Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў?




НазваБеларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў?
Дата канвертавання06.12.2012
Памер28.47 Kb.
ТыпВопрос
14 красавiка 2012 года

№ 73 (27188)

АДУКАЦЫЯ

Навучанне студэнтаў — работа, якая павінна заахвочвацца...

Якія праблемы найбольш актуальныя для студэнцкай моладзі ў Беларусі, Расіі і ва Украіне і што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? Гэта спрабавалі высветліць лідары студэнцкіх прафсаюзаў трох краін, якія ўпершыню разам сабраліся ў Мінску. У поле зроку старшыняў прафсаюзаў трапілі як пытанні стыпендыяльнага забеспячэння студэнтаў, так і пытанні іх аздараўлення, забеспячэння інтэрнатамі, прадастаўлення льгот на праезд, пытанні падтрымкі студэнтаў, якія навучаюцца за ўласныя сродкі, і многія іншыя...

Па словах старшыні Студэнцкага каардынацыйнага савета Агульнарасійскага прафсаюза адукацыі Уладзіміра Марчанкі, у Расіі год таму быў створаны грамадска-экспертны савет па пытаннях студэнцтва пры Камітэце па адукацыі Дзяржаўнай Думы РФ, куды ўвайшлі як прадстаўнікі вядучых студэнцкіх арганізацый, так і прадстаўнікі рэктарата:

— Экспертны савет стаў аўтарытэтнай дыскусійнай пляцоўкай па самым шырокім коле пытанняў, а мы — раўнапраўнымі партнёрамі ў працэсе падрыхтоўкі заканадаўчых дакументаў. Студэнты даюць экспертную ацэнку ўсім законапраектам, якія тычацца адукацыйнага працэсу і рэалізацыі моладзевай палітыкі, удзельнічаюць у грамадскіх і парламенцкіх слуханнях, праводзяць "круглыя сталы"... Фактычна мы выступаем сёння не ў ролі тых, хто даганяе, а ў ролі тых, з чыім меркаваннем заканатворцам даводзіцца лічыцца. Так, пры рабоце над праектам Закона "Аб адукацыі", які рыхтуецца зараз да ўнясення на разгляд Дзяржаўнай Думы, экспертным саветам па пытаннях студэнцтва было ўнесена больш як 80 прапаноў. Шчыра кажучы, папулісцкія лозунгі кшталту "Давайце павялічым памер студэнцкіх стыпендый у 10 разоў" прафсаюзы не падтрымліваюць, паколькі мы добра разумеем, што для гэтага адсутнічаюць эканамічныя перадумовы. Але ў законапраекце ўпершыню занатавана, што памер акадэмічнай стыпендыі будзе прывязаны да мінімальнага памеру аплаты працы ў краіне. Фактычна навучанне студэнта дзённага аддзялення з'яўляецца асаблівым відам работы (няхай і без страхавых адлічэнняў), і нават Закон "Аб прафсаюзах" адносіць студэнтаў да катэгорыі работнікаў.

Сёння мы ставім задачу пераўтварыць стыпендыю з формы матэрыяльнай падтрымкі навучэнскай моладзі ў фактар стымулявання студэнтаў да лепшых вынікаў і ў адукацыйнай, і ў грамадскай, і ў навуковай рабоце. І пэўны досвед у гэтым пытанні ўжо ёсць. Так, летась адначасова з нязначным павелічэннем стыпендыі для ўсіх студэнтаў дзяржавай былі выдаткаваны дадатковыя сродкі ў памеры 3 млрд рублёў (гэта прыкладна 50 млн долараў) на выплату павышаных акадэмічных стыпендый студэнтам, якія дабіліся асаблівых вынікаў у пэўных відах дзейнасці: або ў адукацыйнай, або ў спартыўнай, або ў навукова-даследчай, або ў грамадскай. І прыкладна 10% ад агульнай колькасці студэнтаў атрымалі сур'ёзныя даплаты да стыпендый: калі базавая стыпендыя складае 1 100 рублёў, то надбаўка да стыпендыі склала ад 8 да 9 тысяч рублёў. Пагадзіцеся, што гэта добры стымул для моладзі...

Дарэчы, сёння ў Расіі разгарнулася дыскусія па пытаннях новай сістэмы заказу спецыялістаў, а прасцей кажучы, разглядаецца магчымасць частковага вяртання да сістэмы размеркавання выпускнікоў. Маўляў, так адначасова ўдасца падтрымаць маладымі кадрамі расійскія рэгіёны, у тым ліку Сібір і Далёкі Усход, а з іншага боку, вырашыць праблему працаўладкавання маладых спецыялістаў, якія не маюць стажу работы. Нашы суседзі прапануюць устанавіць тэрмін работы па размеркаванні ад 1 да 3 гадоў. Прадугледжваецца таксама і магчымасць адмовіцца ад размеркавання, але ў гэтым выпадку выпускнік абавязаны будзе выплаціць сродкі, укладзеныя ў яго навучанне, у двайным памеры на працягу трох гадоў пасля заканчэння навучання.

Прадстаўнікі студэнцкага экспертнага савета лічаць, што ў вяртанні да сістэмы частковага размеркавання ёсць сэнс, але толькі пры захаванні наступных умоў. Адна з іх — гэта дастатковае стыпендыяльнае забеспячэнне, якое дазволіць студэнтам не сумяшчаць сваё навучанне з працай. Абавязковай умовай з'яўляюцца таксама прадастаўленне маладым спецыялістам па месцы работы жылля і дастойная аплата іх працы. У Беларусі, як вядома, забеспячэнне маладых спецыялістаў, якія працуюць па размеркаванні, жыллём з'яўляецца правам, а зусім не абавязкам наймальніка, але і вяртаць за сваё навучанне грошы ў двайным памеры тых, хто адмовіўся ад работы па размеркаванні, на шчасце, не прымушаюць...

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconПалажэнне аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Нан беларусі заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў рэспубліцы І за яе межамі, а таксама...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconПалажэнне аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Нан беларусі заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў рэспубліцы І за яе межамі, а таксама...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconПа гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса озо
Кастрычнікая рэвалюцыя 1917 г у Расіі. Усталяванне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторьіі Беларусь

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconУ сферы гуманiтарных навук
«peer-review». Гранты прысуджаюцца аўтарам навуковых праектаў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Доўгатэрміновай задачай праграмы...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconПаводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова
Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб'ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар'ернага...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconЯк грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі?
Паводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць,...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу «Краязнаўства І этналогія Беларусі» для студэнтаў 1 курса гістарычнага факультэта
Уклад выкладчыкаў І студэнтаў уа «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны» у вывучэнне гісторыі І культуры Гомельшчыны

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconПрактычнае настаўленне да вывучэння тэмы " Сучасная рэлігійная сітуацыя на Беларусі" для студэнтаў універсітэта Гомель уа «гду імя Ф. Скарыны» 2008
Практычнае настаўленне прызначана для самастойнай працы студэнтаў, якія вывучаюць рэлігіязнаўства

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconРэзалюцыя
Беларусі; прапанаваць пакет рэформ, неабходных для мадэрнізацыі краіны; вызначыць патэнцыял І інструменты магчымай падтрымкі рэформ...

Беларусі, Расіі І ва Украіне І што могуць зрабіць прафсаюзы для сацыяльнай падтрымкі студэнтаў? iconНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Бт заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус. Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка