Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права




НазваБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
Дата канвертавання30.10.2012
Памер54.82 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ПРАВА


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

РАЗВІЦЦЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВКЛ


Кондратьева Татьяна Александровна, 4 курс дзеннае аддзяленне

8 029 278 55 67


МІНСК, 2008

Развіцце мясцовага самакіравання ў ВКЛ


“Всякая власть исходит от народа. И никогда уже к нему не возвращается”.

Габриэль Лауб


“Самакіраванне – форма прыняцця кіраўніцкіх і іншых рашэнняў самастойна тымі, каму яны адрасаваны, або іх прадстаўнікамі. Пры самакіраванні калектыўны суб’ект кіравання практычна супадае з супольносцю людзей, якімі кіруюць, або устанаўліваецца пастаяннае ўзаемадзеянне паміж суб’ектамі кіравання і ўсімі хто зацікаўлены ў прыняцці рашэнняў”(Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік).

Самакіраванне ў ВКЛ у XVI-XVII стст. мела саслоўны характар. Менавіту таму яно складаецца з некалькіх падсістэм: сялянскае, шляхецкае і гарадское самакіраванне.

Сялянскае самакіраванне ажыццяўлялася праз сялянскія сходы, на якіх разбіраліся спрэчныя справы паміж сялянамі, адбываліся выбары старца і інш. Таксама элементам сялянскага самакіравання з’яўляюцца сялянскія копныя суды. У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей (сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбурскім правам) самімі ж сялянамі. Копны суд быў хуткім, справядлівым, міласцівым, даступным для кожнага і тайным. Справядлівасць выяўлялася ў тым, што шляхціц і просты селянін карысталіся роўнымі правамі. Копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Справядлівасць копнага рашэння засноўвалася на тым, што яно выносілася не на аснове феадальнага заканадаўства, якое стварала розныя палёгкі шляхце і духавенству, а на аснове народнай правасвядомасці копных мужоў. Копныя суды дзейнічалі на падставе норм звычаёвага права.

Што датычыцца шляхецкага самакіравання, то яно ажыццяўлялася праз соймікі і сходы шляхты. Соймік з’яўляўся адначасова і органам мясцовага самакіравання, і парламенцкім інстытутам дзяржавы. Існуюць наступныя віды соймікаў: перадсоймавыя, рэляцыйныя, каптуровыя, дэпутацкія, элекцыйныя і гаспадарчыя. Элементамі шляхецкага самакіравання з’яўляюцца земскі, падкаморскі і каптуровы суды. Земскі суд – гэта першы суд, які быў ад органаў дзяржаўнага кіравання. Земскі суд разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы шляхты, скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Камплектаванне суда адбывалася ў наступным парадку: выбары прызначаліся вялікім князем, а ў яго адсутнасць – ваяводай ці старастай, або іншай службовай асобай мясцовай адміністрацыі, аб чым шляхту паведамлялі за 4 тыдні. Менавіта шляхта валодала правам выбрання кандыдатаў на пасады пісара, падсудка і суддзі земскага суда. Выбранымі маглі быць толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя, хрысціянскай веры, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі іншых духоўных, дзяржаўных судовых пасад. Увогуле земскія суды адпавядалі сучасным Абласным (Мінскаму гарадскому) судам, але земскія суды разглядалі справы толькі шляхты. Таму магчыма казаць, што ў земскіх судах існуе прынцып саслоўнасці. На падставе Статута ВКЛ 1566 года быў створаны падкаморскі суд. Яго ўзнікненне было звязана з зямельнай рэформай і атрыманнем шляхтай права прыватнай уласнасці на зямлю. З 1588 года на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі. Галоўныя справы падкаморскага суда – зямельныя. Суд складаўся з падкамарыя і каморніка, які яго замяняў у выпадку неабходнасці. Пры вырашэнні спраў падкаморый дзейнічаў ад імя вялікакняжацкай улады. Аднак трэба адзначьщь, што падкаморскія суды абаранялі ўжо не толькі дзяржаўныя інтарэсы, а законныя пра­вы і інтарэсы прыватных асоб. Падкаморскія суды ў той час былі неабходнымі, таму што была праведзена зямельная рэформа, існавала вострае зямельнае пытанне, зямля знаходзілася ў прыватнай, дзяржаўнай, манастырскай уласнасці. У сучаснай судовай сістэме зямельныя справы разглядаюць як агульныя, так і гаспадарчыя суды. І стварэнне новага суда, які б разглядаў зямельныя справы не патрэбна, таму што зямля знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх намеснік, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маенткі, фальсіфікацыі маемасных правоў, а таксама цівільныя справы магнатаў, шляхты манастыроў. Увогуле ў час міжкаралеўя з мэтай забеспячэння ўнутранай бяспекі і захавання цэласнасці дзяржавы да выбрання новага манарха шляхце належала ўся паўната ўлады ў павеце.

З канца XIV ст. гарады (і нават некаторыя мястэчкі) паступова пачынаюць набываць самакіраванне па ўзоры заходнееўрапейскіх. Этага форма мясцовага самакіравання атрымала назву “Магдэбурскае права”. Магдэбурскае права – гэта сукупнасць прававых норм, якія рэгулявалі жыцце і дзейнасць гараджан і местачкоўцаў. У гарадах з Магдэбурскім правам органам гарадской улады быў магістрат, які складаўся з рады і лавы. Магдэбурскае права давалася на падставе спецыяльных гарадскіх грамат, у якіх разам з іншымі правамі за мяшчанамі замацоўвалася права на свой саслоўны суд. У сувязі з гэтым ішоў працэс размежавання юрысдыкціі дзяржаўнай адміністраціі і магістрата. Магдэбурскае права становіцца афіцыйным гарантам незалежнасці ад феадальнай адміністрацыі і юстыцыі. ў гарадах з магдэбурскім правам дзейнічалі бурмістарскі, бурмістраўска-радзецкі і войтаўска-лаўніцкі суды. Бурмістарскі суд разглядаў дробныя і нязначныя правапарушэнні і спрэчкі сярод мяшчан. Гэты суд складаўся з аднаго бурмістра. Бурмістарска-радзецкі суд у XVI-XVII ст. складаўся з двух бурмістраў (выбіраліся з мяшчан) і з радцаў, якія таксама падзяляліся на дзве паловы. Трэба адзначыць, што бурмістраўска-радзецкі суд існаваў толькі ў буйных гарадах. У малых гарадах і ў большасці прыватных гарадах яго не было. Поўнасцю на прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія суды. Яны разглядалі крымінальныя справы, маемасныя спрэчкі, сведчылі завяшчанні маемасці, дагаворы куплі-продажу і інш. Такія суды складаліся з войта, яго намесніка лентвойта і лаўнікаў (засядацеляў). Юрысдыкцыі войтаўска-лаўніцкага суда падлягалі перш за ўсе мяшчане. Кампетэнцыя суда была наступнай:1) разгляд спраў па крымінальных злачынствах;2) права першай апеляцыі на рашэнні бурмістарска-радзецкага суда;3) разгляд спраў, у якіх адзін з бакоў не знаходзіўся пад гарадской юрысдыкцыяй. Часам як крымінальныя, так і цывільныя справы разглядаліся аб’яднаным войтаўска-лаўніцкім і бурмістраўска-радзецкім судом, які называўся магістрацкім. Увядзенне магдэбурскага права на Беларусі не было простым запазычаннем замежных прававых узораў, бо права на самакіраванне з’яўляецца старажытнай традыцыяй нашых продкаў. Магдэбурскае права дапамагло сфарміраваць сістэму прадстаўнічых, выканаўчых і судовых органаў мясцовага самакіравання, размежаваць іх кампетэнцыю, усталяваць трывалыя прававыя сувязі велікакняжыцкай улады і мясцовага самакіравання, акрэсліць дакладна іх узаемныя правы і абавязкі.

Такім чынам, можна зрабіць выснову аб значным узроўні развіцця мясцовага самакіравання ў ВКЛ. Утварэнне і развіцце мясцовых органаў самакіравання спрыяла развіццю прадстаўніцтва і самастоўнасці ў вырашэнні мясцовых пытанняў.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.дапаможнік.-Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 2000.-319с.

  2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1994. – 510 с.

  3. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн , 1992

  4. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы и права Беларусі: Вучэб. дапам. – У 2ч. Ч.1. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.

  5. Доўнар Ю. Судовая рэформа ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм у ХVI ст. // Юстыцыя Беларусi.- 2004.- N 10.-С.19-20.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
А. Я. Сухароў адносіць да маемасных інтарэсаў правы І абавязкі ў адносінах да гэтай маемасці. Аднак, на маю думку, “інтарэсы”, “правы”...

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
Гісторыя дае магчамасць не паутараць тых памылак, якія былі зроблены раней І адначасова выбраць для сябе самае лепшае. Так, напрыклад,...

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны універсітэт Юрыдычны факультэт Кафедра канстытуцыйнага права Кафедра тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Беларуская дзяржаўнасць І развіццё нацыянальнай прававой сістэмы: ад статута 1588 г. Да сучаснай канстытуцыі

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Права ў сiстэме нормаў сацыяльнага рэгулявання. Права І мараль. Права І рэлігія. Права, каштоўнасці І інтарэсы

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны універсітэт філалагічны факультэт змястоўна – фармальная адметнасць чарадзейнай казкі
Уступ

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconБеларускі дзяржаўны універсітэт гістарычны факультэт
Іі. Польшча І русь. Ад барацьбы за Чэрвенскія гарады да войн за галіцка-валынскую спадчыну

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права iconНарадзілася 23 студзеня 1957 года. У 1980 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт геаграфічны факультэт па спецыяльнасці "географ, выкладчык"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка