Зацверджана пастанова Мiнiстэрства




НазваЗацверджана пастанова Мiнiстэрства
Дата канвертавання07.12.2012
Памер92.42 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА


Пастанова

Мiнiстэрства


статыстыкi і аналiзу

Рэспублiкi Беларусь

27.09.2007 г. № 232


УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ДУ «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі»


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-ДУ «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі - дзіцячы сад, яслі-сад, яслі, дзіцячы сад-школа (далей – дашкольная ўстанова). Дашкольная ўстанова, якая пачала дзейнічаць у справаздачным годзе, а таксама дашкольная ўстанова, якая знаходзiцца ў справаздачным годзе на капiтальным рамонце, таксама састаўляе справаздачу. Дзiцячы сад-школа паказвае ў справаздачы звесткі толькi аб дзецях-дашкольнiках, якія знаходзяцца на рэжыме дашкольнай установы.

2. Усе паказчыкi справаздачы запаўняюцца на падставе даных пярвiчнай уліковай дакументацыi, якая ёсць у дашкольнай установе: кнiга загадаў i распараджэнняў, асабістыя справы работнiкаў, медыцынскія карты дзяцей, журнал рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў, табель падлiку штодзеннага наведвання, тэхнiчны пашпарт будынку і іншыя.

3. Пад гібкім рэжымам работы дашкольнай установы падразумеваецца такі рэжым, калі ў дашкольнай установе працуюць групы толькі з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей з працягласцю работы ад 2 да 5 разоў у нядзелю і ад 2 да 7 гадзін у дзень з улікам пажаданняў бацькоў .

4. У раздзеле I «Колькасць дзяцей на канец года» у графе 1 па радку 110 паказваюцца даныя аб колькасцi дзяцей, якiя лiчыліся на канец справаздачнага года (на 31 снежня) у спiсах дашкольнай ўстановы, незалежна ад таго, наведвалi дзецi ў гэты дзень дашкольную ўстанову цi не. Дашкольная ўстанова, якая працуе з перапынкам у зiмовыя месяцы, паказвае даныя аб колькасцi дзяцей ў спiсе па стану на апошнi дзень работы у справаздачным годзе перад перапынкам.

У графе 4 адлюстроўваецца колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры наяўнасці заключэння Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Па радках з 111 па 118, 120, 121, 123, 124 паказваюцца даныя аб размеркаванні колькасці дзяцей па ўзросту. Узрост вызначаецца па ліку поўных гадоў на 31 снежня справаздачнага года. Сума даных радкоў з 111 па 118 па графах 1, 2, 3, 4 павінна быць роўнай даным радка 110.

Па радку 125 паказваецца фактычная колькасць месцаў у дашкольнай установе, якая вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі напаўняльнасці груп з улікам іх накіраванасці (згодна з прыкладнымі палажэннямі аб дашкольных установах) і з улікам ўзросту дзяцей.

Па радку 126 паказваецца колькасць месцаў у дашкольнай установе згодна з праектнай дакументацыяй, або актам прыемкі аб’екта, закончанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй.

Па радку 127 паказваюцца звесткi аб колькасцi дзяцей, вывезеных на дачу дашкольнай установы, у санаторыі, іншыя аздараўленчыя ўстановы.

Па радках 128 і 129 паказваюцца адпаведна даныя аб дзецях, бацькі якіх вызвалены ад платы за харчаванне поўнасцю, ці ўносяць палову платы.

5. У раздзеле II «Колькасць груп i дзяцей на канец года» паказваюцца даныя аб колькасцi груп i дзяцей усiх узростаў i
асобна – аб колькасцi груп для дзяцей ва ўзросце трох гадоў i больш і аб колькасці дзяцей у групах.

Па радку 210 паказваюцца даныя аб колькасцi ўсiх груп i дзяцей, уключаючы групы агульнага прызначэння (радок 220), iнтэграваныя (радок 225), дыягнастычныя (радок 226), з паглыбленым напрамкам у рабоце (радок 230), санаторныя (радок 240), з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей (радок 250) i спецыяльныя групы (радок 260).

Да iнтэграваных груп (радок 225) адносяць групы, у якіх разам са здаровымi дзецьмi выхоўваецца нязначная колькасць дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

Да дыягнастычных груп (радок 226) адносяць групы, якія камплектуюцца дзецьмі з нізкім узроўнем разумовай работаздольнасці (па заключэнню Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі), дзецьмі, якія маюць праблемы з сацыяльнай адаптацыяй, цяжкасці ў авалодванні праграмным матэрыялам і маюць патрэбу ва ўдакладненні дыягназа парушэння псіхафізічнага развіцця.

Групы з паглыбленым напрамкам у рабоце (радок 230) арыентаваны на выхаванне здольных дзяцей (гэта групы з эстэтычным, тэатральным, мастацкiм ухiлам, паглыбленым вывучэннем замежнай мовы i гэтак далей).

Да санаторных груп (радок 240) адносяць групы для аслабленых, часта i працягла хварэючых дзяцей, дзяцей з захворваннямi легкiх i верхнiх дыхальных шляхоў, дзяцей з частымi вострымi рэспiраторнымi, вiруснымi, анкагематалагiчнымi, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, функцыянальнымi парушэннямi шчытападобнай залозы, з алергіяй i iншымi захворваннямі.

Да груп з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей (радок 250) адносяць групы з гiбкiм рэжымам працы, у якіх дзецi могуць знаходзiцца ад 2 да 7 гадзiн.

Да спецыяльных груп для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (парушэннямі мовы, слыху, зроку і гэтак далей) адносяцца групы, якія камплектуюцца дзецьмі па накіраванню органаў адукацыі, па заключэнні Цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Па радку 270 з даных аб агульнай колькасцi груп і дзяцей выдзяляюць звесткi аб колькасці кругласутачных груп і дзяцей у іх. Даныя радка 270 павiнны быць меншыя за даныя радка 210 па адпаведных графах.

6. У раздзеле III «Звестки аб наведванні дзецьмі дашкольнай установы» колькасць праведзеных i прапушчаных чалавека-дзен вызначаюць на падставе табеляў наведвальнасцi шляхам падсумавання колькасцi дзяцей, якiя наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову, за кожны дзень справаздачнага года (чалавека-дзен).

Пры падлiчэнні колькасці праведзеных дзецьмі дзен у групах трэба ўлiчваць таксама тыя днi, якiя дашкольная ўстанова працавала часткова (не з поўнай нагрузкай, частку дня). Незалежна ад працягласці знаходжання дзiцяцi ў дашкольнай установе на працягу сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна запаўняюць даныя аб колькасцi прапушчаных дзен. Сума даных радкоў 330 i 340 павiнна быць роўнай даным радка 320.

Для вызначэння колькасцi дзен работы дашкольнай установы ў справаздачным годзе (радок 350) выкарыстоўваюць даныя аб усiх днях, у якiя ўстанова прымала дзяцей. У колькасць дзен работы не ўключаюць выхадныя, святочныя днi, нерабочыя днi ў летнi перыяд (калi дашкольная ўстанова закрыта на гэты перыяд), нерабочыя днi з прычыны капiтальнага рамонту, розных аварый i iншых тэхнiчных прычын.

Калi дашкольная ўстанова пачала працаваць не з 1 студзеня справаздачнага года, а пазней, тады колькасць дзен работы ў такой установе вызначаюць з дня першага прыему дзяцей.

Для кантролю: сума колькасцi чалавека-дзен, праведзеных i прапушчаных дзецьмi, у асноўным роўная сярэднегадавой колькасцi дзяцей, памножанай на колькасць дзен работы ўстановы за год.

7. У раздзеле IV «Колькасць выпадкаў захворванняў у дзяцей» паказваюцца ўсе выпадкi захворванняў, траўм i атручванняў, з прычыны якiх дзiця адсутнічала ў дашкольнай установе адзiн дзень i больш.

У графе 1 паказваюць агульную колькасць зарэгiстраваных выпадкаў захворванняў за справаздачны год незалежна ад узросту дзяцей, у графе 2 - колькасць выпадкаў захворванняў у дзяцей ва узросце 3 гадоў i больш.

Сярэднегадавую колькасць дзяцей (радок 425) вызначаюць шляхам падсумавання іх спiсачнай наяўнасцi на першы дзень кожнага месяца, пачынаючы з 1 лютага, i дзялення атрыманай сумы на колькасць адпрацаваных месяцаў. Гэтак жа вызначаецца сярэднегадавая колькасць дзяцей ва узросце 3 гадоў і больш (радок 426).

8. У раздзеле V «Звесткі аб колькасці пасад па штатнаму раскладу і фактычна занятых пасадах на канец года» паказваюць даныя аб наяўнасцi ў дашкольнай установе ўсiх пасад па штатнаму раскладу i фактычна занятых пасадах. Даныя аб пасадах (графы 1 i 2) могуць паказвацца як цэлымi, так i дробавымi лiчбамi. Напрыклад, калi ў дашкольнай установе па штатнаму раскладу дзве пасады медыцынскiх сясцер, а фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi, тады па радку 532 у графе 1 паказваюць 2, а ў графе 2 – 1,5.

Калi жанчына знаходзiцца ў водпуску па догляду за дзiцем, а на яе пасадзе працуе iншая, тады паказваюць 1 пасаду, а не 2.

У дзiцячым садзе-школе замест пасады загадчыка ўведзена пасада дырэктара, звесткi аб iм у справаздачу (радкi 520, 611) не ўключаюць, а паказваюць толькi ў справаздачы школы.

9. У раздзеле VI «Склад педагагiчных работнiкаў на канец года» паказваюць звесткi аб персанале дашкольнай установы, уключаючы сумяшчальнiкаў, якiя займаюцца выхаваннем дзяцей. Паколькi ў раздзел VI уключаюць даныя аб фактычна працуючых (фiзiчных асобах), даныя гэтага раздзела могуць быць паказаны толькi цэлымi лiчбамi.

Даныя радка 610 раздзела VI па графах з 1 па 6 павiнны быць роўныя суме даных радкоў з 611 па 613, з 615 па 624 па гэтых жа графах, а даныя па радку 610 у графах з 7 па 14 павiнны быць роўныя суме даных па радках 613, з 615 па 624 у гэтых жа графах. Сума даных у графах 7, 9, 11, 13 (даныя па катэгорыях работнiкаў) па ўсiх радках (акрамя з 610 па 612) павiнна быць роўнай даным у графе 1 «Усяго работнiкаў» па адпаведных радках, а сума даных у графах 8, 10, 12, 14 павiнна быць меней або роўнай даным у графе 4 па ўсiх радках.

Сума даных у графах з 1 па 4 па радку 629 (размеркаванне педагагічных работнікаў па стажу) павінна быць роўнай даным па радку 610 у графе 1.

Па радку 631 паказваюць колькасць педагагічных работнікаў, якія працуюць толькі ў ясельных групах.

10. У раздзеле VII «Звесткі аб матэрыяльна-тэхнічнай базе» агульную плошчу ўсiх памяшканняў дашкольнай установы на канец справаздачнага года ставяць у квадратных метрах у цэлых лічбах. У агульную плошчу ўключаюць плошчу занятых i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошчу кабiнетаў загадчыка i ўрача, плошчу дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў. У агульнай плошчы памяшканняў трэба ўлiчваць таксама тую частку падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб дашкольнай установы. Не ўключаюць у агульную плошчу свабодную плошчу падвалаў i паўпадвалаў, плошчу, занятую пад склады, а таксама плошчу лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).

Калi ў дзiцячым садзе-школе есць памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца як школай, так i дашкольнай установай (напрыклад, актавая зала), тады плошча гэтага памяшкання ў справаздачы не паказваецца. З агульнай плошчы ўсiх памяшканняў па радку 720 паказваюць плошчу групавых памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi прыемнай, пакоя для гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў. Даныя па радку 720 павiнны быць значна меншыя за даныя па радку 710.

Для запаўнення даных аб плошчы выкарыстоўваюць тэхнiчны пашпарт дашкольнай установы.

У радку 760 паказваюць звесткi аб колькасцi месцаў у iзалятары. Пад iзалятарам разумеецца асобнае памяшканне, у якiм знаходзяцца хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары, або да таго, як забяруць дзiця з дашкольнай установы дадому.

Даныя радкоў з 771 па 782 запісваюцца кодавымі лічбамі: пры наяўнасці паказчыка ставяць лічбу 1, пры адсутнасці – 0.

Аварыйнасць памяшкання дашкольнай установы і патрэбнасць у капітальным рамонце паказваецца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання.

Па радку 780 ставяць лічбу 0, калі ў дашкольнай установе пячное ацяпленне, і лічбу 1, калі дашкольная ўстанова ацяплялася ад сваей дамавой кацельнай, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раеннай кацельнай, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвердым паліве.

11. У раздзеле VIIІ «Звесткі аб мовах, на якіх вядзецца работа ў групах» указваецца мова, на якой выхавальнікі размаўляюць з дзецьмі, і колькасць дзяцей у гэтых групах.

12. У раздзеле IX «Звесткі аб платных гуртках» у графах А і Б запісваюць назвы і коды платных гурткоў, якія дзейнічаюць у дашкольнай установе. Калi ў дашкольнай установе есць гурткi, не пералiчаныя ў кодах гурткоў, тады ставяць код 97 «iншыя гурткi» i паказваюць колькасць дзяцей у iх.

13. У раздзеле X «Звесткі аб групах, створаных для дзяцей, якія не наведваюць дашкольную ўстанову, за справаздачны год» паказваюцца звесткі аб групах, якія часова працавалі ў дашкольнай установе на працягу справаздачнага года. Такія групы працуюць па гібкаму рэжыму і адкрываюцца ў дашкольнай установе для дзяцей, якія яе не наведвалі, для забеспячэння іх развіцця, своечасовай сацыялізацыі ў калектыве равеснікаў і дарослых, а таксама для фарміравання асноў гатоўнасці да навучання ў школе.

14. Дашкольная ўстанова, якая знаходзiцца на капiтальным рамонце, запаўняе ў справаздачы поўнасцю адрасную частку, а таксама паказчыкi, якiя характарызуюць яе дзейнасць за справаздачны перыяд да пачатку капiтальнага рамонту. Напрыклад, дзiцячы сад пастаўлены на капiтальны рамонт з 20 кастрычнiка. У справаздачы такi дзiцячы сад у раздзеле I запоўнiць даныя па радку 127, у раздзелах III i IV – усе даныя аб наведванні i захворваннях да закрыцця на капітальны рамонт, сярэднегадавую колькасць дзяцей (радок 425) вызначыць па даных кожнага месяца аб колькасцi дзяцей да закрыцця ўстановы на капітальны рамонт, таксама радок 426 (для дзяцей ва ўзросце 3 гадоў i больш), у раздзелах V, VI па радках 510, 520, 610, 611, 629 - паказваюць даныя аб загадчыку, у раздзеле VII – звесткi аб памяшканнях да пачатку капітальнага рамонту.

Калi дашкольная ўстанова з прычыны капiтальнага рамонту не працавала ў справаздачным годзе, тады ў справаздачы такая дашкольная ўстанова запаўняе (акрамя даведачнай часткi) толькi раздзелы V, VI, VII (радкі 710 і 720).

Дашкольная ўстанова, якая мае адмiнiстрацыю, але не ўкамплектавана дзецьмi, запаўняе справаздачу па тых самых паказчыках, як i дашкольная ўстанова, якая знаходзiцца на капiтальным рамонце.

Калi дашкольная ўстанова лiквiдавана на канец справаздачнага года, тады ў справаздачы запаўняецца радок 127 раздзела І і раздзелы III i IV.


Заўвага. Тэрміналогія, прыведзеная ў гэтых указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення дадзенай справаздачы.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi
Чарнобыль «Справаздача аб лесааднаўленнi I лесаразвядзеннi на землях, якiя забруджаны радыенуклідамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-лг «Справаздача аб правядзеннi лесакультурных работ» (далей – справаздача) прадстаўляць...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб атэстацыi ў парадку экстэрнату I прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconМiнiстэрства працы рэспублiкi беларусь пастанова ад 2 лютага 1995 г. N 13 аб спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў
У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь I ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка...

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconЗацверджана пастанова Нацыянальнага
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі»

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconПастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
Аб зацвярджэннi правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi

Зацверджана пастанова Мiнiстэрства iconПастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 26-сг “Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi” (далей – справаздача) прадстаўляюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка