Конкурс "Будзь у Трэцім!" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета»




НазваКонкурс "Будзь у Трэцім!" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета»
Дата канвертавання30.10.2012
Памер144.14 Kb.
ТыпКонкурс



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/

Выпуск 27 (495)

(11 жніўня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




“Крэўскі кірмаш” запрашае 2

Старыя гродзенскія дрэвы пад пагрозай знішчэння 3

Конкурс “Будзь у Трэцім!” 4

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4

Семінар для маладых праваабаронцаў 5

Конкурс «Як я правёў лета» 6

Міжнародны трэнінг для моладзевых лідэраў 6

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 7

Беларускі Гістарычны Агляд шукае аўтараў 7

Конкурс лагатыпаў 8

Конкурс перакладаў з нямецкай на беларускую 8

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф 9

9




Падзеі:



 уверх



“Крэўскі кірмаш” запрашае


13 жніўня аматараў традыцыйнай беларускай культуры запрашае рэгіянальны фэст у Крэве.

Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

Праграма свята, папярэдне разлічаная на два дні, скарацілася да аднаго.

 Вольга Кастрамінава, адна з арганізатарак:

- Праграма  распачнецца ў 15.30. Спецыяльна пачынаем пазней, каб як мага больш мясцовых жыхароў змаглі паўдзельнічаць, бо вясковыя людзі ў гэтую пару вельмі занятыя.

У вялікім канцэрце будуць удзельнічаць мясцовыя калектывы і госці з Менску. Чакаем гурты «Князь Мышкін»,  “Гарынь”, «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «The Silicon», іншыя калектывы, будуць барды.

Музычная праграма будзе перамяжацца выступамі паэтаў. Абяцалі прыехаць Леанід Дранько-Майсюк, Пашкевіч, Т.Беланогая…

У прынцыпе сцэна будзе адкрытая для ўсіх, паўдзельнічаць зможа кожны, прачытаўшы свае вершы ці заспяваўшы.

Падчас канцэрта на тэрыторыі замка  будзе працаваць горад майстроў (рамесніцкі кірмаш) і майстар-класы па танцах і вырабе народных лялек.

Праграма фэсту скончыцца каля 21 гадзіны.

 Завяршальным акордам стане ўганараванне пераможцаў конкурсаў у намінацыях:

-“Крэўскі гаспадар-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхара Крэва), якая лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак),

-“Крэўская гаспадыня-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхарку Крэва), якая лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак),

-“Крэўскі кухар–2011” (гледачы выбіраюць асобу, якая згатавала самую смачную страву фестываля. Удзельнікі дадзенай намінацыі прадстаўляюць рэцэпт прыгатаванай стравы ў аргкамітэт. Па выніках фестывалю плануецца выданне кнігі “Крэўскі кухар”),

-“Крэўская князёўна–2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўцу, госцю фестываля або жыхарку Крэва), якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі),

-”Крэўскі князь–2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўца, госця фестываля або жыхара Крэва), якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі),

-“Крэўскі фальклёр-2011” (гледачы выбіраюць гурт, які лепш за ўсё адлюстраваў беларускую фальклёрную спадчыну ў песнях),

-“Крэўскі авангард-2011” (гледачы выбіраюць гурт, які лепш за ўсё адлюстроўваў эксперыментальны музычны накірунак беларускай музыкі),

-“Крэўскі бард-2011” (гледачы выбіраюць лепшага спевака фестывалю),

-“Крэўскі паэт-2011” (гледачы выбіраюць лепшага паэта-вершаскладальніка фестывалю),

-“Крэўскі цуд – 2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўцу, госця фестываля або жыхара Крэва), якая больш за ўсіх здзівіла прысутных сваім убраннем, выступам, праведзеным майстар-класам ды інш.).

-“Крэўскі майстар-2011” (гледачы выбіраюць лепшага майстра, рамесніка фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, рамесныя навыкі, уменне падаць выраб перад пакупніком),

-“Крэўскі гандляр–2011” (гледачы выбіраюць лепшага гандляра фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, навыкі продажу, уменне падаць тавар перад пакупніком),

-“Крэўскі валанцёр-2011” (прыз ад журы самаму актыўнаму валанцёру ў справе арганізацыі і правядзення фестывалю).

Вольга Кастрамінава:

-Нашы валанцёры будуць раздаваць гасцям і ўдзельнікам кірмашу бюлетэні, дзе кожны зможа адзначыць упадабанага намінанта. Пераможцы атрымаюць прызы: спецыяльна распрацаваныя і вырабленыя для “Крэўскага кірмашу” статуэткі.

Падрабязная праграма “Крэўскага кірмашу” - на сайце Мясцовага дабрачыннага фонду “Крэўскі замак”.

  уверх


Старыя гродзенскія дрэвы пад пагрозай знішчэння


У Гродне ўбачыла свет праца па маніторынгу знішчэння зялёных насаджэнняў, якую падрыхтаваў краязнаўца Ігар Лапеха. На працягу 3 гадоў ён выяўляў неабгрунтаваную выразку хмызоў і дрэваў.

На думку аўтара, асаблівую небяспеку прадстаўляе стан дрэваў у гістарычных мясцінах:

- Пагражае высыханне каштану Ажэшкі, пагражае высечка каштанам Панятоўскага на вуліцы Рэпіна, парку ў Панямуні.

Саматужная дарога да дачных участкаў засыпала яры без адводу грунтавых вод, г.зн. без труб пад гэтай дарогай, што зменіць гідралагічны стан і там будуць засыхаць ліпы і дубы, і палавіна паркаў у Панямуні можа быць знішчана.

Паводле меркавання аўтара маніторынгу, Гродна за апошнія гады вырасла па плошчы ў 3 разы і такім чынам да горада далучылася вялікая колькасць няўлічаных гістарычных зялёных зонаў.

Ігар Лапеха спадзяецца, што грамадскасць больш актыўна ўключыцца ў абарону дрэваў не толькі ў час рэканструкцыі двароў камунальнікамі, але і паркавых ансамбляў пакінутых нашымі продкамі.

Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Конкурс “Будзь у Трэцім!”


Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць іншых людзей. Робяць не дзеля ўлады, не дзеля грошай. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Гэтыя людзі заслугоўваюць таго, каб пра іх ведалі!

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» абвяшчае конкурс «Будзь у Трэцім!».

Яго мэтай з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў.

Арганізацыі ды рознага кшталту ініцыятывы, дабраахвотна заснаваныя грамадзянамі для вырашэння розных праблемаў грамадства, прынята адносіць да трэцяга сектару (першы аб’ядноўвае дзяржаўныя арганізацыі, другі – камерцыйныя). Ва ўсім свеце ўдзел у дзейнасці арганізацый трэцяга сектару з’яўляецца ганаровым, усяляк заахвочваецца з боку дзяржавы, установаў адукацыі, кіраўніцтва фірмаў і прадпрыемстваў.

У межах нашага конкурсу вы маеце добрую  магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;

Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям.

На перамогу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” могуць прэтэндаваць сайты грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны.

Пераможцу будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю. Намінацыя прадугледжвае і вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў.

У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” пераможцу будуць вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі праз галасаванне ў сацыяльных сетках (у групе арганізацыі ў Кантакце і на старонцы ў Фэйсбуку).

Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы далучаную да гэтай абвесткі анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com .

Апошні тэрмін - да 12 жніўня ўключна.
Галасаванне за намінантаў пачнецца з 13 жніўня і будзе працягвацца да 23 верасня.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца  27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.

Анкету на ўдзел глядзі тут .

Паводле http://3sektar.by/news


уверх

Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!


Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15.

ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя.

У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара.

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”.

Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ - shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.grodno@gmail.com .

уверх

Семінар для маладых праваабаронцаў


Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПР) і Міжнародная Школа правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў абвяшчаюць набор на ўдзел у адукацыйным праекце для маладых праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў.

“Базавы семінар Школы”, які адбудзецца 21 жніўня ў Кіеве, – гэта магчымасць для маладых актывістаў праваабарончых і грамадскіх арганізацый, маладых журналістаў і супрацоўнікаў дзяржаўных органаў па працы з моладдзю атрымаць базавыя звесткі па правах чалавека і моладзевых дзеяннях па абароне правоў чалавека.

На семінары вы зможаце пачуць адказы на наступныя пытанні:

-Правы чалавека: філасофская канцэпцыя альбо сістэма прававых нормаў?

-Навошта патрэбныя Правы Чалавека?

-Чым парушэнні правоў чалавека адрозніваюцца ад любой формы несправядлівасці?

-Хто павінны назіраць за выкананнем Правоў Чалавека?

-Правы чалавека і палітыка: у чым падабенства і розніца?

-Як можна і трэба абараняць Правы Чалавека.

Працоўная мова – руская.

Вядзе семінар – Андрэй Юраў (трэнер Савета Еўропы, дырэктар стратэгічнага развіцця Маскоўскай Хельсінкскай Групы).

Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў. Аплата праезду і пражывання іншагароднім удзельнікам магчымая па дамоўленасці з арганізатарамі.

Выпускнікі семінара змогуць паўдзельнічаць у разнастайных адукацыйных мерапрыемствах прасунутага ўзроўню Міжнароднай Школы правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету http://inthrschool.org/application/anketa-bazovogo-seminara.

Рэгістрацыя – да 16 жніўня.

Магчыма правядзенне суразмовы.

Дадатковая інфармацыя: тэл:+38067 546 49 96, e-mail:admin.ua@inthrschool.org.

уверх

Конкурс «Як я правёў лета»


Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет?

Уражанні распіраюць, сябры чакаюць фоткі і відосы, а вы добра валодаеце клавай і маеце інтэрнет… Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!

Прымаюцца матэрыялы з летнікаў, фестываляў, тусічаў, дзе вы былі арганізатарамі альбо актыўнымі ўдзельнікамі, валанцёрамі, з месцаў файнай моладзевай падпрацоўкі ў Беларусі і за межамі. Важна: эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча паехаць на наступны год туды ж.

Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП.

Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).

Апошні тэрмін – да 15 верасня.

Адна лепшая гісторыя будзе вызначана рэдакцыяй ampby.org. А яшчэ адна гісторыя, у намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый”, будзе вызначана нашымі чытачамі. У дадзенай намінацыі лепшым будзе названы артыкул, які ў суме набярэ максімальную колькасць “лайкаў” у сацыяльных сетках facebook и ВКонтакте.

Важна! Улічвацца будуць толькі «лайкі», зробленыя на сайце ampby.org. Галасаванне ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый” праводзіцца да 25 верасня ўключна.

Спяшайся скінуць лінк на свой матэрыял сябрам і папрасіць залайкаць тваю гісторыю!

Пераможцы будуць абвешчаны 30 верасня.

Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org.

Паводле http://ampby.org


уверх

Міжнародны трэнінг для моладзевых лідэраў


Моладзевыя лідэры запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным трэнінгу “Міжкультурная фасілітацыя як метад пераадольвання дыскрымінацыі”, які адбудзецца 9 – 15 кастрычніка ў г. Сумы (Украіна).

Праект рэалізуе СМГО «Центр єўрапейскіх ініцыятыў» (Сумы, Украіна) у супрацоўніцтве з Фондам “Шчаслівае дзяцінства” (Польшча) пры падтрымцы Еўрапейскага міжнароднага фонду Савета Еўропы.  

Удзельнікамі праекту стануць хлопцы і дзяўчаты з краін-суседак Украіны – Польшчы, Малдовы, Румыніі, Расіі, Беларусі.

 Мэтавая група:  моладзевыя лідэры – прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць з моладдзю ў сваіх краінах.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- узрост: 18-30 гадоў;

- працаўнікі моладзевых арганізацый і моладзевыя лідэры;

- магчымасць распаўсюдзіць атрыманыя веды;

- матывацыя і энтузіязм;

- вопыт працы ў грамадскім аб’яднанні, папярэднія навыкі кіравання ініцыятыўнымі групамі;

- ўзровень валодання англійскай мовай – сярэдні.

 Арганізатары пакрываюць расходы на пражыванне і харчаванне.

Рэгістрацыйны ўнёсак – 15 еўра.

Для ўдзелу неабходна запоўніць  онлайн анкету

Апошні тэрмін – да 5 верасня.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся: Юлія Сакунова (Центр еўрапейскіх ініцыятыў) тэл: (099) 641 41 85, e-mail: j.sakunova.cei@gmail.com.

 http://www.civicua.org/news/view.html?q=1664050

Паводле http://ngo.by

уверх

Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей


Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.

На дадзены момант тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным патрабаванням:

• меркаваны ўзрост гледачоў — ад 4-5 гадоў;

• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і пазычанай з фальклору ці сусветнай літаратуры);

• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песняў пад жывую музыку);

• аб’ём у памеры 12-17 старонак 14-м памерам стандартнага шрыфту.

Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць “Кошчын дом” С. Маршака.

Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове.

Апошні тэрмін - да 1 снежня.

Кантакты: тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net

Паводле http://prajdzisvet.org

уверх

Беларускі Гістарычны Агляд шукае аўтараў


Рэдакцыя БГА плануе прысвяціць адзін з бліжэйшых нумароў гістарычнай палітыцы.

Хоць выкарыстанне мінулага ў палітычных інтарэсах дзяржаўных уладаў у апошняе дзесяцігоддзе стала звычайнай з’явай публічнага жыцця Беларусі, тэрмін “гістарычная палітыка” яшчэ не ўвайшоў у навуковы дыскурс беларускай гуманітарыстыкі.

Між тым, інструменталізацыя гісторыі, незалежна ад нашага стаўлення да яе, робіцца ўсё больш вызначальнай рэальнасцю нашага часу і ўжо таму павінна сама станавіцца прадметам навуковага разгляду.

У чарговым нумары БГА мяркуецца разглядзець наступныя аспекты праблематыкі:

-Паняцце гістарычнай палітыкі і яго шматзначнась

-Гістарычная палітыка і пастулаты навуковай гістарыяграфіі

-Патрэбы і акторы гістарычнай палітыкі

-Магчымасці і сродкі ўплыву на гістарычную свядомасць грамадства

-Гістарычная палітыка – канструяванне памяці – выбар традыцыі?

-Практыкі гістарычнай палітыкі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і ў Беларусі

Тэксты (да 60 тыс. знакаў) просім дасылаць да 31.01.2012 г.

Паводле http://www.belhistory.eu

уверх




Не спазьніся!


уверх

Конкурс лагатыпаў


Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў

Умовы конкурсу:

Калі ласка, дасылайце свае працы на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com

Апошні тэрмін - да 25 жніўня.

У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Паводле http://spring96.org


уверх

Конкурс перакладаў з нямецкай на беларускую


Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі".

Свой пераклад вы можаце даслаць на адрас:
dolm@minsk.goethe.org.

Апошні тэрмін - да 1 верасня.

Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі" для перакладу (PDF, 30 KB)

Паводле http://www.goethe.de


уверх

Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф


Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў.

Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.

Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661.

Паводле adukacyja.info

уверх





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconКонкурс «Як я правёў лета» 9 Тэатр "Лялька" абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей 10  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»
У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным га “Цэнтр “Трэці сектар”, распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца...

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconНабор у "Школу маладога журналіста – 14"!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconШкола маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconКонкурс перакладаў з нямецкай на беларускую 7 Конкурс «Як я правёў лета»
Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага...

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconКонкурс Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 5
Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей І рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога...

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconВыпуск 33 (395) ( 9 верасьня 2010 г.) Рэдактар выпуска: Кася Крот
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» icon"Школа маладога журналіста-13" акрылася
Школы маладога журналіста, якую ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар”

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconШкола маладога журналіста запрашае
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога...

Конкурс \"Будзь у Трэцім!\" 4 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! 4 Семінар для маладых праваабаронцаў 5 Конкурс «Як я правёў лета» iconКонкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 3 Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 3 Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Слухачы узв, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці сектар», працуюць на карысць грамадства

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка