Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне!




НазваЗвязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне!
Дата канвертавання07.12.2012
Памер23.95 Kb.
ТыпДокументы
ЗВЯЗДА

Даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне!

"Умовы выдзялення крэдытаў для атрымання адукацыі на платнай аснове павінны быць перагледжаны, паколькі абавязацельствы па гэтых крэдытах сталі для многіх непад'ёмнымі, — такую думку выказаў на сумеснай калегіі Міністэрства адукацыі і галіновага прафсаюза старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр БОЙКА. — Усё ўпіраецца ў стаўку рэфінансавання. Між іншым, колькасць навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на ўмовах аплаты, перавышае 61 %"

Па словах прафсаюзнага лідара, сёння рост платы за навучанне стрымліваецца ўсімі магчымымі рычагамі, але рэнтабельнасць па многіх спецыяльнасцях ужо дасягнула нулявога паказчыка. І можна меркаваць, што і без таго даволі адчувальная плата за навучанне стаяць на месцы не будзе. На думку Аляксандра Бойкі, трэба звярнуць увагу на міжнародны досвед у гэтай сферы. Для прыкладу, у Аўстраліі па крэдытах на адукацыю прадугледжана нулявая стаўка. У Бельгіі пагашэнне крэдыту распачынаецца праз два гады пасля заканчэння навучання, а на вяртанне ўсіх грошай выпускніку ВНУ даецца да 15 гадоў. Аналагічныя нормы прадугледжаны паўсюдна. "Напэўна, і нам можна было б пазычыць з чужога досведу хоць штосьці", — дадаў Аляксандр Бойка.

Яшчэ адна праблема — атрыманне кампенсацыі за наём жылля навучэнцамі пры немагчымасці прадастаўлення ім месца ў інтэрнаце. Сёння прыкладна кожны трэці студэнт ВНУ, якому патрэбны дах над галавой, вымушаны самастойна вырашаць праблемы з жыллём на час свайго навучання. Доўгі час кампенсацыя за арэнду студэнтамі жылля складала ўсяго 25 % базавай велічыні, таму ніхто са студэнтаў і не быў у ёй зацікаўлены. Аднак летась, нарэшце, памер кампенсацыі быў павялічаны. У Мінску размова ідзе пра тры базавыя велічыні. І дзве базавыя велічыні складае грашовая кампенсацыя ў іншых населеных пунктах.

— Але ўмовай для прадастаўлення кампенсацыі стаў як пэўны ўзровень даходаў сям'і студэнта, так і наяўнасць дагавора найму жылога памяшкання. Па нашых звестках, у розных установах адукацыі гэтай кампенсацыяй змаглі скарыстацца толькі адзінкі. А тых, хто мае патрэбу, значна больш, — падкрэсліў Аляксандр Бойка. — На сайце Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі было праведзена апытанне, падчас якога высветлілася, што дагавор найму памяшкання маюць толькі крыху больш як 20 працэнтаў студэнтаў, якія знімаюць жылле. Як правіла, гаспадары жылля не імкнуцца заключаць са сваімі кватарантамі афіцыйны дагавор. Лічым, што з двух крытэрыяў для выплаты кампенсацыі трэба пакінуць толькі адзін — пэўны ўзровень даходаў сям'і. Можна не сумнявацца, што пры павышэнні падаткаў на здачу ў арэнду жылля кошт афіцыйнай арэнды будзе расці, таму трэба абараніць навучэнцаў і іх сем'і, па бюджэце якіх гэта моцна ударыць.

Ёсць і яшчэ адна акалічнасць: прэтэндаваць на атрыманне кампенсацыі па найме жылля могуць толькі навучэнцы, якія атрымліваюць адукацыю на бюджэтнай аснове. А студэнты платнай формы навучання, бацькі якіх цягнуць лямку, каб вывучыць сваіх дзяцей, нават такой невялікай фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пазбаўлены...

Неаднаразова ўзнімалася і праблема матэрыяльнага забеспячэння студэнтаў платнай формы навучання, якія ўжо падчас вучобы страцілі апошняга з бацькоў. Перавесці такіх студэнтаў на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў, прадаставіць ім скідку па аплаце за навучанне на працягу года (а зрэдку і па выніках года), магчымасці няма. Міністэрства адукацыі рэкамендавала рэктарам аказваць студэнтам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, матэрыяльную дапамогу для кампенсацыі аплаты за навучанне. Аднак тая дапамога, што аказваецца, далёка не заўсёды дазваляе ў поўным аб'ёме пакрыць кошт адукацыйнай паслугі, таму трэба ствараць больш дзейсныя механізмы для выхаду з сітуацыі...

Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconЗацверджана загад 03. 01. 2012 №
Матэматыка Працоўнае навучанне (Д) Працоўнае навучанне (6) Фізічная культура І здар

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconПрацоўнае навучанне ў пачатковых класах арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў
Працоўнае навучанне ў пачатковых класах — арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў. Мэтай...

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconЗацверджана загад рэктара Грду імя Янкі Купалы
Пры планаванні навучальных даручэнняў па кіраўніцтве ўсімі відамі практык зыходзіць з разліку не больш за 300 гадзін на стаўку

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconЦэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда" Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча І ўвесь калектыў з
Цэнтральны камітэт галіновага прафсаюза павіншаваў галоўнага рэдактара ўстановы ”Рэдакцыя газеты ”Звязда“ Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча...

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconП. 30. 2-007: Положение о нормировании практик зацверджана загад рэктара Грду імя Янкі Купалы
Пры планаванні навучальных даручэнняў па кіраўніцтве ўсімі відамі практык зыходзіць з разліку не больш за 300 гадзін на стаўку

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconЗвязда 15 лiстапада 2011 года
Мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 86,1 працэнта І складае Br856 тыс. 60

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconПраект змяненні І дапаўненні
Рэжым працоўнага часу работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якім устаноўлены аб’ём навучальных даручэнняў на стаўку,...

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconАрганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944 гг
Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты “Звязда” у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942–1944...

Звязда даеш нулявую стаўку па крэдытах на навучанне! iconНавучанне для iншаземцаў – дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта Еўрапейскiх Садружнасцей раздзел I як правiльна запоўнiць заяву раздзел II агульныя звесткi
Навучанне для iншаземцаў – дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта Еўрапейскiх Садружнасцей

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка