Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Дата канвертавання30.10.2012
Памер17.54 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле “Гісторыя школы”


Гэта зала расказвае аб гісторыі нашай школы. Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі і 1 дзяўчынка. Так было таму, што дзяўчынкі памагалі ў хатняй гаспадарцы. Першай настаўніцай была Окалава Юлія Юльянаўна, Закон Божы выкладаў святар Стракоўскі.

У пачатку XX ст. народнае вучылішча ў Валеўцы было пераўтворана ў 3-х класную земскую школу. Школу наведвала 130 вучняў з Валеўкі і з навакольных вёсак.

У 1922 годзе ў выніку таго, што Валеўка апынулася ў складзе Польшчы, тут была адчынена польская школа, якая працавала па 1939 год.

Перад Вамі падручнікі розных гадоў і грыфельная дошка, на якой пісалі крэйдай, а гэта катомка з якой хадзілі ў школу.

Вельмі прыгожа выглядалі дакументы аб заканчэнні школы, якія перад Вамі.

З 1951 года школа працавала як сярэдняя. Перад Вамі будынкі школы ў розныя гады. Здымкі дырэктароў школы: з 1944 па 1949 год- дырэктарам школы працавала Лебедзева С.Н., з 1949 па 1951 г. Шчарбакоў П.М., з 1952 па 1959 – Скарабагацька В.М., з 1959 – 1981 – Бондар В.П. Зараз дырэктар школы Санько Н.К. – выдатнік асветнік РБ.

Піянерская арганізацыя ў школе ўзнікла ў 1940 годзе. Перад Вамі здымкі першых піянераў. У тым жа годзе ўзнікла камсамольская арганізацыя. Першай піянерважатай працавала Н.В. Мінкіна.

У 1955 годзе быў заснаваны школьны гісторыка-краязнаўчы музей, якому ў 1968 годзе прысвоена званне “Народнага”.

Высокую ацэнку сваёй дзейнасці атрымаў калектыў школы ў кнізе П.М.Машэрава – выдатнага дзеяча Рэспублікі Беларусь.

Перад Вамі здымкі настаўнікаў школы. Мы ганарымся тым, што ў нашай школе працавала 3 заслужаных настаўніка школ РБ: Петрыкевіч М.Ф., Ускоў В.П., Урбановіч У.А., якія з’яўляюцца арганізатарамі школьнага музея і Явоста Г.А. – настаўніца пачатковых класаў.

Цэлым святам для вучняў і настаўнікаў школы быў стогадовы юбілей, гэтай падзеі наша раённая газета “Новае жыцце” прысвяціла цэлы нумар.

Перад Вамі прозвішчы вучняў, якія закончылі школу з залатым медалём, імі ганарыцца школа.

Ніжэй вы бачыце шматлікія граматы і дыпломы, якімі ўзнагароджаны калектыў.

Мы сабралі здымкі ўсіх выпускнікоў школы, пачынаючы з 1953 года.

Перад Вамі куток піянерскай сімволікі розных гадоў.

Сёння Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” налічвае 177 вучняў і выхаванцаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Усе зрубы роўныя па вышыні І накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А. Міцкевічам. Само возера І лясны масіў, якія якога акружае...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconУрока па прадмету
Месца ўрока—дванаццаты ўрок па раздзеле “Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях, імёнах”

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле \"Гісторыя школы\" iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка