Гары Потэр І Рэліквіі Смерці




НазваГары Потэр І Рэліквіі Смерці
старонка1/38
Дата канвертавання30.10.2012
Памер6.65 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   38
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці1







Пераклад кнігі - праект БелPotter.by (Багач Андрэй, Гедрановіч Юлія, Бондар Іван, Яўген Жукаў, Таццяна Студнева, Дзяніс Мускі і іншыя)

2008-2011 г.


РАЗДЗЕЛ I —


Узвышэнне Цёмнага Лорда


Двое мужчын узнікнулі з ніадкуль, у некалькіх ярдах адзін ад аднаго на вузкай, залітай светам месяца дарожцы. На працягу секунды яны стаялі, накіраваўшы палачкі адзін аднаму ў грудзі. Затым яны пазналі адзін аднаго, прыбралі палачкі пад мантыі і хутка пакрочылі у адным напрамку.
- Навіны? - папытаў другога больш высокі.

- Найлепшыя, - адказаў Сэверус Снэйп2.

Злева дарожку абмяжоўвала дзікая, нізкарастучая ажына, справа - высокая, акуратна падстрыжаная агароджа. Мантыі мужчын развейваліся вакол іх ладыжак.

- Магчыма, я спазніўся, - сказаў Якслі. Яго грубыя рысы твару то з’яўляліся, то зноў знікалі з разадраных галінамі плямаў месяцовага свету. - Гэта было крыху складаней, чым я думаў. Але спадзяюся: ён будзе задаволены. Ты ўпэўнены, што твая навіна будзе добрай?
Снэйп кіўнуў, але ўдакладняць не стаў. Яны звярнулі направа на шырокую дарогу і спыніліся перад каванай жалезнай брамай. Ніхто не зрабіў і кроку. У цішыне абодва ўскінулі левую руку (нібы віталі кагосьці) і прайшлі скрозь браму, быццам гэта быў не цёмны метал, а дым.
Цісавыя агароджы прыглушвлі крокі мужчын. Аднекуль справа данёсся шолах: Якслі ізноў дастаў палачку, накіраваўшы яе над галавой Снэйпа, але крыніца шолаху была не чым ішым як беласнежным паўлінам.
- Люцыюс заўсёды рабіў для сябе няблага. Паўліны… - чмыхнуўшы, Якслі схаваў палачку зваротна пад мантыю.
З цемры ў канцы дарогі ўзнік вялікасны маентак, які зіхацеў дыяментамі вокнаў. Дзесьці ў цёмным садзе, за той стараной агароджы спяваў фантан. Пад нагамі Снэйпа і Якслі, які спяшаліся да дзвярэй, хрумсцеў жвір. Дзверы расхінулася, як толькі яны наблізіліся, прычым без чыйгосьці відавочнага ўдзелу.
Вялікая гасцеўня была слаба асветлена і аздоблена цудоўным дываном, які закрываў большую частку каменнай падлогі. Бледныя твары, з партрэтаў, якія віселі на сценах, праводзілі Снэйпа і Якслі позіркамі, калі тыя праходзілі міма. Двое мужчын спыніліся перад цяжкімі дзеравяннымі дзвярамі, якія вялі ў наступны пакой. Яны затрымаліся на адзін удар сэрца, а затым Снэйп павярнуў бронзавую ручку.
Пакой быў поўны людзей, якія ў маўчанні сядзелі за доўгім дэкаратыўным сталом. Астатняя мэбля была абыякава прыдвінута да сцен. Крыніцай свету ў пакоі быў палыхаючы агонь у прыгожым мармуровым каміну, над якім вісела пазалочанае люстэрка. Снэйп і Якслі на імгненне затрымаліся на парозе. Паколькі іх вочы станавіліся больш прывычнымі да паўзмроку, то іх увагай завалодвала самая дзіўная асаблівасць усёй сцэны: фігура чалавека, які відавочна страціў прытомнасць і вісеў галавой уніз над сталом. Марудна верцячыся, быццам прывязаная нябачнай вяроўкай, фігура адлюстроўвалася ў люстэрку і ў голай адпалірованнай паверхні стала. Ніхто з людзей за сталом не глядзеў на фігуру. Выключэннем быў бледны малады чалавек, які сядзеў акурат пад ей. Ён, здавалася, быў няздольны забараніць сабе глядзець уверх кожную хвіліну.

- Якслі. Снэйп, - чысты, высокі голас раздаўся з галавы стала. - Вы спазніліся.
Камін быў акурат за спіной размаўляючага, таму толькі прыбыўшым было цяжка разабраць нешта большае, чым яго сілуэт. Калі яны наблізіліся, скрозь морак заблішчаў твар, лысы чэрап, падобныя змяіным разрэзы ноздраў і вочы з чырвоным бляскам, зрэнкі якіх былі вертыкальнымі. Ён быў настолькі  бледны, што, здавалася, выпускаў жамчужнае ззянне.
- Снэйп, сюды, - Вальдэморт3 указаў на месца справа ад сябе. - Якслі - поруч з Долахавым.

Двое мужчын занялі адведзеныя ім месцы. Большасць вачэй вакол стала сачылі за Снэйпам, і менавіта да яго першага звярнуўся Вальдэморт.

- Так?

- Мой Лорд, Ордэн Фенікса збіраецца перавезці Гары Потэра з яго цяперашняга месца схову ўначы ў наступную суботу.

Цікавасць вакол стала адчувальна ўзрасла. Некаторыя напружыліся, іншыя ўсхваляваліся, усе ўважліва глядзелі на Снэйпа і Вальдэморта.

- Субота… уначы, - паўтарыў Вальдэморт. Яго чырвоныя вочы ўпіліся ў чорныя Снэйпа з такі пільнасцю, што сёй-той за сталом адводзіў погляд у бок, спалоханны, што ён сам можа асмаліцца лютасцю пільных вачэй. Снэйп, аднак, спакойна глядзеў у твар Вальдэморта. Праз секунду-іншую бязгубы рот Вальдэморта выгнуўся у нешта падобнае на ўсмешку.
- Добра. Вельмі добра. І гэта інфармацыя…

- …з крыніцы, якую мы абмяркоўвалі, - скончыў Снэйп.

- Мой Лорд.

Якслі нахіліўся наперад, каб зірнуць у канец стала на Вальдэморта і Снэйпа. Усе павярнуліся да яго.

- Мой Лорд, я чуў аб іншым.

Якслі чакаў, але Вальдэморт не загаварыў, таму ён працягнуў.
- Доліш, аўрор, згадаў, што Потэра не перавязуць да ночы трыццатага, пакуль хлопчыку не споўніцца семнаццаць.
Снэйп усміхаўся.

- Мая крыніца паведаміла мне, што ёсць планы падлажыць ілжывы след. Напэўна, гэта ён і ёсць. Няма сумненняў, што на Доліша накладзены чары Канфундус. Гэта не першы раз. Ён, як ведама, успрымальны да іх.

- Я запэўніваю вас, мой Лорд, Доліш здаваўся цалкам упэўненным, - сказаў Якслі.
- Калі ён быў пад Канфундус, то не дзіўна, што ён быў упэўнены. - І наогул, Якслі, Упраўленне Аўрораў не будзе далей гуляць ніякай ролі ў абароне Гары Потэра. Ордэн лічыць, што мы пракраліся ў Міністэрства.
- Ордэн хоць аб адной рэчы меркаваў правільна, а? - сказаў нізкі мужчына побач з Якслі. Ён хіхікнуў. За ім рушылі ўслед смяшкі ў розных канцах стала.

Вальдэморт не смяяўся. Яго погляд быў накіраваны наверх, на цела, якое марудна вярцелася. Здавалася, ён паглыбіўся ў свае думкі.

- Мой Лорд, - працягваў Якслі. - Доліш упэўнены, што пры перавозцы хлопчыка будуць выкарыстоўваць усіх аўрораў…

Вальдэморт падняў шырокую белую руку, і Якслі адразу змоўк, пакрыўджана сочачы, як Вальдэморт ізноў звярнуўся да Снэйпа.

- Дзе яны затым збіраюцца схаваць хлопчыка?

- У доме аднога з Ордэна, - сказаў Снэйп. - Паводле крыніцы, месцу надалі разнастайную абарону, якую толькі можа забяспечыць Ордэн і Міністэрства. Я думаю, што ёсць мала шанцаў на яго захоп, як толькі ён апынецца там, мой Лорд, калі вядома Міністэрства не будзе нашым да наступнай суботы. Гэта дало б нам магчымасць знайсці і знішчыць досыць чар, каб прарвацца праз астатнія.
- Ну, Якслі? – Вальдэморт звярнуўся да іншага канца стала. Свет каміна дзіўна ўспыхваў у яго чырвоных вачах. - Міністэрства будз нашым да наступнай суботы?
Усе галовы яшчэ раз павярнуліся. Якслі выпрастаў плечы.
- Мой Лорд, па гэтым пытанні ў мяне ёсць добрыя навіны. Я - з цяжкасцю і пасля прыкладання вялікіх намаганняў - змог паспяхова накласці заклен Імперыюс на Піюса Цікнэса4.
Многія з тых, хто сядзеў побач з Якслі, былі ўражаны: яго сусед, Долахаў, мужчына з выцягнутым, скасабочаным тварам, папляскаў яго па спіне.

- Гэта - пачатак, - сказаў Вальдэморт. - Але Цікнэс -  толькі адзін чалавек. Скрымджэр павінен быць акружаны нашымі людзьмі перш, чым я распачну дзейнічаць. Адзін няўдалы замах на жыццё міністра адкіне мяне ў пачатак доўгага шляху.

- Так, мой Лорд, гэта праўда. Але вы ведаеце, што як кіраўнік дэпартамента Забеспячэння Магічнага Правапарадку, Цікнэс мае рэгулярны кантакт не толькі з міністрам, але таксама і з кіраўнікамі ўсіх іншых аддзелаў Міністэрства. Я думаю зараз, калі пад нашым кантролем такі высакапастаўлены чыноўнік, захапіць іншых будзе лёгка. А затым яны могуць супрацоўнічаць, каб скінуць Скрымджэра.
- Пакуль наш сябар Цікнэс не выяўлены да таго, як ён перацягне астатніх, - сказаў Вальдэморт. - Ва ўсякім разе, застаецца малаверагодным, што Міністэрства стане маім да наступнай суботы. Калі мы не можам чапаць хлапчука ў яго прытулку, то мы зробім гэта, калі ён будзе пераязджаць.
- У нас тут перавага, мой Лорд, - вымавіў Якслі, які, здавалася, наладзіўся атрымаць ухваленне. - У нас ёсць некалькі чалавек у дэпартаменце Магічнага Транспарта. Калі Потэр трансгрэсуе або выкарыстае Лятучую Сетку, мы неадкладна даведаемся аб гэтым.

- Ён не скарыстаецца гэтым, - сказаў Снэйп. - Ордэн сцеражэцца любога віду транспарта, які кіруе або рэгулюе Міністэрства. Яны падазраюць усе, што звязана з Міністэрствам.
- Тым лепш, - сказаў Вальдэморт. - Ён павінен будзе перамяшчацца ў адкрытую. Безумоўна будзе лягчэй захапіць.
Вальдэморт ізноў паглядзеў на цела, якое марудна верцелася, перад тым як працягнуў:
- Я асабіста займуся хлапчуком. З-за яго адбылося задужа шмат памылак. Некаторыя з іх былі маімі. Сваім жыццём Потэр абавязаны ў большай ступені маім памылкам, а не сваім Трыюмфам.
Кампанія за сталом глядзела на Вальдэморта са страхам. Кожны з іх баяўся быць абвінавачаным у задужа доўгім існаванні Гары Потэра. Вальдэморт, здавалася, гаварыў сам з сабой, звяртаючыся толькі да цела, якое вісела без прытомнасці.

- Я быў неакуратным. Я не скарыстаўся паспяховымі шанцамі, і таму ўсе мае лепшыя планы ішлі па ветру. Але зараз я ведаю лепш. Я разумею тыя рэчы, якія не разумеў раней. Я павінен быць тым, хто заб’е Гары Потэра. І я буду.

На гэтых словах, як адказ на іх, неспадзявана раздаўся жудасны енк, зацянушыся крык пакуты і болі. Многія за сталом уражана паглядзелі ўніз, так як гук здавалася, зыходзіў у іх з-пад ног.
- Галахвост5, - сказаў Вальдэморт, не змяняючы свайму ціхаму ўдумліваму тону і не зводзячы погляду з цела. - Няўжо я не гаварыў з табой аб утрымліванні нашага вязня ў цішыне.
- Так, м-мой Лорд, - уздыхнуў маленькі чалавек, які сядзеў у сярэдзіне стала. Ён сядзеў настолькі нізка, што яго крэсла на першы погляд здавалася пустым. Зараз ён астаўляў сваё крэсла і выходзіў з пакоя, пакідаючы за сабой цікаўны сярэбраны свет.

- Як я гаварыў, - працягваў Вальдэморт, звяртаючыся да напружаных твараў сваіх паслядоўнікаў. - Зараз я разумею лепш. Напрыклад, мне неабходна запазычыць палачку аднога з вас, перад тым, як я пайду забіваць Потэра.

На тварах вакол адбілася хваляванне, нібы ён абвясціў, што возьме ў кагосьці з іх рукі.
- Няма добраахвотнікаў? - папытаў Вальдэморт. - Люцыюс, я не бачу больш прычын, каб ты насіў палачку.
Люцыюс Малфой падняў вочы. У свеце каміна яго скура здавалася жаўтлявай, як воск, а вочы запаўшымі і змрочнымі.

- Мой Лорд?

- Твая палачка, Люцыюс. Мне патрэбная твая палачка.

- Я…

Малфой паглядзеў у бок сваёй жонкі. Яна глядзела прама перад сабой, гэтак жа бледная, як і ён. Яе доўгія светлыя валасы струменіліся ніжэй плячэй па спіне, а рука пад сталом сціснула запясце Люцыюса. Пры яе дотыку, Люцыюс засунуў руку ў мантыю, дастаў палачку і працягнуў Вальдэморту. Вальдэморт прыблізіў яе да сваіх чырвоных вачэй, уважліва даследуючы.
- Што гэта?

- Вяз, мой Лорд, - прашаптаў Малфой.

- А стрыжань?..

- Дракон… сардэчная мышца дракона.- Добра, - сказаў Вальдэморт. Ён выцягнуў сваю палачку і параўнаў даўжыню. Люцыюс зрабіў інстыктыўны рух: на секунду здалося, што ён чакаў атрымаць палачку Вальдэморта ў абмен на сваю. Вальдэморт не прапусціў жэста. Яго вочы зверавата павялічыліся.
- Даць табе маю палачку? Маю палачку?

Частка прысутных хіхікнула.

- Я даў табе волю, Люцыюс. Табе гэтага мала? Але я заўважыў, што ты і твая сям’я ў апошнія дні здаецеся меней шчаслівыя… Гэта з-за маёй прысутнасці, якая цябе абмяжоўвае, Люцыюс?
- Не… не, мой Лорд!

- Хлусня, Люцыюс…

Прыглушаны голас, здавалася, працягваў шыпець, нават калі жорсткі рот скончыў рухацца. Адзін або два чараўніка ледзь душылі дрыготку, калі шыпенне стала яшчэ гучней. Можна было пачуць, як нешта цяжкае слізгала пад сталом па падлозе.

Велізарная змея марудна запаўзла на крэсла Вальдэморта і змясцілася спачыць на яго плячах. Яна была бясконца доўгай, таўшчынёй з нагу мужчыны, з неміргаючымі вачамі з вертыкальнымі зрэнкамі. Усё яшчэ гледзячы на Люцыюса, Вальдэморт пагладзіў істоту доўгімі тонкімі пальцамі.
- Чаму ж Малфоі выглядаюць такімі няшчаснымі побач са сваімі паплечнікамі? Маё вяртанне, мой прыход да ўлады - не тое самае здарэнне, якога, як яны сцвярджалі, жадалі на працягу многіх гадоў?
- Вядома, мой Лорд, - сказаў Люцыюс Малфой, выціраючы дрыготкай рукой пот з верхняй губы. - Мы сапраўды гэтага жадалі… вельмі.

Злева ад Малфоя яго жонка дзіўна коратка кіўнула, адводзячы вочы ад Вальдэморта і змяі. Справа, яго сын, Драка, які пільна глядзеў на цела, якое рухалася ўверсе, кінуў позірк на Вальдэморта і тут жа адвеў вочы, баючыся сустрэць позірк у адказ.

- Мой Лорд, - пачала цемнавалосая жанчына з сярэдзіны стала голасам, поўным хвалявання, - гэта гонар, прымаць вас тут, у доме нашай сям’і. Большага задавальнення не можа быць.
Яна сядзела побач са сваёй сястрой, але яе адрозненне ад сястры складалася не толькі ў колеру валасоў і цяжасці павек вачэй, а і ў паводзінах: Нарцыса сядзела прама і была быццам не ў гэтым пакоі, Белатрыса ж нахілілася да Вальдэморта, так як словы не маглі прадэманстраваць усёй яе ахвоты быць бліжэй.

- Большага задавальнення не можа быць, - паўтарыў Вальдэморт. Нахіліўшы галаву, ён разглядаў Белатрысу. - Гэта значыць шмат, Белатрыса, ад цябе.

Яе твар заліла чырвань, з вачэй лінулі слёзы захаплення.

- Мой Лорд ведае, што я гавару толькі праўду!

- Большага задавальнення не можа быць… нават у параўнанні са шчаслівым здарэннем, якое, як я чуў, адбылося ў вашай сям’і на гэтым тыдні?

Яна неразумеючы ўнурылася на яго з адчыненым ротам.

- Я не ведаю, што вы пад гэтым падразумеяце, мой Лорд.

- Я гавару аб тваёй пляменніцы, Белатрыса. І вашай, Люцыюс і Нарцыса. Яна толькі што ажанілася на пярэваратні, Рымусе Люпіне. Вы павінны так ганарыцца.

За сталом выбухнулі смехам. Многія нахіляліся наперад, каб абмяняцца мнагазначнымі позіркамі, некаторыя білі ў стол кулакамі. Гіганцкая змяя, неадабраючы хваляванне, адчыніла шырокі рот і сярдзіта зашыпела, але Пажырацелі Смерці і вухам не павялі: так дужа яны захапіліся знявагай Белатрысы і Малфояў. Твар Белатрысы, нядаўна пачырванеўшы ад шчасця,  зараз пакрылі выродлівыя чырвоныя плямы.

- Яна нам не пляменніца, мой Лорд, - закрычала яна, перакрываючы смех. - Мы - Нарцыса і я - ніколі ў вочы не бачылі нашую сястру, з тых самых пор, як яна выйшла замуж за бруднакроўку. Гэтае агіднае дзіця не мае адносін ні да кога з нас. І тая жывёла, за якую яна выходзіць замуж, таксама.
- Што скажаш Драка? - папытаў Вальдэморт. І хаця яго голас быў ціхі, але ён добра чуўся скрозь свіст і кепікі. - Будзеш калыхаць шчанят?

Смех узмацніўся. Драка Малфой з жахам глядзеў на бацьку, які ўнурыўся на свае калені, затым злавіў вочы маці. Яна неадчувальна узварухнула галавой, вярнула сабе абыякавы выгляд і ўтаропілася ў сцяну.
- Досыць, - Вальдэморт паглажваў сярдзітую змею. - Досыць.

І смех адразу сціх.

- Многія з нашых самых старых генеалагчных дрэў робяцца з цягам часу крыху хворымі, - сказаў ён, паколькі Белатрыса затаіўшы подых глядзела на яго з упрошваннем. - Вам не трэба вычысціць свой род, каб ён стаў здаровым? Выражце тыя часткі, якія пагражаюць здароўю астатніх.
- Так, мой Лорд, - прашаптала Белатрыса. Яе вочы ізноў напоўніліся слязьмі падзякі. - Пры першым ж шанцу!
- Вы павінны зрабіць гэта, - сказаў Вальдэморт. - Як у вашай сям’і, так і ва ўсім свеце… мы выражым язву, якая атручвае нас. Застануцца толькі людзі сапраўднай крыві…

Вальдэморт падняў палачку Люцыюса Малфоя, накіраваў яе на фігуру, якая марудна вярцелася над сталом, і каротка ўзмахнуў. Фігура са стогнам ачулася і пачала барацьбу супраць нябачных пут.
- Ты пазнаў нашага госця, Сэверус? - папытаў Вальдэморт.

Снэйп падняў вочы да перавернутай асобы. Усе Пажырацелі Смерці зараз глядзелі на палоннага, як калі б ім далі дазвол праявіць цікаўнасць. Фігура звярнулася тварам да свету ад каміна. Ламаным і спалоханым голасам жанчына сказала:

- Сэверус! Дапамажыце мне!

- Ах, так, - вымавіў Снэйп, калі палонная ізноў адвярнулася.

- А ты, Драка? - папытаў Вальдэморт, паглажваючы пысу змяі вольнай ад палачкі рукой. Драка рыўком трасянуў галавой. Зараз, калі жанчына абудзілася, ён не мог больш глядзець на яе.
- Але ты не наведваў яе заняткаў, - сказаў Вальдэморт. - Для тых з вас, хто не ведае, сёння ўвечар да нас далучылася Чарыці Барбэйдж, якая да нядаўняга часу выкладала ў школе Чараўніцтва і Вядзьмарства Хогвартс.

Невялікі шум падняўся за сталом. Шырокая сутулая жанчына з вострымі зубамі кракнула.
- Так… Прафесар Барбэйдж выкладала дзецям ведзьмаў і чараўнікоў усё аб маглах… што яны не дужа адрозніваюцца ад нас…

Адзін з Пажырацеляў Смерці плюнуў на падлогу. Чарыці Барбэйдж ізноў апынулася тварам да Снэйпа.
- Сэверус… вымольваю… калі ласка…

- Сіленцыо, - Вальдэморт ізноў узмахнуў палачкай, і Чарыці змоўкла, нібы ёй завязалі рот. - Не задаволеная разврашчэннем і забруджваннем розумаў дзяцей чараўнікоў, на мінулым тыдні прафесар Барбэйдж напісала палымяны артыкул у абарону бруднакровак. Чараўнікі, па яе меркаванню, павінны прыняць гэтых злодзеяў, іх веды і магію. Выраджэнне чыстакроўных, як гаворыць яна, самая прыемная тэндэнцыя… Яна жадала б усіх нас ажаніць з магламі… або, не сумняваюся, з пярэваратнямі…
На гэты раз ніхто не засмяяўся. Быў толькі голас Вальдэморта, які выпраменьваў гнеў і пагарду. У трэці раз Чарыці Барбэйдж звярнулася да Снэйпа. Слёзы скочваліся з вачэй на валасы. Снэйп абыякава глядзеў на яе. Затым яе твар ізноў знік з віду.

- Авада Кедавра.

Выбліск зялёнага свету высвяціў кожны кут пакоя. З гучным грукам, Чарыці звалілася на стол, які задрыжэў і зарыпеў. Некалькі Пажырацеляў прыскокнулі на крэслах, Драка зваліўся на падлогу.
- Абед, Наджыні, - мякка вымавіў Вальдэморт, і вялікая змея саслізнула з яго плячэй на адпалірованнае дрэва.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   38

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconГары Потэр І Прынц-Паўкроўка
Пераклад кнігі – праект БелPotter by (Багач Андрэй, Гедрановіч Юлія, Марозава Юлія, Студнева Таццяна, Бондар Іван)

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconВязень Азкабана Пераклад на беларускую: Дзяніс Мускі 2011 г. Раздзел I савіная пошта
Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое,...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconНа форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля "Маршу нязгодных", які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў параўнаў "дэмакратыю" ў
На форумах парталу tut by ідзе дыскусія вакол выказваньня Гары Каспарава пасьля “Маршу нязгодных”, які прайшоў у Маскве. Гары Каспараў...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconТрадыцыі пікарэскнага рамана ў творчасці рамэна гары І ўладзіміра караткевіча1
Кампаратыўнае даследаванне жанравага коду пікарэскі ў творах Р. Гары І ў. Караткевіча дазваляе выявіць як агульныя заканамернасці...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconМатыў крышталёвай гары ў ЕЎрапейскай казцы
Матыў Крышталёвай (або Шкляной) Гары сустракаецца ў казках І легендах многіх народаў свету. Розныя варыянты сюжэтаў з выкарыстаннем...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconГары гарам

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconЛя замкавай гары

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці icon1802 1827 Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў І
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці icon1802 1827 Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі раманаў І
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін з якіх быў выдадзены яго жонкай пасля смерці пісьменніка, некалькі...

Гары Потэр І Рэліквіі Смерці iconПан езус прыгавораны да смерці
Знаходжуся ў зале сабранняў Сінедрыону. Цяпер перапынак ў пасяджэнні. Усе неверагодна ўзбуджаныя. Размаўляю з адным з фарысеяў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка