Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе




НазваДэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе
Дата канвертавання06.12.2012
Памер24.29 Kb.
ТыпДокументы

Hlod0628noch


Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе


Палата прадстаўнікоў прыняла зьмяненьні й дапаўненьні да законаў, якія тычацца дзяржаўнай службы. Цяпер чыноўнікам нельга будзе казаць нічога лішняга, амаль кожны атрыманы імі сувэнір яны мусяць здаваць дзяржаве. А памер пэнсійнага забесьпячэньня чынавенцтва і дэпутатаў Нацыянальнага сходу будзе вырашаць выключна прэзыдэнт Беларусі. Працягвае Ўладзімер Глод.

--------------------------------------------

Больш за гадзіну дэпутаты спрачаліся вакол пакету “сацыяльнага забесьпячэньня асобных катэгорыяў дзяржаўных службоўцаў”, у тым ліку і саміх сабе. Дагэтуль іхныя пэнсія вызначаліся канкрэтна пералічанымі пасадамі, узростам, стажам працы ў дзяржаўных установах. У новай рэдакцыі нічога гэтага няма – ад артыкулу 55 застаўся толькі адзін радок пра тое, што сацзабесьпячэньне цалкам вызначае прэзыдэнт Беларусі.


Дэпутата Мікалая Чурсіна гэта зьдзіўляе:


“Я задаю простае пытаньне: чаму нельга выкласьці артыкул 55, так як гэта робіцца ў законе? А тут запісалі адзін радок – рэгулюецца ўсё ўказамі прэзыдэнта. Гэта ж не артыкул закона? Указ сёньня ёсьць, а заўтра яго можа і ня быць. А закон застаецца і прымае яго калектыўны орган. Вось у чым розьніца”.


Дэпутат Віктар Кучынскі таксама казаў пра тое, што такія нормы трэба замацаваць не ва ўказе ці дэкрэце кіраўніка дзяржавы, а абавязкова ў законе:


“Законы павінны быць прамыя, зразумелыя. Любы чалавек, які ідзе на дзяржаўную службу мусіць ведаць, што яго чакае, калі ён прыйдзе сюды спэцыялістам першай клясы і скончыць працу, прыкладам, міністрам. Які заробак? Якія гарантыі?”


Некаторыя іншыя дэпутаты таксама крытычна ставіліся да зьмяненьняў заканадаўства. Але калі справа дайшла да галасаваньня намесьнік

старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец, які старшынстваваў пры абмеркаваньні гэтага пытаньня, папрасіў дэпутатаў падтрымаць папраўкі.


І хаця “за” прагаласавалі толькі 64 дэпутаты са 110, простай большасьці хапіла, каб ухваліць дакумэнт.


Аляксандар Дабравольскі – дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня -- з гэтай нагоды ўспамінае:


“Я не памятаю, каб мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Але па значна больш істотных пытаньнях дэпутаты выступалі супраць. Напрыклад, у 1996 годзе плянавалася спыніць дзейнасьць чэкаў “Жыльлё” і “Маёмасьць”. Але ўдалося правесьці пастанову, якую выкладала Людміла Гразнова, пра працяг дзейнасьці чэкаў.


ВС 13 скліканьня быў, напэўна, не самым эфэктыўным, але ў дастатковай ступені самастойным. А гэты парлямэнт і парлямэнтам цяжка назваць, паколькі ён не самастойны”.


У новым заканадаўстве таксама прапісалі: чыноўнікі павінны атрымліваць дазвол кіраўніка на выступленьні і публікацыі, па пытаньнях, зьвязаных зь іх службовымі абавязкамі. На ўзроўні супрацоўнікаў міністэрства такі дазвол дае міністар. Ён жа вызначае і мэтазгоднасьць таго ці іншага выступу.


Чыноўнікам забаронена атрымліваць любыя падарункі, за выключэньнем сувэніраў, ды і тых, што даюць выключна “на пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемствах”. А калі кошт сувэніру перавышае пяць базавых велічыняў (155 тысяч беларускіх рублёў), дык любы чыноўнік мусіць іх здаць дзяржаве – у спэцыяльную камісію.


Уладзімер Глод, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, І як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconАтака кляшчоў чакаецца напрыканцы жніўня
Чым небясьпечныя кляшчы, як абараніць сябе ад укусаў, І як паводзіць сябе ў выпадку, калі клешч патрапіў на цела чалавека? Адказы...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconГадзіна роздуму "Жыццё Айчыне, гонар сабе" Бібліятэкар
Бібліятэкар: Усё можа родная зямля: накарміць сваім хлебам, напаіць са сваіх крыніц, пацешыць сваім хараством. Вось толькі абараніць...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconПарадак удзелу ў дэбатах
Дадзенае Палажэнне аб арганізацыі І правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconСтаршыні Палаты Прадстаўнікоў
Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, кандыдата ў дэпутаты, а ва ўчастковыя выбарчыя камісіі – кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь,...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconНам засталася спадчына
Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца І запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconАнкеце (Біяграфічныя дадзеныя) асобы, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што я планую вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Сухараўскай...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Першамайскай выбарчай акругі №56 аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостатага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Першамайскай выбарчай акругі №56 па выбарах у Гомельскі абласны...

Дэпутаты ня здольныя абараніць нават сябе iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Бярэзінскай выбарчай акругі №55 аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Бярэзінскай выбарчай акругі №55 па выбарах у Гомельскі абласны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка