J: Mopc скарачае "Адлегласьць" да слухача




НазваJ: Mopc скарачае "Адлегласьць" да слухача
Дата канвертавання06.12.2012
Памер17.37 Kb.
ТыпДокументы
Pami1120Noch


J:Mopc скарачае “Адлегласьць” да слухача


Сёньня папулярны беларускі гурт J:Mopc выдаў свой першы цалкам беларускамоўны альбом. З гэтай нагоды адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам музыкаў гурту, а таксама асобаў, спрычыненых да выданьня дыску.


Радыё Свабода


Пытаньне пра мову выкананьня чулі ледзь не зь першых часоў існаваньня калектыву. Амаль у кожным альбоме прысутнічае хаця б адна беларускамоўная песьня. Але, паводле лідэра J:Mopc Уладзімера Пугача, час насьпеў толькі цяпер:


“На мой погляд, праблема ў тым, што ў нас нейкае разьдзяленьне прысутнічае на музычным рынку: “мэйнстрымавыя” артысты ў асноўным сьпяваюць па-расейску, а альтэрнатыўная музыка, нішавая культура, больш па-беларуску. Я лічу, што трэба спрабаваць рабіць мэйнстрым па-беларуску. Лічу, што гэта будзе прадавацца, гэтая музыка будзе таксама папулярнай. Трэба, як мінімум, аднойчы паспрабаваць зрабіць гэта. І адна з мэтаў гэтай кружэлкі менавіта такая.”


Альбом “Адлегласьць” уключае ў сябе 11 песень. Зь іх пяць ужо добра вядомыя слухачам па папярэдніх альбомах ды сынглах. З шасьці новых песень адна народная – “Вярба” з рэпэртуару “Песьняроў”. Акрамя музыкі, дыск зьмяшчае 15-хвілінны фільм, дзе дэманструюцца малавядомыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Ідэя зрабіць такі фільм зьявілася падчас гастрольных вандровак групы па Беларусі ў мінулым і гэтым годзе. Здымкі рабіў вядомы мастак Андрэй Савіцкі, пры непасрэдным удзеле Ўладзімера Пугача ды яшчэ аднаго сталага аўтара групы, гітарыста Рамана Арлова:


“Нават ня выяжджаючы ў блізкае ці далёкае замежжа, проста трэба больш езьдзіць. Не ленавацца. Для творчага чалавека – а кожны чалавек у нечым творчы – гэта будзе спрыяць таму, што дух ягоны будзе знаходзіцца ў пастаянным псыхалягічным падарожжы. Толькі тады чалавек сапраўды жыве. Беларусь дастаткова вялікая, каб шмат разоў радаваць сабе такімі вандроўкамі”.


Акрамя фільму, гурт прыгатаваў яшчэ адзін падарунак сваім прыхільнікам. У супрацоўніцтве з прадстаўніцтвам кампаніі “Apple” у Беларусі зроблены адмысловы J:Mopc-дызайн iPod-плэеру.


Дыск “Адлегласьць” паступіў у продаж сёньня. Канцэрт-прэзэнтацыя прызначаны на 2 сьнежня ў адным з буйных менскіх клюбаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

J: Mopc скарачае \"Адлегласьць\" да слухача iconJ: Mopc скарачае "Адлегласьць" да слухача
Сёньня вядомы гурт J: Mopc выдаў свой першы, цалкам беларускамоўны альбом. З гэтай нагоды адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам...

J: Mopc скарачае \"Адлегласьць\" да слухача iconАсноўныя ўмовы выразнасці маўлення
Выразнасць маўлення дасягаецца за кошт пазіцыі слова ў кантэксце, уплыву кантэксту на ўспрыняцце слухача ці чытача, месца слова ў...

J: Mopc скарачае \"Адлегласьць\" да слухача iconРеферат слухача курсів підвищення кваліфікації «Сучасні психотехнології арт-терапії у роботі практичного психолога»
Цветотерапия это метод лечения цветом, который стал сегодня очень популярным. Еще в древности считалось, что воздействие цветом не...

J: Mopc скарачае \"Адлегласьць\" да слухача icon20 чэрвеня ў Белару плянуецца папераджальны страйк донараў. Донары Магілёву заявілі, што зьбіраюцца спыніць здачу крыві й плязмы на знак пратэсту супраць
Донары Магілёву заявілі, што зьбіраюцца спыніць здачу крыві й плязмы на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Адзін зь ініцыятараў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка