"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"




Назва"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер119.38 Kb.
ТыпДокументы
ПРАЕКТ

Праблема: ”Засваенне тэмы "Галоўныя і даданыя члены сказа”.

Мэта: Паўтарыць тэму "Галоўныя і даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Задачы:

  • выпрацоўваць навыкі ў развіцці вуснай і пісьмовай мовы, творчых здольнасцяў,

  • садзейнічаць навучанню даследавання мастацкага твора,праводзіць яго аналіз,рабіць вывады,

  • выпрацоўваць уменне ў адборы дыдактычнага матэрыялу, яго апрацоўцы

Тып праекта: групавы, кароткатэрміновы, інфармацыйна-даследчы, міжпрадметны, непасрэдны.

Абсталяванне: медыясістэма, камп’ютар, плакаты, схемы.


ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД ПРАЕКТАМ

1.Падрыхтоўка (14.01.)

- вызначэнне паблемы і мэты праекта;

-абмеркаванне праблемы з настаўнікам,

-знаёмства з сэнсам праектнага падыходу і матывацыя вучняў.

2.Планаванне(17—19.01.)

-самастойнае размеркаванне заданняў і абавязкаў паміж вучнямі(прапанаваныя прыкладныя заданні настаўнікам прыкладваюцца),

-вызначэнне крыніц інфармацыі, спосабаў збору і аналізу,

-устанаўленне крытэрыяў вынікаў дзейнасці распрацоўкі праекта,

-вызначэнне спосабу прадстаўлення вынікаў(формы справаздачы).

3.Даследаванне(20.01—24.01)

-арганізацыя пошуку, выкананне даследавання,

-рашэнне прамежкавых задач (напісанне творчых работ, падбор тэставых заданняў, дыдактычнага матэрыялу, стварэнне кластараў, памятак),

-кансультацыі настаўніка, індывідуальныя кансультацыі

4.Аналіз і абагульненне (25.01—27.01)

-аналіз інфармацыі,

-афармленне вынікаў,

-фармуліроўка вывадаў,

-назіранні ,заўвагі і парады настаўніка.

5.Прадстаўленне праекта (28.01)

-формы прадстаўлення праекта ( прэзентацыя,мантаж, вусная справаздача),

-справаздачы і абмеркаванні вучняў,

-пытанні настаўніка.

6.Ацэнка вынікаў і працэсу (28.01)

-калектыўнае абмеркаванне і самаацэнка,

-ацэнка настаўнікам намаганняў вучняў, якасці выкарыстаных крыніц,

-прапановы настаўніка па якасці абароны

ЗАПЛАНАВАНЫ ВЫНІК:

1.Набыццё ведаў вучнямі па тэме "Галоўныя і даданыя члены сказа"

2.Падрыхтоўка дыдактычнага матэрыялу да ўрокаў па дадзенай тэме.


СТРУКТУРА ЎРОКА.

1.Арганізацыйны момант 2мін.,

2.Уступнае слова настаўніка 3 мін.,

3.Абарона заданняў праекта да 5 мін.,

4.Выступленні апанентаў да 2 мін.,

5.Музыкальная паўза, частушкі

6.Рэфлексія і ўдакладненні праектаў 5 мін.,

7.Паказ адукацыйных прадуктаў да 3 мін.,

8.Заключнае слова настаўніка 2мін.

ЭПІГРАФ

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Таму нам неабходна так старанна вывучаць родную мову"

(Якуб Колас)

Мэта ўрока: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме “Галоўныя і даданыя члены сказа”

Задачы:

  • сістэматызаваць веды вучняў па тэме "Галоўныя і даданыя члены сказа";

  • адрозніваць галоўныя і даданыя члены сказа;

  • удасканальваць уменне прэзентаваць міні-заданне;

  • выхоўваць адказнасць за даручанае заданне, любоў да роднага слова.

Тып урока: праектна-доследны

Абсталяванне: камп'ютар, мульты-медыя сістэма


ХОД УРОКА

I.Арганізацыйны момант.

II.Праца па тэме ўрока.

1.Слова настаўніка: Арганізацыя праекта па тэме "Галоўныя і даданыя члены сказа невыпадковая і выклікана тым, што ў яе засваенні вучні сустракаюць пэўныя цяжкасці. Вось і распрацавалі мы праект, уключыўшы ў яго міні-заданні з мэтай лепшага засваення тэмы, а таксама распрацоўкі дыдактычнага матэрыялу па тэме.

У ходзе рэалізацыі праекта выконваліся наступныя міні-заданні:

  • даследаванне галоўных членаў сказаў ў празаічным творы;

  • даследаванне даданых членаў сказа ў паэтычным творы;

  • прэзентацыя тэмы;

  • складанне кластара па тэме;

  • складанне тэставых заданняў;

  • састаўленне памяткі "Як распазнаваць галоўныя ў даданыя члены сказа";

  • падбор дыдактычнага матэрыялу да ўрокаў па тэме;

  • напісанне сачынення-апісання "Мая сям'я";

  • напісанне казкі па тэме;

  • састаўленне красворда.

  • напісанне верша

Зыходзячы з тыпу выкананых заданняў, мы разбіліся на чатыры групы: даследчыкі, тэарэтыкі, практыкі і творцы.


III. Прэзентацыя праекта:

Настаўнік дае слова тэарэтыкам.

1) З прэзентацыяй тэмы "Галоўныя і даданыя члены сказа" выступленне Ані Ярашук. (Выясненне пытанняў на ўдакладненне, пытанні вучняў, заўвагі, памылкі).

2) Абарона кластараў "Паравозік" і "Дворык". Справаздачу аб выкананні заданняў трымалі Плеска Марына і Кажэўнікава Юля.

3)Абарона памяткі "Як распазнаваць галоўныя і даданыя члены сказа".

Настаўнік дае слова даследчыкам.

1)Абарона даследавання галоўных членаў сказа ў казцы Георгія Марчука "Чаму дрэвы не

спяваюць" (Сянкевіч Максім)

Пытанні на ўдакладненні, заўвагі, памылкі.

2)Абарона даследавання даданых членаў сказа ў вершы Максіма Багдановіча "Здароў, марозны, эвонкі вечар!"(Канавалік Маша).Пытанні на ўдакладненні, заўвагі, папраўкі.

3)Справаздача даследавання зборніка дыктовак і падбору з яго тэкстаў рознаўзроўневых заданняў у якасці дыдактычнага матэрыялу.(Марына Ахрымук , расказаўшы пра падабраны матэрыял, раздае яго вучням і прапануе выканаць).


IV.Размінка. Частушкі ў выкананні вучняў:


Дзейнік стаў ганарыцца, Ты, выказнік, мой братка,

Што галоўны ў сказе ён. Без цябе няпоўны сказ.

Тут выказнік падскочыў: Будзь для нас ты за матку.

Я галоўны! Пайдзі вон! Вось такі наш наказ.

Акалічнасць з дапаўненнем...

Часта блытаем мы іх.

Нам прасцей з азначэннем -

Прыгажэй няма за іх!

Настаўнік дае слова для абароны заданняў практыкам.

1)Абарона тэставых заданняў Зарука Тарэка

2)Абарона тэставых заданняў Папко Валянціна

3)Абарона дыдактычнага матэрыялу на картачках Плеска Марыны.

Настаўнік дае слова творцам.

1)Абарона казкі і малюнка "Яблынька" ( Трус Наташа)

2)Выступленне з вершам (Калмакова Хрысціна)

3)Выступленне з сачыненнем "Мая сям'я" (Зарук Набіль)

4)Абарона красвордаў (Волкаў Мікіта і Мяшэчка Максім)


V.Падвядзенне вынікаў працы над праектам.Вучні дзеляцца ўражаннямі аб выкананых заданнях,

расказваюць, чыё заданне было самым цяжкім і чаму, што дала ім праца над праектам.


VI.Абагульненне і сістэматызацыя ведаў:

Настаўнік прапануе рашыць міні-тэст

1. Дапаўненне не галоўны член сказа, а (даданы).

2. Азначэнне часцей паясняе не выказнік, а(дзейнік)

3. Акалічнасць звычайна стаіць побач(з выказнікам)

4. Дзейнікам можа быць (любая часціна мовы)

5.У сказе акалічнасць падкрэсліваецца (штрыхпункцірам)

6. Дапаўненне адказвае на пытанні (ўскосных склонаў)

7. Азначэнне звычайна выражаецца (прыметнікам)

8. Дзейнік і выказнік у сказе не з'яўляюцца (словазлучэннем)


VII. Выстаўленне адзнак, словы падзякі.


VIII.Рэфлексія: Настаўнік прапануе адказаць пісьмова на пытанні, падкрэсліўшы патрэбныя 1 - дапаўненні, 2 - азначэнні, 3 - акалічнасці. Пакідаючы ўрок, я адчуваю пачуццё радасці, суму, незавершанасці, гонару, абыякавасці, сораму. 2. На ўроку я атрымаў (атрымала) інфармацыю цікавую, нецікавую, карысную, нудную, сумную, бескарысную, павучальную. 3. На ўроку я працаваў (працавала) добра, ахвотна, выдатна, слаба, пасіўна, актыўна

IX.Дамашняе заданне: Скласці акраверш на слова праект.

На экране прыкладны ўзор:

Праца, пошук, папаўненне ведаў.

Розум праявілі мы ў ім.

Аўтар-міні кожны зведаў,

Еднасць і адказнасць праявіў.

Кожны атрымае многа балаў.

Так трымаць! І ніякіх правалаў!


Настаўнік Жаўнярчук Ларыса Васільеўна


ДАДАТКІ


Памятка “Як адрозніваць галоўныя і даданыя члены сказа”

  • Уважліва прачытай сказ. Адшукай аб’ект дзеяння.Гэта і ёсць дзейнік

  • Не забывай, што дзейнік вельмі цесна звязаны з выказнікам.

  • Пытанне можна задаць як ад дзейніка да выказніка, так і ад выказніка да дзейніка.

  • Памятай, што дзейнік можа быць выражаны любой часцінай мовы.

  • Ведай: даданыя члены сказа вызначаюцца па пытанні, якое мы задаём да іх.

  • Не забывай, што азначэнне найчасцей паясняе назоўнік.

  • Акалічнасць звычайна адносіцца да выказніка.

  • Дапаўненне звязваецца як з назоўнікам, так і дзеясловам-выказнікам

Поспехаў табе ў разборы сказа!(Абараняў Зарук Карым)


Верш “Члены сказа”


Дзейнік і выказнік

Хто галоўны з іх выразнік?

Без каго ў сказе пуста?

І размова йдзе не густа?

Дзейнік побач з дапаўненнем

І прыгожым азначэннем.

А выказнік? Што за лічнасць?

З ім жа побач акалічнасць!

Доўга вучні размаўлялі,

Спор вялікі ўсё гадалі,

Ў акалічнасці пыталі:

Хто галоўны – не пазналі.

“Добры дзень”,-- сказаў выказнік.

Дзейнік тут як тут, выразнік.

Двое хутка сказ складалі

І на вучняў паглядалі.

“Вы галоўны члены сказа”, --

Кожны вучань гэта скажа.

Але дзейнік з тым не згодзен:

“Я галоўны, я галоўны!”

А даданыя шапталі,

Доўга слухалі, маўчалі

І ў гаворку не ўступалі.

Раптам спрэчку зноў пачалі:

-Ну, чаму мы вучняў вучым?

Ўсе патрэбны ў сказе нашым.

Каб прыгожай была мова,

Памірыцца мы гатовы.( Абараняла Калмакова Хрысціна)


Сачыненне “Мая сям’я”

Умяне ёсць сям’я. У ёй пяць членаў, як і членаў сказа.

Дзейнік – бабуля, таму што яна самая галоўная ў сям’і, як і дзейнік самы галоўны ў сказе. Выказнік – матуля, таму што яна ўвесь час штосьці робіць:мые бялізну, варыць страву, прыбірае ў пакоях, шые ці ладзіць адзенне, поле грады. Усяго таго і не пералічыць, што яна робіць. Азначэнне –Карым, таму што ён самы прыгожы. Я, Набіль, -- дапаўнене,таму што я люблю ўвесь час штосьці дапаўняць. Тарэк – акалічнасць, ён вельмі адказны і заўсёды ведае, што будзе, калі будзе, дзе будзе. Ён ніколі не спазняеццаТак як сказ не можабыць без дзейніка і выказніка, так і наша сям’я не можа быць без маці і бабулі.

Я вельмі люблю сваю сям’ю.(Абараняў Зарук Набіль)


Даследаванне галоўных членаў сказа ў казцы Георгія Марчука “Чаму дрэвы не спяваюць?”

Прачытаўшы ўважліва казку Георгія Марчука “Чаму дрэвы не спяваюць?”, я пачаў даследаваць галоўныя члены сказа. У кожным простым сказе падкрэсліў граматычныя асновы.Затым павыпісваў іх. Пасля яшчэ раз перачытаў правіла, чым жа могуць быць выражаныя галоўныя члены сказа.Потым я прасачыў за дзейнікамі:пасарціраваў іх згодна правілу. У выніку свайго даследавання прыйшоў да высновы, што ў простых сказах казкі дзейнік найчасцей выражаны назоўнікам у адзіночным ці множным ліку. Напрыклад, стаяла лета, надышла восень, не дапамаглі ўгаворы, выгналі клёны, слухалі сябры.Шмат сказаў у казцы з галоўным членам дзейнікам, выражаным займеннікам. Напрыклад, усё мае пачатак, я не ведаю, я сябрую, тое было, усе ўзрадаваліся.Знайшоў я таксама два прыклады з дзейнікам, выражаным спалучэннем лічэбніка з назоўнікам. Напрыклад, тры бярозкі, два клёны-прыгажуны. Прааналізаваўшы выказнікі, я зрабіў вывад,што яны найчасцей выражаны дзеясловамі прошлага часу.Напрыклад, стаяла, надышла, не дапамаглі, выгналі, асірацеў, слухалі. А ў спалучэнні з займеннікам выказнік ужыты ў цяперашнім часе (усё мае, я не ведаю, я сябрую). Пры даследаванні я звярнуў ўвагу на месца дзейніка і выказніка ў сказе. Калі выказнік выражаны дзеясловам прошлага часу і спалучаецца з назоўнікам, то ён стаіць пасля дзейніка, а значыць , у такіх сказах адваротны парадак слоў. Калі выказнік выражаны дзеясловам цяперашняга часу і спалучаецца з займеннікам, то ён стаіць пасля дзейніка. У такіх сказах прамы парадак слоў.У заключэнні мне хацелася б адзначыць, што дзякуючы даследаванню, я больш глыбока засвоіў тэму “Галоўныя члены сказа і іх выражэнне”, лепш стаў адрозніваць часціны мовы. А самае галоўнае, я зацікавіўся творчасцю Георгія Марчука.Для мяне гэта новае імя ў літаратуры.А яго казкі вельмі незвычайныя, па-філасофску мудрыя, нагадалі мне “Казкі жыцця” Якуба Коласа.(Абараняў Сянкевіч Максім)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconГалоўныя члены сказа
Дзейнік — адказвае на пытанні хто?, што?, выражаееца назоўнікам, займеннікам. Прыклад: сабака, дрэва

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconАдасобленыя члены сказа
Члены сказа, якія сэнсава І інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі: Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы...

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconВыніковы тэст. Варыянт 1 Адзначце непадзельныя словазлучэнні
Вызначце, якія члены сказа неабходна адасобіць, I ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

\"Засваенне тэмы \"Галоўныя І даданыя члены сказа\" iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка