У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач




НазваУ 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач
старонка1/4
Дата канвертавання30.10.2012
Памер391.72 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
АНАЛІЗ РАБОТЫ ЗА

2010/2011 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач:

1.Павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне інавацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій у вучэбна-выхаваўчым працэсе, упраўленчай дзейнасці.

2.Стварэнне ўмоў для асобаснага і прафесійнага самаразвіцця педагогаў праз удасканаленне форм метадычнай работы, самадукацыю.

3.Фарміраванне грамадзянскасці, нацыянальнай самасвядомасці праз рэалізацыю праекта па грамадзянскім выхаванні, развіццё канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і.

4. Прадаўжалася работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы праз забеспячэнне вучэбных кабінетаў тэхнічнымі сродкамі навучання і неабходным абсталяваннем.

У 2011годзе, аб’яўленым Годам прадпрымальнасці, вялікае значэнне надаецца фарміраванню чалавека, якога адрознівае актыўнасць і мэтанакіраванасць, ініцыятыўнасць і творчасць. Якасць вырашэння дадзенай задачы будзе вызначацца ўзроўнем прафесіяналізму і адказнасці ўсіх педагогаў школы.

Адукацыйны працэс у 2010/2011 навучальным годзе ажыццяўляў 31 педагог. Маюць вышэйшую адукацыю 91%, сярэднюю- 9% педагогаў.

Падбор і расстаноўка кадраў па ўстанове адукацыі выглядае наступным чынам:

№ п/п

Катэгорыя педработнікаў

Усяго

па УА

Вышэйшая

катэгорыя

Першая

катэгорыя

Дру

гая катэгорыя

Без

катэгорыі

Сярэдняя

спец

адук

Вышэйшая адукац

Навучаюцца

ў ВНУ

1

Настаўнікі

25

13

42%

10

32%

5

16%

3

10%

2

9 %

22

91%

1

2

Настаўнікі- дэфектолагі

2




2
















3.

Педагог сацыяльны

1

1



















4.

Педагог-псіхолаг

1







1













5.

Педагог-

арганізатар

1










1

1




1

6.

Бібліятэкар

1










1




1




74% настаўнікаў маюць першую і вышэйшую катэгорыі, а 78%- стаж больш за 10 год.

На працягу 2010-2011 научальнага года 6 педагогаў школы павысілі кваліфікацыйную катэгорыю: настаўнік матэматыкі Клявец Г. Ф., настаўнік англійскай мовы Макарэвіч Т. А., настаўнік хіміі Жукоўская І. С. на вышэйшую; настаўнік біялогіі і працоўнага навучання Шалік М. М., настаўнік-дэфектолаг Цэлагуз І. Ф – на першую, настаўнік англійскай мовы Салаш Т. В. – на другую. У наступным навучальным годзе мэтазгодна павысіць кваліфікацыйную катэгорыю настаўніку пачатковых класаў Кулеш С. Я. на вышэйшую, атэставацца на другую педагогу-арганізатару Соц А. А., бібліятэкару Ярашэнка Н. І.

На працягу года праводзілася работа па забеспячэнні прафесійнага ўдасканалення кадраў праз самаадукацыю настаўнікаў, правядзенне школьных, раённых метадычных аб’яднанняў, павышэнне кваліфікацыі пры МАІРА і АПА. У гэтым навучальным годзе прайшлі базавыя курсы павышэння кваліфікацыі на базе МАІРА настаўнік хіміі Жукоўская І. С., настаўнік біялогіі Шалік М. М., настаўнік фізікі Семянцова Т. С., настаўнікі англійскай мовы Салаш Т. В., Борская Т. Л., на базе АПА настаўнік-дэфектолаг Сарокіна С. У.

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага ( для вучняў 9-11 класаў) і рабочага тыдня. Па Сіняўскім мікрараёне падлягала навучанню 398 вучняў. Школу наведвалі 242 вучні, 67 вучняў ажыццяўлялі навучанне ў іншых навучальных установах. На працягу года ў школу не прыбылі і са школы не выбылі вучні. Такім чынам, права на адукацыю забяспечваецца поўнасцю.

Першачарговай задачай школы з’яўляецца забеспячэнне захаванасці здароўя ўсіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу і прапаганда здаровага ладу жыцця.

Калі аналізаваць стан здароўя вучняў школы (па дадзеных медыцынскага работніка), то маюць адхіленні ў здароўі 62% вучняў школы, што на 6% больш, чым у прошлым годзе. Найбольш часта сустракаюцца наступныя захворванні: парушэнні зроку – 27 (11,2%), сардэчныя захворванні – у 22 вучняў (9,1%), захворванні органаў дыхання - у 14 вучняў ( 5,7%), парушэнне асанкі- у 8 вучняў ( 3,3%)



У параўнанні з 2009/2010 навучальным годам знізілася колькасць вучняў з захворваннямі органаў дыхання на 0,4%, хранічным танзілітам на 0,3%, з парушэннем зроку на 8,2%; засталася на тым жа ўзроўні колькасць вучняў з сардэчна-сасудзістай паталогіяй. Пагэтаму захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў павінна і надалей быць вядучым накірункам ў рабоце ўстановы. Неабходна ажыццяўляць комплексны падыход да арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы, сістэматычна праводзіць унутраны маніторынг па ахове жыцця і здароўя, які дазволіць не толькі прасачыць дынаміку стану здароўя, але і ажыццявіць своечасовую карэкцыю аздараўленчай і адукацыйнай дзейнасці.

Вучэбны план школы на 2010/2011 навучальны год складзены на аснове Тыпавога вучэбнага плана. Пры яго складанні захоўвалася пераемнасць навучання паміж ступенямі па класах. Узровень тыднёвай нагрузкі не перавышаў дапусцімай нормы. Навучанне ажыцяўлялася на базавым узроўні, па ўсіх прадметах па жаданні вучняў і іх бацькоў працавалі факультатыўныя заняткі. На правядзенне факультатыўных заняткаў у 2010/2011 навучальным годзе было адведзена 48 гадзін. Пры размеркаванні факультатыўных заняткаў захоўвалася пераемнасць у навучанні для вучняў 3, 9-11 класаў па такіх прадметах, як беларуская мова, матэматыка, фізіка, англійская мова, хімія, біялогія, геаграфія. Наведвалі факультатывы вучні з сярэднім, дастатковым і высокім узроўнем засваення ведаў- 270 (162) вучняў, што складала 112% (67%) ад агульнай колькасці школьнікаў. Паменшылася колькасць гадзін факультатыўных заняткаў і колькасць вучняў, якія наведвалі факультатывы, у параўнанні з прошлым навучальным годам (у 2009/ 2010 н.годзе – 58 гадзін, наведвалі 125% (66%) вучняў ) па прычыне скарачэння клас-камплектаў па школе.

Вучні 2-9 класаў наведвалі заняткі па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, праводзіліся заняткі па спецкурсе “Мая Міншчына” за кошт гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы. Для правядзення факультатыўных заняткаў выкарыстоўваліся вучэбныя праграмы, распрацаваныя Міністэрствам адукацыі.

Вучэбныя праграмы за 2010/2011 года пройдзены поўнасцю, практычная частка праграм выканана таксама поўнасцю.

Якасць ведаў вучняў складае 95%. На “9-10” займаецца 12 вучняў

(6,2%), на “8-10”- 15 вучняў ( 7,6 %), на “6-10”- 34 вучні ( 17,4 %).

Вынікі 2010/2011навучальнага года ў параўнанні з прошлымі гадамі

Навучальны год

Усяго

атэставана

На 9 – 10

%

На 8-10

%

На 6 – 10

%

На 1-2

%

2006/2007

309

5%

11%

44%

-

2007/2008

294

4%

6%

36%

-

2008/2009

277

9-3,2%

27-9,7%

43-16%

-

2009/2010

226

14- 6,1%

16- 7%

37-16,2%

-

2010/2011

195

12- 6,2%

15- 7,6%

34- 17,4%

-

Сярэдні бал па школе 6,9, што адпавядае мінулагодняму паказчыку і пацвярджае стабільнасць ведаў вучняў.

У параўнанні з мінулым навучальным годам павялічылася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10” і на “8-10” на 0, 6% і 1,2% адпаведна, павялічылася колькасць выдатнікаў на 0,1%. Аднак усім педагогам школы неабходна і далей прадаўжаць працаваць над павышэннем якасці ведаў вучняў і трымаць на кантролі работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.

Экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі паспяхова здаў 21 вучні, за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі - 34 вучні. Па выніках выпускных экзаменаў вучні 11-х класаў пацвердзілі свае веды па хіміі, біялогіі, фізічнай культуры, грамадазнаўстве; павысілі рэзультатыўнасць на экзаменах па беларускай мове на 0,2 балы, матэматыцы на 0,4 балы. Знізілі рэзультатыўнасць на экзамене па гісторыі Беларусі на 0,2 балы. Вучні 9-х класаў пацвердзілі свае веды па рускай мове; павысілі рэзультатыўнасць на экзамене па беларускай мове і матэматыцы на 0,3 балы; знізілі рэзультатыўнасць на экзамене па гісторыі Беларусі на 0,2 балы.

Якасць вучэбнай работы ўжо не першы год пацвярджаецца вынікамі паступлення ў ВНУ і ССНУ.

Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ

Год

База

ВПК

Аграклас

Усяго

ВНУ

ВНУ + ССНУ

2007

0%

85%

60%

63%

81%

2008

19%

87,5%

-

58%

77%

2009

100%

-

-

38%

51%

2010

100%

-

-

50%

85%

2011

100%

-

-

62%

86%

У гэтым навучальным годзе павялічылася колькасць вучняў, якія паступілі ў ВНУ на 12%, што гаворыць аб трывалых ведах вучняў і дастатковай падрыхтоўцы іх да здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Сярэдні бал атэстата выпускніка школы –7,4, што адпавядае прашлагодняму паказчыку.

Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і правядзенне алімпіяднага руху. Сёлета ў раённых алімпіядах прынялі ўдзел 14 вучняў 9 -11-х класаў, 30 вучняў 5-8 класаў, 6 вучняў 3-4 класаў. Прызавых месц - 18.

Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі

Навучальны год

К-ць

удзельнікаў

8-11 класаў

К-ць

пераможцаў

8-11 класаў

К-ць

удзельнікаў 3-8 класаў

К-ць пераможцаў

3-8 класаў

К-ць удз-каў у вобл./ прыз.месц

2008/2009

34

5

36

12

3/2

2009/2010

27

4

27

7

-

2010/2011

14

5

36

13

1
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconУ 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі "Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" працавала над рэалізацыяй
Клецкага раёна” працавала над рэалізацыяй праблемы: стварэнне якаснага асяроддзя для развіцця інтэлектуальнай І творчай індывідуальнасці...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconДзяржаўнай установы адукацыі Навучальна-педагагічны комплекс
У 2010-2011 навучальным годзе ва ўстанове працавала 33 педагагічныя работнікі, з ІХ 27 (82 %) з вышэйшай адукацыяй, 6 (18 %) з сярэдняй...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач icon2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай
Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай творчай рэалізацыі...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за 2011/2012 навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconАб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе
Ь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2011/2012...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З ІХ на 1 ступені –62 вучні, на II ступені –116, на III...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за мінулы навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі
Барунская сярэдняя школа рашэннем Ашмянскага райвыканкама №359 ад 11. 08. 2008 г была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconСправаздача аб рабоце бібліятэкі ў 2010-2011 навучальным годзе
Бібліятэка бдукм з’яўляецца структурным падраздзяленнем вну І разам з універсітэтам як грамадскім інстытутам садзейнічае развіццю...

У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач iconЗвесткі аб гуртках устаноў адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка