Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні




НазваРоля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні
Дата канвертавання30.10.2012
Памер108.24 Kb.
ТыпДокументы




Іна Бубновіч

РОЛЯ УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ Ў ФАРМАВАННІ

БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

Уладзімір Дубоўка — самабытны паэт, стваральнік запамінальных вобразаў заўзятар літаратурных эксперыментаў, цудоўны перакладчык. Іншыя ас­пекты яго творчасці шырокаму колу чытачоў, на жаль, вядомыя значна менш. Жыццёвыя абставіны, лёс паэта вымушаюць бачыць у яго творчасці два перыяды: 1) 1921 - 1930 гг., 2) 1958 - 1976 гг. Асабліва багаты на творчыя здабыткі першы перыяд. Уся дзейнасць У. Дубоўкі была цесна звязаная з развіццём беларускай культуры: чытанне лекцыяў ва Універсітэце народаў Захаду, рэдагаванне беларускага тэксту Збору законаў СССР, літаратурных выданняў, кіраўніцтва маскоўскай філіяй "Маладняка"', удзел у заснаванні асацыяцыі па вывучэнні беларускай мастацкай літаратуры (1926), чытанне і расшыфроўка цяжкіх для прачытання рукапісаў Максіма Багдановіча, выступленні на літаратурных вечарынах у Менску, даследаванне беларускай музычнай культуры і многае іншае. Прыход Уладзіміра Дубоўкі ў літаратуру адбыўся адначасова з улучэннем яго ў актыўнае фамадска-культурнае жыцпё, і адасобіць, размежаваць розныя аспекты дзейнасці немагчыма. У. Дубоўка імкнуўся як мага шырэй рэалізаваць свае задумы, магчымасці, здольнасці. Таленавіты, адукаваны, чалавек шырокай натуры, ён не абмяжоўваўся толькі літаратурнымі заняткамі. Рамкі традыцыйнай літаратуры паэту былі цесныя, рэвалюцыйны ўздым спрыяў актыўным пошукам новых формаў, сродкаў выяўлення. Літаратурнае эксперыментатарства У. Дубоўкі звязанае з моўнымі пошукамі. "Чытаючы вершы паэ­та, адчуваеш, як увесь час ён быў у пошуках слова, вобраза, рыфмы, рытму, а ўрэшце — у пошуках найбольш поўнага ідэйна-мастапкага выяўлення задумы"1, — зазначае Дз. Бугаёў.

Мова для паэта была не толькі інструментам для напісання твораў, але і самакаштоўнай рэччу, з'явай асаблівага парадку, якая мае ў вершаваным радку вартасць не меншую, чым рыфма ці рытміка. Уладзімір Дубоўка настойліва працаваў над мовай сваіх твораў, а праз іх над развіццём і ўдасканаленнем беларускай літаратурнай мовы. Асабліва заўважны ўклад У. Дубоўкі ў развіццё лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы, папаўненне яе слоўнікавага складу абстрактнай, навуковай лексікай, павышэнне ёмістасці, дакладнасці, гнуткасці беларускага слова, пашырэнне выяўленчых магчымасцяў беларускай літаратурнай мовы.

Жыватворнаю крыніцаю, з якой браў паэт новыя сродкі, была народная мова. Зварот У. Дубоўкі да беларускай народнай мовы быў свядомы, асэнсаваны: «...кожнае слова народнай мовы, а таксама і паасобных гутарак, — мае права і павінна быць уведзеным у літаратурную мову. Калі на адно паняцце ёсцъ некалъкі слоў, іх можна скарыстаць для ўзбагачэнъня адценъняў... Ад кожнага слова жывой народ­най мовы можа быцъ утворана новае. Ад таленавітасці пісьменъніка залежыцъ, каб наватвор атрымаў "правы грамадзянства "»2. У 20-я гг., калі выраз-най мяжы паміж лексічнай нормай беларускай лі­таратурнай мовы і дыялектызмамі не было, працэс пранікнення дыялектнай лексікі ўзмацніўся, многія пісьменнікі звярталіся да сваей роднай гаворкі. Аднак У. Дубоўка імкнуўся тэарэтычна асэнсаваць гэтую з'яву і вызначыць крытэрыі адбору дыялек­тнай лексікі ("Фармальна-мастацкія дасягненні маладнякоўцаў", "Пра нашу літаратурную мову" і інш.): 1) ступень пашыранасці на тэрыторыі Бела­русі; 2) здольнасць абазначаць новае паняцце ці ўзбагачаць мову; 3) сувязь з іншымі агульнапашы-ранымі словамі; 4) калектыўнасць пры моўным адборы.

Як сведчыць А. Каўрус, даследчык мовы У. Ду­боўкі, паасобныя словы і фразеалагізмы, ужытыя пісьменнікам, перадаюць каларыт родных паэту гаворак Пастаўшчыны і Мядзельшчыны: адляйцацъ, ажыргацъ, астрыжонак, брыж, буталъ, водзыўкі, зблоціцъ, калюжа, лактаць, нажутка, пагурачак, разыгранка і інш.3. Гэта тыя словы, што не набылі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове статусу нарматыўных, таму легка вылучаюцца намі з агульнай плыні. Але паэт выкарыстоўваў шэраг словаў, што пазней пашырыліся ў літаратурным ужытку: агорацъ, апантаны, ашчаперыць, водар, дойлід, збочыцъ, знічка, імклівасцъ, наканаваны, нелюдзь, непрыдатны, талака, удубалыт і інш. Яму належьщь вялікая роля ў замацаванні гэтых словаў у якасці нормы літаратурнай мовы.

Другая крыніца папаўнення слоўнікавага скла­ду беларускай літаратурнай мовы— пазычанні. Але ў 20-я гг. да запазычанняў ставіліся вельмі асцярожна. Уладзімір Дубоўка, выступаючы за ўжыванне "іншакраёвых" словаў («Проэкт літар для згукаў "дз" і "дж"»), уводзіў у свае творы іншамоўную лексіку досыць рэдка, пераважна даўнопазычаныя словы і навуковыя тэрміны, ды і тут імкнуў­ся іншамоўную лексему замяніць уласнабеларускай (дыфтонг — згук). Іншыя пазычанні і ў вершах, паэмах, і ў навукова-публіцыстычных артыкулах сустракаюцца нячаста: пекната, пэнд.

Творы У. Дубоўкі звяртаюць на сябе ўвагу выкарыстаннем новых словаў, нязвычных зваротаў, якія чытаем амаль у кожным вершы, кожнай паэме 20-х гг.

Табе не даў я рыфмы мілагучнай, —

ідзі, мой твор, кунегай апавіты.

Цябе без рыфмы думка добра лучыцъ,

шукаючы для духа акавіты4.

I пурпуровых ветразей узвівы...


Супакой пагублялі, як восенню клён

лісцё на ўзвей вокамгненняў (1, 95).

Дзіваваўся і так кахаў.


Толькі дрвівасць, невыразная мара

Непрадонныя цеплівіць зірку агні (1, 75).

Шуканне слова.


Нашы крозы,

гімны краявідам

і часінай

дробныя сусцігі

ці раўня з якім

цыанамідам,

будуцъ там,

дзе плуг заменяць тыглі ? (1, 123). (Мы усе у большасці ранеты.)


Пасля — туману вэлюм вохкі

ўсё спавіваў.

…………………………………………….

Мёд і віно

прыпонцістае ў срэбны келіх

ён наліваў (2, 27).

Браніслава.

А таксама дэсань, кунежыць, сэймавацъ (сэймікаваць), сквіл, многакрацъ, замета, чмары, гэрцы, скелз, валотны, соўкаць, стаццё, сухазлоты, памжа, вілаводны, віратлівы, цвятлівіцъ, заістужыцъ, распарасонся, бесхацінцы, дзенъдзівер, скогат, сукрыстасць і г. д. У многіх выпадках чалавеку, які не ведае асаблівасцяў гаворак Мядзельшчыны і Пастаўшчыны, цяжка зразумець: гэтае слова — створанае У.Дубоўкам ці дыялектнае, упершыню ўжытае ў літаратурнай мове. Шмат лексемаў якія выкарыстоўваў у творах паэт, сёння чытачу незразумелыя. Але ў свой час яны не толькі папаўнялі лексічную сістэму беларускай мовы, а і падштурхоўвалі маладых паэтаў да актыўнага пошуку лексемаў у народных гаворках, стварэння новых словаў. У. Дубоўка выдатна разумеў значнасць такой працы і тое, што не ўсе наватворы замацуюцца ў беларускай літаратурнай мове, але сярод іх будуць і ўдалыя, прыдатныя лексемы. Дз. Бугаёў цытуе пісьмо У. Дубоўкі, дзе той піша, што многія наватворы «...сёння выбіваюцца з агульнага "рэчышча"літаратурнай лексікі. 1 наадварот, сучаснага чытача не могуцъ велъмі ўразіць і нават застаюцца для яго незаўважнымі словы, якія аказаліся трапнымі, якія набылі ўсе правы грамадзян-ства, а ў свой час аказаліся ўведзенымі ў мову літаратурную мною ці маімі таварышамі па працы»5.

Таму нават тыя словы, што сёння здаюцца вымушанымі, нязвыклымі, штучнымі, былі неабходныя ў той час, такая моватворчасць была карысная для беларускай літаратурнай мовы, якая пачынала выкарыстоўвацца ў многіх сферах ужытку і патрабавала новых сродкаў. Па шляху стварэння новых лексічных адзінак на ўласнабеларускай гле­бе ішлі не толькі "маладнякоўцы", але і навукоўцы. Пра гэта сведчаць тэрміналагічныя зборнікі, дзе большасць тэрмінаў — народныя тэрміналагізаваныя лексемы, наватворы на аснове агульнапашыранай і дыялектнай лексікі, пра што сведчаць артыкулы аб праблемах развіцця беларускай літа­ратурнай мовы (М. Байкоў "Да пытання аб чужаземных словах у нашай мове", Я. Лёсік. "Граматычныя нататкі" і інш.).

Дакладна размежаваць дыялектныя словы і на­ватворы немагчыма, як цяжка вызначыць, калі і кім упершыню ўжыта новае слова. Як сведчыць сам Уладзімір Дубоўка: «Многое з таго, што я ўводзіў у лексіку, — забыта, але цікава адзначыцъ і тое, што нават забытае мной самім некаторыя даследчыкі прыпісвалі літаратарам, якія ўзялі паасобныя словы... у мяне. Восъ, напрыклад, у "Гісторыі бела­рускай літаратурнай мовы", т. 2 (Крамко, Юрэвіч, Яновіч) на стар. 250 слова "навалънічыць " — са слоў праф. Бузука показана як новастварэнне Дудара, словы "крынічыць " і "сэймавацъ " — Александровіча. Тым часам, словы "навалънічыць"і "крынічыць" узяты імі з маіх твораў. а слова "сэймавацъ" (алъбо "сэймікавацъ") народное, але ўпершыню ўзятае імі ад мяне»6.

Яркія, запамінальныя словы-вобразы шумлівазвонны [волат Нарач]. ліставея, небазор, арлінавокі, арфазвонны, нябеснакрылы, смутнагляды, яснавейнасць і іншыя, без сумневу, створаныя У. Ду­боўкам, захавалі водар свежасці; агораць, апантаны, аберуч, ашчаперыцъ, веславацъ, водар, збочыць, дойлід, знічка, імклівасцъ, наканаваны, нелюдзь, непрыдатны, столка, строма, удубальт і іншыя ўведзеныя ім і сёння ўжываюцца не толькі ў мастацкім стылі, але і ў іншых. Гэтыя словы пашыраюць выяўленчыя магчымасці беларускай літара­турнай мовы, узбагачаюць і яе сінаніміку. Многія словы ў творах У. Дубоўкі набываюць новае значэнне дзякуючы незвычайнаму спалучэнню (кантэксту): поўзае туман, паветра душыцца спякотай, час брылъянцісты, залацісты, парпуровыя рогаты духу, сіньшы боль (паэт любіў выкарыстоўваць лек­сіку са значэннем колеру, і, як бачым, "каляровымі" могуць быць не толькі канкрэтныя назоўнікі, але і абстрактныя).

Лексіка твораў Уладзіміра Дубоўкі мае розныя тэматычныя пласты, бо яго творы апавядаюць і пра далёкія часы ("Крычаўская спакуса", "Браніс­лава"), і пра сучаснасць ("Кругі", "I пурпуровых ветразей узвівы...", "Штурмуйце будучыні аван­посты"), таму ўжываецца лексіка дыялектная і агульнапашыраная, састарэлая і новая, навуковая, кніжна-літаратурная: сусвет, арбіта, космос, мо­нады ("Першы"), цыанамід, хімія каталітычная ("Мы усе у большасці ранеты"), нонсенс, электрычнасцъ, шавінізм, тормаз развіцця культуры, Галіфэ, Фрэнч, віктарына, ігрэк, ікс, плюс, мінус ("I пурпуровых ветразей узвівы..."), камбайн.

Выразная повязь з жывой народнай мовай у творах У. Дубоўкі выяўляецца не толькі ў выкарыстанні дыялектнай лексікі, але і ва ўжыванні словаў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі: пылінка, пыліначка, браточак, зоранька, дзяўчынка, добранька, дзянёчкі; клічнай формы назоўнікаў: Адаме, Баяне, браце, дружа, княжа, сыне; прыналежных прыметнікаў: Рафаэльвай [фантазіі], [акрайкі] дэльфінавыя, аўтарава [прадмова]; формаў ступеняў параўнання: наймілейшы, прыгажэйшы, сіньшы; паўтораў: 3 высокіх дрэў знікае пыл, /Знікае з вуліц брукаваных...; Праляцелі вятры над далінай, / Праляцелі вятры праз сасоннік...; Дзянёчкі мае, залатыя мае...; Вецер! Мой вольны браточак, вецер!

У канцы 1920-х — 1930-я гг. У. Дубоўка ў часопісе "Узвышша" і іншых выданнях надрукаваў шэраг артыкулаў па пытаннях развіцця беларускай мовы. Яны спрыялі станаўленню, нармаванню беларускай літаратурнай мовы.

Уладзімір Дубоўка займаўся прапагандай бела­рускай культуры, мовы, спрачаўся з людзьмі, што грэбавалі сваёй мовай, адракаліся ад яе: "Правільны шлях ідзе ў іншым напрамку: ад сваей культуры да чужой, зарубежной, а не наадварот" 7. I паўтараў гэта не раз у мастацкай форме:

Цудоўны скарбу творчасці народной

для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць — значыць без пашаны

паставіцца да продкаў працавітых (2, 217).

I пурпуровых ветразей узвівы...

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і основа!

………………………………………….

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застанецца,

вечнае так, як народное сэрца 8.

Родная мова, цудоўная мова...

Часта задумваўся У. Дубоўка пра шляхі развіцця беларускай літаратурнай мовы, сведчанне гэтага — праблемныя артыкулы, у якіх паэт выяўляў сябе дасведчаным мовазнаўцам, зацікаўленым у вырашэнні канкрэтных пытанняў развіцця мовы («Проэкт літар для згукаў "дз" і "дж"»), "Лацінка ці кірыліца", "Падоўжаныя (або падвойныя) зычныя і спосаб іх азначэння на пісьме", «Беларускі згук "дз" і літара "зело"» і інш.). У названых артыкулах У. Дубоўка прапаноўваў свой праект выра-шэння асноўных пытанняў графікі і правапісу, пастаўленых на Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г., у працы якой ён удзельнічаў.

Спецыяльна беларускую мову Уладзімір Ду­боўка, паводле яго прызнання9, не вывучаў. Аднак само жыццё — дзяцінства ў прыгожых мясцінах Беларусі, сярод людзей, для якіх роднаю моваю была беларуская, навучанне ў Манькаўскай школе, Мядзельскім двухкласным вучылішчы, Нова-Вілейскай настаўніцкай семінарыі, Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава — шмат дало паэту. Адукацыя і прыроднае адчуванне мовы зрабілі У. Дубоўку выдатным знаўцам бела­рускай мовы. Шмат чытаў паэт самастойна, і гэта спрыяла дакладнаму разуменню праблемаў фармавання беларускай літаратурнай мовы. Адно з найважнейшых пытанняў развіцця беларускай лі­таратурнай мовы ў 20-я гг. — выбар алфавіта. У артыкулах У. Дубоўка глыбока, прадумана, з спасылкамі на іншых навукоўцаў (напрыклад, Ісаака Тэйлара) разважаў пра ўжыванне алфавіта ў роз­ных краінах і культурных асяродках. Прасачыў і гісторыю беларускай графікі ці, дакладней, гісторыю выкарыстання розных графічных сістэмаў у беларускім кнігапісанні: глаголіцы, кірыліцы, грамадзянкі. Улічыўшы ўсе моманты, У.Дубоўка прыйшоў да высновы: "Сучасная наша кірыліца непапраўна лепш прыстасавана да нашае фонэтыкі, чымся польска-чэскі альфабэт"10. Хвалявала паэта і недасканаласць графічнай сістэмы, што выкарыстоўвалася для перадачы беларускай літаратур­най мовы ў той час, таму ён ставіў праблемы далейшага развіцця беларускай графікі, асноўнае патрабаванне да якой — зручнасць і прастата. Ула­дзімір Дубоўка адстойваў свае погляды на перадачу гукаў дз, дж, пры гэтым прыводзіў прыклады графемаў з іншых алфавітаў (з малюнкамі, доказа-мі), прапаноўваў праект замены шматлітарнага напісання падоўжаных зычных адналітарным з знакамі падаўжэння над літарамі. Ён быў чалавекам начытаным у пытаннях мовазнаўства, пра гэта сведчаць шматлікія экскурсы і спасылкі на М.Сматрыцкага, Л. Зізанія, I. Нядзёшава, Я. Карскага, А. Гільфердынга, а таксама самастойнасць разважанняў.

Пэўная роля належыць У. Дубоўку ў выпрацоўцы і станаўленні лінгвістычнай тэрміналогіі (ім прапанаваны тэрмін згук у дачыненні да зычных дз, дж, падоўжаныя зычныя — у словах насеньне, збожжа і г. д.), у вызначэнні кірункаў яе далейшага развіцця.

На заканчэнне падсумуем: дзейнасць Уладзіміра Дубоўкі і яго роля ў развіцці і нармаванні бела­рускай літаратурнай мовы выяўляюцца ў наступных аспектах:

  • папаўненне слоўнікавага запасу беларускай літаратурнай мовы за кошт увядзення ў літаратурны ўжытак дыялектных лексічных адзінак, што раней не выкарыстоўваліся ці ўжываліся вельмі рэдка; утварэнне новых словаў паводле наяўных словаўтваральных мадэляў;

  • уплыў на моватворчасць маладых аўтараў;

— прапаганда беларускай мовы, беларускай школы;

— удзел у абмеркаванні шляхоў развіцця беларускай літаратурнай мовы, беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі.

1 Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка: Крытыка-біяграфічны нарыс. — Мн., 1965. — С. 167.

2 Дубоўка У. Фармальна-мастацкія дасягненні маладнякоўцаў // Савецкая Беларусь. 1925. 25 ліст. С. 5.

3 Каўрус А. Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн., 1994. — С. 183.

4 Дубоўка У. Выбраныя творы: У 2 т. Т. 2. — Мн.,1965. — С. 107. Далей вершы цытуюцца паводле гэтага выдання з пазначэннем тома і старонкі ў дужках.

5 Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка. — С. 65.

6 Гл.: Пшыркоў Ю. Улюбёны ў красу і прыгажосць // Полымя. 1981. № 1. С. 229.

7 Дубоўка У. Беларуская школа як фактар культуры беларускага пролетарыяту // Полымя. 1923. №3—4. С. 79.

8 Дубоўка У. Родная мова, цудоўная мова!.. // Семнаццаць песень: 36. паэзіі. — Мн., 1997. — С. 35.

9 Гл.: Дубоўка У. Сярод людзей добрых // Полымя.1963. № 3-4. С. 108 - 109.

10 Дубоўка У. Лацінка ці кірыліца // Узвышша. 1929. № І.С.7.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconПадарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце
Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconПясняр палесся
Паэзія Уладзіміра Дубоўкі — яркая старонка беларускай літаратуры, дзе паэт выказаў захапленне Беларуссю І любоў да яе прыроды І людзей....

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconВ. А. Максімовіч Паэмы Уладзіміра Дубоўкі
«амбівалентнасць», цеснае, раўнапраўнае суіснаванне ў межах абранага жанру дасягненняў урбаністычнай літаратуры з яе арыентацыяй...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconВіктарына па жыццёвым І творчым шляху Уладзіміра Дубоўкі праводзіцца з вучнямі 10 класа, якія вывучаюць звесткі з біяграфіі паэта І яго лірыку
Задачы: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння старонак з біяграфіі І паэтычнай спадчыны паэта-земляка, выхоўваць любоў І павагу...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconДадатак да круглага стала "Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага грамадзяніна"
Дадатак да круглага стала “Месца нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага грамадзяніна” зацемкі да акрэслення нашай...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconПершае пытанне. Праект беларускага дызайнера І гульца беларускага тэлеклуба Што?
Што? Дзе? Калі? Уладзіміра Цэслера папаўняецца новым аднатыпным арт-аб'ектам штогод увесну І на сёння складаецца з элементаўу стылі...

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconУ. I. Куліковіч за нацыянальнае аблічча мовы (Тэарэтычная спадчына І творчая практыка У. Дубоўкі)
За нацыянальнае аблічча мовы (Тэарэтычная спадчына І творчая практыка У. Дубоўкі)

Роля уладзіміра дубоўкі ў фармаванні iconРоля дыдактычных гульняў у навучанні І выхаванні дзяцей
Роля дыдактычных гульняў у навучанні І выхаванні дзяцей/аўт скл. С. А. Буйко. – Дзятлава, 2008. 42с

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка