Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін




НазваАсновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін
Дата канвертавання07.12.2012
Памер104.88 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі і правядзення класных і інфармацыйных гадзін


Мэта: навучанне пачынаючых класных кіраўнікоў прыёмам эфектыўнага планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы


Пагадзіцеся, планавннем мы займаемся не толькі пад час састаўлення плана выхаваўчай і ідэалагічнай работы з класам. У паўсядзённым жыцці мы будуем планы, вызначаем пэўныя шляхі іх вырашэння, ставім пэўныя патрабаванні, накіраваныя на дасягненне пастаўленых мэт, не толькі да сябе, але і да іншых асоб.

Я прапаную Вас успомніць вядомую народную казку. Было ў бацькі цара тры сыны. Час ішоў, сыны выраслі і сталі добрымі молайцамі, прыйшла пара ім жаніцца. Сабраў бацька сыноў і даў ім свой наказ: “Дзеці мае мілыя, вазьміце кожны па страле, нацягніце свае лукі і пусціце стрэлы ў розныя бакі. На чый двор страла ўпадзе, туды і сватоў засылайце”. У старэйшага брата страла ўпала на баярскі двор, у сярэдняга - на двор да купца, а ў малодшага сына – паляцела страла на балота і падхапіла яе лягушка-квакушка. Успомінім, што Іван-Царэвіч сказаў лягушцы: “Як мне за сябе лягушку ўзяць?! Квакушка мне не роўня!” Але рабіць няма чаго. І панёс ён квакушку да сябе ў палацы. Зараз мы папрацуем над казачнай сітуацыяй.

1 група – На якіх умовах Іван-Царэвіч захоча ажаніцца з жабай.

2 група – Што можа прапанаваць жаба Івану-Царэвічу, каб ён захацеў з ёй ажаніцца.

Варыянты адказаў могууць быць самымі неверагоднымі.


Паважаныя, калегі, тэма нашага пасяджэння “Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі і правядзення класных і інфармацыйных гадзін”.

Для большасці класных кіраўнікоў планаванне – гэта не вельмі прыемная, зразумелая і простая працэдура. Многія лічаць, што план патрэбен адміністрацыі школы, і ,зачастую, састаўляючы яго, зыходзяць з фармальнага боку. Планаванне выхаваўчай работы, увогуле, планаванне класснага кіраўніка, гэта творчы працэс, які не спыняецца на працягу ўсей работы з дзецьмі. Планаванне выхаваўчай работы заснавана на супрацоўніцтве педагога, дзіцячага калектыву, асэнсаванні імі мэт і задач сваей сумеснай дзейнасці і на жаданні зрабіць школьнае жыццё цікавым, карысным, творчым.

Састаўленне плана выхаваўчай работы абумоўлена шэрагам патрабаванняў як з боку школы, так і з боку іншых арганізацый. І сёння мы з вамі паспрабуем разабрацца ў шматлікіх пытаннях і супярэчнасцях планавання выхаваўчай работы.

(Слайд 2)

У мэнэджменце (мастацтве кіравання) ёсць некалькі аксіём. Вось дзве з іх:

Толькі той, хто плануе, і можа арганізавць.

Арганізаваць – гэта значыць спачатку ацаніць, а ўжо пасля паставіць задачу.


Слайд 3

Прыступаючы да планавання выхаваўчай работы класны кіраўнік павінен:

  • Пазнаёміцца з дзяржаўнымі дакументамі, якія вызначаюць задачы выхаваўчай работы на сучасным этапе;

  • вывучыць дакументы школы, якія рэгламентуюць арганізацыю выхаваўчай работы ў класе;

  • вывучыць узроставыя асаблівасці вучняў класа і вызначыць, зыходзячы з іх мэты і задачы выхаваўчай дзейнасці;

  • вывучыць каляндар знамянальных і памятных дат;

  • вывучыць узровень развіцця класнага калектыву;


(Слайд 4)

Першае з чаго неабходна пачаць планаванне – гэта вывучэнне асноўных дакументаў і лакальных актаў школы:


(Слайд 5)


(Слайд 6)

Працэс планавання пачынаецца з аналізу выхаваўчай работы за мінулы год, перыяд. Сэнс аналіза наступны: вы апісваеце, што атрымалася, выкрываеце прычыны, праблемы і магчымыя шляхі іх пераадольвання, якія мэты і задачы можна паставіць на будучае.


(Слайд 7)

- характар узаемаадносін вучняў класа

- вынікі рашэння выхаваўчых задач мінулага года, мэтазгоднасць іх пастаноўкі

- правільнасць выбару асноўных накірункаў зместу, форм работы, сродкаў педагагічнага ўздзеяння, прыёмаў уключэння навучэнцаў у дзейнасць і зносіны

-асаблівасці сацыяльнай сітуацыі развіцця навучэнцаў, яе змены за мінулы год. Фактары, якія паўплывалі на гэта.

-асаблівасці маральна-псіхалагічнага клімату ў класе

-змены ў сацыякультурным развіцці навучэнцаў

- развіццё культуры зносін, правовой культуры, інтеллектуальнай і інформацыйнай культуры, мастацкай, экалагічнай, фізічнай культуры,

культуры семейных адносін, культуры працы, адаптаванасць да сучаснага жыцця.

  • Вучні з групы рызыкі

  • Работа з бацькамі


(Слайд 8)

Можна прапанаваць вучням падвесці самастойна вынік сумеснай дзейнасці класнага кіраўніка, настаўнікаў-прадметнікаў, вучняў, бацькоў, адзначыўы найбольш цікавыя справы.

Каб аблегчыць напісанне аналізу можна выкарыстаць метады аналізу, для авалодвання якаснай, праўдзівай інфармацыяй. Разгледзім некаторыя з іх.

(Слайд 9)

Экспресс-анкета.

  • Якія мерапрыемствы года ў класе табе спадабаліся?

  • Якія мерапрыемствы года ў класе табе не спадабаліся?

  • У якіх справах ты прымаў удзел?

  • У якіх справах ты не прымаў удзел?

  • У якіх справах не прымаў удзел, аднак жадаў бы гэта зрабіць?

Пералік прапанаваных пытанняў – гэта не догма, класны кіраўнік можа сам дапоўніць і змяніць дадзены пералік з улікам псіхолага-педагагічных асаблівасцей калектыву. На аснове аналізу анкет можна з улікам меркаванняў і пажаданняў вучняў падвесці вынікі работы і спланаваць яе на будучы год, але ўжо з улікам узроставых асаблівасцей наступнага года навучання.

(Слайд 10)

Міні-сачыненне “«Мой клас вачамі чалавека- невідзімкі»

«Дзеці! І я, і вы на працягу усяго навучальнага года не ведалі, што ў нашым класе існаваў чалавек-невідзімка. Ён быў з намі на ўроках і ў сталоўцы, на перапынках і класных гадзінах. Як вы думаеце, якім ён убачыў жыццё нашага класа, на што звярнуў увагу, а на што – не, што яго магло парадаваць, а што – засмуціць. Падумайце і напішыце невялікае сачыненне.

(Слайд 11)

Дыялогава-дыягнастычная методыка «Я ў класе»

Вучням прапаноўваецца закончыць дадзеныя сказы ў адпаведнасці са сваім меркаваннем

  • Кожную раніцу збіраюся ў школу, бывае спяшаюся, бывае спазняюся і думаю, што ...

  • Калі, прыйшоўшы са школы, я ўспамінаю пражыты ў класе дзень , то …

  • Шкада, што ў нашым класе нельга …

  • Калі б я маляваў свій клас, я б намаляваў яго ў вобрзе …

  • Я б павесіў у класным вугалку такое пажаданне …


(Слайд 12)

Мы падыйшлі да наступнага этпау работы над планаваннем – гэта дыягностыка развіцця класнага калектыву. Вызначыць узровень выхаванасці і развіцця класнага калектыву, вызначыць яго зрухі ў жыцці і рабоце; паклапаціцца аб арганізацыі больш змястоўнай практычнай дзейнасці. Усё, што ёсць у калектыве дадатнага і цікавага, неабходна расшыраць, замацоўваць і развіваць. Звярнуць увагу на недахопы, якія ўзнікалі пры арганізацыі работы: зніжэнне дысцыпліны, паслабленне цікавасці да чытання мастацкай літаратуры, пагаршэнне міжасабовых адносін і г.д. Кожны з гэтых недалікаў можа стаць прадметам выхаваўчай задачы, рашэнне якой таксама неабходна спланаваць.

(Слайд 13)

Далей ідзе пастаноўка мэт і задач – важнейшы кампанент любой педагагічнай дзейнасці. Мэты вызначаюць прынцыпы, змест, формы і метады дзейнасці педагога. Неабходна пры пастаноўцы мэт апірацца на пажаданні вучняў і ўлічваць наступныя патрабаванні:

Рэальнасць – абгрунтаванасць мэт з улікам магчымасцей канкрэтнай сітуацыі

Пераемнасць – здзяйсненне сувязей паміж мэтамі і задачамі на кожным этапе дзейнасці

Абгрунтаванасць і несупярэчлівасць – уключэнне ў працэс пастаноўкі мэт усіх удзельнікаўдзейнасці

Канкрэтнасць – накіраванне на дасягненне выніка, які неабходна вымераць

Дыягнастычнасць – пастаноўка, абгрунтаванне і карэкціроўка мэт на аснове пастаяннага працэсу вывучэння запатрабаванняў і магчымасцей усіх удзельнікаў педагагічнага працэсу


Слайд (14)

Метады і прыёмы ўзаемадзеяння класнага кіраўніка з вучнямі ў працэсе сумеснага планавання выхаваўчай работы з класам.

У састаўленні плана могуць і павінны ўдзельнічаць дзеці. Для чаго? Планаванне павінна быць захапляючым для школьнікаў і рэалізоўвацца ў розных формах. Планаванне – гэт першы крок да цеснага супрацоўніцтва педагога і дзіцячага калектыву. Дзеці разумеюць, што класны кіраўнік нераўнадушны да таго, чым і як будуць жыць дзеці. Перад састаўленнем плана неабходна вывучыць каляндар памятных дат (міравы, дзяржаўны, мясцовы, школьны, класны), выбраць найбольш цікавыя і карысныя даты. Зарання вызначыць неабходныя для вашага класа экскурсіі і паходы.

Варыянты сумеснага планавання

  1. Абарона праектаў. Рэйтынг класных спраў. Вучням прапаноўваецца пералік усіх класных мерапрыемстваў за год. Заданне: паставіць па ступені значымасці для сябе ўсе пералічаныя ў спіску справы. Класны кіраўнік аналізуе выбар вучнямі спраў і вызначае групы дзяцей якія выбралі аднолькавыя мерапрыемствы. Сфарміраваныя групы вызначаюць змест і форму будучага мерапрыемства.

  2. Россып думак. Класны кіраўнік зараннём рыхтуе маленькія запіскі, на якіх напісаны розныя формы класных гадзін. Вучні па чарзе выцягваюць па адной запісцы і прыдумваюць змест дадзенага віду мерапрыемства.

  3. Гульня “Дублёр пачынае дзейнічаць”. Вучням прапаноўваецца пабыць у ролі класнага кіраўніка, якому неабходна саставіць план работы. З гэтай мэтай клас разбіваецца на 4 групы па колькасці чвэрцей.

  4. Мазгавы штурм. вядучы ставіць задачу, паведамляе аб правілах:

  • Мэта штурма – прапанаваць найбольшаюколькасць варыянтаў рашэння задачы

  • Заставіць працаваць сваё ўяўленне; не адкідайце ніякую ідэю толькі таму, што яна супярэчыць агульнапрынятым меркаванням

  • Развівайце ідэі іншых удзельнікаў

  • Не спрабуйце даць ацэнку прапанаваным ідэям – гэтым мы займёмся пазней

Вядучы назначае сакратара, які будзе запісываць усе узнікшцыя ідэі. Першы этап прадаўжаецца да той пары, калі з’явяцца новыя ідэі. Далей удзельнікі групіруюць і развіваюць ідэі. Адбываецца адбор лепшых ідэй.


Слайд 15,16

Сетка плана ІДЭАЛАГІЧНАЙ І ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ. Накірункі вызначаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Праграмы НЕПРЫРЫВНОГО выхавання вучняў і

Прапануемыя формы работы па накірунках


  1. Маральнае і эстэтычнае выхаванне

  • Сітуцыйныя ролевыя гульні

  • Цыклы класных гадзін “Што такое талерантнасць”, “Веравызначэнне на Беларусі”

  • Гутаркі са свяшчэнаслужыцелямі

  • Урокі дабра і маралі. Наведванне музеяў, выставак

ЗЛЖ, экалагічнае выхаванне

  • Інструктажы

  • Спартыўныя конкурсы і віктарыны

  • Святы, турыстычныя паходы

  • Дні здароўя

  • Валеапаўзы (кароткія, 5-10 мін эўрыстычныя гутаркі, накіраваныя на фарміраванне карысных для здароўя звычак, развіцця самаацэнкі, мадэліраванне праблемных сітуацый)

  • Псіхалагічныя трэнінгі, дыскусіі па прапанандз ЗЛЖ

  • Сустрэчы з урачамі, настаўнікамі фізічнай культуры, спарцменамі

  • Азеляненне школы, класа

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне

  • Сустрэчы з прадстаўнікамі прававых структур, органаў правапарадку

  • Святы атрымання пашпарту, дня Канстытуцыі

  • Інтэрактыўныя гульні, дэбаты, дыскусіі па прававому выхаванню

  • Чытацкія канферэнцыі па прававой тэматыцы

  • Сімпозіўмы, дзелавыя і ролевыя гульні

  • Распрацоўка сацыяльных праектаў

  • Сацыяльныя трэнінгі “Я выбіраю прафесію”, “Выбар працоўнага месца”

  • Дабрачынныя акцыі, вахты памяці



(Слайд 17)

Хочацца адзначыць, што не так важная форма плана і колькасць спраў у ім, важна знаць наступнае: знаць дзяцей, любіць іх, цярпець. Гэта значыць, што мы павінны ўвесь час пазнаваць іх, назіраць за імі. Любіць – значыць займацца імі, праводзіць з імі час, арганізоўваць іх змястоўныя заняткі. А цярпець – азначае не спяшыць бачыць іх адразу такімі цудоўнымі, якімі вы іх жадаеце бачыць. Неабходна ўмець чакаць. Усходы будуць.


Практычная частка

  1. Падзел на дзве групы.

1 заданне

1 група: Скласці план выхаваўчай работы на 2 чвэрць

  1. група: Прааналізаваць план работы, выправіць недахопы




  1. заданне

1, 2група: Скласці цыклаграму


3. Вядзенне класнай дакументацыі:


Цыклаграма работы класнага кіраўніка

Кожны дзень:

  1. Сустрэча дзяцей

  2. Кантроль за знешнім выглядам вучняў

  3. Кантроль за дзяжурствам па класу

  4. Кантроль за наведваннем

  5. Сустрэчы з настаўнікамі-прадметнікамі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

  6. Арганізацыя харчавання

Кожны тыдзень

  1. Класная гадзіна

  2. Праверка дзённікаў

  3. Індывідуальная работа з бацькамі і дзецьмі

  4. Пазакласныя мерапрыемствы па плану

  5. Вядзенне класнага журнала

  6. Работа з актывам класа

Кожны месяц

  1. Наведванне ўрокаў свайго класа

  2. Лінейка

  3. Кантроль за наведваннем кружкоў, секцый вучняў свайго класа

Кожную чвэрць

  1. Бацькоўскі сход

  2. Генеральная ўборка кабінета

  3. Экскурсіі і культпаходы

  4. Падвядзенне вынікаў чвэрці

  5. Аператыўна інфармуе сацыяльнага педагога, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце або дырэктара школы аб дэвіянтных паводзінах вучняў, аб выпадках грубага парушэння вучнямі класа устава школы, аб неабходнасці сацыяльнай абароны сваіх вучняў, і сумесна з імі прымае неабходныя педагагічныя меры

  6. Афармленне класнага журнала па выніках

  7. Аналіз выканання плана выхаваўчай работы за чвэрць, карэкцыя плана выхаваўчай работы класа на новую чвэрць

У канцы навучальнага года

  1. Запаўненне асабовых спраў

  2. Здача класных журналаў

  3. Арганізоўвае здачу падручнікаў вучнямі класа ў школьную бібліятэку

  4. Падвядзенне педагагічнага аналізу ходу і вынікаў выхаваўчага працэсу ў класе і здае яго намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

  5. Арганізоўвае рамонт класнага памяшкання

  6. Атрымоўвае ад бацькоў вучняў звесткі аб летнім адпачынку вучняў






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін icon«Прашу лічыць мяне чалавекам»
Тэма: “Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення...

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных гадзін, інфармацыйных гадзін на другое паўгоддзе 2012
Графік правядзення класных гадзін, інфармацыйных гадзін на другое паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на І паўгоддзе 2012/2013 н г

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на І v чвэрць 2011/2012 навучальнага года

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін у І паўгоддзі 2012/2013 навучальнага года

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на І паўгоддзе 2012/2013 навучальнага года

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconГрафік правядзення класных І інфармацыйных гадзін на І v чвэрць 2011/2012 навучальнага года

Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення класных І інфармацыйных гадзін iconПлан работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Тэма: “Асаблівасці арганізацыі І планавання ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2012- 2013 навучальным годзе”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка