Начная аблога 5 кастрычніка




НазваНачная аблога 5 кастрычніка
Дата канвертавання06.12.2012
Памер30.3 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 5 кастрычніка


Партал tut.by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца і “Начная аблога”.


Цікавую тэму абмяркоўваюць удзельнікі суполкі Жывога журналу minsk_by. Датычыцца гэта этыкі размоваў па мабільных тэлефонах.


Як сцьвярджае карыстальнік utro_na_unistar, у Нямеччыне за гучныя размовы па тэлефону ў грамадзкіх месцах альбо гучнае слуханьне музыкі могуць аштрафаваць. А вось у нас рэдка хто заўвагу зробіць.


lunniy_malchik прапануе: “Для пачатку трэба адвучыць гэтых людзей лаяцца матам і мачыцца ў ліфце».


ml_forever не разумее: “А прычым тут мабільнікі? Нармальны чалавек ня будзе крычаць у трубку на ўвесь аўтобус, гэтак жа сама як ня будзе мачыцца ў ліфце і праз слова мацярыцца».


mrkonopko: “А я вось пэрыядычна ў транспарце на тынэйджараў наязджаю за гэта. Дапамагае. Яны таксама разумеюць, што гэта непрыстойна, таму часьцей за ўсё пры першай заўвазе затыкаць катрынку».


head_of_babulka: “Прапаную наогул забараніць мабільнікі, як у маёй любімай Паўночнай Карэі».


Сайт generation.by зьвяртае ўвагу на наступны нюанс: «У Беларусі пашыраецца ўплыў кітайскай мовы. З 1-га сьнежня 2006-га году ў БДУ працуе Інстытут Кітаязнаўства, усё болей першаклясьнікаў вывучаюць кітайскую мову ў школе. Украіна пайшла іншым шляхам: студэнты Шанхайскага ўнівэрсытэту міжнародных стасункаў будуць вывучаць украінскую мову. Старшыня Назіральнай рады Міжнароднага дабрачыннага фонду «Украіна 3000» Кацярына Юшчанка адкрыла там катэдру ўкраінскай мовы. Жонка прэзыдэнта Ўкраіны перадала ад імя фонду ў падарунак катэдры бібліятэку на ўкраінскай мове, у якую ўваходзяць кнігі па гісторыі, культуры і ўкраінскіх традыцыях».


У Сеціве зьявіўся краязнаўчы сайт talka.info" «Талька і навакольлі". Сабралі матэрыялы і зрабілі сайт мясцовыя вучні разам са сваёй настаўніцай Натальляй Ільініч, якая натхняе на краязнаўчую і дасьледчую працу ўжо якое пакаленьне мясцовых школьнікаў. Сайт нагадвае вялікі краязнаўчы музэй — столькі там зьмешчана зьвестак пра гісторыю, славутых людзей, прыроду, паходжаньне назваў навакольля.


Яшчэ адзін рэгіянальны рэсурс – віртуальнае Дзятлава. Маюцца на гэтым сайце і блогі.


Captain Flint піша: «Зайшоў на днях ва ўнівэрмаг, у той аддзел на першым паверсе, дзе робяць фотакарткі. Гляджу, а там, аказваецца, значкі з выявай гербу Дзятлава прадаюцца. Цікавыя такія, з гожым надпісам на роднай мове ўверсе. Заўважце, аднак, што герб зроблены з памылкай: самы ніз гербу павінен быць белы, а ня сіні. Аднак, нягледзячы на гэта, на маю думку, такі значок ня будзе лішні для любога дзятлаўчаніна. І дзякуй тым, хто здагадаўся зрабіць такую добрую справу!»


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 11 кастрычніка
Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 5 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 5 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка