У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9%




НазваУ суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9%
Дата канвертавання06.12.2012
Памер40.75 Kb.
ТыпДокументы
Padb0601abloga


Прывітаньне!


У суполцы :Жывога журналу minsk.news mr_st сёньня занатаваў: “Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% насельніцтва Беларусі давяраюць А. Лукашэнку. 32,7% апытаных заявілі аб сваім недаверы Лукашэнку і 10,4% ня маюць пэўнай думкі. У параўнаньні з лістападам мінулага году рэйтынг даверу скараціўся на 3.4 пункты, але адначасова на 6.7 пункты вырас рэйтынг недаверу».


Камэнтары. veter_r_r: "Калі чалавек хворы, гэта не нагода над ім зьдзеквацца, гэта нагода схадзіць да лекара. На жаль, цяпер у нас урач, які замест лекаваньня выпісвае абязбольнае. У неверагодных дозах. Гэта можа прывесьці толькі да паталягічнай формы наркаманіі. Як з гэтым змагацца? Ня ведаю".


kitty_rich: “Слушна Павал Севярынец пазаўчора казаў, трэба менавіта з сыстэмай змагацца. І ня звонку, мітынгуючы на раздражненьне прымытым мозгам несьвядомых беларусаў, і на радасьць гаўнапаліваючай машыне БТ, якая ўмее прыгожа клеіць праўду і хлусьню, у чым крыецца ўся іх д'ябальская праца, а ўсё ж знутры... Я пакуль такое выйсьце бачу... Людзі ж людзьмі і засталіся, так што можна разбудзіць тых, хто проста живе ў ружовых акулярах. Вельмі нагадвае «Матрыцу». Але нават для беларускай «Матрыцы» адшукаецца свой Нэа, я веру!»


У суполцы minsk_by актыўна абмяркоўваецца навіна пра тое, што студэнтку Гарадзенскага ўнівэрсытэту Маргарыту Царан асудзілі на 4 гады за нібыта распаўсюд наркотыкаў.


Сярод камэнтароў ёсьць і такія: mikola: “Так, жах. За 0,28 марыхуаны ў турму ды яшчэ на 4 гады, ды яшчэ з дапамогай мэнтоўскай правакацыі. І 20 гадоў дзяўчыне. Веру ў людзей да канца жыцьця страціла. Вось такая краіна Беларусь».


zombie80: “Калі табе гэта нятрэба — ніколі не бярыце дур у рукі. А калі што — усё зьядаць. З фальгой і паперай. У нашае краіне з-за падставаў і наіўнасьці ламаюцца жыцьці маладых людзей. Знаёмы расказваў, у той жа «Валадарцы» ледзь не палова сядзіць маладых хлопцаў, якіх з травой на руках ўзялі. Ці то па падставе, ці то па наводцы. ці то выпадкова. Будзьце асьцярожныя. А гэтую інфармацыю трэба як мага хутчэй распаўсюдзіць. Гіне нявінная дзяўчына!»


ak_bara: “Шкада, безумоўна, але ж дура яна. Мянты таксама малайцы, вырадкі: чалавек зь імі фактычна супрацоўнічаў, няхай й ня ведаючы аб гэтым, а яго за краты. Шакалы».


Сёньня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. У зьвязку з гэтым раю зазірнуць на сайт “Нашыя дзеткі” dzietki.org, дзе маецца шмат самай рознай інфармацыі, зьвязанай з выхаваньнем дзяцей. Прыкладам, там можна паслухаць казкі і прыпавесьці, агучаныя Міхалам Залескім, дзіцячыя песьні, песьні аўтарства Зьміцера Яўтуховіча і нават “Цацачную краму” Зьміцера Вайцюшкевіча і Леаніда Дранько-Майсюка.


На галоўнай старонцы сайту — падборка матэрыялаў, прасьвечаных памяці нашага калегі Ўладзімера Каткоўскага.


anika_vsh ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку занатавала: “Сёньня з сяброўкай едзем у тралейбусе. Каля нас едзе мацi з хлопчыкам. Хлопчыку год 5-6. Сяброўка размаўляе па-беларуску па тэлефону. Хлопчык глядзiць на маю сяброўку. А потым гаворыць мацi "Мама! Смотри! Иностранка!" ЖАХ!”


І хаця дзень 1 чэрвеня лічыцца Міжнародным днём абароны дзяцей, параіў бы ўсім зьвярнуць увагу на наведамленьне, зьмешчанае на сайце «Народных навінаў Віцесбку» news.vitebsk.cc: «Гэтай вясной лягушкі, жабы і іншыя земнаводныя, якія жывуць на тэрыторыі Бярэзінскага дзяржаўнага біясфэрнага запаведніку, да месцаў нэрэсту мігравалі, што называецца, з камфортам і без небясьпекі. Раней да паловы земнаводных, сярод якіх былі і занесеныя ў Чырвоную кнігу камышовыя жабы, гібнулі пад коламі аўтамабіляў на ўчастку трасы Менск-Віцебск, якая праходзіць праз тэрыторыю запаведніку і перасякае міграцыйныя шляхі лягушак, жаб і трытонаў. У апошнія гады ўвёсну на гэты трохсотмэтровы кавалак дарогі зьязджаліся дзесяткі валаньцёраў і на руках пераносілі земнаводных праз аўтатрасу. Ад цяперашняй вясны на небясьпечным для лягушак участку трасы функцыянуе пераход для мігрыруючых амфібій».


Гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconMr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% насельніцтва Беларусі давяраюць А
Беларусі давяраюць А. Лукашэнку. 32,7% апытаных заявілі аб сваім недаверы Лукашэнку І 10,4% ня маюць пэўнай думкі. У параўнаньні...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconБлогер L u f t на суполцы Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не
Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ суполцы Жывога журналу "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У суполцы Жывога журналу “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Жывога Журналу minsk by Manivid сёньня піша: “Спадарства! Гэта ўжо ня жарты! Аляксандар Казулін можа загінуць у найбліжэйшыя дні!!!”...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ суполцы Жывога Журналу by politics
Ну й абмеркаваньне крыху прагледзеў. У свой час да абмеркаваньня не дабраўся, пра што шкадую, канечне. Як заўсёды ў камэнтарах шчыруе...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconБлогер freedommm у суполцы minsk by выступіў з прапановай: Тут у суполцы шмат сьвядомых І набліжаных да нашых усемагутных (Мілінкевічу, Івашкевічу І інш.)
Дык вось думаю, што многія хацелі б задаць ім пару прамых І правакацыйных пытаньняў. Ці ёсьць магчымасьць задаць гэтыя самыя немадэруемыя...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Чальцоў суполкі Жывога журналу by politics прывабіла такая навіна: сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне лідэраў грамадзкай...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ суполцы Жывога журналу by politics
Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня зацьвердзіў вышэйшую ўзнагароду...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconУ cуполцы Жывога журналу minsk by ant1killer са спасылкай на белта паведамляе пры вызваленьне з пасады старшыні беларускага кдб сьцяпана Сухарэнкі І першага
Трэба было меньш слухаць расейскіх таварышчэй”. На форумах парталу tut by mmixer1 адзначыў: “Эх, так І не паказаў нам Сьцёпа 72 тэрарыстычныя...

У суполцы : Жывога журналу minsk news mr st сёньня занатаваў: Як можна зразумець з дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, якое правялі незалежныя сацыёлягі, 56,9% iconАбмяркоўваюць акцыю студэнтаў супраць адмены ільготаў, якая адбылася 1 чэрвеня. Акцыю жорстка разагнаў спэцназ міліцыі. А сёньня тым, каго затрымалі
У суполцы Minsk by абмяркоўваюць акцыю студэнтаў супраць адмены ільготаў, якая адбылася 1 чэрвеня. Акцыю жорстка разагнаў спэцназ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка