Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што




НазваАбмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што
Дата канвертавання06.12.2012
Памер32.08 Kb.
ТыпДокументы
аБЛОГа 11 траўня

Чытачы сайту Нашай нівы
абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што ў 1958—1970 гадах быў супрацоўнікам Службы бясьпекі (польскае КГБ). Яновіч назіраў на асяродкам беларускага тыднёвіка “Ніва”, а таксама Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы. Што пра гэта думаюць чытачы?


“Але... У польскіх вачох беларусы – ня толькі камуністы, але яшчэ й гэбісты...”


«І ў нас такіх яшчэ будзе шмат».


“Такія прапановы ідуць любому кіраўніку. Дрэна, што паддаўся, але пэўна нічога не зрабіў шкоднага таму і каецца. Бо зараз палякі ўсё роўна сьпісы падымаюць і "люструюць" – усплыла б інфармацыя потым – яму ж было б горш».


«Прызнавацца стала модна...»


«Шмат вядомых асобаў прызналіся ў супрацы, некаторых зьвінавацілі фальшыва й яны адмыліся праз суд. Аднак такіх, хто працаваў зь бясьпекай доўгія гады, сярод вядомых палякаў мала. А Яновіч - працаваў. Шкада. У той самы час бясьпека забівала - напрыклад, этнічнага беларуса ксяндза Юр'я Папялюшку. Аднак судзіць не бяруся - чэкісты што д'ябал, ня кожны можа барукацца з д'яблам».


Палітоляг Аляксандар Фядута камэнтуе ў сваім інтэрнэт-дзньніку навіну пра тое, што айца Аляксандра Шрамка адхіляюць ад вядзеньня набажэнства. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы забараніла сьвятару служыць за тое, што ён вёў у інтэрнэце ўласны блог.


“Мяркуючы па тых камэнтарах, якія пакідаў айцец Аляксандар у маім Жывым журнале, -- піша спадар Фядута, -- ён – разумны ды інтэлігентны чалавек. І вельмі адукаваны. Гэта будзе вялікая страта для беларускага праваслаўя. Гэта маё асабістае меркаваньне, якое я нікому не навязваю. Хоць у сваіх камэнтарах айцец Аляксандар апанаваў мне”.


“Лягічнае завяршэньне канфлікту, вынікі якога можна было прадбачыць яшчэ год таму, -- адказвае адзін з чытачоў блогу. – Месца ў царкоўнай арганізацыі не прадугледжвае свабоды дзеяньняў, на якую прэтэндаваў айцец Аляксандар, ведучы гэты блог. Верагодна, справа скончыцца хітрым аднабаковым кампрамісам – дазволу весьці службу ня будзе, але й не пазбавяць царкоўнага сану”.


Беларусь упершыню ў фінале Эўрабачаньня – пра гэта сёньня гутараць удзельнікі форумаў парталу TUT.by


“Мае віншаваньні Калдуну! Запамінаюцца звычайна першы і апошні нумары ў фінале. То будзем спадзявацца, што лічба 3 для нас шчасьлівая”.


“Калдун малайчына, не баяўся й парсьпяваў спакойна! Але да чаго Ціхановіч адміністрацыю прэзыдэнта падзякаваў і парлямэнт, мне дагэтуль незразумела, бо ўсё ж рабілася за грошыкі Кіркорава!”


“У суботу зойме месца недзе ў дзясятцы, па БТ пачнуць крычэць ПЕРАМОГА ці ЗАСУДЗІЛІ, прыедзе дадому, дадуць званьне народнага артыста БССР, праз паўгода забудуць, калі толькі навіны на БТ весьці не пачне. І ўсё...”


“Крый божа яшчэ пераможам – тады ў наступным годзе перад усёй Эўропай давядзецца ганьбіцца”.


Зьміцер Солтан на сайце блогаў Позірк піша: “Што можа здарыцца, калі вы гуляеце й глядзіце на салют 9-га траўня на вуліцы Багдановіча? З вамі пяцёра сяброў зь Нямеччыны, вы толькі што паразмаўлялі пра тое, як выдатна так проста сустрэцца без варожасьці, безь цяжару бессэнсоўнай вайны за нашымі плячыма, і ў аднаго з тваіх нямецкіх суразмоўцаў, аказваецца, дзед сядзеў у канцлягеры ў Нямеччыне як камуніст, але зараз гэта ўсё мае чыста гістарычнае значэньне, і ня болей… Навокал надзіва прыемныя міліцыянты, яны нікому не замінаюць піць піва і глядзець на салют... І калі на прыпынку да вас падыходзяць пяць п’яных падлеткаў гадоў 16-ці з залітымі вачыма, вы яшчэ не ўсьведамляеце, што такая ідылія даступная ня кожнаму. Хвіліна, і табе ў рожу ляціць няцьвёрды дзіцячы кулак, нехта збоку зь яўным славянскім акцэнтам крычыць “Зііг Хааайль”! І чамусьці дадаюць — “Што вы, б…, за калабаранты, зь немцамі тусуецеся!” Яшчэ хвіліна, і мы, беларусы разам зь немцамі, разьбіраемся з малымі скінахэдамі. Агідна...»


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова
Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што ў 1958-1970 гадах быў супрацоўнікам Службы бясьпекі (польскае кгб). Яновіч...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconАбмяркоўваюць інтэрвію з каардынатарам Хартыі’97 Дзьмітрыем Бандарэнкам. Інтэрвію зьмешчанае
Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка, была вынікам...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconЎдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай
На сайце “Наша Ніва” ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валенса вылучыў кандыдатуру...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconІрына Багдановіч "пэрламутны смутак у імгле "
Уладзімір Дубоўка быў найбольш яркай фігурай не толькі "Узвышша", але І ўсёй маладой беларускай паэзіі 1920-х гг. Ён быў лідэрам,...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconПольшчы. Навіна пасьпела сабраць такія камэнтары чытачоў блогу: Што рабіла ў гэтых выпадках Польшча?
Блогер Lipkovich зьмясьціў у сваім дзёньніку навіну: у Літве затрыманы грамадзянін Беларусі, які займаўся шпіянажам супраць Польшчы....

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconМедыцынская апека І страхаванне іншаземцаў у Польшчы Каб іншаземец, які знаходзіцца ў Польшчы, мог у гэтай краіне карыстацца бясплатнай медыцынскай апекай на такіх самых правах, як польскіе грамадзяне, неабходна мець дазвол на працу І плаціць узносы на медыцынскае страхаванне
Грамадзянін ес можа карыстацца бясплатным аказаннем медыцынскай дапамогі ў Польшчы, калі

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што iconПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі камэнтароў:...

Абмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што icon"Ну, што ў нас Штангэ будзе рабіць, калі ў яго матэрыялу ня будзе?"
Сёньня выканкам Беларускай фэдэрацыі футболу прызначыў новага галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды. Ім стаў 59-гадовы Бэрнд Штангэ...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка