаковым парадку спыніць выкананне прынятых на сябе абавязкаў.

1.4.Спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж Бакамі пры заключэнні, змяненні або скасаванні Калектыўнага дагавора, разглядаюцца прыміральнай камісіяй, у склад якой уваходзяць па пяць прадстаўнікоў ад Прафкама і Наймальніка. Члены прыміральнай камісіі абіраюцца на канферэнцыі працоўнага калектыва універсітэта.

1.5.Бакі абавязуюцца прымаць неабходныя меры для вырашэння канфліктных сітуацый шляхам перамоў на падставе ўзаемнай павагі.

1.6.Калектыўныя працоўныя спрэчкі вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    1. Нормы Калектыўнага дагавора не прымяняюцца, калі яны пагаршаюць становішча работніка і супярэчаць палажэнням генеральнага, тарыфнага і мясцовага пагадненняў.

    2. Патрабаванні аб правядзенні перагавораў аб заключэнні калектыўнага дагавора на наступны перыяд накіроўваюцца адным з Бакоў не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміна дзеяння дадзена Калектыўнага дагавора.

Пры заключэнні Калектыўнага дагавора тэрмін вядзення калектыўных перагавораў не можа перавышаць аднаго месяца.

    1. Кантроль за выкананнем дадзенага Калектыўнага дагавора ажыццяўляецца Бакамі ў асобе іх прадстаўнікоў.



  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconНавучанне для iншаземцаў – дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта Еўрапейскiх Садружнасцей раздзел I як правiльна запоўнiць заяву раздзел II агульныя звесткi
Навучанне для iншаземцаў – дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта Еўрапейскiх Садружнасцей

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

Раздзел 1 Агульныя палажэнні iconРаздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу (артыкулы 1 20) раздзел II. Асоба, грамадства, дзяржава (артыкулы 21 63)
Раздзел VII. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 132 136)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка