Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў




НазваПалітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў
Дата канвертавання06.12.2012
Памер55.29 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі.Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву.(Ніна Марозава: ) “А мы ўжо ня ходзім, любы мой. Канбай жа косіць і малоціць, і саломку падграбёць. Людзі не дружныя сталі. Сталі якіясь зьвераватыя. Чаго – таксамака ня зь кемім. Бывала, як сьвята, выйдам сабяромся і пяём. І цяпер, можа б мы пявушчыя запелі, дык з нас сьмяяцца будуць”.(Карэспандэнт: ) “Вы і не сьпяваеце?”(Ніна Марозава: ) “Не”.За савецкімі часамі паганскія Дажынкі пераўтварыліся ў Сьвята ўраджаю: з танцамі, сьпевамі, парадам сельскагаспадарчай тэхнікі і ўрачыстымі прамоамі. Штогод з экрану свайго тэлепрымача пэнсіянэрка Ніна Нікінценка назірае за сьвятам, дзе галоўныя дзейныя асобы – вышэйшае кіраўніцтва краіны.(Ніна Нікіцькіна: ) “А як дажнуць, цяпер дзяржава езьдзіць некуды ў іншае месца. А каб у вёсцы… ня ведаю, каб тут Дажынкі былі. Тады было, што людзі самі ад сябе рабілі, а дзяржава гэтага не дакраналася”. Параўноўваючы афіцыйнае сьвята альбо адпаведную імпрэзу ваясковага Дому Культуры з Дажынкамі сваёй маладосьці, Ніна Нікіценка знаходзіць мала агульных рысаў.Тлумачэньні дырэктаркі ДК Зосі Кугаевай.(Карэспандэнт: ) “Дом культуры праводзіць такое мерапрыемства як Дажынкі?”(Кугаева: ) “Не. Калі дзень народзінаў у камбайнёра ці ягонага памошніка, паедзем на поле прачытаем хлебаробу вершык, зь днём народзінаў павіншуем і песьню прасьпяваем. А маладыя цяпер нічога ня ведаюць. Усе ўжо стала іншым, і моладзь не цікавіцца”.На ўвесь Стаўбун толькі чытыры старыя памятаюць, як па-сапраўднаму сьвяткаваць сканчэньне жніва. Яны, нямоглыя і зацюканыя паўсядзённымі клопатамі, сядзяць у хатах. Бабулькі ўзгадваюць, а я даю магчымасьць уяўна сустрэцца на адным полі і зладзіць, магчыма, іхныя апошнія Дажынкі.Пачынае баба Ніна:(Ніна: ) “Як ужо дажыналі ўсе, людзі кідалі па палосцы кусьцік жыта. І тэй кусьцік абвязвалі ўсялякімі зялёнымі і сінім анучкамі. З жыта плялі вяночак. З жыта зьвілі і на гэтую бараду надзявалі”. Аповяд падхоплівае Уляна Зуева. (Зуева: ) “Сьцялю абрус. Кладу хлеба ды солі – вось гэта і называецца барада. А тады сядаю палуднаваць. І гукаю вось так: “Ісусу кладу. Сьвяты Іля, хадзі да мяне палуднаваць са сваёй лустай і са сваёй вадою на мой абед. Сьвятыя ўсе Божыя ўгоднічкі, усе 49 пакутнікаў, хадзіце да мяне палуднаваць! Усіх клічу я! Усе набёсныя сілы, хадзіце да мяне! А як прыйдзеце памесьціцеся да два сталы”. Але ж ніхто не прыйдзе! І сама таксамака сядаю есьці: сала ё, малако ё, творагу намяшаю і “густога” малака зраблю – вось так і згатую абед”.Адна замова зьмяняецца іншай. Зноў баба Ніна(Ніна: ) “Хлеба тога адрэжуць і з сольлю зьядуць. І усё казалі: “Даруй нам, сьвятая зямелечка. Будзь жа ты наша карміліцай, будзь жа ты нашай сьвятліцай”.Ніна Нікіцькіна тлумачыць, чаму людзі палуднуюць на полі і чаму яны прамаўляюць замовы.(Карэспандэнт: ) “А на вошта так рабілі? Як сэнс?”(Ніна Нікіцькіна: ) “Каб ураджай быў на наступны год. Нібыта мы ня ўсё схапілі і нешта пакінулі Богу”. Паводле Ніны Марозавай, Дажынкі – сьвята зусім некалектыўнае. На полі збіралася маленькая купка людзей. Падсілкаваўшыся людзі разыходзіліся па хатах. На полі пакідалі даніну нябёсам, а тое, што забіралі з сабою, як амулет аберагала людзей увесь наступны год.(Ніна Марозава: ) “А што далей было? Тады ўжо іржэйнічак ірвом. Пад пояс яго, каб сьпіна не балела. Хто яго ў гумно занясе, а хто і ў хату. А ў хаце, як звычайна, на кут клалі. Каласкі прыносім... Калі рукі баляць, парым іх. І ў каго нага забаліць, парым іх. Гумны тады былі. Пад страху каласкі клалі, каб Ільля не запаліў гэтае гумно”.Уся праезданая частка гэтай вёскі Веткаўскага раёну Гомельшчыны пакрытая скошаным жытам. Машыны не збаўляюць хады, і на праносяцца па асфальце колеру зотала.Ужо знаёмая нам дырэктарка Дому культуры Зося Кугаева яшчэ не на пэнсіі. Працуе не ў саўгасе. І пакуль прыйдзе чарга малаціць, збажына можа асыпацца і зазелянець другім разам. А таму спадарыня Кугаева таксама вываліла свае пакосы на дарогу.(Кугаева: ) “А якая ў вёсцы цяжкая праца! Бачыце, якая малацьба ідзе. Пакуль саўгаснае не сажнуць, канбайна не баюць.Дзе ж нам канбайнаў дачакацца? А людзі цяпер прыдумалі: падкашваюць касою, на асфальт выкладваюць. Машыны ўперад-узад езьдзяць – усё вымалачваецца. Падмятуць венікам і пачынаюць веяць. Сьмецьце ў бок, а зерне падае пад нагамі. Так амаль усе робяць. Толькі адзінкі, якія працуюць у саўгасе, малоцяць канабайнамі, толькі начальства:т бухгальтарка албо арганом”.Жыцьцё ў Стаўбуне – гэта стандартны набор цяжкасьцяў. Тая ж Ніна Нікіценка жыве з прысядзібнай гаспарадкі: кароўка, сьвіньні, куры і некалькі надзелаў зямлі. І ні чым бы яна не вылучалася з шэрагу пэнсіянэраў, каб аднойчы не здала цяля тутэйшай калектыўнай гаспадарцы.(Ніна Нікіцькіна: ) “Мілый ты мой, я вам вось што скажу: мне болей як паўгода грошы не аддаюць. Два разы мы езьдзілі. І ніхто нічіога пра нас – ноль увагі. А яны мне вінныя 260 тысяячаў! А калі вы гэта дзесь прапусьціце, я вам яшчэ скажу: мы здаём малако. Але нам за малако ня хунта сена не даюць. Кароўку яшчэ хочам трымаць, а сена няма! І нам толькі далі па пакосу саломкі аўсянай. Адзін пакос болей кілямэтра! Пры такім узросьце як хочаш, так яе і грабі, кармі карову той самомай. Вось такія ў нашым саўгасе звычаі”.(Карэспандэнт: ) “А можа ў сесавет зьвярталіся?”(Ніна Нікіцькіна: ) “Зьвярталіся мы і ў сельсавет. А нам кажуць: далі вам пакос, што хочаце, тое і рабіце”.(Карэспандэнт: ) “Слухайце, але калі так далей справа пойдзе, трэба будзе з кароўкай разьвітвацца…”(Ніна Нікіцькіна: ) “А як жа! А чым я буду карміць?! А мне дапамогі няма. І ня тое, што мне, а ўсім адзіночкам. Як хочаш, так і жыві. Няхай бы гэта пачуў бы наш саўгас! Гэта можна перадаць?”(Карэспандэнт: ) “Перададзім абавязкова”.Яшчэ адна самотніца, якую таксама завуць Ніна, апроч худобы ўвіхаецца над немалымі загонамі жыта ды бульбы. Калі б нехта зладзіў спаборніцтвы збору ўраджаю, згорбленая худзенькая баба Ніна стала бы абсалютнай пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі.(Ніна: ) “Я скасіла ўперад усіх. Касою”.(Карэспандэнт: ) “Самі касілі?”(Ніна: ) “Сама. Я сама і пахар і касец, і… што хочаце”. (Карэспандэнт: ) “А колькі вам год?”(Ніна: ) “Мне – 78”. (Карэспандэнт: ) “І вы сама косіце?”(Ніна: ) “Сама. Дзеткі родныя, ніхто не дапамагае. А паспрабуй касу пацягаць. Косіш-косіш… аж рукі трашчаць, аж ў галаве томна! Дзеткі родныя, я парабіла столькі працы, што ніводзен конь столькі не парабіў! Як так, мне б трэба было ў першую чаргу. Я адна ўжо такая састарэлая, ні дзяцей ў мяне, нікога – адна ядзіньсьцьвенная”.(Карэспандэнт: ) “Калі чалавек сталага веку і адзін, яму мусіць дапамагаць сельсавет ды сацыяльныя работнікі”.(Ніна: ) Ніхто не дапамагае! Як хочаш, так і жыві. Хочаш жыць – жыві, а лянуеьсься – паімрай. Божа хронь, ніхто пра нас не клапоціцца! Хадзіда да іх. Ну, і што той сельсавет? У гэтым нашым сельсавеце, нічога не даб’есься. Гэта вам ні горад і не прыгарад, дзе начальства болей-меней за старымі гядзіць”. А галоўны занятак яшчэ адной удзельніцы віртуальных Дажынак – Ніны Марозавай – гэта зьбіральніцтва. Вялікую гасападарку дапамагаюць трымаць дзеці і ўнукі. Старая ж выбірае працу, якая больш ёй да спадобы.(Карэспандэнт: ) “Сядзім мы з вамі ў сенцах. Бачу, што побач з вамі гара лісіцаў. Гэта сабе зьбіраеце, альбо на продаж?”(Ніна Марозава: ) “На продаж. Скончыла апрацоўваць свае сялібы, і пайшла ў лісіцы. Вось такія маленькія сталі цяпер ужо па 6 тысячаў кіляграм, а вялікія – ужо па 2 тысячы”. (Карэспандэнт: ) “На колькі я ведаю, Веткаўскі раён пацярпеў ад выбуху на Чарнобыльскай атамнай элетрастанцыі. Кажуць, што ў вас тут забруджаныя тэрыторыі. Не баіцеся зьбіраць грыбы і здаваць іх?”(Ніна Марозава: ) “Бяруць жа. Мы-та самі іх не ядом. Мы можа б і самі іх паелі, але хочам здаць па-болей. Унук мой на платным вучыцца”.З усіх удзельнцаў Дажынак самае бесклапотнае жыцьцё ва Ўляна Зуевай. На ўвесь Стаўбун баба Улюта слынная сваім вонкавым выглядам. Нізенькага росту, у доўгай спадніцы і даматканай кашулі. На галаве – чэпчык, у роце – лічаныя ацалелыя зубы, а ў вушах – таўсьценныя срэбраныя кольцы.(Зуева: ) “Дзеці ў мяне ё. Як едуць, бабе ўсё вязуць: харчы і іншую ўсячыну. Як па навозяць бабе і як закрыюць мой стол! Кажу ім: браццы, вязіце ўсё назад, ня трэба мне! Што вы мяне гэтым загружаеце! Яно тут усё паплесьняе. Яны мне і гарэлку прывозяць”.(Карэспандэнт: ) “Часта п’еце?”(Зуева: ) “Я і на вясельлі выпіваю, і на хаўтурах. Я сьпяваю добра. Мне ўсе паважаюць – па абедах клічуць. Іншы ідзе… ён чакае хаўтураў, бо так ня трэба яе на вясельлі класьці тысячы. Ён там нажрэцца – чарак пяць вып’е. І дамоў гэтая п’яніца подзе. А мне чарку як нальюць, калі дап’ю, а калі ячшэ і застанецца”.Дажынкі ў Стаўбуне памерлі. І тут адно наклалася на другое.У старых, якія памятаюць абрад, няма сілаў, каб ушанаваць прыроду. А здольных на такое маладых даўніна не цікавіць.А яшчэ наступ цывілізацыі: абавязковая прылада сьвята – гэта серп. Аднак яго даўно перамаглі камбайны.Тэхнічны прагрэс забіў старадаўні звычай, але не палегчыў жыцьцё вяскоўцаў. Як і стагодьдзі таму, збажыну яны садзяць, косяць, малоцяць і веяць сваімі рукамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Ніна Марозава: “А мы ўжо ня ходзім, любы мой. Канбай жа косіць І малоціць, І саломку падграбёць. Людзі не дружныя сталі. Сталі якіясь...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Ніна Марозава: “А мы ўжо ня ходзім, любы мой. Канбай жа косіць І малоціць, І саломку падграбёць. Людзі не дружныя сталі. Сталі якіясь...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconПалітычная геаграфія гародня
Ягор Маёрчык, Гародня, Шумілінскі раён ВіцебшыныСамы стары жыхар вёскі Гародня Парфён Дубінін, перамагаючы слабасьць І боль у нагах,...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, будча, Ганцавіцкі раён
Хандрыка: “Сватам я быў 25 разоў. Сказаў, што досыць! Юбілейная вясельле праводжу І больш ня буду. Але сёлета прыйшлі маладыя: “Радзі...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconNoch Сёлета "Бардаўская восень"
Сёлета “Бардаўская восень” была самай прадстаўнічай за апошнія гады некалькі гадоў

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Гародня, Шумілінскі раён Віцебшыны
Самы стары жыхар вёскі Гародня Парфён Дубінін, перамагаючы слабасьць І боль у нагах, грабе толькі што скошаную траву. Каб ён зьбіраў...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Гародня, Шумілінскі раён Віцебшыны
Самы стары жыхар вёскі Гародня Парфён Дубінін, перамагаючы слабасьць І боль у нагах, грабе толькі што скошаную траву. Каб ён зьбіраў...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconДзьмітрый Падбярэзскі, радыё Свабода
Фэстываль маладой музыкі Беларусі “Басовішча” сёлета адзначыў 18 гадавіну. Фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць...

Палітычная геаграфіядажынкі ў стаўбунеЭфір 26 жніўняЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён ГомельшчыныДажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка