На 2010-2013 гады раздзел 1




НазваНа 2010-2013 гады раздзел 1
старонка1/6
Дата канвертавання30.10.2012
Памер343.81 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6


КАЛЕКТЫЎНЫ ДАГАВОР

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”
НА 2010-2013 ГАДЫ



РАЗДЗЕЛ 1

Агульныя палажэнні


1.1.Калектыўны дагавор на 2010-2013 гг. (далей – Калектыўны дагавор) заключаны паміж установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” (далей – універсітэт) і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1995 г. № 278 «Аб развіцці сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь», іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, Генеральным пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2010 — 2012 гады, Пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2010 — 2012 гады.

1.2.Калектыўны дагавор з’яўляецца лакальным нарматыўным прававым дакументам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж Наймальнікам і работнікамі універсітэта.

1.3.Калектыўны дагавор заключаецца з мэтай выканання працоўных правоў, паляпшэння ўзроўню жыцця, занятасці работнікаў, забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, стабільнай і эфектыўнай дзейнасці універсітэта.

1.4.Бакамі Калектыўнага дагавора з’яўляюцца установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” (далей – Наймальнік) і Пярвічная прафсаюзная арганізацыя работнікаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” ў асобе яго кіраўнічага органа – прафсаюзнага камітэта (далей - Прафкам).

    1. Калектыў універсітэта ў складзе членаў прафсаюзнай арганізацыі прызнае адзіным і правамочным прадстаўніком сваіх інтарэсаў Прафкам і даручае яму разглядаць усе пытанні, якія звязаны з заключэннем і выкананнем Калектыўнага дагавора Наймальнікам.

    2. Наймальнік прызнае Прафкам адзіным правамочным прадстаўніком усіх членаў прафсаюзнай арганізацыі універсітэта ў калектыўных перагаворах.

1.5.Пры заключэнні Калектыўнага дагавора бакі дзейнічаюць на падставе Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прафесіянальных саюзах”, генеральнага, тарыфнага і мясцовага пагадненняў, Статута універсітэта, іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

    1. Калектыўны дагавор заключаецца пасля ўхвалення Канферэнцыяй працоўнага калектыва універсітэта, падпісваецца Наймальнікам і старшынёй Прафкама не пазней, чым праз два тыдні з моманту правядзення канферэнцыі.

    2. Калектыўны дагавор уступае ў дзеянне з моманту яго падпісання Бакамі і дзейнічае да заключэння новага калектыўнага дагавора. Тэрмін дзеяння Калектыўнага дагавора - 3 гады.

    3. Змяненні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор уносяцца па ўзаемнай згодзе Наймальніка і Прафкама ў парадку, які вызначаны Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

    4. Калі на працягу тэрміна дзеяння Калектыўнага дагавора заканадаўствам Рэспублікі Беларусь будуць устаноўлены больш ільготныя ўмовы для работнікаў, чым у гэтым дагаворы, то дзейнічаюць нормы, якія прадугледжаны заканадаўствам.

    5. Калектыўны дагавор распаўсюджваецца на Наймальніка і на ўсіх работнікаў універсітэта, ад імя якіх ён заключаны.

    6. Дзеянне Калектыўнага дагавора распаўсюджваецца на работнікаў, ад імя якіх ён не заключаўся (прынятых і інш.), пры ўмове, што яны выказалі сваю згоду на гэта ў пісьмовай форме.

    7. Асноўнымі прынцыпамі заключэння Калектыўнага дагавора з’яўляюцца:

  • сацыяльнае партнёрства;

  • раўнапраўе бакоў;

  • улік рэальных магчымасцяў матэрыяльнага, вытворчага і фінансава забеспячэння выканання абавязкаў, прадугледжаных Калектыўным дагаворам.

    1. Падпісаны Калектыўны дагавор, а таксама ўнесеныя ў яго змяненні і дапаўненні рэгіструюцца ў мясцовым выканаўчым ці распарадчым органе па месцы знаходжання Наймальніка.

    2. Калектыўны дагавор падпісваецца ў 3-х экзэмплярах і захоўваецца:

  • у Наймальніка - 1 экзэмпляр;

  • у Прафкаме - 1 экзэмпляр;

  • у мясцовым выканаўчым ці распарадчым органе пасля рэгістрацыі - 1 экзэмпляр.

1.6.У выпадку рэарганізацыі універсітэта ці Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Калектыўны дагавор захоўвае сваё дзеянне на працягу тэрміна, на які ён заключаны.

1.7.Дзеянне Калектыўнага дагавора не спыняецца пры зменах назвы Бакоў.

    1. Наймальніку і Прафкаму даецца права па ўзаемнай згодзе пераносіць тэрміны выканання мерапрыемстваў, вызначаных у Калектыўным дагаворы.

1.8.Ні адзін з Бакоў не можа на працягу вызначанага тэрміна дзеяння дадзенага Калектыўнага дагавора ў аднабаковым парадку спыніць выкананне прынятых на сябе абавязкаў.

1.9.Спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж Бакамі пры заключэнні, змяненні або скасаванні Калектыўнага дагавора, разглядаюцца прыміральнай камісіяй, у склад якой уваходзяць па пяць прадстаўнікоў ад Прафкама і Наймальніка. Члены прыміральнай камісіі абіраюцца на канферэнцыі працоўнага калектыва універсітэта.

1.10.Бакі абавязуюцца прымаць неабходныя меры для вырашэння канфліктных сітуацый шляхам перамоў на падставе ўзаемнай павагі.

1.11.Калектыўныя працоўныя спрэчкі вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    1. Нормы Калектыўнага дагавора не прымяняюцца, калі яны пагаршаюць становішча работніка і супярэчаць палажэнням генеральнага, тарыфнага і мясцовага пагадненняў.

    2. Патрабаванні аб правядзенні перагавораў аб заключэнні калектыўнага дагавора на наступны перыяд накіроўваюцца адным з Бакоў не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміна дзеяння дадзена Калектыўнага дагавора.

    3. Кантроль за выкананнем дадзенага Калектыўнага дагавора ажыццяўляецца Бакамі ў асобе іх прадстаўнікоў.

    4. З мэтай забеспячэння абароны правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі ці навучаюцца ў аспірантуры паміж універсітэтам і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў універсітэта заключаецца Пагадненне, якое з’яўляецца дадаткам да Калектыўнага дагавора.
  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconРаздзел 2 Мэты, задачы І прынцыпы дадзенай праграмы
Зацвердзіць прыкладаемую праграму выхавання дзяцей І падлеткаў у Астравецкім раёне на 2006-2010 гады

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconПераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г па жнівень 2013 г.)

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconРаздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу (артыкулы 1 20) раздзел II. Асоба, грамадства, дзяржава (артыкулы 21 63)
Раздзел VII. Фiнансава-крэдытная сiстэма Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 132 136)

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconКомплекс мерапрыемстваў уа "Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1" па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2013 гады №
Распрацаваць І ажыццявіць комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на забяспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з Законам...

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconВ. У. Зелянко вывучаем беларускі правапіс
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconРэкамендацыі пасяджэння рэктарата дуа "ва іра" па пытанні "Новае ў беларускай арфаграфіі І пунктуацыі: метадычнае суправаджэнне"
Маханькова Ю. У.”Аб рабоце дуа ”Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі“ па выкананні ”Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Закона...

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconПалажэнне
Акцыя, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. №65 І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў...

На 2010-2013 гады раздзел 1 iconПалажэнне
Акцыя, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. №65 І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка