С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І




НазваС. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І
старонка1/6
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.71 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6

Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Міжнародны універсітэт “МІТСО”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Міжнародны універсітэт “МІТСО”


_____________ С.Н.Князеў

2011 г.

Регістрацыйны № УД-


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей

1-25 01 04 фінансы і крэдыт

1-26 02 03 маркетынг

1-26 02 05 лагістыка

Факультэт

міжнародных эканамічных адносін і менэджмента

Кафедра

гісторыі права і гуманітарных дысцыплін

Курс

1




Семестр

1




Лекцыі

44/ 10/ 2




Практычныя/семінарскія

Экзамен

1 семестр

заняткі

22/ 4/2 (у тым ліку 8/-







кіруемая самастойная работа студэнта )

Усяго аўдыторных гадзін па




дысцыпліне

66/ 14/ 4




Усяго гадзін па

Форма атрымання

дысцыпліне

138

вышэйшай адукацыі

вочная,

завочная

завочная (скар.ф.н.)

Складальнік: У.Г.Філякоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт


2011 г.


Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № ТД – СГ.009/ тып. Зацверджана 15 красавіка 2008г.).


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочаго варыанта на пасяджэнні кафедры гісторыі права і гуманітарных дысцыплін

29.08. 2011 г., пратакол № 1

Загадчык кафедрай

______________ У.Г.Філякоў


Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО”. Пратакол № 1.


2011, пратакол №

Старшыня

______________ С.Н.Князеў


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


У справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў важнае значэнне мае выкладанне гуманітарных дысціплін і асабліва гісторыі. Веданне яе дазваляе не толькі асэнсаваць мінулае, арыентавацца ў сучаснасці, але і прадбачыць будучае. Для будучых спецыялістаў -- гэта і выдатная школа выхавання ў духу патрыятызму, глыбокай любові да Айчыны..

Гісторыя Беларусі -- гэта навука, што вывучае мінулае беларускага этнасу ва ўсёй яго разнастайнасці, шматграннасці і канкрэтнасці ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Асноўныя мэты дадзенага курса:

• раскрыць гістарычны шлях, пройдзены беларускім народам;

• растлумачыць этна-культурную самабытнасць беларусаў, як унікальнай супольнасці ў свеце;

• паказаць уклад нашага народа ў скарбонку сусветнай культуры;

• дапамагчы студэнтам у самапазнанні, усвядамленні сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адказнымі за лёс краіны.

Задачы курса:

• даць цэласнае ўяўленне аб гістарычным шляху Беларусі, асэнсаваць складаны, супярэчлівы працэс утварэння дзяржаўнасці беларускага народа з улікам унутраных і знешніх фактараў, пачынаючы з Полацкага княства, працягваючы Вялікім княствам Літоўскім, заняпадам яе ў гады Расійскай імперыі, паступовым адраджэннем з утварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і, нарэшце, завяршаючы незалежнасцю Рэспублікі Беларусь, якая імкнецца да пабудовы дэмакратычнай, прававой дзяржавы;

• авалодаць ведамі працэса ўтварэння і фарміравання беларускага народа, нацыі, развіцця нацыянальна-вызваленчага руху, адносін да яго афіцыйных структур;

• высвеціць альтэрнатывы грамадскага развіцця на розных этапах гісторыі, раскрыць калізіі барацьбы вакол праблем гістарычнага выбару і прычын перамогі пэўных сіл у той ці іншы момант гісторыі;

• усвядоміць асаблівасці этнічнага і канфесійнага становішча ў Бела-русі ў розныя гістарычныя перыяды дзеля кансалідацыі ўсяго народа;

• зразумець сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, духоўнае развіццё кожнага сацыяльнага слоя грамадства і народа ў цэлым у розныя перыяды гісторыі;

• усвядоміць адзінства, цэласнасць свету, прыарытэт агульначалавеч-ых каштоўнасцей і ў той жа час асэнсаваць гістарычнае месца Беларусі ў сусветным чалавечым супольніцтве, зразумець асаблівасці яе палітычнай і грамадскай арганізацыі, культуры ў параўнанні з вопытам розных народаў;

• авалодаць новым палітычным мысленнем, асэнсаваць разбуральную сілу сацыяльных канфліктаў і неабходнасць выпрацоўкі канструктыўнага шляху да міру і згоды ў грамадстве;

• на аснове гістарычнага вопыту развіцця беларускага народа сфарміраваць cа студэнтаў высокакваліфікаваных спецыялістаў, грамадзян і патрыётаў Айчыны з высокімі маральнымі якасцямі.

У сувязі з гэтым праграма курса прадугледжвае авалоданне студэнтамі такіх праблем, як зараджэнне і функцыяніраванне старажытных цывілізацый, «вялікае перасяленне народаў» і Беларусь; станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і ў Беларусі; ВКЛ: ад Сярэднявечча - да Новага часу; «Рэнесанс», рэфармацыя і іх уплыў на Беларусь; Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцьг, супярэчнасці XVIII ст.; Падзелы Рэчы Паспалітай; феадальная рэакцыя першай паловы XIX ст.; фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь; Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. - люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне; Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці; Беларусь у міжваенны перыяд; Беларусь у гады другой сусветнай вайны; Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў; да новай мадэлі грамадскай пабудовы; шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

У цэлым студэнт на аснове адукацыйнага стандарта па гісторыі Беларусі павінен ведаць:

асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, фармацыйны, цывілізацыйны і культуралагічны падыходы пры разглядзе гістарычнага працэса; асноўныя гістарычныя факты, даты, падзеі, персаналіі; ролю айчыйнай гісторыі ў цывілізацыйньм працэсе; умець характарызаваць:

асноўныя этапы станаўлення цывілізацыі на ўсходнеславянскіх землях;

гістарычныя межы развіцця і формы існавання беларускай дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі;

асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі; умець аналізаваць:

супярэчлівыя працэсы гістарычнага развіцця;

асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця беларускага народа ў сусветным гістарычным кантэксце;

працэс развіцця дзяржаўных форм жыцця беларускага народа, асноў-ныя этапы станаўлення яго дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі;

асноўныя тэндэнцыі развіцця Беларусі ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, станаўлення грамадскай супольнасці і прававой дзяржавы;

набыць навыкі і якасці: выказваць і абгрунтоўваць сваю пазіцыю і весці дыялог па праблемах, якія тычацца цэласных адносін да сусветнай і айчынай гісторыі; палітычнай талерантнасці і вопыту палітычнага кансенсусу на аснове ведаў айчыннай і сусветнай гісторыі.

Курс «Гісторыя Беларусі» - гэта навучальная дысцыпліна, якая цесна звязана з усеагульнай гісторыяй, гісторыяй дзяржавы і права Беларусі, геаграфіяй, этнаграфіяй, паліталогіяй і канкрэтнай эканомікай, гісторыяй палітычных і прававых вучэнняў, гісторыяй суседніх дзяржаў, іншымі гуманітарнымі навукамі. Гісторыя - навука комплексная, інтэгральная.

Гісторыя - навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з'яўляюцца носьбітамі своеасаблівасцей гэтага развіцця.

Гісторыя Беларусі пры даследванні карыстаецца тымі ж метадамі, што і ўсеагульная гісторыя: сістэмным, гісторыка-храналагічным, статыстычным, параўнаўчым і інш. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як археалагічныя, архіўныя і іншыя дакументапьныя матэрыялы, так і манаграфічныя крыніцы. Выкладанне «Гісторыі Беларусі» мае наступныя адметнасці:

• курс «Гісторыі Беларусі» інтэгрыраваны, знаходзіцца на стыку ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі;

• дысцыпліна выкладаецца не на гістарычным факультэце, а ў спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установе таму патрабуе ведання спецыфікі ВНУ;

• у аснову выкладання курса пакладзены не фармацыйны, а цывілізацыйны падыход;

У працэсе выкладання «Гісторыі Беларусі» студэнтам важна асэнсаваць тыя праблемы нацыянальный гісторыі, якія вырашаліся на працягу ўсяго гістарычнага працэсу. Практычна ў кожным раздзеле курса закладзеыы праблемныя пытанні. Па многім з іх не існуе адзінага пункту гледжання. Трэба памятаць, што само развіццё гісторыі адбываецца на аснове вырашальнасці палітычных, сацыялька-эканамічных, духоўных і іншых праблем.

Адна з глабальных праблем - гэта агульнае і адметнае ў развіцці Беларусі і свету. Важна ўсвядоміць, што тыя заканамернасці гістарычнага развіцця, якія характэрны для краін свету, характэрны і для Беларусі, і для беларусаў як састаўной часткі свету. У той жа час працэс фарміравання і развіцця беларусаў і Беларусі меў і мае свае адметнасці, што і вылучае нас ад іншых.

У падыходзе да гэтай праблемы існуюць погляды розных школ гісторыкаў: дарэвалюцыйна рускіх, польскіх, савецкіх, сучасных беларускіх і інш.

Існуе і цэлы шэраг іншых праблем курса: дзяржаўнасці беларускага народа, фарміравання і развіцця беларускага этнасу, месца беларусаў і Беларусі ў сусветнай супольнасці, канфесійнага становішча, дзейнасці палітычных і грамадскіх арганізацый і іншыя.


2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ


Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну

Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да вывучэння гicтopыi. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гicтopыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай i агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гicтopыі Беларусі.


Раздзел 1. Першабытны лад. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

Тэма 2. Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі Матэрыяльная i духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая i вытвараючая гасладарка. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Бeлapyci i славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

Тэма 3.Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Грамадскі лад усходніх славян у VIІІ—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе i узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне i гаспадарка.

Станаўленне раннефеадальньгх дзяржаўных утварэнняў усходніх
славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае i Тураўскае
княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам i Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй i набегамі ардынцаў.

Тэма 4. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага (ІІ паловаХІІІ – І палова ХVI ст.)

Caцыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка i ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам i супернітва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай мaнapxii.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канпэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя i палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства i распаўсюджванне пісьменнасці. Асабліваці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца i роля беларускай культуры ў духоўным жыцці усходніх славян i ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу i Беларусь

Тэма 5. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў яе складзе

Эвалюцыя форм дзяржаўнага i сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі i ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай i палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.

Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. i яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-паліычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство i гандлёвыя сувязі Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае i эканамічнае становішча сялян. Войны XVІ-XVIII стст. i ix наступствы.

Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Бeлapyci ў XVІ -ХVIII стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія. Рэфармацыя i Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі i яе наступствы.

Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай iмпepыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай

Тэма 6. Беларусь у складзе Расійскай імперыі

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Беларусь у вайне 1812 г. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляxi развіцця капіталістычных адносін Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту i буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.


Тэма 7. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці ix правядзення ў Беларусі Шляхецкія паўстанні i ix уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі i сацыял-дэмакратычны рух у Беларуci. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны pyx i яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Геапалітычнае становішча i сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Белаpyci ва умовах Першай сусветнай вайны.

Тэма 8. Культура Беларусі ХVI – пачатку ХХ стст.

Фарміраванне беларускай нацыі

Асноўныя тэндэнцыі i дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння i Асветніцтва. Роля i месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне i развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных i этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў XVI-XVIII стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя i палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі i яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў.

  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconГісторыя культуры беларусі асноўная літаратура
Архiтэктура Беларусі: Энцыкл давед. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў І інш. – Мн.: БелЭн, 1993.*1

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconГісторыя культуры беларусі асноўная літаратура
Архiтэктура Беларусі: Энцыкл давед. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў І інш. – Мн.: БелЭн, 1993.*1

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай прагарамы па дысцыпліне “Методыка выкладання хіміі”, зацверджанай. 2011 г.,...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconБары Левінсана «Чалавек года»
Нягоднікаў з кампутарнай фірмы. Атрымалася не жорсткая гісторыя пра карупцыю ў вышэйшых колах, а прасьцюткі анэкдот пра тое, як Робін...

С. Н. Князеў 2011 г. Регістрацыйны № уд- гісторыя беларус І iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка