Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год




НазваАналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год
Дата канвертавання30.10.2012
Памер31.18 Kb.
ТыпДокументы
Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год


У 2010-2011 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 25 настаўнікаў. З іх 8 чалавек маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 13 чалавек – першую катэгорыю, 2 – другую і 2 чалавекі - без катэгорыі.

На працягу навучальнага года ў школе атэставана тры педагагічныя работнікі: Жданюк Т.У., Кулага Г.А. - на першую катэгорыю, Калеснікава А.В. – на другую катэгорыю. Прайшлі курсавую падрыхтоўку ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі тры настаўнікі (12%): Сарокіна А.А., настаўнік гісторыі, Карачун І.П., настаўнік англійская мовы, Рычык Н.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

У школе былі праведзены медыцынскія агляды вучняў, якія арганізоўвала УЗ “Клецкая ЦРБ”. Калектыў школы карыстаўся паслугамі мясцовага фельдшарска-акушэрскага пункта. 140 вучняў (100%) былі забяспечаны бясплатным гарачым харчаваннем у школьнай сталовай.

У 2010-2011 навучальным годзе калектыў працаваў над праблемай “Забеспячэнне якаснай адукацыі – шлях да фарміравання годнага чалавека і гарманічнай асобы”.

Метадычная работа была наладжана праз работу педсаветаў, заняткі псіхолага-педагагічных семінараў, метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў, а таксама праз самаадукацыю настаўнікаў.

Значна павысілася эфектыўнасць інфармацыйных тэхналогій у працэсе кіравання школай. Камп’ютарнай граматнасцю валодаюць 100% кіраўніцтва і 96% педагогаў. Настаўнікамі створаны прэзентацыі ўрокаў па асобных тэмах.

Факультатыўныя заняткі ў школе вяліся за кошт гадзін, фінансуемых з бюджэту. Працавала 52 факультатывы, якія наведвала 90% вучняў. Факультатыўныя заняткі праводзіліся па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі.

На канец 2010/2011 навучальнага года ў школе займалася 140 вучняў. З іх атэставана 112 чалавек. Не атэставаны вучні 1 класа (13 чал.), вучні 2 кл. (15 чал.) – навучанне без адзнак.

З 112 атэставаных вучняў на высокім узроўні займалася 6 чалавек, што складае 5% ад атэставаных, на IV (дастатковым) узроўні займалася 26 чалавек, што складае 23% ад атэставаных, на ІІІ (сярэднім) узроўні займаліся 34 чалавек, што складае 30%, на другім (здавальняючым) узроўні займаліся 46 чалавек, што складае 41 % ад атэставаных.

Сярэдні бал па школе за 2010/2011 навучальны год роўны 6,6. Самы высокі сярэдні бал у 11 кл. (7,1) і ў 3 кл. (8,3). Самы нізкі сярэдні бал у 9 класе (5,1).

13 вучняў, якія скончылі базавую школу, размеркаваліся па навучальных установах: 10 клас Зубкаўскай сярэдняй школы - 4 вучні (31%), ССНУ – 1 вучань (8%), ПТВ, СПЛ, ПТК – 8 вучні (62%).

10 вучняў сярэдняй школы працаўладкаваліся наступным чынам: ВНУ – 5 вучняў (50%), ССНУ – 3 вучні (30%), ПТВ – 2 вучняў (20%).

Вынікі ўдзелу вучняў школы ў раённых прадметных алімпіядах:

з 19 удзельнікаў – 7 прызавых месцаў:

1 месца – вучань 11 класа Высоцкі Арцём па гісторыі

1 месца – вучаніца 7 класа Кулага Аліна па беларускай мове

1 месца – вучаніца 7 класа Русіновіч Таццяна па гісторыі

2 месца – вучаніца 8 класа Рычык Любоў па беларускай мове

2 месца – вучаніца 8 класа Кулага Юлія па фізіцы

3 месца – вучаніца 5 класа Арлова Ксенія па беларускай мове

3 месца – вучаніца 5 класа Кухней Паліна па рускай мове

У гэтым навучальным годзе вучні школы сталі пераможцамі раённых конкурсаў:

- Гінюк Ірына, вучаніца 8 класа, заняла 1 месца ў раённым конкурсе малюнкаў “Защитником Родины быть я готов”;

- Амелішка Анастасія, вучаніца 8 класа, атрымала заахвочвальны прыз за ўдзел у раённым конкурсе малюнкаў “Защитником Родины быть я готов”;

- Хоміч Кацярына, вучаніца 9 класа, заняла 1 месца ў намінацыі “Малюнак” у раённым конкурсе “Мая міліцыя”;

- Хоміч Кацярына, вучаніца 9 класа, заняла 2 месца ў намінацыі “Плакат” у раённым конкурсе “Мая міліцыя”;

- аўтарскі калектыў школы пад кіраўніцтвам Буркун А.В. заняў 1 месца ў раённым конкурсе праектаў і прэзентацый “Супер-выраб”.

Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у раённых спаборніцтвах:

1 месца (хлопчыкі) - у раённых спаборніцтвах па баскетболе;

3 месца (хлопчыкі) - у раённых спаборніцтвах па валейболе;

3 месца - у раённых спаборніцтвах па баскетболе;

2 месца – у раённых спаборніцтвах па шахматах;

1 месца (юнакі) – у турніры па баскетболе, прысвечаным памяці ветэрана афганскай вайны Л. Самахвала.

Добра выступіла каманда школы на раённых спаборніцтвах па кросе: Валодзька Вікторыя, вучаніца 6 класа, заняла 1-е месца; Хадачынская Вераніка, вучаніца 6 класа, 2-е месца, Гвоздзь Вадзім, вучань 9 класа, 3-е месца.

Фітковіч Мікалай, вучань 11 класа, заняў 3 месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе. Хоміч Кацярына, вучаніца 9 класа, заняла 3-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па кросе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З ІХ 1 вучань навучаўся па...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год
У 2011/2012 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі “Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў пачатковых класаў на 2009/2010 навучальны год
Арганізацыя адукацыйнага працэсу на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2009/2010 навучальным годзе

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча -матэматычнага цыкла на 2011-2012 навучальны год Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці выкладання прадметаў у 2011-2012 н г Нарматыўнае І вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў І выхавацеляў дашкольнай установы на 2011/2012 навучальны год Занятак №1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучальным годзе

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла на 2009/2010 навучальны год
Метадычны семінар: Нарматыўна-прававое І інструктыўна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўчага цыкла...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год iconПлан работы
Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка