Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня




НазваМіністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня
Дата канвертавання06.12.2012
Памер20.2 Kb.
ТыпДокументы
LUNI1207noch_KCP


Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст, які сябры партыі паўгода таму распаўсюдзілі ў дзяржаўных органах. Перадае Любоў Лунёва

Паводле Мінюсту, ліст (цытата) “накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні”.(канец цытаты).


Мінюст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у (цытата) “збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі”.(канец цытаты).


Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.


Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ “Адраджэньне” Зянон Пазьняк лічыць, што рэакцыя ўладаў выклікана некалькімі прычынамі, адна зь якіх, станоўчая рэакцыя на ліст з боку чыноўнікаў.


Ліст з заклікам спыніць асыміляцыю беларускага народа мае вытрымкі з расейскіх слоўнікаў з тлумачэньнем паняцьця асыміляцыі. Аўтары ліста тлумачаць, што працэс асыміляцыі беларускага народа захлынецца, як толькі пачне пашырацца ўжываньне беларускай мовы. Яны заклікаюць чыноўнікаў скарыстаць канстытуцыйны статус дзяржаўнасьці беларускай мовы.

Паводле Мінюсту, ліст парушае нормы Канстытуцыі наконт свабоды выбару мовы.

Вось цытата з гэтага ліста: «Неабходна перакуліць на 180 градусаў скіраванасьць выказваньня: “Чалавек павінен мець права выбару, на якой мове яму гаварыць”. “Мы робім выбар на карысьць беларускай мовы”. Так можна адказаць любому чынадралу-асімілятару, які атабарыўся ў структурах вэртыкалі рэжыму, калі ён спытае: “Что это ты перешел на белорусский?”».

Зянон Пазьняк паведаміў «Свабодзе»:

«Таму што вельмі добра ва ўсім сьвеце гэта было ўспрынята. Я маю шмат водгукаў і абмяркоўваецца гэта. Вельмі добра ліст успрыняты на Захадзе. І вельмі добра ўспрынялі ліст тыя людзі, каму яго даслалі. Вярнуўся толькі адзін нераздрукаваны ліст. Усе атрымліваюць паміэж сабой абмяркоўваюць і ёсьць эфэкт. Відаць, каму трэба і дзе трэба гэта прааналізавалі і прынялі меры. Ня мае значэньня

якія. Сказана – зроблена”.

Калі ў пэўныя тэрміны патрабаваньне Мінюста ня будзе выканана, пачнецца судовая працэдура ліквідацыі партыі. Зянон Пазьняк запэўніў, што такая пэрспэктыва яго ніколькі не палохае.

Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconМін’юст папярэдзіў кхп-бнф
Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст,...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconСтаршыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф
Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconПапярэджаньне чыноўнікам 2
Прыводзім чарговы сьпіс чыноўнікаў, якім сябры І прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – бнф накіравалі інфармацыйны матэрыял...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconСябры І прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу
Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб меў магчымасьць усьвядоміць,...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconЛюдзі не пайшлі на фальшывыя выбары
Агульная колькасьць выбаршчыкаў заніжалася, а колькасьць галасаваўшых завышалася. Прыводзім прыклады падліку прыходу выбаршчыкаў...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Чальцоў суполкі Жывога журналу by politics прывабіла такая навіна: сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне лідэраў грамадзкай...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconСябры аргкамітэту па стварэньню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі калядную вечарыну на сядзібе партыі бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі
Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconМікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы, фатаграфія. Найбольш
Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы,...

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі бнф. Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня iconУдзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка