Беларускай фільгармоніі 70 гадоў




НазваБеларускай фільгармоніі 70 гадоў
Дата канвертавання30.10.2012
Памер24.16 Kb.
ТыпДокументы
Dash1129NS


Беларускай фільгармоніі – 70 гадоў


Сёньня ў Менску адзначалася 70-годзьдзе Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі. На сьвяткаваньні быў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Увечары ў Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі адбыўся сьвяточны канцэрт, які пачаў дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Беларусі. Выконваўся твор Андрэя Мдзівані “Полацкія пісьмёны”, дырыгаваў народны артыст Беларусі Міхась Казінец.


У фільгармоніі многа вядомых калектываў. Дастаткова згадаць акадэмічную харавую капэлю імя Шырмы, акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча, ансамбаль салістаў “Класік-авангард” і ансамбаль народнай музыкі “Сьвята”. Аднак Беларуская фільгармонія, як цьвердзяць адмыслоўцы, з-за адсутнасьці сродкаў усё яшчэ ня мае магчымасьці запрашаць замежных зорак.


Чыноўнікі раздавалі сёньня граматы артыстам. А ў фае гучала музыка. Там я сустрэў вядомых асобаў. Кампазытар Дзьмітры Смольскі сказаў:


“Мой лёс, мая творчасьць – усё зьвязана з фільгармоніяй. Я з 1961 году супрацоўнічаю з аркестрам. У 1961 годзе было першае выкананьне маёй першай сымфоніі, і з таго часу я кожны год зьвязаны з сымфанічным аркестрам. Гэта мой другі дом, а можа, і першы ў музычным пляне”.


Сярод гасьцей кампазытар Сяргей Картэс:


“Фільгармонія для мяне – гэта другі дом. Ужо 52 гады, мы якраз зь сястрой гаварылі, 52 гады я тут, спачатку ў клюбе Дзяржынскага, а потым ужо тут зь першага канцэрту літаральна. І самыя лепшыя канцэрты, якія былі ў Менску, застануцца ў памяці да канца дзён”.


Гутару з пробашчам менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены Ўладыславам Завальнюком. Ён, відаць, невыпадкова прыйшоў на гэты вечар?


“Я прыйшоў таксама таму, што мы вельмі цесна супрацоўнічаем: частачка фільгармоніі дзейнічае таксама ў нашым Чырвоным касьцёле. І я радуюся, што шмат людзей пазнаюць праз Чырвоны касьцёл нашу велічную фільгармонію. Так што няхай Бог бласлаўляе на многія, многія 70-годзьдзі”.


Адна са сталых наведніц фільгармоніі, лекарка Элеанора Ламаносава:


“Я наведваю фільгармонію ад першых дзён яе існаваньня, бо мы вярнуліся ў Менск пасьля вайны, пасьля эвакуацыі ў 1944 годзе. І першыя канцэрты праходзілі ў тым памяшканьні, дзе цяпер знаходзіцца кансэрваторыя. Была адна заля, але заўсёды поўная. Я памятаю, як ствараўся гэты будынак, як ён быў адчынены”.


Які канцэрт вам спадабаўся найбольш, які вы можаце згадаць?


“Мне вельмі спадабаўся “Рэквіем” нашага аркестру і хору беларускага. Я люблю Моцарта. І вельмі добра, што цяпер праводзяцца канцэрты опэрных сьпевакоў у малой залі. Вельмі добра, што стварылі гэтую залю”.


Алесь Дашчынскі, Менск


Фота ў тэчцы вэб:


dash11290030.JPG


dash11290033.JPG

На юбілейным канцэрце дырыгуе Міхась Казінец.


dash11290026.JPG

70 год філярмоніі- лэйба


dash11290023.JPG


Дз.Смольскі і І.Лучанок у фае


dash11290021.JPG

Сяргей Картэс слухае музыку


dash11290018.JPG


Ксёндз У.Завальнюк у фільгармоніі


dash11290017.JPG


Гледачы зьбіраюцца на канцэрт


dash11290014.JPG

Вэтэранкі фільгармоніі


dash11290013.JPG


Вэтэранам фільгармоніі адміністрацыя ўручае граматы


dash11290012.JPG


У розных залях фільгармоніі сёньня адначасова ішлі невялікія канцэрты


dash11290010.JPG


Кошык кветак “ад прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь” у фільгармонію даставілі загадзя

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconТаццяна Чыжова Праблематыка І парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў (па матэрыялах «Беларускай думкі / Коммуниста Белоруссии»)
Мка» («Коммунист Белоруссии») з мэтай выявіць самаўсведамленне беларускай савецкай эліты канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў як самастойнага...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconБеларускай мовай, І цяпер прапагандуе яе паўсюль у сям’і, у бізнэсе… Вучылася спачатку на мэханіка-матэматычным факультэце бду, потым скончыла факультэт
Нарадзілася ў 1978 годзе ў Нямеччыне. Да 15 гадоў жыла ў Нямеччыне І латвіі. У 15 гадоў сям’я пераехала ў Беларусь. Крысьціна вельмі...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconБеларускай філярмоніі 70 гадоў
...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconБеларускай філярмоніі 70 гадоў
...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconТрусаў: Мэта думаць на тысячу гадоў наперад
Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных...

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў icon«Як у нашай хаце свята» Узроставая аўдыторыя : 13-15 гадоў Мэты
Н. М. Галушка, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Беларускай фільгармоніі 70 гадоў iconПачатак 20-х гадоў стаў для беларускай драматургіі пачаткам прынцыпова новага этапу ў яе развіцці. Па інерцыі працягваючы крытыкаваць бюракратычную дзяржаўную
Прыкладна праз месяц — 14 верасня гэта-га ж года адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўна-га тэатра. Арганізацыя адразу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка